Бюлетэнь Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, 2007, №9-11 резюме




старонка1/4
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.66 Mb.
  1   2   3   4
Бюлетэнь Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, 2007, № 9-11
РЕЗЮМЕ

Сентябрьско-ноябрьский выпуск бюллетеня включает информацию о:



  • международном симпозиуме “Trasjanka and Surzhyk: Products of Belarusian-Russian and Ukrainian-Russian language contact “ (Игорь Климов)

  • конференции “Беларусско-польские литературные, языковые и исторические связи (к 125-летию Янки Kупалы и Якуба Колоса) (Марина Свистунова, Владимир Падалинский)

  • фестивале “Месяц авторского чтения” в Брно (Сергей Смотриченко)

  • выходе сборника в честь почетного председателя МАБ Адама Мальдзиса


Будущие конференции:

  • «Взаимодействие, взаимопроникновение языков и культур: состояние и перспективы» (20-21 марта 2008, Минск)

  • «Фразеология и когнитивистика» (3-5 мая 2008 г., Белгород, Россия)

  • «Полилингвизм: язык – сознание – культура» (15-16 мая 2008 г., Алматы, Казахстан)

Аннотируются / Рецензируются:

  • Півторак Г.П. Білорусько-украïнський словник / Півторак Г.П., Скопненко О.І.; За ред. Г.П. Півторака. – К.: Довіра, 2006. – 723 с. (Ирина Савицкая)

  • STUDIA RUSSICA. Tom XXII. Будапешт, 2005 / Адказныя рэдактары А. Золтан, Л. Ясаі. 326 с. (Ирина Будзько)

  • Moser, Michael. “Ruthenische” (ukrainische) Sprach- und Vorstellungswelten in den galizischen Volkschullesebüchern der Jahre 1871 und 1872. Wien: LiT. (Slavische Sprachgeschichte, Bd. 2) (Ирина Будько)

  • Вугорска-беларускі слоўнік / Пад рэд. Атылы Голаша і Ларысы Станкевіч. Нірэдзьгаза 2007. – 280 с. // Magyar-fehérorosz szótár / Szerk. Hollós Attila és Larisza Sztankevics. Nyíregyháza 2007. – 280 p. (Ирина Савицкая)


Новости членов комитета МАБ

Новые поступления библиотеки МАБ

Новые книги

О МАБ и зарубежной беларусистике писали

Библиография напечатанных в Беларуси иностранных беларусистических работ

Библиография иностранных беларусистических публикаций

Библиография рецензий на иностранные работы

Некролог

Miscellanea

І. Адбылося

Сімпозіум пра трасянку і суржык у Альдэнбургу
Заўважаная яшчэ на пачатку 20 ст. (Я. Карскім), але праігнараваная дыялектолагамі (хаця не ўсімі), беларуская трасянка нарадзілася ва ўмовах індывідуальнага і калектыўнага білінгвізму з рускай мовай. Цяпер яна складае бясспрэчную моўную рэальнасць для часткі насельніцтва Беларусі. Таксама ва Украіне, дзе ў маўленні насельніцтва панаванне рускай мовы не меншае за Беларусь, назіраецца з’ява, аналагічная трасянцы – суржык (этымалогія гэтай назвы, дарэчы, аднолькавая з беларускай). Гэтыя моўныя феномены апошнія гады выклікаюць усё большую і большую ўвагу айчынных і замежных вучоных.

15–18 чэрвеня 2007 г. ва універсітэце паўночнанямецкага горада Альдэнбурга (Ніжняя Саксонія) адбыўся міжнародны сімпозіум “Трасянка і суржык: прадукты беларуска-рускіх і ўкраінска-рускіх моўных кантактаў” (Trasjanka and Surzhyk: Products of Belarusian-Russian and Ukrainian-Russian language contact). Арганізатарамі форума былі прафесар Герд Генчэль (Gerd Hentschel), загадчык альдэнбургскай кафедры славістыкі, і дацэнт Сяргей Запрудскі з Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Асноўны клопат па правядзенні канферэнцыі ўзяў на сябе прафесар Генчэль. На працягу некалькіх апошніх гадоў разам са Святланай Тэш ён рупліва займаецца даследаваннем трасянкі. Беларускім філолагам ён вядомы паводле некалькіх выступаў і публікацый у Мінску на гэтую тэму, якія выклікалі значную ўвагу. Менавіта дзякуючы ініцыятыве сп. Генчэля ўпершыню адбылася навуковая канферэнцыя, прысвечаная такой неадназначнай з’яве, як трасянка. Праўда, здарылася гэта не ў Беларусі, дзе трасянку можна назіраць, што называецца, у палявых умовах, і не на Украіне, дзе поле даследавання суржыка не меншае... Даследаванне трасянкі (ці суржыка) мае для заходніх вучоных пераважна акадэмічны інтарэс, аднак не толькі ў плане лінгвістычнай тэорыі, але і сваім інтэрдысцыплінарным кірункам. Такое даследаванне дазваляе лепш зразумець спецыфіку гутарковых з’яў у двухмоўных соцыумах, што мае плён для культуралогіі, сацыялогіі, паліталогіі, аптымізацыі сфер сацыяльнай і масавай камунікацыі. У Беларусі ці Украіне трасянка ці суржык звычайна разглядаюцца пераважна ў прыкладным аспекце – для захавання культуры мовы.

Канферэнцыя сабрала больш за дваццаць навукоўцаў з Беларусі і Украіны, а таксама шэраг вядомых і маладых вучоных з Захаду. У першыя два дні яе працы пераважна былі прачытаны даклады, прысвечаныя “беларускай” трасянцы, у наступныя два дні – “украінскаму” суржыку. Кожны 30-хвілінны даклад суправаджаўся пытаннямі і зацікаўленым абмеркаваннем, якое перарастала ў актыўную дыскусію.



Пасля ўступнага слова арганізатара мерапрыемства сп. Генчэля канферэнцыя пачалася з дакладу Контакты близкородственных языков: общее и специфическое Яўгена Галаўко (Евгений Головко, Санкт-Пецярбург), які спецыялізуецца ў галіне кантактнай лінгвістыкі (праўда, на матэрыяле экзатычных для славістаў моў). Ён азнаёміў прысутных з сучаснай праблематыкай і тэрміналогіяй кантактнай лінгвістыкі. Генадзь Цыхун (Мінск) у сваім дакладзе Сацыялінгвістычныя, сацыякультурныя і псіхалагічныя асновы змешанага маўлення разгледзеў умовы з’яўлення змешанага маўлення ў Беларусі. Аляксандр Дулічэнка (Тарту), які вядомы ў славістыцы як даследчык славянскіх мікрамоў, прысвяціў свой даклад О некоторых аспектах языковой гибридизации абмеркаванню працэсаў гібрыдызацыі югаслава-русінскай мовы на прыкладзе выкарыстання ў ёй склонава-прыназоўнікавых формаў. Аляксандр Лакашанец (Мінск) у дакладзе Смешанные типы речи в коммуникативном пространстве Беларуси прадставіў класіфікацыю тыпаў змешанага руска-беларускага маўлення ў гутарковых супольнасцях рэспублікі. Курт Вулхайзер (Curt Woolhiser, Гарвард) у сваім дакладзе Social and structural factors in the emergence of mixed Belarusian-Russian varieties in western Belarus высвятляў асаблівасці беларуска-рускага вясковага маўлення (на прыкладзе мяшанай гаворкі на захадзе Гарадзеншчыны), а таксама структурныя і сацыяльныя фактары, што абумоўліваюць з’яўленне такога маўлення. Герман Бідэр (Hermann Bieder, Зальцбург) у сваім дакладзе Проблемы исследования и интерпретации белорусской трасянки разгледзеў асноўныя падыходы ў вывучэнні трасянкі і погляд на яе прыроду. Сяргей Запрудскі (Мінск) у сваім дакладзе “Трасянка”, “двухмоўе”, “коды”, “нізкія” і “высокія” мовы... даследаваў набор тэрмінаў і паняццяў, што ўжываюцца ў сучаснай навуцы для апісання трасянкі і сумежных з ёю з’яў. Ірына Ліскавец (Ирина Лисковец, Санкт-Пецярбург) прадставіла даклад Трасянка как фактор социального расслоения общества, у якім асноўная ўвага была нададзена сацыялінгвістычным фактарам, што вызначаюць маўленне насельніцтва ў Мінску. Ігар Клімаў (Мінск) у дакладзе Трасянка i паўдыялект прапанаваў размяжоўваць гутарковыя і моўныя з’явы пры вывучэнні трасянкі. Святлана Тэш (Sviatlana Tesch, Альдэнбург) у сваім дакладзе О белорусско-русских морфологических гибридах в трасянке на падставе аналізу запісаў трасянкі азнаёміла слухачоў з высновамі наконт марфалогіі гэтай моўнай з’явы. Заканамерным завяршэннем уласна “беларускай” часткі працы канферэнцыі стаў даклад гаспадара канферэнцыі Г. Генчэля Преференции в словоизменении трасянки. Дакладчык не толькі падсумаваў вынікі аналізу марфалогіі тэкстаў на трасянцы, зрабіўшы цікавыя высновы наконт сістэмнасці і несістэмнасці моўных з’яў, а таксама іх дынамікі, але і падвёў папярэднія вынікі тэарэтычных спрэчак на канферэнцыі наконт прыроды трасянкі.

Пасярэднімі паміж “беларускай” і “ўкраінскай” часткамі канферэнцыі сталі два наступныя даклады. Ніна Мячкоўская (Мінск) у сваім дакладзе Белорусская трасянка и украинский суржик: квазиэтнические субстандарты в истории языковых ситуаций высвятляла ўмовы і чыннікі ўзнікнення і развіцця трасянкі і суржыка. З’ява, аналагічная трасянцы і суржыку, разглядалася ў дакладзе Міры Набелкавай (Mira Nábělková, Прага) і Мар’яна Слобады (Marián Sloboda, Прага) The categories oftrasiankaandCzechoslovak’: a comparison of the history, objects, ways and goals of their use in communication (назва агучанага даклада была ўдакладнена і мела наступны выгляд: TrasiankaandCzechoslovak’: the use of discursive categories of language mixing). Дакладчык Слобада (судакладчыца не змагла прыехаць) пазнаёміў прысутных з успрыманнем “чэшскаславаччыны”, якая склалася ў часы існавання супольнай Чэхаславакіі, на яе радзіме (на прыкладзе тэкстаў Інтэрнэту).



Аляксандр Таранэнка (Кіеў) у сваім дакладзе Українсько-російський суржик: тенденції, оцінки, прогнози апісаў становішча суржыка ў гутарковай сітуацыі Украіны. Наталля Шумарава (Кіеў) у сваім дакладзе Суржик в системе близкородственного двуязычия разгледзела сацыялінгвістычныя і лінгвістычныя (на прыкладзе апазіцыі губных паводле мяккасці-цвёрдасці) параметры суржыка. У прыватнасці, яна прывяла колькасныя ацэнкі распаўсюджанасці суржыку ў грамадстве. Гістарычны аспект існавання суржыка паказаў Міхаэль Мозэр (Michael Moser, Вена) у сваім дакладзе How it all begansurzhyk in the 18th century. Ён прывёў шмат тэкстаў і прыкладаў з 18 ст., пісаных пад расійскай уладай у канцылярыях Украіны, у якіх адзначаюцца выпадкі мяшання рускіх і ўкраінскіх моўных з’яў, што, на яго думку, з’яўляецца праявай суржыка. Ларыса Масэнка (Кіеў) у сваім дакладзе Суржик в системе разговорных форм бытования украинского языка разгледзела шырокае кола пытанняў, звязаных з вывучэннем суржыка і яго навуковай класіфікацыяй. Працягам гістарычнага даследавання суржыка стаў даклад Сальватора дэль Гаўдыя (Salvatore Del Gaudio, Вена) For an alternative interpretation of Surzhyk: Dialectological and diachronic aspects (насуперак заяўленай мове, даклад быў прачытаны па-руску). Навуковец убачыў у элементах (пераважна лексічных), агульных украінскай і рускай мовам, аснову для фармавання суржыка. У дакладзе Багданы Тарасэнкі (Кіеў) Фонетические и лексические черты смешанной украинско-русской речи Киевского района была звернута ўвага на прыклады мяшання ўкраінскіх і рускіх элементаў у маўленні жыхароў аднаго правінцыйнага горада пад Кіевам. Лада Біланюк (Laada Bilaniuk, Сіэтл) у сваім дакладзе Mediated mixing: A critical analysis of discourse on bilingual Ukrainian-Russian talk and game shows спынілася на аналізе двухмоўя ў некаторых тэлепраграмах Украіны. Надзія Трач (Кіеў) у сваім дакладзе Суржикизация официально-делового стиля на прыкладзе мовы ўкраінскага заканадаўства і вышэйшых службоўцаў адзначыла пашырэнне сацыякультурных межаў суржыка, яго выкарыстанне ў стылістычных мэтах. Ніклас Бернсанд (Niklas Bernsand, Лунд) у сваім дакладзе Representations of Surzhyk in Ukrainian newspaper discourse прадставіў вынікі ўласнага кантэнт-аналізу ацэнак суржыку ў выбарцы ўкраінскіх газет. Лэся Ставіцька (Кіеў) у дакладзе Социокоммуникативная и символическая функция суржика в украинском художественном дискурсе конца ХХ – начала ХХI вв. разгледзела некаторыя літаратуразнаўчыя аспекты выкарыстання суржыка ў творчасці шэрагу сучасных украінскіх пісьменнікаў (у асноўным у якасці цытат ці для гутарковай характарыстыкі персанажаў).

На заканчэнне спсп. Генчэль і Запрудскі падвялі некаторыя вынікі канферэнцыі, адзначыўшы важнасць узнятых пытанняў і прадстаўленых пунктаў гледжання. Была падкрэслена неабходнасць больш строгай ідэнтыфікацыі прадмета даследавання і пажаданасць аперавання больш ці менш уніфікаванай тэрміналогіяй. Канферэнцыя не толькі спрыяла плённаму абмену думкамі сярод яе ўдзельнікаў, але таксама змене ці, прынамсі, удакладненню погляду беларускіх і ўкраінскіх даследчыкаў на трасянку ці суржык толькі як на перашкоду пры авалоданні культурай мовы. Сімпозіум спрыяў “дыялогу” як беларускай і украінскай лінгвістыкі з заходняй, так і дыялогу беларускай і украінскай навукі паміж сабой (што апошнім часам адбываецца нячаста). Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя. Застаецца спадзявацца, што альдэнбургскі сімпозіум надасць новы імпульс у даследаванні феноменаў суржыка ці трасянкі не толькі на Захадзе, але таксама і ў Беларусі, і Украіне.


Ігар Клімаў

МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ

«БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІЯ ЛІТАРАТУРНЫЯ, МОЎНЫЯ І ГІСТАРЫЧНЫЯ СУВЯЗІ

(ДА 125-ГОДДЗЯ ЯНКІ КУПАЛЫ І ЯКУБА КОЛАСА)»


27 – 29 чэрвеня 2007 г. на філалагічным факультэце БДУ прайшла традыцыйная Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-польскія літаратурныя, моўныя і гістарычныя сувязі”, прымеркаваная гэтым разам да 125-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа. На адкрыцці канферэнцыі з прывітаннямі да ўдзельнікаў звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта Іван Роўда, першы саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Пётр Казакевіч, ганаровы старшыня МАБ прафесар Адам Мальдзіс, старшыня Польскага беларусістычнага таварыства прафесар Міхал Саевіч. На першым пленарным паседжанні з дакладам аб актуальнай сітуацыі беларускай мовы распавёў А. Лукашанец (“Беларуская мова ў сучасным грамадстве”). У. Паўлючук (Беласток) звярнуўся да беларускай ідэі ў дакладзе “W kręgu idei białoruskiej w XX stuleciu”. Р.Радзік (Люблін) у дакладзе “Białoruski proces narodotwórczy w porównaniu z ukraińskim, czeskim i słowackim” параўнаў шляхі і ўмовы станаўлення беларускага і ўкраінскага, чэшскага і славацкага народаў. Даклады М. Тычыны (“Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва Беларусі”) і І. Багдановіч (“Паэзія Янкі Купалы: традыцыі і авангард”) былі прысвечаны народным песнярам Беларусі, да 125-годдзя якіх была прысвечана канферэнцыя.

Работа праходзіла ў трох секцыях – мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і гістарычна-культурагічнай – і згуртавала каля шасцідзесяці навукоўцаў з Польшчы і Беларусі.

Увазе ўдзельнікаў мовазнаўчай секцыі, работай якой кіравалі М. Саевіч (Люблін) і Г. Цыхун (Мінск), былі прапанаваны розныя па тэматыцы даклады. На матэрыяле творчай спадчыны Я. Купалы былі пабудаваны паведамленні Т. Рамзы (Мінск) “Маўленне тутэйшых (на матэрыяле п’есы Я Купалы)” і І. Гапоненкі (Мінск) “Роля Янкі Купалы ў фарміраванні сістэмы вобразна-пераносных значэнняў беларускай мовы пачатку ХХ стагоддзя”. У дакладах навукоўцаў з Любліна М. Саевіча (“Derywacja sufiksalna pejoratywnych nazw subiektów motywowanych czasownikami określającymi działalność aparatu artykulacyjnego człowieka w białoruskich gwarach nadnarwiańskich Białostocczyzny”) і А. Баровец (“Derywacja sufiksalna odczasownikowych nazw subiektów we współczesnym białoruskim języku literackim”) разглядаліся асобныя аспекты суфіксальнага словаўтварэння ў гаворках Беласточчыны і ў беларускай літаратурнай мове. Мова беларуска-польскага пагранічча стала крыніцай для цікавых дакладаў Б. Ціханюка “Miejscowe formy identyfikacji osób – mieszkańców wsi Skupowo na Białostocczyźnie – w latach 60-tych XX wieku”, К. Пастусяк (Варшава) “Rośliny w zbiorze O. Kolberga – mianownictwo oraz ich praktyczne zastosowanie (z badań nad pograniczem polsko-wchodniosłowiańskim)”. П. Златкоўскі ў сваім дакладзе “Etniczno-kulturowa specyfika antroponimii historycznej okolic Brańska na Podlasiu” звярнуўся да мовы пераходных гаворак у гістарычным аспекце. Асобныя праблемы дыяхранічнага мовазнаўства разглядаліся ў выступленнях Я. Камянецкага (Вроцлаў) “Obecność wschodniosłowiańskich tłumaczeń Pisma świętego w biblijnych przekładach Szymona Budnego”, М. Свістуновай (Мінск) “Аб некаторых стылявых адметнасцях мовы палемічных твораў Іпація Пацея”. Дыскусійным аказалася паведамленне С. Запрудскага “Назвы беларускай мовы ў працах польскіх даследчыкаў ХІХ стагоддзя”. Разнапланавыя беларуска-польскія паралелі праводзіліся ў змястоўных дакладах Л. Пісарэк (Вроцлаў) “Białoruski spójnik абы na tle polskiego aby”, Г. Кулеш (Мінск) “Паланізм кабета ў беларускім моўным узусе”, Г. Цыхуна (Мінск) “Некалькі беларуска-польскіх этымалогій”.

Работа літаратуразнаўчай секцыі праходзіла пад старшынствам Т. Вельга (Аполе) і С. Кавалёва (Мінск – Люблін). Заканамерна, што значная частка заяўленых дакладаў была прысвечана творчай спадчыне Я. Купалы і Я. Коласа: “Жанравая разнастайнасць коласаўскага апавядання” (П. Навуменка, Мінск), “«Rozburzone gniazdo» Janka Kupały jako dramat intertekstualny” (Б. Сівэк, Люблін), “Сімволіка ў паэме Янкі Купалы «На Куццю»” (І. Бурдзялёва, Мінск). Пераклады твораў беларускіх класікаў знаходзіліся ў цэнтры ўвагі ў дакладах П. Навойчыка (Мінск) “«Мой родны кут…» Якуба Коласа ў польскіх і ўкраінскіх перакладах”, а таксама Г. Харытонюк (Беласток) “Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў польскіх пасляваенных перакладах”. У шэрагу дакладаў разглядаліся розныя аспекты творчасці асобных аўтараў: “Патрыятычныя і настальгічныя матывы ў вершах Ігнацыя Яцкоўскага” (М. Хаўстовіч, Мінск – Варшава), “Эпісталярная спадчына Барбары Радзівіл” (С. Кавалёў, Мінск – Люблін), “Творчасць Янкі Юхнаўца ў асэнсаванні даследчыкаў беларускай літаратуры” (Л. Сінькова, Мінск), “Сон як выяўленне патаемнага жадання героя ў паэмах «Сон Алесі» А.Э. Адынца і «Дзяды» А.Міцкевіча” (З. Тычына, Мінск), “Na skrzyżowaniu przeszłości i teraźniejszości. Twórczość prozatorska Uładzimira Karatkiewicza” (Т. Вельг, Аполе). Канцэптуальныя праблемы гісторыі беларускай літаратуры аналізаваліся ў паведамленнях І. Лапо (Люблін) “Пра беларуска-польскае непаразуменне на фоне рускай класікі” і Н. Русецкай (Мінск – Люблін) “Паэзія Беларусі XVIII ст.: стан і перспектывы даследаванняў”.



Гістарычна-культаралагічная секцыя, да ўдзелу ў якой было заяўлена 20 дакладаў навукоўцаў з Беларусі і Польшчы, працавала пад старшынствам Рышарда Радзіка (Люблін). Адкрыў працу секцыі даклад маладога беларускага даследчыка А. Унучака (Мінск) “Янка Купала і заходнерусізм”. Гісторыі Рэчы Паспалітай XVI – XVII стст. былі прысвечаны два выступленні: У. Падалінскага (Мінск) “Праблема статусу Інфлянтаў у дачыненнях палітычных элітаў ВКЛ і Польшчы (1582 – 1586 гг.)” і А. Латышонка (Беласток) “«Ruś Biała» w «Polonii» Szymona Starowolskiego”. Навуковую дзейнасць аднаго з прадстаўнікоў вядомага роду Тызенгаўзаў, ураджэнца Беларусі (м. Жалудок) Канстанціна Тызенгаўза разгледзеў Ю. Зямчонак (Варшава) “Konstanty Tyzenhauz (1786 – 1853): badacz fauny Europy Środkowo-Wschodniej”. Цікавую інфармацыю пра веды і ўяўленні ў сучасным польскім грамадстве пра творчасць класікаў беларускай літаратуры прадставіла Г. Глагоўска (Беласток) у сваім дакладзе “Янка Купала і Якуб Колас у падручніках беларускай мовы ў Польшчы, або Як у нас вучаць пра класікаў”. Беларусь і Першая Сусветная вайна, спробы Беларускай Народнай Рэспублікі адстаяць беларускія інтарэсы на міжнароднай арэне сталі лейтматывам дакладаў польскіх даследчыкаў Д. Тарасюка (Люблін) “Polacy w radzie miejskiej Mińska w latach I wojny światowej” і Д. Міхалюк (Торунь) “Delegacja Białoruskiej Republiki Ludowej na Konferencji Pokojowej w Paryżu”. Выступленне В. Астрогі (Мінск) “Камісія па вывучэнню Заходняй Беларусі: стварэнне і дзейнасць (1927 – 1939 гг.)” датычылася перыяду знаходжання заходніх беларускіх зямель у складзе Польшчы. Вострую дыскусію вакол правамернасці ўжывання тэрміна “Заходняя Беларусь” выклікаў даклад А. Высоцкага (Люблін) “Zróżnicowanie narodowo-etniczne na terenie tzw. Zachodniej Białorusi w latach 1939 – 1941 a wspólnoty śmiechu”. На другі дзень паседжанне секцыі распачаў даклад даследчыка беларускай гісторыі і літаратуры А. Трафімчыка (Баранавічы) “Антысавецкія настроі і рэпрэсіі ў настаўніцкім асяродку школ заходніх абласцей БССР (1939 – 1941)”. У выступленнях польскіх навукоўцаў Я. Мірановіча (Беласток) “Radziecki ruch partyzancki na Białorusi w czasie okupacji niemieckiej” і Д. Сулі (Валбжых) “Wysiedlenie z Polski ludności polskiej i białoruskiej w związku z delimitacją pomiędzy Rzeczpospolitą Polską a ZSRR w 1946 i 1948 r.” разглядаліся актуальныя пытанні беларускай і польскай гісторыі, звязаныя з падзеямі Другой Сусветнай вайны. Вобраз Вялікай Айчыннай вайны ў кінамастацтве Беларусі савецкага перыяду быў адлюстраваны ў дакладзе Л. Ясіны (Люблін) “Kinematografia i inne sztuki audiowizualne na Białorusi wobec Wielkiej Wojny Ojczyźnianej po 1945 roku”. Пра палітычна-юрыдычны аспект польска-беларускіх адносінаў разважала А. Ткачык (Люблін). Да філасофскага аспекту творчасці Я. Коласа звярнуліся Ж. Белакурская і В. Белакурскі (Мінск) “ «На філасофскі часам лад / Настроіш думкі ты ў самоце» (Якуб Колас – філосаф)”. Даклад Таццяны Рошчынай (Мінск) быў прысвечаны беларуска-польскаму супрацоўніцтву ў кнігазнаўстве і бібліятэказнаўстве.

У рамках канферэнцыі адбылася прэзентацыя новых выданняў польскай беларусістыкі; у культурную праграму быў уключаны прагляд спектакля Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Я.Купалы “Сны аб Беларусі”.

Праца канферэнцыі праходзіла на высокім навуковым узроўні; у прыязнай атмасферы адбываўся актыўны абмен ведамі, думкамі і вопытам. Матэрыялы форуму будуць выдадзены як 7-ы выпуск серыйнага выдання Acta Albaruthenica. Спадзяёмся, што падобныя канферэнцыі і ў далейшым будуць спрыяць наладжванню плённага навуковага дыялогу і супрацоўніцтва паміж даследчыкамі Беларусі і Польшчы.

Марына Свістунова,

Уладзімір Падалінскі

З 1 да 31 ліпеня ў горадзе Брно прайшоў чарговы – 8-ы па ліку – фэстываль “Месяц аўтарскага чытаньня”, найбуйнейшы літаратурны фэстываль у Чэхіі.

Ганаровымі гасьцямі фэстывалю з замежжа сёлета сталі беларускія літаратары. Штодня на працягу ўсяго ліпеня на сцэне славутага тэатра “Husa na provázku” (“Гусь на канаце”) адбываліся дзьве літаратурныя сустрэчы – з адным беларускім госьцем і з адным чэскім пісьменьнікам, гэта значыць, што агулам за месяц сваю творчасьць аматарам прыгожага пісьменства прадставілі 60 аўтараў, зь іх – 30 беларускіх. Гэта была, бадай, першая такая буйная прэзэнтацыя сучаснай беларускай літаратуры ў сьвеце. Сярод беларускіх удзельнікаў былі гранды айчыннай літаратуры (Уладзімір Арлоў, Алесь Разанаў, Уладзімір Някляеў), выбітныя аўтары сярэдняй генэрацыі (Леанід Дранько-Майсюк, Пятро Васючэнка, Ігар Бабкоў, Барыс Пятровіч), зоркі і зорачкі маладзейшага пакаленьня (Андрэй Хадановіч, Альгерд Бахарэвіч, Ільля Сін, Вольга Гапеева). Апроч літаратараў непасрэдна зь Беларусі, удзел узялі і беларускія аўтары зь Беласточчыны (Надзея Артымовіч, Міра Лукша, Міхал Андрасюк, польскамоўны Ежы Плютовіч), а таксама “праскія беларусы” (Макс Шчур, Аляксандар Лукашук, Ян Максімюк, Сяргей Абламейка). Сьпевамі праграму ўразнастайнілі Лявон Вольскі ды Віктар Шалкевіч.

Сярод чэскіх удзельнікаў былі такія велічыні, як Яхім Топал, Міхал Вівэг, Віёла Фішарава, Арношт Голдфлам, Павал Когаўт, Марцін Райнэр, Богдан Трояк ды іншыя.

Усю падрабязную інфармацыю пра фэстываль “Месяц аўтарскага чытаньня” (у тым ліку відэазапісы ўсіх выступаў) можна знайсці пад адрасам: www.autorskecteni.cz!



Сяргей Сматрычэнка

Выйшаў зборнік у гонар Адама Мальдзіса
У пачатку лістапада выйшла з друку кніга “Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса” (Мінск: Лімарыус, 2007. 444 с. ISBN 978-985-6740-78-0).
Змест кнігі Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса. Пад рэдакцыяй Сяргея Запрудскага, Аляксандра Фядуты, Захара Шыбекі. Мінск: Лімарыус, 2007. 444 с.

Прадмова / Słowo wstępne / Preface cc. 4-6


Maldzisiana
Людміла Рублеўская (Мінск). ЧАЛАВЕК АДРАДЖЭННЯ cc. 7-9

Уладзімір Мархель. Верш на 50-годдзе Адама Мальдзіса 10

Адам Іосіфавіч Мальдзіс. Біябібліяграфічны паказальнік. Падрыхтавалі Валянціна Грышкевіч, Наталля Давыдзенка, Таццяна Рошчына 11-55



Анатоль Грыцкевіч (Мінск). Адзін са славутых людзей Беларусі нашага часу 56-59

Уладзімір Конан (Мінск). ДАСЛЕДЧЫК УНІВЕРСАЛЬНАГА ТАЛЕНТУ 60-64

Elżbieta Smułkowa (Warszawa). ADAMOWI MALDZISOWI – W DARZE 65-67

Анатоль Верабей (Мінск). АДАМ МАЛЬДЗІС І УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ 68-72

Альма Лапінскене (Вільня). Ilgiausių metų! 73

Вітаўт Кіпель (Нью Ёрк, ЗША). СКАРЫНАЎСКІ ЦЭНТР РАЗГРОМЛЕНЫ, АЛЕ ЁН ПАТРЭБЕН ДЛЯ НАЦЫІ 74-76

Вячаслаў Рагойша (Мінск). ПРА МАЛЬДЗІСА – “ТЭЛЕГРАФНЫМ СТЫЛЕМ” 77-82

Эдуард Дубянецкі (Мінск). РЫЦАР БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ І КУЛЬТУРЫ 83-87

Andrzej Ciechanowiecki (London). Garść wspomnień o mojej współpracy z Adamem Maldzisem 88-92

Генадзь Кісялёў (Мінск). У ЛЮСТЭРКУ ЧАСУ: ДЗВЕ КОЛІШНІЯ ПРЫНАГОДНЫЯ НАТАТКІ ПРА СПАДАРА АДАМА З СУЧАСНЫМ НАСТАЛЬГІЧНЫМ ПАСТСКРЫПТУМАМ 93-98
Старажытная Беларусь
Іван Саверчанка (Мінск). Лявон Мамоніч – пісьменнік і кнігадрукар 99-107

Андраш Золтан (Будапешт). О некоторых лексических особенностях старобелорусской «Повести о Трыщане» 108-114

Рыгор Піўтарак (Кіеў). ДЗЯРЖАЎНАЯ МОВА Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ І ПРАБЛЕМА РАЗМЕЖАВАННЯ ЎКРАІНСКІХ І БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМОВЫХ ПОМНІКАЎ 115-119

Алесь Жлутка (Мінск). Пачаткі класічнай адукацыі ў Беларусі (Х -- ХІІІ стст.): сэнс і форма 120-139

Таццяна Кабржыцкая, Усевалад Рагойша (Мінск). ФЕНОМЕН ЧАСУ: ДРАМАТУРГІЯ КІЕВА-МАГІЛЯНЦАЎ ЯК ВЫЯВА ЎКРАІНСКА-БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРНАЙ СУПОЛЬНАСЦІ 140-151

Вячаслаў Чамярыцкі (Мінск). ЗАГАДКІ АДНОЙ БЕЛАРУСКАЙ КАЛЯДКІ ХVIII СТагоддзя 152-156
Беларусы ў ХІХ стагоддзі
Monika Bankowski (Zürich, Schweiz). WEISSRUSSLAND MIT DEN AUGEN EINER BAYERISCHEN PRINZESSIN 157-164

Святлана Куль-Сяльверстава (Гродна, Беларусь). Жанчыны ў культурным жыцці беларускіх земляў у першай палове ХІХ ст. 165-173

Аляксандр Фядута (Мінск). ЦЕНЗОР ОЦЕНИВАЕТ ИСТОРИКА (неизвестный отзыв о книге Т. Нарбутта) 174-177

Юрый Лабынцаў, Ларыса Шчавінская (Масква). Паэт Антанас БаранаЎскас — епіскап апошніх беларускіх уніятаў (“упорствуючых”) 178-183

Вольга Гарбачова (Мінск). Эпісталярная спадчына НАПАЛЕОНА ОРДЫ Ў ЗБОРАХ ПОЛЬСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ Ў ПАРЫЖЫ 184-190

Дзмітрый Матвейчык (Мінск). ЛІЦВІНЫ ЗАСТАЛІСЯ ПАЛЯКАМІ: УРАЧЫСТАЕ ПАСЕДЖАННЕ ТАВАРЫСТВА ЛІТОЎСКАГА І РУСКІХ ЗЯМЕЛЬ 25 САКАВІКА 1832 Г. У ПАРЫЖЫ 191-203

Абрам Рейтблат (Москва). БУЛГАРИН И СЕНКОВСКИЙ: РАННИЙ ПЕРИОД ВЗАИМООТНОШЕНИЙ 204-212

Уладзімір Мархель (Мінск). «БЕЛАРУСЬ» І «НЯЧЫСЦІК» АЛЯКСАНДРА РЫПІНСКАГА 213-217

Мікола Хаўстовіч (Мінск − Варшава). ТЭКЛЯ З БАЖЫМОЎСКІХ УРУБЛЕЎСКАЯ І ЯЕ ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА 218-234

Захар Шыбека (Мінск). З ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКІХ МАРАЎ ПРА ВІЛЬНЮ. 1795 – 1915 ГАДЫ. ВІЛЬНЯ РАСІЙСКАЯ 235-239

Wiesław Caban (Kielce, Polska). Losy spiskującej młodzieży polskiej na Litwie i Białorusi w latach trzydziestych – czterdziestych XIX wieku. Na przykładzie Bronisława Zaleskiego (1820 – 1880) 240-251

Сяргей Запрудскі (Мінск). Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў ХІХ стагоддзя. Працы 1800 – 1810-Х гадоў 252-268.

Agnieszka Prymak-Lewtak (Lublin, Polska). Litewsko-białoruskie oblicza J. I. Kraszewskiego. Prolegomena 269-282.


Беларусь у ХХ—ХХІ стагоддзях
Эльжбета Смулкова (Варшава). ЗАХОДНЯЕ І ЎСХОДНЯЕ ПАМЕЖЖА БЕЛАРУСІ – АГУЛЬНАЕ І СПЕЦЫФІЧНАЕ. УСТУПНЫЯ ЗАЎВАГІ 283-290

Рышард Радзік (Люблін, Польшча). «Новая зямля»: вобраз грамадства ў паэме Якуба Коласа 291-296

Валянціна Лебедзева (Гомель, Беларусь). М.В. Доўнар-Запольскі І ПРАБЛЕМА КАНСАЛІДАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ АДРАДЖЭНЦКАЙ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ 297-304

Францішка Сокалава (Прага). Дзмітро Чыжэўскі пра беларускую літаратуру (Эпізод з жыцця вялікага ўкраінскага славіста) 305-315

Валеры Максімовіч (Мінск). МАДЭРНІЗМ – РЭАЛІЗМ – БАРОКА Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ 316-322

Альма Лапiнскене (Вільня). Беларуская лiтаратура ў лiтоўскiм друку мiжваеннай Вiльнi 323-327

Hermann Bieder (Salzburg, Österreich). TERMINOLOGISCHE PROBLEME DER SATZKLASSIFIKATION IN DER FRÜHEN WEISSRUSSISCHEN GRAMMATIKSCHREIBUNG 328-341

Аляксей Мусорын (Новасібірск, Расія). ХРЫСЦІЯНСКАЯ ТЭАНІМІЧНАЯ ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПРАВАСЛАЎНАГА І КАТАЛІЦКАГА ЎЖЫВАННЯ 342-348

Зіна Гімпелевіч (Ватэрлоо, Канада). ЛІТАРАТУРА ЗАСТАНЕЦЦА. Фрагменты інтэрв’ю з Васілём Быкавым 349-354

Jan Zaprudnik (New York, USA). Russo-Polish Clashes in the State Dumas (1906-1917) over Schools in the Russian Empire’s “North-Western Region” (Belarus) 355-364

Анатоль Трафімчык (Баранавічы, Беларусь). Рэарганізацыя школы і антысавецкія настроі сярод школьнікаў заходніх абласцей БССР (1939 – 1941 гг.) 365-371

Anna Engelking (Warszawa). PRACE POLESKIE JÓZEFA OBRĘBSKIEGO (1934-1945).

EDYCJA SPUŚCIZNY ARCHIWALNEJ ETNOSOCJOLOGA 372-378



Сяргей Харэўскі (Вільня). Мастакоўская памяць: Успаміны Яўгена Ціхановіча 379-388

Arnold McMillin (London). TWO EXAMPLES OF POSTMODERN BELARUSIAN POETRY: ARCIOM KAVALEŬSKI AND ANDREJ BURSAŬ 389-399

Генадзь Цыхун (Мінск). Колькі заўваг пра Астравеччыну і астравецкія словы 400-404
Diaspora
  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка