“Чалавек і свет” у 3 класе
Тэма: Расліны лесу
Мэта: пашырыць і сістэматызаваць веды вучняў аб раслінах лесу, іх характэрных асаблівасцях, прыстасаванасці да сумесных умоў пражывання;
садзейнічаць развіццю ўмення апісваць і распазнаваць расліны, працаваць у парах і мікрагрупах, садзейнічаць выхаванню пачуцця захаплення прыгажосцю прыроды, яе мудрасцю, а таксама гуманных адносін да ўсяго жывога
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
Раз, два, тры, чатыры, пяць
Пачынаем працаваць.
Ці гатовы вы да ўроку?
Зараз будзем правяраць.
Ці ляжаць у вас на парце
Дзённік, сшытак, ручка
І, канешне, ваш падручнік.
ІІ Кантрольраней вывучанага
Гульня “ Закончы сказ”
-
Бывае рознага колеру, цвёрды, складаецца з дробных часцінак, сыпучы,, добра прапускае ваду- гэта...(пясок)
-
Рознакаляровая, складаецца з маленькіхсклееных паміж сабою часцінак, пластычная, блага прапускае ваду, не раствараецца ў вадзе – гэта...(гліна)
-
З гліны робяць посуд, цацкі, таму што яна...( пластычная)
-
Пясок дабаўляюць да гліныпры вырабе цэглы, посуду для прыдання ...
( трываласці)
5. Расліны, якія растуць на пясчаных глебах, патрэбна паліваць больш, таму што пясок ...( добра прапускае ваду)
6. Торф выкарыстоўваецца як удабрэнне, таму што ён ... ( складаецца з астаткаў раслін)
7. Нафта расцякаецца на паверхні вады таму, што яна ... ( лягчэйшая за ваду)
Работа па картках
1.Назаві адным словам.
Пясок, гліна, торф, нафта- гэта…
2.Устаў прапушчанае.
Пясок, гліна - _______________________ матэрыялы, а
торф, нафта _______________________ выкапні.
Словы для выкарыстання: карысныя, будаўнічыя.
3.Злучы пачатак сказа з яго канчаткам.
Торф добра ўсмоктвае вільгаць, пагэтаму выкарыстоўваецца як удабрэнне
Торф складаецца з рэшткаў раслін, пагэтаму выкарыстоўваецца як падсцілачны матэрыял
Нафта і торф маюць такую ўласці- пагэтаму расцякаецца на паверхні вады тонкай плёнкай вясёлкі
васць як гаручасць,
Нафта- масляністая вадкасць, ляг- пагэтаму выкарыстоўваецца як паліва
чэйшая за ваду
ІІІ Актуалізацыя ведаў
-
Рабяты, паслухайце. Што гэта? А якія гукі вы чуеце? А дзе такія дзіўныя гукі можна пачуць? ( праслухоўванне запісу “ Шум лесу”).
-
А што такое лес?
Что такое лес?
Что такое лес?
Сосны до небес,
Берёзы и дубы,
Ягоды, грибы.
Звериные тропинки,
Пригорки и низинки,
Мягкая трава,
На суку — сова.
Ландыш серебристый,
Воздух чистый-чистый.
И родник с живой
Ключевой водой.
ІV Паведамленне тэмы і мэт ўрока
— Рабяты, давайце разгледзім крыжаванку і вы даведаецеся тэму ўрока.
-
Па гарызанталі: 1. Лясны куст, які адорвае ўсіх смачнымі арэхамі і з доўгіх ствалоў якога раней рабілі вуды. (Ляшчына.)
2. Хвойнае дрэва, галіны якога размяшчаюцца па ўсім ствале знізу да верху і якое ўпрыгожвае наша жыллё на Новы год. (Елка.) 3. Святлолюбівае хвойнае дрэва са ствалом медна-жоўтага колеру і шапкай галін бліжэй да верхавіны. (Сасна.)
— Прачытайце слова, якое атрымалася па вертыкалі. Сапраўды, сёння мы з вамі будзем гаварыць пра лес, а дакладней, пра расліны, якія растуць у лесе, пра іх характэрныя асаблівасці, пра прыстасаванасць да сумесных умоў
- Сёння мы з вамі будзем гаварыць пра лес, а дакладней пра расліны лесу, пра іх характэрныя асаблівасці, пра прыставанасць да сумесных умоў жыцця.
V. Знаёмства з новым матэрыялам.
- Без чаго нельга ўявіць лес?
- Якія бываюць лясы ( паказ слайдаў)
- Падручнік с. 53-54
Лес прыроднае згуртаванне. Што дапамагае раслінам жыць супольна?
Расліны прыстасаваны да сумеснага жыцця ў лесе паверхамі- ярусамі.
Падручнік с.54-55
-Чаму расліны жывуць ярусамі?
- Што любяць самыя высокія расліны?
-Якія расліны могуць жыць у цені другіх?
Прагляд слайда.
Гульня “ Пазнай дрэва”
Дрэва з дробнымі лістамі і незвычайным белым ствалом з чорнымі палоскамі.
Магучае дрэва з магутным ствалом і вялікай кронай. Плады- жалуды.
Мядовае” дрэва. Форма лістоў нагадвае сэрца. Жоўтыя пахучыя кветкі сабраныя ў пучкі.
Ствол зеленаваты, гладкі. Лісты акруглыя з выемкамі, зверху цёмна-зялёныя, знізу шэр-зялёныя,трасуцца нават пры слабым ветры.
Лісты вялікія, зубчатыя, восенню-рознакаляровыя, плады-двухкрылкі.
Смалістае дрэва з шышкамі. Іголкі доўгія, знаходзяцца па дзве на галінцы.
Фізмінутка “У лесе”
Гульня “Дрэвы, травы, кусты”: калі я называю дрэва, вы падымаеце рукі ўгору, становіцеся на насочкі; калі кусты – апускаецеся ўніз, рукі ўбокі; калі травы – прысядаеце.
Дуб, ядловец, маліна, чарніцы, каліна, клён, асіна, ляшчына, суніцы, папараць, сасна, ландыш.
Гульня “ Пазнай цэлае па частцы”
Прагляд слайдаў з часткамі раслін. Вучні называюць самі расліны.
Гульня “З якой галінкі дзеткі”
Настаўнік паказвае ліст дрэва, вучні павінны назваць дрэва.
IV. Вынік урока
Заданні на слайдзе. Закончы сказ.
Лес- гэта прыроднае згуртаванне, у якім галоўная роля належыць…
Прыстасаваўшыся да сумеснага пражывання расліны ўтвараюць…
Першы ярус утвараюць…
У другім ярусе растуць?
Трэці ярус утвараюць...
— Толькі ў казках за адну ноч можна ўзвесці крыштальны замак, дрымучы лес пераўтварыць ў залаты гай. А ў жыцці ўсё ствараецца вялікай працай. Каб захаваць бясцэнны дар прыроды – лес, чалавеку патрэбна ўмець з малых гадоў берагчы нашу зямлю і захоўваць яе багацце.
Ты расці на радасць людзям!
Сябраваць з табою будзем.
Добры лес, магутны лес,
Поўны казак і сустрэч. |