Бураўкін Генадзь Мікалаевіч




Дата канвертавання29.05.2016
Памер19.43 Kb.




Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна. На пачатку 50-х сям'я пераехала ў Полацк, дзе Генадзь скончыў СШ № 1. Беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі за 1972 год. За кнігу паэзіі «Варта вернасці» (1978) у 1980 годзе прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы. За ўклад у сучасную беларускую літаратуру стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі «Залаты Апостраф 2013», заснаванай часопісам «Дзеяслоў». Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Дружбы народаў, медалём «За доблесную працу», ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Вярхоўнага Савета УССР, Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР. Памёр 30 мая 2014 года.

З імем Генадзя Бураўкіна звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Не будучы афіцыйна народным паэтам, Генадзь Бураўкін быў народным па сваёй сутнасці. Добрая палова вершаў паэта пакладзена на музыку. «Калыханка», напісаная Генадзем Бураўкіным, ужо некалькі дзесяцігоддзяў гучыць кожны вечар для маленькіх жыхароў Беларусі.

Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэмы:

Выбраныя творы ў 2-т. – Мн.: Маст. літ., 1986.

Выбранае: 1955-1995: вершы, паэмы, казкі – Мн.: Маст літ., 1998. – 382с.

Варта вернасці: вершы і паэма – Мн.: Маст. літ., 1978. – 112с.

Вершы пяці кніг – Мн.: Маст. літ., 1976. – 272с.

Паміж зоркай і свечкай: вершы – Мн.: Бацькаўшчына, 2000. – 160с.

Пяшчота: вершы пра каханне – Мн.: Маст. літ., 1985. – 95с.

Тры старонкі з легенды: штрыхі аднаго лёсу – Мн.: Беларусь, 1971. – 120с.

Синие качели: стихотоврения, поэмы – М.: Худ. лит., 1987. – 383с.

Літаратура аб жыцці і творчасці

Грамадчанка,Т.К. «Не за сябе душа мая баліць…»: штрыхі да партрэта Г.Бураўкіна //Роднае слова. – 2011. - №8. – С.3-7.

Калядная,С. “Зямныя воблікі мадонн…” //Роднае слова. – 2006. - №8. – С.21-24.

Коўтун,В. Са словамі памяці жывой //Маладосць. – 2006. – 2006. - №8. – С.132-134.



Сцэнарныя матэрыялы

І стаў вытокам радасці радок: бібліяграфічны агляд творчасці //Беларускія пісьменнікі-юбіляры 1996 года. Метадычныя парады па рабоце з творамі беларускіх пісьменнікаў – Віцебск. – 1996. – С.1-7.

Паміж зоркай і свечкай: прэзентацыя //Бібліятэка прапануе. – 2001. - №2. – С.2-3.

Садоўская, Л. Запатрабаваная паэзія : прэзентацыя кнігі Генадзя Бураўкіна "Лісты да запатрабавання" / Л. Садоўская // Бібліятэка прапануе. - 2012. — № 1. — С. 7—12.



“Я не хачу меняць свій лёс”: прэзентацыя кнігі вершаў Г.Бураўкіна //Бібліятэка прапануе. – 2006. - №4. – С.2-4.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка