Цэнтралізаванае тэсціраванне, акрамя асноўнай функцыі ранжыраванне абітурыентаў, выконвае не менш важную вызначае ўзровень падрыхтаванасці выпускнікоў: як кожнага, так і асобных груп




Дата канвертавання13.06.2016
Памер29.76 Kb.

Цэнтралізаванае тэсціраванне, акрамя асноўнай функцыі – ранжыраванне абітурыентаў, выконвае не менш важную – вызначае ўзровень падрыхтаванасці выпускнікоў: як кожнага, так і асобных груп (па школе, раёне, вобласці). Гэтыя ж паказчыкі ў дынаміцы – ужо пэўная сістэма іерархічных адносін тэрыторый у адукацыі.

На прыкладзе графічнай ілюстрацыі вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання па асобных прадметах (гл. графікі) зробім невялікі аналіз за чатыры апошнія гады.

Агульныя паказчыкі іспытуемых у сярэднестатыстычным дыяпазоне амаль не змяняліся. Нязначнае паніжэнне сярэдняга бала за 2006 і 2007 гады звязана з нормай правіл прыёму, якая ўсталявала статус абавязковасці праходжання ўступных іспытаў праз цэнтралізаванае тэсціраванне абітурыентаў завочных аддзяленняў. Гэтымі ж правіламі ўступныя іспыты ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы два апошнія гады таксама праводзяцца толькі ў форме цэнтралізаванага тэсціравання. Як правіла, указаныя абітурыенты дэманструюць некалькі ніжэйшыя вынікі ў час цэнтралізаванага тэсціравання.

Разам з тым, як адзначалася намі ў папярэдніх публікацыях, агульнае зніжэнне ці павялічэнне паказчыкаў сярэдняга бала ў параўнанні па гадам не заўсёды можа сведчыць аб узроўні падрыхтоўкі абітурыентаў. Трэба ўлічваць як характар тэставых заданняў па гадам, асаблівасці дыдактычнага забеспячэння навучальнага працэсу, склад навучэнцаў і іншае.

А вось адносна іерархіі тэрыторыі трэба адзначыць, што такі масавы характар іспытаў выпускнікоў з выкарыстаннем аднолькавых методык і агульнага інструментарыю стварае магчымасці аб’ектыўнага аналізу спраў у адукацыі па ўсёй краіне.

Паказчыкі сярэдняга бала па беларускай, рускай і замежных мовах традыцыйна самыя высокія ў абітурыентаў гродзеншчыны. Трывалыя і стабільныя вынікі па прадметах лінгвістычнага цыклу дэманструюць выпускнікі міншчыны на працягу аналізуемага перыяду.

Сталічныя выпускнікі апярэджваюць сваіх равеснікаў з другіх рэгіёнаў па фізіцы, матэматыцы, хіміі. Нядрэнныя вынікі ў мінчан па грамадскім дысцыплінам. Між тым яны штогод уступаюць сваім аднагодкам па замежных мовах і, асабіста, па геаграфіі.

Дадзеная статыстыка сведчыць аб тэрытарыяльных зменах у лінгвістычнай адукацыі выпускнікоў школ. Вырашэнне пытанняў забеспячэння школ настаўнікамі-лінгвістамі прывяло да якасных змен у адукацыйным працэсе ў рэгіёнах. Так, сталічныя абітурыенты за паошнія чатыры гады значна ўступалі сваім аднагодкам з абласцей у конкурсе па замежным мовам.

Абітурыенты ў Віцебскай вобласці трэці год запар дэманструюць добрыя веды па гісторыі Беларусі. Сёлета яны вызначыліся па геаграфіі. Два апошнія гады ў іх лепшы вынік па англійскай мове.

За аналізуемы час абітурыенты з Брэсцкай вобласці трывала атрымоўваюць сярэднія паказчыкі.

Па ранейшаму застаецца нізкі рэйтынг абітурыентаў з Магілеўшчыны і Гомельшчыны.

Вядома, што аналізуемыя паказчыкі ў дынаміцы не могуць кардынальна змяніцца ў дыяпазоне чатырох-пяці гадоў. Відавочна, што рэйтынг абласцей, які ўсталяваўся за аналізуемы час, можа быць пакладзены ў аснову прагнозу на бліжэйшыя два-тры гады. Змяніць сітуацыю за больш кароткі час і палепшыць вынікі атэстацыі выпускнікоў школ не магчыма. Між тым трэба памятаць, што пры вызначэнні рэйтынгу тэрыторый пры любым раскладзе хтосці будзе апошнім.

Аналізуючы паказчыкі сярэдняга бала цэнтралізованага тэсціравання па тыпам населеных пунктаў мы заўважылі, што другі год запар назіраюцца значныя зрухі ў рэйтынгу школ. Выпускнікі школ малых гарадоў краіны апярэджваюць сваіх равеснікаў па асобных дысцыплінах як з абласных цэнтраў, так і сталіцы. Як заўсёды ніжэйшыя паказчыкі маюць сельскія выпускнікі. Аднак па беларускай, нямецкай і іспанскай мовах, геаграфіі яны дэманструюць за апошнія два гады больш высокія веды, чым гаражане.

М. Фяськоў,

дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў



P.S. Як і ў папярэднія гады нашым інстытутам падрыхтаваны зборнікі са статыстычнымі сведкамі аб выніках цэнтралізаванага тэсціравання абітурыентаў па кожнай установе адукацыі краіны. На электронных носьбітах гэтыя матэрыялы будуць накіраваны ва ўсе абласныя упраўленні адукацыі і Камітэт па адукацыі г. Мінска.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка