Брыфінг для прэсы па заканадаўчых зменах парадка атрымання замежнай дапамогі 30 сакавіка, 12: 00




Дата канвертавання28.03.2016
Памер17.52 Kb.


Брыфінг для прэсы па заканадаўчых зменах парадка атрымання замежнай дапамогі

30 сакавіка, 12:00

Шаноўныя журналісты,

Асамблея НДА Беларусi i Цэнтр прававой трансфармацыі запрашаюць вас на брыфінг з нагоды мяркуемых зменаў у заканадаўства аб парадку атрымання замежнай дапамогі і падачы калектыўных прапановаў беларускай грамадзянскай супольнасьці па пытаньні замежнай бязвыплатнай дапамогі.

2 сакавіка 2015 году Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці абвясьціў аб падрыхтоўцы новага прававога акта, скіраванага на ўдасканаленьне парадку атрыманьня, выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі, яе вызваленьня ад падаткаў і мытных плацяжоў. Гэты акт будзе ўведзены замест дэкрэту №24 «Аб атрыманьні і выкарыстаньні замежнай бязвыплатнай дапамогі», што рэгулюе гэтыя пытаньні цяпер.

Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў і Цэнтр прававой трансфармацыі ініцыявалі распрацоўку калектыўных прапановаў па гэтым пытаньні. Выніковы дакумэнт стаў вынікам аналізу шматгадовай прававой практыкі афармленьня замежнай дапамогі, ён таксама ўлічвае заўвагі, атрыманыя ініцыятарамі калектыўных прапаноў ад шэрагу зацікаўленых арганізацыяў.

У часе брыфінгу спецыялістамі Цэнтру прававой трансфармацыі, Асамблеі НДА і іншых арганізацыяў, што бралі ўдзел у абмеркаваньні, будзе прадстаўленая ацэнка рыхтуемых зменаў заканадаўства пра замежную дапамогу, а таксама агучаныя галоўныя палажэньні калектыўных прапановаў.



З тэкстам калектыўных прапановаў можна азнаёміцца ​​па спасылцы.

Папярэдняя інфармацыя пра ініцыятыву:



http://belngo.info/2015.belaruskiya-nka-padry-htuyuts-sumesny-ya-prapanovy-u-zakanadau-stva-ab-zamezhnaj-dapamoze.html

http://belngo.info/2015.zaprashaem-nka-da-padpisan-nya-kalekty-u-ny-h-prapanovau-pa-re-forme-zakanadau-stva-ab-zamezhnaj-byazvy-platnaj-dapamoze.html

Дата: 30 сакавіка 2015 года

Час правядзення: 12:00 – 13:00

Месца правядзення: у памяшканні Цэнтра прававой трансфармацыі (Мінск, вул. Нававіленская, 38-10, другі паверх, уваход праз дзверы №16). Мапа прыкладаецца.

Дадатковую інфармацыю пра брыфінг можна атрымаць:

тэл.: (029) 6414347, e-mail: ngo@belngo.info



Месца правядзення:

Мінск, вул. Нававіленская, 38-10,

другі паверх, уваход праз дзьверы №16



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка