Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог Улажылі спаць мяне вы на зямлі




Дата канвертавання06.07.2016
Памер3.3 Kb.
Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Не ўстае стаўпом пыл светлы ўздоўж дарог,
Ў небе месяца праглянуў бледны рог,
Ў небе ціха зоркі расцвілі.

Заварожаны вячэрняй цішынёй


Я не цямлю, дзе рука, дзе галава;
Бачу я, з прыродай зліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,
Чую ў цішы, як расце трава.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка