Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна




Дата канвертавання30.03.2016
Памер18.3 Kb.
Установа адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”

Кафедра гісторыі славянскіх народаў


ЗАПРАШАЕ

ўзяць удзел у Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Гісторыя і традыцыі беларускай навукі (да 90-годдзя Інстытута беларускай культуры)”

Час правядзення 24 лютага 2012 г.

Месца правядзення: УА “БрДУ імя А.С. Пушкіна”


Праблемы для абмеркавання:

– Дзяржаўная палітыка ў галіне навукі і вышэйшай школы

– Развіццё гуманітарных і сацыяльных навук

– Развіццё прыродазнаўчых навук

– Гісторыя навуковай інтэлігенцыі

– Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі навукі


Рабочыя мовы: беларуская, руская.
Па матэрыялах канферэнцыі плануецца выданне зборніка.

Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі і тэзісы дакладаў (у электроннай форме ў фармаце MS Word і адзін падпісаны машынапісны варыянт) прымаюцца да 17 лютага 2012 г. па адрасе: 224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, каб. 526 і па электроннай пошце (з пазначэннем “Гісторыя ІБК”): slavyan@brsu.brest.by, ihar7@rambler.ru. Тэлефон: (0162) 21-90-78, 8-025-606-97-01.


Парадак прадстаўлення матэрыялаў:

Аб’ём тэксту – не больш за 3 старонкі фармату А4 (210 Х 297 мм).

Правілы набору тэксту – гарнітура Times New Roman, кегль 14, без пераносаў.

Палі: верхняе – 35 мм, ніжняе, левае, правае – 25 мм, міжрадковы інтэрвал – адзінарны. Першы радок – прозвішча і ініцыялы аўтара (аўтараў), назва ўстановы (скарочана) – справа, УДК – злева. Трэці радок – назва матэрыялу загалоўнымі літарамі паўтлустым шрыфтам (па цэнтры). Праз радок – тэкст дакладу. Спасылкі на літаратуру і крыніцы даюцца скарочана ў мінімальнай колькасці ў тэксце ў квадратных дужках. Напрыклад: [Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993. С. 15].


Выдаткі на ўдзел у канферэнцыі аплачвае ўстанова, якая камандзіруе ўдзельніка. Арганізацыйны ўзнос – 60 тыс. руб. (пры рэгістрацыі).
Заяўка на удзел у працы канферэнцыі:

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Месца працы

Пасада


Вучоная ступень і вучонае званне

Назва дакладу



Адрас, тэлефон, e-mail
Аргкамітэт


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка