Брэсцкая крэпасць стаіць на самым беразе Заходняга Буга. Тут праходзіць дзяржашная граніца. На граніцы неспакойна. Частыя трывогі: ловяць шпіёна




Дата канвертавання17.05.2016
Памер54.36 Kb.

Брэсцкая крэпасць стаіць на самым беразе Заходняга Буга. Тут праходзіць дзяржашная граніца. На граніцы неспакойна. Частыя трывогі: ловяць шпіёна. 22чэрвеня, на досвітку неба раптоўна ўспыхнула тысячамі бліскавіц і нечакана пагасла ў страшных выбухах чорна-крывавага агню. Гэта фашысты напалі на нашу краіну. Пад руінамі назаўсёды засталіся ляжаць многія воіны, жанчыны, дзеці, выхаванцы палка. А тыя з выхаванцаў палка, што засталіся ў жывых, дапамагалі дарослым у абароне крэпасці. Яны былі сапраўднымі героямі. Гэта…



Пеця Васільеў быў выхавацам палка. Ён насіў чырвонаармейскую форму, быў залічаны на ўсе віды забяспячэння, дзяжурыў гарністам, трэніраваўся ў стральбе. Калі пачалася вайна, Пеця дапамагаў дарослым, ён дабіраўся да забітых фашыстаў, забіраў у іх зброю. Пеця часта хадзіў з чырвонаармейцамі ў контратакі на фашыстаў. У час апошняга бою хлапчук удзельнічаў у вызваленні будынка клуба. У рукапашнай нашы воіны выбілі фашыстаў. Ды толькі ненадоўга. Вораг урваўся, заняў першы паверх. На другім застаўся апошні воін – выхаванец палка Пеця Васільеў. Ён лёг за станкавы кулямёт, выпусціў усе патроны са стужкі, пачаў кідаў гронаты. На выручку героя пайшлі нашы воіны. Калі ачысцілі ад фашыстаў будынак клуба, там знайшлі смяротна раненага Пецю.



У першыя гадзіны вайны, калі рушыліся сцены крэпасных збудаванняў, Колю аглушыла выбухам снарада: звінела ў вушах, балела галава. Колю цудам удалося выбрацца з-пад руін. Але хлапчук нікому не скардзіўся. Ён схапіў вінтоўку і кінуўся ўслед за рочммырвоенаармейцамі. Ля амбразуры заняў абарону. Калі байцы разам з Коляй сабраліся ў адным з казематаў крэпасці, то павялі размову: як бы разведаць, што робіцца ў Цяраспальскай вежы. Колю тым часам крыху палепшала, ужо не так давала знаць кантузія.



  • Я пайду ў разведку!- заявіў хлопчык. Па-пластунску прыціскваючыся да зямлі, Коля поўз да Цяраспальскай вежы. Фашысты заўважылі маленькага салдата, пачалі страляць. Хлапчук паспеў схавацца за жалезабетонный глыбай.

Неўзабаве дабраўся да казармы, палез на другі паверх. Адтуль убачыў, як непадалёку ад крэпасці гітлераўцы, навёўшы пантонны мост цераз Заходні Буг, рыхтуюць да пераправы пяхоту, танкі, гарматы.

Калі вяртаўся назад, убачыў завалены склад са зброяй. Камандзір даручыў Колю павесці аддзяленне байцоў да месца былога склада. З-пад руін узялі шмат патронаў, гранат, кулямётаў. Прынеслі аддуль і мінамёты.Разбілі варожую пераправу, а затым ачысцілі ад фашыстаў будынак вежы.



У адным з падвалаў фашысты захапілі нашых жанчын і дзяцей. Сярод палонных апынуліся піянерка Валя і яе мама.

Гітлераўскі афіцэр загадаў дзяўчынцы:


  • Пойдзеш у крэпасць. Ад імя нямецкага камандавання перадасі савецкім салдатам, каб склалі зброю, спынілі абарону. Калі яны не зробяць гэта праз гадзіну, усё жывое, што ёсць у крэпасці, будзе бязлітасна знішчана.

Два варожыя салдаты пад дуламі аўтаматаў павялі дзяўчынку ў памяшканне электрастанцыі. Там праз невялічкія дзверы выштурхнулі на пляц крэпасці. І вось піянерка сярод сваіх. На яе глядзяць моўчкі, ніхто не радуецца, што дзяўчынка прыйшла сюды. Піянерцы здалося: яе лічаць здрадніцай – яна пабывала ў фашысцкім палоне. Валя расказала камандзірам, навошта яе паслалі ворагі, яна засталася ў крэпасці, дапамагала глядзець параненых, у іх не было ні медыкаментаў, ні бінтоў. Ноччу Валя дабіралася да руінаў былых будынкаў, у якіх да вайны знаходзіліся санітарныя часці, склады з прадуктамі, боепрыпасамі. Усё прыносіла сваім.

Зноў падаюць снарады.Цяжкімі выбухамі калоцяць зямлю, трасуць таўшчэзныя сцены крэпасных казематаў. Снарады кладуцца недзе непадалёку.

Раз-пораз у цёмны падвал урываюцца пругкія хвалі паветра з густым перагарам дыму і раструшчанай цэглы. У падвале ляжаць цяжкараненыя, яны стогнуць, просяць піць.Нюра перавязвае параненых, дапамагае тым, хто ўжо зусім не можа трымаць зброю. Яшчэ вясною яна здала нормы на значок “Гатоў да санітарнай абароны”. Як усё гэта спатрэбілася цяпер.

Валодзя дапамагаў глядзець параненых байцоў.Людзі ўжо некалькі дзён не бачылі вады, хлеба. Хлопчык паабяцаў прынесці хлеба і цукерак. Усе, хто пачуў гэта, прынялі словы на жарт. Але піянер не жартаваў. Ён залез на другі паверх казармы, старанна вывучыў дарогу да руінаў былога магазіна. І вось Валодзя ідзе на баявую аперацыю: паўзе на нейтральную паласу. Там, паміж казармамі,нашы трымаюць абарону, і фашысцкімі пазіцыямі, знаходзяцца руіны былога магазіна. Не прайшло і паўгадзіны, як у лазарэце з'явіўся маленькі салдат з туга набітай сумкай. Там былі пячэнне, цукеркі, рулоны цвяцістай тканіны на бінты. Частаваў цукеркамі маленькіх дзяцей, цяжкараненых.



  • Ты ж сабе нічога не пакідаў,- заўважылі дзяўчынкі і хацелі вярнуць цукеркі.

  • - Я не ранены і не малы,- адказаў маленькі салдат.

Лейтэнант Кіжаватаў загадаў: выхаванцаў палка за самавольныя баявыя аперацыі прыпісаць да лазарэта. Хлапчукі трапілі пад каманду жанчын, што даглядалі цяжкараненых. У цёмным падвале лазарэта заўсёды панавалі змрок, духата. Людзі прасілі піць, але вады амаль не было. Дабрацца да Буга было надзвычай цяжка: бераг рэчкі вораг трымаў пад моцным абстрэлам. Нават вопытныя чырвонаармейцы - і тыя не ўсе вярталіся з гэтага задання. Таму вада была вельмі дарагая. У Пеці нарадзіўся план. Трэба так паўзці паміж забітых фашыстаў,якія валяюцца на беразе, каб на цябе пражэктарамі, з ракетніц свяцілі, і не было відаць,што ты жывы.Рухі павінны быць плаўныя, замаруджаныя. Тады і біклагі брызгаць не будуць. Калі добра сцямнела, выхаванец палка, абвязаўшыся біклагамі, адправіўся ў сваю нялёгкую дарогу. Пеці страшна, але маленькаму салдату назад няма дарогі. Гаўрош Брэсцкай крэпасці павінен дастаць воду, ён даў піянерскае слова.

Будзе раніцаю лейтэнант Кіжаватаў праходзіць па лініі абароны і, як заўсёды, зазірне ў лазарэт, ён з трывогай зверне ўвагуна забінтаваную галаву Пеці, запытаецца,што здарылася. А Пеця, пераадольваючы боль, нават з усмешкай на твары, скажа, што наткнуўся на нейкую жалязяку. І не дазнаецца лейтэнант,што гэта кулявое раненне, якое хлапчук атрымаў гэтай ноччу, калі набіраў ваду.

І

Ідзе Пятро па руінах. Там,дзе нядаўна былі крэпасныя будынкі,- патрушчаная цэгла, камень, забітыя фашысты. І раптам хлопчык заўважыў: з-пад абломкаў сцяны тырчыць пара ботаў. “Дай,- думае,- пагляджу, можа там фашыст схаваўся”. Пацягнуў Пятро за бот, а ў ім нага, жывая, адбрыквацца пачала.

Хлопчык хапіўся за пісталет ды як крыкне:


  • Вылазь, гадзюка!

Няма куды варожаму ваяку дзявацца: даў задні ход, лезе ракам са свае хованкі. Ляжалі нашы воіны ў абароне, бачылі гэта. Яны ведалі,што раніцаю наляцелі варожыя самалёты, а затым кінулася ў наступ пяхота. Фашысты скінулі з самалётаў парашутыстаў, якія хаваліся ў руінах. Вось такога мацёрага немца злавіў Пятро.

Ля ўсходніх валоў Кобрынскага ўмацавання вядзе бой старшы палітрук Несцярук. Ліда, яе мама і дванадцацігадовы брат Клім таксама тут, дапамагаюць абаронцам, перевязваюць іх раны. Ліда рабіла перавязкі так, як вучыў бацька, каб нікто не здагадаўся,што камандзір паранены. З жартлівай усмешкай на твары, ён стараўся не выдаць болю. Старшы палітрук – камандзір, з яго бралі прыклад. Калі бацька загінуў, Ліда заняла яго месца ў абароне.



Валодзю паслалі дапамагаць параненым. Ён чуў, як людзі ў гарачцы просяць вады. “Лёд!” – мільгнула думка ў галаве.- Лёд там, у лядоўні, ля былога будынка санітарнай часці.” Вечарам далёка загрымелі цяжкія гарматы. Снарады няшчадна пачалі малаціць па крэпасці. Валодзя кароткімі перабежкамі, ад варонкі да варонкі, некалькі разоў паспеў дабрацца да лядоўні і прынесці адтуль лёду. Толькі пад раніцу начальнік лазарэта даведалася пра самастойную аперацыю свайго памочніка. У адным з казематаў яна ўбачыла вялізныя кавалкі лёду. Яны плавалі ш тазах, місках. Лёд быў порысты, хутка раставаў. А хлапчук беражліва зліваў ваду ў біклагі, бутэлькі.



Маленькія салдаты, гаўрошы Брэсцкай крэпасці – так іх называлі. Маленькія салдаты многа дзён былі ў агні над Бугам, дапамагалі трымаць абарону. Разам з дарослымі яны мужна змагаліся за Радзіму.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка