Цецярвёнак Аляксандр Васільевіч Мазалеўшчына




Дата канвертавання18.05.2016
Памер11.32 Kb.
Цецярвёнак Аляксандр Васільевіч Мазалеўшчына

У нашай вёсцы Мазалеўшчына было 38 двароў. Бацька мой, Васіль Рыгоравіч, быў старшынёй калгаса. Усе жыхары, чым маглі, дапамагалі партызанам. І вось 22 сакавіка за поўдзень нашу вёску акружылі эсэсаўцы. Цяжка ўспомніць і перадаць зверствы, якія я бачыў.

Спачатку ўсіх жыхароў, мясцовых і прыезджых, сагналі ў вялікі дом Івана Скрыпкі, што стаяў непадалёк ад скотніка. Затым нас выстраілі ў шарэнгу, а на гары стаялі кулямёты. Фашысты нас разбілі на дзве групы: у адну сагналі жанчын з дзецьмі і падлеткаў, у другую – астатніх. Былі тут таксама людзі з Канчан, Рагелева і іншых вёсак. Мае сёстры былі з бацькамі, але яны перабеглі ў нашу групу, да мяне.

Людзей пагналі зноў у дом, а другую групу, дзе былі мае бацькі, павялі ў скотнік, зачынілі дзверы, аблілі газай. І ўжо ў доме, праз вокны мы бачылі, як гарэў скотнік, а ў ім жывыя людзі – старыя, жанчыны, дзеці, мае бацькі – Васіль Рыгоравіч і Алена Пятроўна, мае дзед і бабуля, дзядзя, цёця…

У нашым доме стаяў крык. Навокал размясціліся немцы з аўтаматамі. І калі рухнула страха падпаленага скотніка, усе здранцвелі і імгненна заціхлі ад жаху. Пахаваліся па кутках, каб не бачыць гэтага. Усяго ў групе згарэла 80 чалавек.

Астатніх да раніцы трымалі ў доме, потым выгналі і зноў падзялілі. Падлеткаў год ад 12 і старэй у адну групу, жанчын з дзецьмі – у другую. Нас, а мне было 18, але малаваты на рост, пакінулі на двары, астатніх жа зноў загналі ў дом. Пад канвоем мы павінны былі зганяць жывёлу з кожнага двара. Хаты і пабудовы адразу падпальвалі. Пагналі жывёлу ў Буды…



Усё, што адбылося, дасюль стаіць перад вачыма, быццам страшны сон.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка