Бядуля. Плач пралескаў




Дата канвертавання18.05.2016
Памер28.4 Kb.
Бядуля. Плач пралескаў
Плакалі пралескі, дзеці вясны...

— Гэта раса на кволых пялёстках! — пяяў жаўранак і кружыўся над імі...

Фарбаваныя небам, узгадаваныя сонейкам, яны на чорнай зямлі не хацелі перажыць нават ад маладзіка да ветаха вясенняга месяца... плакалі ды плакалі... Месцамі па лагчынах лядок стаяў, месцамі траўкі зазелянеліся...

Новыя нарогі панёс на плячах араты ад каваля; дзяцюк ахвотна быкоў накарміў. Палала зарніца над бярэзнікам. У вёсцы з закураных каміноў круціўся ўверх, быццам кудзеля, белы дым — гаспадыні сняданне рыхтавалі. Выйшла дзяўчына першы раз босая ў чыстае поле; убачыла, як пралескі слёзы льюць, ды сама заплакала:

— Ой, мяне за нямілага замуж выдаюць!

— Ой, пагубіла я леты маладыя свае!.. Абхапіла рукамі бярозку маладую ды абамлела

разам з ёй...

А вакол плакалі пралескі, дзеці вясны...

Прытуліся ка мне

Прытуліся ка мне, дзяўчынка каханая! — бо сонейка заходзіць, бо цені гусцеюць і каля млына над возерам устае, быццам белая воўна, пахучы туман...

А мо і праўда, што ў розных там замчышчах крыштальных ваююць паміж сабой рыцары дня з рыцарамі ночы?

А мо і праўда, што на пурпурных хмарках ручайкамі льецца чырвоная кроў?

А мо і праўда, што ў цёмным хмызе русалкі з доўгімі валасамі пяюць цяпер песні захаду?

Нешта казачнае бачу я ў багатых колерах неба...

Нешта таемнае варожыць мне вячэрняя зорка...

Сэрца маё ператлумачыць сабе ўсе гэтыя дзіўныя малюнкі.

Цені кладуцца над вёскай, цені гусцеюць на канюшыне за пусткай, і неяк робіцца сумна-сумна... Цямней і вялізней становяцца вочы твае, і душа мая тоне ў глыбокім моры іх ззяння.

У гэты самы час тку я са смутку свайго карону для шаўковых валасоў тваіх... Здаецца, ляцім з табою дзесьці далека-далека за рэчкай, за хмызняком...

Заскрыпелі варотамі касцы, зачырванелася вогнішча на пасецы...


Нібы рупны араты...
Нібы рупны араты, выходжу я раніцай на дзядзінец, яшчэ як сам Бог спіць, здаецца...

Пад белым морам туману дрыжыць густы хвойнік на лагчыне. Над рэчкай месяц бляднее. Галавешкі начлежнага вогнішча яшчэ смаляцца пад сухім карчом. Бярэзнік ахоплен чырвоным морам усходняй зарніцы. Бароны началі крычаць і крыліцца над зялёнай елкай. Кангошына смачна запахла, і ў вёсцы вароты заскрыпелі...

Пасля бяссоннай начы, калі ў нейкай непрытомнай гарачцы мучыцца чалавек і, быццам калючыя шышкі, думы абхапілі яго сэрца,— вельмі прытомна дачакаць усходу сонейка... жадаеш цеплаты яго і, пасылаючы на ўзгорку шчырую малітву дню, сісідаеш, як непатрэбныя атопкі, думы начныя...

У досвітку
Я запалю лучыну ў досвітку і засяду за стол дубовы пад абразамі, бо сон мяне не бярэ і я толькі бакі пабіў аб голы тапчан...

Быццам разгневаны рой пчол, думы апанавалі мяне... Але нічога не зробіш — у сэрцы маім радзіліся яны, душа мая гадавала іх.

За акном рабіна ківаецца, і перад усходам цямней яшчэ робіцца на дзядзінцы.

На блізкім двары асвер заскрыпеў — напэўна, суседка толькі што скінула каромыслы з плеч: ёй трэба дайніцу вымыць і кароў даіць. Потым пабудзіць яна хлопца, і ён пагоніць карову на расцяроб, сам назапасіўшыся харчамі...

Бярэцца пад дзень. Святлее. Людзі за працу хапаюцца. Толькі я адзін не ведаю, за што ўзяцца.

Як толькі вырас я з сваей зрэбнай кашулі, майму сэрцу цесна зрабілася ў грудзях і душы ў целе. Здаецца, лётаў бы вышэй гаю зялёнага, далей рэчкі блакітнай, туды, дзе сонейка ўзыходзіць, дзе фарбай пурпурнай яно хмаркі фарбуе. Здаецца, ахапіў бы ўвесь свет божы і зліўся ў адно з ветрам лёгкім, каб нешта цікавае, патрэбнае казаць убогім вёснам, каторыя, нібы апенькі на пасецы, рассеяны па ўсяму вялікаму абшару беларускіх раўнін і балот...



Не пазірай на мяне...
Не пазірай на мяне вачамі гэткімі бліскучымі, бо заглыбока пранікаюць яны ў маю душу і паляць мяне невядомым агнём...

Не прасі, каб я табе што-колечы гаварыў, бо ўсю праўду выллю перад табой і святасць наша згубіць сваю красу і прыме звычайную будзённую вопратку.

Лепей будзем хаваць нашы казкі, наш яснацвет маладосці і назаўтра, каб святліца кахання нашага пустой не засталася. Будзем моўчкі слухаць, што нам зоркі пяюць, будзем моўчкі пазіраць, як русалкі за хмызняком танцуюць...

Здесь фирмы ведущие бухгалтерский учет.



Покраска металла после обработке


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка