Бюст В. В. Кавалёнка




Дата канвертавання05.07.2016
Памер12.35 Kb.

Шыфр

613Ж000217

Назва каштоўнасці

Бюст В.В.Кавалёнка

Датаванне каштоўнасці

1984 год

Месцазнаходжанне каштоўнасці

г. Крупкі, вул. Савецкая

Катэгорыя каштоўнасці

3

Дата і нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады

№ 88 ад 28 жніўня 2003 г.

Дата і нумар пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

14.05.2007 № 578

Уласнік

Крупскае раённае камунальнае унітарнае прадпрыемства “Жылцеплабуд”

Бюст устаноўлены ў 1984 г. у гонар двойчы Героя Савецкага Саюза лётчыка-касманаўта СССР У.В.Кавалёнка. Размяшчаецца на в.Савецкай, каля ўвахода ў гарацкі парк.

Бюст касманаўта ўстаноўлены на высокім гранітным пастаменце (скульптар І.Місько, архітэктар С.Мусінскі; чырвоны граніт, бронза; вышыня пастамента 3м., бюста 1,1м). У развароце шырокіх плячэй, выразных рысах твару – рашучасць і цвёрдасць, сабранасць і жыццёвая актыўнасць героя космасу. Суадносіны цёмнай бронзы і чырвонага граніту ствараюць дадатковы дэкаратыўны эфект.

На пастаменце рэльефныя выявы двух ордэнаў Леніна і двух медалёў “Залатая Зорка”. Ніжэй накладнымі бронзавымі літарамі даецца тэкст Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні У.В.Кавалёнка ордэнам Леніна і 2-м медалем “Залатая Зорка”.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка