Будзько аляксандр Яўгенавіч




Дата канвертавання27.03.2016
Памер16.03 Kb.
БУДЗЬКО Аляксандр Яўгенавіч. Нарадзіўся 11 лютага 1957 г. у в. Осава Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і сялян. Беларус. У 1978 г. скончыў матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута па спецыяльнасці “Матэматыка”. Вучыўся ў аспірантуры Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута па спецыяльнасці “Матэматычная кібернэтыка” (1980−1985). Абараніў кандыдацкую дысертацыю “Об оценках сложности одноленточных тьюринговых вычислений” (1990). Вучонае званне дацэнта нададзена ў 1993 г. Два гады працаваў настаўнікам матэматыкі ў Мядзельскім раёне (1978–1980). Служыў у Савецкай Арміі (1981−1982). Пасля заканчэння аспірантуры з 1985 г. працуе ў Брэсцкім дзяржаўным ўніверсітэце. З 1995 г. працаваў дэканам факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, з 2000 г. па студзень 2013 г. – дэканам матэматычнага факультэта. За гэты час на матэматычным факультэце створаны дзве новыя кафедры – кафедра матэматычнага мадэлявання і кафедра інфарматыкі і кампутарных сістэм, пачалася падрыхтоўка па новых спецыяльнасцях “Прыкладная матэматыка”, “Інфарматыка і замежная мова”, на спецыяльнасці “Эканамічная кібернетыка” створана спецыялізацыя “Матэматычныя метады і інфармацыйныя тэхналогіі ў лагістыцы”, у магістратуры пачалася падрыхтоўка па новай спецыяльнасці “Тэорыя і методыка навучання і выхавання (у вобласці матэматыкі)”. З лютага 2013 г. працаваў дацэнтам, з верасня 2014 г. прызначаны прарэктарам па навуковай працы і эканоміцы. Прымаў удзел у выкананні праекта INURE міжнароднай праграмы TEMPUS “Интегрированная система управления университетом: применение опыта ЕС в постсоветских странах”. Узнагароджаны граматай і Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, падзякай Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. З’яўляецца аўтарам больш за 70 публікацый.

Навуковыя інтарэсы: тэорыя складанасці вылічэнняў і алгарытмаў.

Асноўныя публікацыі: О двух классах машин Тьюринга // Доклады АН БССР. 1985. № 9; Математическая логика и дискретная математика: учебно-методический комплекс. Брест, 2014 (у суаўт.); Дискретная математика: учебно-методический комплекс. Брест, 2014 (у суаўт.).

Літаратура пра выкладчыка: Прафесарска-выклачыцкі склад Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна : біябібліягр. давед. Брэст, 2005.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка