Бузова Пра Бузова расказвала Ксенія Трафімаўна Арнольдава




Дата канвертавання18.06.2016
Памер8.91 Kb.
Бузова

Пра Бузова расказвала Ксенія Трафімаўна Арнольдава.

У гэтай вёсцы пры сутоку Бярозаўкі з Вужыцай была вялікая кузня, кавалём у ёй быў Ціт Каранеўскі. У кузні, нібы ў горане, фашысцкія каты вырашылі спаліць не жалеза, а людзей. У яе сагналі не толькі жыхароў Бузова, але і вёсак Карзуны і Шабалы, што стаялі над Вужыцай.

Калі кузню падпалілі, людзі сталі ламіцца вонкі. У нейкай адчайнай надзеі яны пачалі выкідваць у акенца маленькіх дзяцей. Карнікі падхоплівалі немаўлят на штыкі, іншых саджалі на калы агароджы.



Урэшце людзі выламалі дзверы, але іх сустрэў густы агонь кулямётаў. Толькі адна параненая і абгарэлая жанчына пад сховам дыму дапаўзла да блізкага кустоўя, якое ахутвала прырэчны лог Бярозаўкі. Партызаны былі недалёка і ад яе даведаліся пра дэталі жахлівай падзеі. Тая жанчына сканала ад ран і апёкаў.

У Бузове, а таксама ў Карзунах і Шабалах насыпаны курганы і на іх пастаўлены помнічкі. Курган у Бузове большых памераў. Яго ладзілі з выкарыстаннем тэхнікі. Ля ягонага ўзножжа па-за агароджай і зараз можна знайсці гільзы ад патронаў, там-сям бялеюць чалавечыя косці і чарнеюць абпаленыя цагліны ды жалязякі, якія павылазілі з зямлі падчас ворыва, бо да кургана прымыкае поле.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка