Чэркас Л. В, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Церахоўскай сярэдняй школы №1




Дата канвертавання30.03.2016
Памер27.51 Kb.
Адзінства ўрочнай і пазаўрочнай работы як важнейшая ўмова павышэння якасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове

Чэркас Л.В, намеснік дырэктара

па вучэбнай рабоце Церахоўскай сярэдняй школы №1

Сучасная школа якасна аднаўляецца, выкарыстоўваючы ўзаемасувязі традыцыйных і інавацыйных падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу. Адным са спосабаў павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове мы бачым у стварэнні адзінай сістэмы ўрочнай і пазаўрочнай работы па прадмеце. Такая сістэма садзейнічае развіццю пазнавальнай цікавасці, актыўнасці вучняў, павышае матывацыю да вучэння, фарміруе творчае мысленне, навыкі даследавання, дае магчымасць для паглыблення ведаў вучняў па прадмеце. Такая сістэма работы прыносіць карысць і самому настаўніку. Для таго, каб паспяхова праводзіць пазаўрочную работу па прадмеце, настаўніку пастаянна прыходзіцца пашыраць свае веды, развівацца, шукаць цікавыя формы арганізацыі пазакласнай работы.

Сёння абсалютна зразумела, што нельга вучыць дзяцей, выкарыстоўваючы толькі магчымасці ўрока. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры нашай установы адукацыі праводзяць цікавую пазаўрочную работу па прадмеце. Гэта і літаратурныя гасцёўні, і тэатральныя пастаноўкі, і выпуск літаратурных альманахаў, і фальклорныя святы, і турніры знаўцаў роднай мовы. Безумоўна, падрыхтоўка такіх мерапрыемстваў – вельмі складаная справа (падбор матэрыялу, матывацыя вучняў да дзеяння, арганізацыя і прэзентацыя работы), але сумесная дзейнасць настаўніка, вучняў і бацькоў - вельмі важная ўмова для павышэння якасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове.

Хто з настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры не сутыкаўся з такімі праблемамі, калі вучні (як бы ні стараўся на ўроку настаўнік!) не чытаюць выразна, не ўмеюць адказваць на пытанні?! А заданні тыпу супаставіць, параўнаць матэрыял, правесці пры вывучэнні тэмы аналогіі і паралелі ўвогуле ставяць вучняў у тупік. Не заўсёды вучні адчуваюць сябе камфортна і на ўроках: скоўвае страх ад таго, што настаўнік можа выклікаць да дошкі. Мы думаем, што часткова вырашыць гэтыя праблемы можна праз арганізацыю пазаўрочнай работы па прадмеце.

Па якіх жа напрамках праводзіцца работа ў нашай школе?!

Перспектыўным напрамкам павышэння якасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове з’яўляецца арганізацыя факультатыўных заняткаў па прадмеце. Сёння Міністэрства адукацыі РБ прапануе разнапланавыя праграмы не толькі вузкапрадметнага напрамку (напрыклад, па правапісе, пунктуацыі), але і больш шырокага дыяпазону (па рыторыцы, вершаскладанні, стылістыцы, культуры вуснага і пісьмовага маўлення), якія даюць магчымасць пашырыць, паглыбіць веды вучняў па прадмеце і развіваюць творчыя здольнасці навучэнцаў. Гэтыя праграмы можна з поспехам выкарыстоўваць і для арганізацыі работы прадметных гурткоў.

У сучаснай школе перад настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры пастаўлена найважнейшая задача: зрабіць працэс навучання цікавым і прадуктыўным, каб усе вучні былі далучаны да яго, каб не было абыякавых і каб кожны вучань адчуваў сваю паспяховасць, сваю інтэлектуальную здольнасць. Вырашаць гэтыя задачы дапамагаюць разнастайныя тэхналогіі навучання і выхавання. Калектыў настаўнікаў нашай школы зрабіў стаўку на асобасна-арыентаванае навучанне, партнёрсва і ўзаемадзеянне вучня і настаўніка. Дзейсным сродкам рашэння гэтай задачы выступае метад праектаў, які дэманструе на працягу многіх гадоў сваю эфектыўнасць. Паспяховасць рэалізацыі праектаў, на наш погляд, заключаецца ў нараджэнні ідэй, прапагандзе гэтых ідэй, прадстаўленні вучням магчымасці самім прайсці шлях па стварэнні, рэалізацыі праекта і прэзентацыі яго вынікаў. Вучні школы маюць ужо пэўны вопыт у праектнай дзейнасці. Сярод значных праектаў можна назваць наступныя: аб добраўпарадкаванні школьнага двара, эканоміі электраэнергіі ў школе, графіці, і іншыя.

Сёння мы прадставілі толькі некаторыя напрамкі арганізацыі работы ў сістэме ўрок – пазаўрочная работа. Спадзяёмся, што вопыт работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры школы па дадзенай тэме заслугоўвае ўвагі і будзе карысным для калег.



Дзякуй за ўвагу!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка