Чалавек з інваліднасцю Карыстальнік псіхіятрычных паслуг Кій/ чалавек з кійком




Дата канвертавання01.05.2016
Памер21.3 Kb.
ІНВАЛІДНАСЦЬ


Чалавек з інваліднасцю

Карыстальнік псіхіятрычных паслуг

Кій/ чалавек з кійком

Вазок, вазочнік

Парушаная мабільнасць

Асаблівыя патрэбы

Парушэнні здароўя

Безбар’ернае асяроддзе

Парэнчы, пад’ёмнікі, ліфты

Нізкая падлога ў транспарце

Паніжаныя бардзюры ходнікаў на пераходах

Асяродкавыя бар’еры

Мова жэстаў

Сурдаперакладчык

Азбука Брайля, шрыфт Брайля

Даступнасць

Тэхнічныя сродкі рэабілітацыі

Пандус

Мыліцы

Дзеяздольнасць

Стэрэатып

Нежаданне працадаўцаў прымаць людзей з інваліднасцю

Дыскрымінацыя

Бар’еры ў адносінах

Персанальны асістэнт

Сацыяльная дапамога

Незалежнае пражыванне

Самастойны лад жыцця

Паралімпійскія гульні


Стаўце на першае месца чалавека. Кажыце “чалавек з інваліднасцю”, а не “інвалід”. Кажыце “людзі з інваліднасцю” замест “інваліды”.


Інклюзіўная адукацыя - гэта працэс павелічэння ступені ўдзелу кожнага асобнага вучня ў акадэмічным і сацыяльным жыцці ўстановы адукацыі, а таксама працэс зніжэння ступені ізаляцыі навучэнцаў ва ўсіх працэсах, якія праходзяць ўнутры і вакол ўстановы адукацыі.




Парушэнне зроку / Назавіцеся, перш чым наладзіць фізічны кантакт з чалавекам з парушэннем зроку. Паведамце яму сваё імя і свой статус, калі гэта дарэчы, напрыклад: ахоўнік, сацыяльны работнік, адміністратар або аднакурснік. І абавязкова прадстаўце яго іншым прысутным, каб ён не быў выключаны з кола зносін.


Парушэнне слыху / Перш чым загаварыць з чалавекам з парушэннем слыху, неабходна пераключыць яго ўвагу на сябе.


Парушэнне маўлення / Калі вы адчуваеце цяжкасць у разуменні чалавека з парушэннем маўлення, не ківайце. Проста папрасіце яго паўтарыць. У большасці выпадкаў чалавек не будзе пярэчыць і ацэніць вашы намаганні пачуць тое, што ён хоча сказаць.


Вазочнік / Размаўляючы з чалавекам, які карыстаецца вазком, захапіце крэсла і сядзіце на адным з ім узроўні. Калі гэта немагчыма, стойце на невялікай адлегласці, так, каб ён не напружваў шыю, усталёўваючы з вамі візуальны кантакт.


Людзі з цэрэбральным паралічам / У чалавека, які вам здаўся п'яным, хворым, або такім, які вымагае неадкладнай медычнай дапамогі, насамрэч можа быць ЦП або іншае парушэнне. Атрымайце факты, перш чым дзейнічаць згодна з вашым першым уражаннем.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка