Блок (Уключае у сябе толькі лекцыю 3)




Дата канвертавання07.05.2016
Памер362.84 Kb.
Блок 2. (Уключае у сябе толькі лекцыю 3)

Лекцыя 3. Еўропа і Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне і умацаванне ВКЛ (13 – перш. пал. 16 ст.).

Пытанне 9. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага: асноўныя падыходы і канцэпцыі. Роля беларускіх зямель ў станаўленні беларуска-літоўская дзяржавы.

Пытанне 10. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Статуты ВКЛ.

Пытанне 11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст. Аграрная рэформа Жыгімонта II Аўгуста (валочная памера).

Пытанне 12. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.

Пытанне 13. Вытокі беларускага этнасу. Канцэпцыі паходжання назвы «Белая Русь». Культура беларускіх зямель ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.

Пытанне 14. Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім і Рэчы Паспалітай. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія (1596 г.).
Пытанне 9. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага: асноўныя падыходы і канцэпцыі. Роля беларускіх зямель ў станаўленні беларуска-літоўская дзяржавы.

Па канспекту.

Пытанне 10. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Статуты ВКЛ.

Вышэйшыя органы ўлады. Кіраўніком Вялікага княства Літоўскага і галоўнай асобай у дзяржаве доўгі час з’яўляўся вялікі князь ці, як яго яшчэ называлі, гаспадар але моцная ўлада ў ВКЛ была толькі пры Гедзіміне Альгердзе і Вітаўтце. Пасля 1492 г. княжацкая ўлада стала моцна абмяжовывацца раднымі панам, ці радай. У гэтым годзе вялікі князь Аляксандр І выдаў прывілей па катораму князі не маглі ўжо прыняць ніводнага рашэння без згоды радных паноў. Нават распараджацца фінансамі гаспадар мог толькі з ведама рады.

Таму дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага мы можам вызначыць як саслоўна-прадстаўнічую манархію, дзе ўладу манарха абмяжоўвалі спачатку рада а пазней сойм. У склад рады ўваходзілі асобы, што займалі вышэйшыя пасады дзяржаўнага кіравання, і каталіцкія біскупы. Гэта ваяводы і кашталяны, канцлер, падканцлер, падскарбі (загадчык дзяржаўнай казны), гетманы (начальнікі войска), маршалкі (старшыні на пасяджэннях рады і сойма), пісары вялікакняжацкай канцылярыі і іншыя вышэйшыя чыноўнікі дзяржаўнага апарату ВКЛ.

Поўны склад рады да рэформы 1565 г. налічваў 45 чалавек. Пасля 1565 г., калі былі ўтвораны новыя ваяводствы, радных паноў стала 65. У поўным складзе рада засядала не больш двух месяцаў ў год. Часцей з князем бычыліся прадстаўнікі праднейшай рады. Праднейшая рада складалася з 5 чалавек епіскап віленскі і трокскі, віленскі ваявода, трокскі ваявода, віленскі кашталян, трокскі кашталян. Гэта былі самыя блізкія да гаспадара, самыя ўплывовыя ў дзяржаве людзі. Часта яны за ўсю раду вырашалі справы, бо збірацца па кожным пытанні поўным складам радныя паны не мелі магчымасці.

Займаць пасады, што дазвалялі засядаць у радзе, маглі толькі вельмі багатыя людзі. Таму сярод радных паноў былі толькі буйныя землеўладальнікі – магнаты.

У канцы XV ст. канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага — сойм. У яго склад уваходзілі радныя паны і шляхта ўсіх зямель ВКЛ. Спачатку шляхта на сойм запрашалася ў поўным складзе, што выклікала залішнюю шматлюднасць. Каб гэтага пазбегнуць, было вырашана пасылаць на агульнадзяржаўны сойм ад павета па 2 дэпутаты. Яны выбіраліся на павятовых сойміках, дзе збіралася ўся шляхта таго ці іншага павета і выпрацоўваліся інструкцыі паслам-дэпутатам, ад якіх тыя не мелі права адступаць. На соймах абмяркоўваліся пытанні звязаныя з заканадаўствам і судовай дзейнасцю, і аб выбранні вялікага князя.



Мясцовае кіраванне. На чале мясцовай улады ў ваяводствах стаяў ваявода. Ён вырашаў усе галоўныя пытанні кіраўніцтва на сваёй тэрыторыі – гаспадарчыя, фінансавыя, вайсковыя, судовыя. Яго намеснікамі былі кашталян, які камандаваў вайсковымі сіламі ваяводства, а таксама падваявода, што вёў справы канцылярыі. Гараднічы адказваў за рамонт і ўмацаванне ваяводскага замка; ключнік наглядаў за зборам падаткаў і выкананнем павіннасцей; ляснічы і лоўчы даглядалі лясныя ўгоддзі; стайнік загадваў ваяводскай стайняй (конюшней) і г. д. У паветах на чале ўлады стаяў стараста. Кіраўніцтва ў гарадах было ў руках войта, бурмістраў і гарадской рады. Вясковая адміністрацыя была прадстаўлена цівунамі, сотнікамі, прыставамі, старцамі.

Суды і заканадаўства. Вышэйшай судовай інстанцыяй быў Велікакняжацкі суд, функцыі якога з 1581 г. пачаў выконваць Галоўны трыбунал Вялікага княства Літоўскага. Ваяводскі суд разглядаў справы шляхты і мяшчан тых гарадоў, што не мелі Магдэбургскага права а таксама дзяржаўных сялян. Сялян прыватнаўласніцкіх і царкоўных судзілі самі землеўласнікі ў так званым «вотчынным» судзе «па звычаю старадаўняму». У гарадах, якія валодалі Магдэбургскім правам, прысуды па справах мяшчан выносіў войтаўскалаўнічы суд.

Усе названыя судовыя інстанцыі абапіраліся ў сваёй дзейнасці на дзяржаўнае заканадаўства, якое галоўным чынам было прадстаўлена спачатку судебнікам Казіміра 4 ад 1468 г. а потым Статутами Вялікага княства Літоўскага. 1529, 1566 і 1588 гг.

Войска. У часы ВКЛ асновай войска з’яўлялася шляхецкае апалчэнне, так званае паспалітае рушанне. Па заканадаўству Вялікага княства Літоўскага ваеннаабавязанымі былі практычна ўсе мужчыны, якія мелі ва ўласнасці зямлю. Са сваіх зямельных уладанняў шляхціц павінен быў выстаўляць добра ўзброенага і навучанага да вайсковай службы ратніка: аднаго ад 8 службаў (1 служба — 2 сялянскія гаспадаркі). Значыць, у каго было больш зямлі і падданых, той выстаўляў больш салдат. Калі ж які дробны шляхціц не валодаў сялянамі, сам выпраўляўся служыць у войску. Сяляне якіх шляхта брала з сабой на вайну вызваляліся ад усіх павіннасцяў і падаткаў на карысць шляхціца і атрымлівалі назву панцырныя баяры. Панцырны баярын гэта пераходная форма ад селяніна да шляхціца. Пазней ён мог выслужыць ці выкупіць сабе шляхецтва. Побач з панцырнымі баярамі шырока выкарыстоўваліся нямецкія швейцарскія і шатландскія наёмнікі (Ландскнехты).

Статуты ВКЛ.

Статут 1529. Ёсць падставы сцвярджаць, што ў яго падрыхтоўцы прымалі ўдзел беларускі першадрукар і доктар, Францыск Скарына, а таксама канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштольд, пад кантролем якога складаўся Статут. Зацьвердзіў Статут Жыгімонт І Стары. З гэтай нагоды была нават напісана паэма “Пахвала Жыгімонту”.

Статут падрыхтаваны на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, пастаноў судовых і дзяржаўных устаноў, Судзебніка 1468 года, прывілеяў. Пры яго падрыхтоўцы ўпершыню выпрацаваны сістэмы і структура размяшчэння прававых норм у залежнасці ад іх зместу. Складальнікі Статута адступілі ад сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і выпрацавалі сваю ўласную. У яе аснове закладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы (насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму), адзінства права і прыярытэт пісанага права. Статут уключаў нормы агульнага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам. Статут складаецца з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней у яго ўнесены дапаўненні, у выніку колькасць артыкулаў павялічылася да 283. Выданне Статута 1529 года вывела ВКЛ на адно з першых месцаў у свеце па развіццю права і прававой культуры. Разам з тым, Статут 1529 года з'явіўся прававой асновай для далейшага развіцця заканадаўства.



Статут 1566. Другі статут ВКЛ дзейнічаў на землях Вялікага княства Літоўскага ў 1566 – 88, а на Правабярэжнай Украіне і ў 17 – 18 ст. Працай камісіі па падрыхтоўцы статута кіраваў канцлер М. Радзівіл Чорны, у ёй удзельнічаў маршалак дворны А. Б. Валовіч, верагодна, П. Раізій, А. Ратундус і інш.

У Статуце 1566 захавана з невялікімі зменамі структура Статута 1529. У ім 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Ён замацаваў асноўныя прынцыпы права: адзінства права для грамадзян (хоць яно не было роўным для ўсіх), дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму), абмежаванне ўлады гаспадара (вялікага князя), прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія суды і падкаморскія суды. Больш поўна рэгламентавалася кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, якія былі заснаваны на агульных прынцыпах феадальнага права: стварэння ільгот і перавага для класа феадалаў і саслоўя шляхты, недапушчэнне простых людзей у органы кіравання, замацаванне прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва. Складальнікі Статута надалі яго нормам аднастайную і сучасную, на той час, форму і прававую тэрміналогію (беларускую), зразумелую для большасці насельніцтва, што спрыяла ўмацаванню сярод шляхты і мяшчан павагі да закона і дзяржавы. Статут напісаны на старабеларускай мове, быў перакладзены на лацінскую і польскую мовы.



Статут 1588. Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага дзейнічаў у ВКЛ з 1589, пасля далучэння зямель ВКЛ да Расійскай імперыі дзейнічаў: у Віцебскай і Магілёўскай губернях — да 1831, у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губернях — да 1840.

Пасля таго як быў прыняты Статут Вялікага княства Літоўскага 1566, кадыфікацыйная работа не спынілася. Ужо на Брэсцкім сойме 1566 было папраўлена некалькі артыкулаў. Праз 2 гады Гродзенскі сойм унёс папраўкі ў некаторыя артыкулы і стварыў камісію для дапрацоўкі Статута. Камісія для выпраўлення Статута была выбрана і на Люблінскім сойме 1569. Да канца 1584 работа над Статутам была скончана, але ў сувязі з тым, што ён ігнараваў акт Люблінскай уніі 1569, прадстаўнікі Польшчы не дапускалі яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай. Каб захаваць велікакняжацкі трон, Жыгімонт III Ваза зацвердзіў Статут сваім прывілеем 28 студзеня 1588.

Трэці статут Вялікага княства Літоўскага падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі прававедамі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ А. Б. Валовіча і падканцлера Л. І. Сапегі. У Статут увайшлі нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў. Ён абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з якіх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлады на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі).

Статут юрыдычна замацаваў фактычную адасобленасць ВКЛ ад Польшчы ў федэратыўных рамках Рэчы Паспалітай, што працягвалася і пасля падпісання акту Люблінскай уніі. У Статуце акт Люблінскай уніі нават не ўпамінаецца, а ў арт. 4 замацоўваецца праграма аднаўлення ранейшых граніц княства. Статут прадугледжваў таксама, што атрымліваць маёнткі і займаць духоўныя і дзяржаўныя пасады ў княстве маглі толькі мясцовыя ўраджэнцы і ні ў якім выпадку не «чужаземцы», «загранічнікі» ці «суседзі».

Статут ВКЛ 1588 выкарыстоўваўся пры кадыфікацыі ў канцы 16 ст. прускага права, складанні Саборнага ўкладання 1649 у Расіі, афіцыйна незацверджаных зборнікаў «Права за якими судится малороссийский народ» (2-я чвэрць 18 ст.), «Суд и разправка в правах малороссийских» (1750-58). У заканадаўстве і судах Польшчы, Латвіі, Эстоніі ўжываўся як дадатковая крыніца права. Статут 1588, пераважна ў рэдакцыі 1614, быў галоўным пісьмовым зводам дзеючага права на Украіне. У 17 – 19 ст. перакладзены на рускую, украінскую, нямецкую, французскую, лацінскую мовы.

Пытанне 11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст. Аграрная рэформа Жыгімонта II Аўгуста (валочная памера).

Тэхналогіі. У перыяд ВКЛ у беларускай вёсцы сталі пашырацца пасяўныя плошчы і распаўсюджвацца трохполле. Пры трохполлі ворыўны надзел дзялілі на тры ўчасткі. Адзін засявалі ўвосень азімымі, другі ўвесну – ярыной, а трэцяе пакідалі незасеяным, пад парай. Важнай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці з’яўлялася жывёлагадоўля. Дапаможным заняткам сельскага насельніцтва было паляванне, рыбалоўства, бортніцтва.

Саслоўя ў Вялікім княстве Літоўскам. У 15 – 16 стст. У ВКЛ, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, працягвалі фарміравацца феадальныя адносіны. Грамадства паступова падзялялася на саслоўі – группы людзей у грамадстве, якія валодаюць правамі і абавязкамі, замацаванымі законам і што перадаюцца па спадчыне.

Феадалы. Прывілеяваным саслоўем у ВКЛ з'яўляліся феадалы. Да другой паловы 16 ст. саслоўе феадалаў ВКЛ не было аднастайным, у ім вылучаліся сацыяльныя групы.

На вяршыні феадальнай лесвіцы стаялі князі – радавая тытулаваная знаць, якая вядзе сваё паходжанне ад дынастый – Рурыкавічаў ці Гедзімінавічаў. Такія феадалы валодалі зямлёй па праве нараджэння, маглі цалкам ёю распараджацца – прадаваць, дарыць, перадаваць па спадчыне. Іх вотчыны першапачаткова ўяўлялі сабою дзяржавы ў дзяржаве. Князі мелі сваіх чыноўнікаў і сваё войска, якое адпраўлялася на вайну пад уласнымі сцягамі. З круга князёў абіраўся кіраўнік дзяржавы – вялікі князь.

Трохі ніжэй на феадальных лесвіцы знаходзіліся паны. Паны таксама належалі да тытулаванай шляхты і маглі перадаваць маёнткі сваім нашчадкам. Аднак свой тытул яны атрымлівалі не ад нараджэння, а за заслугі перад вялікім князем, напрыклад за займанне высокай дзяржаўныя пасады. На працягу 15 – 16 ст. прадстаўнікі вядучых панскіх родаў змаглі значна павялічыць свае зямельныя ўладанні і зраўняцца па багаццю і значэнню з князямі. У канцы 15 ст. назва пан распоўсюдзілась на ўсіх прадстаўнікоў феадальнага саслоўя. У пачатку 16 ст. князі і паны маёнткі каторых дасягалі памераў невялікай дзяржавы сталі называцца магнатамі.

Дробныя феадалы неслі вайсковую службу за валоданне маёнткам. Маёнтак – зямля з некалькімі сялянскімі гаспадаркамі. Ён даваўся ім “да жывата” г. зн. да смерці; ці “да волі” г. зн. пакуль вялікі князь не забярэ маёнтак ў такога феадала, калі адпадзе патрэба ў яго службе. Дробныя феадалы, у ВКЛ спачатку зваліся баярамі, а потым – шляхтай ці рыцарствам. Але слова рыцарства выкарыстоўвалася і ў шырокім сэнсе – для абазначэння ўсяго саслоўя феадалаў, якое з часам было прызнана адзіным прыдатным для нясення вайсковай службы саслоўем.



Духавенства. Іншым прывілеяваным саслоўем у ВКЛ было духавенства. Гэта людзі якія прафесійна займаліся арганізацыяй рэлігійных мерапрыемстваў. Вышэйшае духавенства гэта Мітрапаліты, епіскапы, ніжэйшае святары, дзіяканы, псаломшчыкі. У эпоху ВКЛ на тэр. Беларусі панавала духавенства двух веравызнанняў Каталіцкага і Праваслаўнага. Каталіцкай і праваслаўнай цэрквам належылі вялікія феадальныя маёнткі з дзесяткамі тысяч прыгонных сялян. Аднак фармальна і сяляне і маёнткі належылі ўсёй царкоўнай арганізацыі як юрыдычнай асобе, кожны канкрэтны святар землямі і сялянамі не валодаў а толькі карыстаўся той часткай царкоўнай маёмасці якая палагалася яму па рангу. Святары пратэстанцкіх абшчын, яўрэйскія равіны і мусульманскія імамы якіх таксама было многа ў Беларусі ўвогуле не валодалі ні землямі і не сялянамі а жылі за кошт ахвяраванняў рэлігійных абшчын.

Мяшчане. У 15 – 16 стст. фармавалася мяшчанскага саслоўе. Мяшчане атрымалі сваю назву ад словы "места" – горад. Мяшчанамі звалі ўсіх гарадскіх жыхароў, якія былі асбіста вольнымі і займаліся рамяством і гандлем.

Сяляне. Найбольш шматлікім з'яўлялася сялянскае саслоўе. Аднак сяляне былі самай бяспраўнай групай насельніцтва і цалкам залежалі ад феадалаў. Феадалы імкнуліся “замацаваць” сялян за зямлёй, г. зн. забараніць ім пераход да іншых феадалаў. Такое замацаванне атрымала назву прыгон. Найбольш актыўнае запрыгоньванне сялян праходзіла ў 15 – 16 стст.

Па ступені феадальнай залежнасці сяляне падзяляліся на “пахожых” і “непахожых”. “Пахожым” дазваляўся пераход ад аднаго феадала да другога. “Непахожыя” былі пазбаўлены правы пераходу да іншага феадала. Поўнай уласнасцю феадалаў была “чэлядзь нявольная”, якая жыла пры панскіх дварах.



Павіннасці сялян. Сяляне, павінны былі выконваць на карысць феадалаў розныя павіннасці. Па сваіх павіннасцях сяляне падзяляліся на даннікаў, цяглых, чыншавых і слуг.

Даннікі плацілі даніну – падатак прадуктамі сельскай гаспадаркі ў 15 ст даніна стала называцца дзякла. Слова аброк гэта русізм у беларускай мове яно з’явілася толькі ў савецкі час.

Чыншавыя – плацілі чынш – грашовы падатак.

Цяглыя сяляне адбывалі паншчыну. Яны працавалі на зямлі феадала некалькі дзён у тыдзень са сваім канём і сваімі прыладамі працы. Паншчына вядомая на беларускіх землях з 14 ст, аднак шырока стала распаўсюджвацца з сярэдзіны 15 – 16 ст. Попыт на збожжа ў Заходняй Еўропе прывёў да з'яўлення фальваркаў у ВКЛ. Фальварак гэта – феадальны двор з пабудовамі і зямельнымі ўгоддзямі, якія апрацовывалі залежныя сяляне, ён спецыяльна быў прыстасаваны для вытворчасці сельгаспрадукцыі, якая ійшла на продаж за мяжу.

Слугі выконвалі розныя працы пры двары феадала: былі конюхамі, агароднікамі, садоўнікамі, рамеснікамі і г.д. Частка такіх сялян неслі вайсковую службу. Яны зваліся панцырными баярамі.

Этапы запрыгоньвання сялян. У 1447 г. вялікі князь літоўскі Казімір выдаў прывілей, які паклаў пачатак запрыгоньванню сялян. У 1447 г. Феадалы атрымалі права суда над залежнымі ад іх сялянамі, акрамя таго ім забаранялася прымаць чужых збеглых сялян. Судзебнік Казіміра, выдадзены ў 1468 г., прадугледжваў пакаранне за дапамогу пры ўцёках залежных сялян. У Статуце ВКЛ 1529 г. уводзіўся 10-летні тэрмін даўнасці. Селянін, пражыўшы ў феадала больш 10 гадоў, лічыўся яго прыгонным. Гэты ж тэрмін даўнасці пацвярджаўся і Статутам 1566 г.



Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера). Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста ІІ адбылася ў 1557 годзе. Яе сутнасць у наступным. Да рэформы сялянскія надзелы ў розных мясцовасцях мелі розныя памеры і розныя назвы: дворышчы 10 га, жэраб’і 17 га службы 30 га і т. д. Карацей кажучы, існавала каля дзесятка розных наіменаванняў сялянскіх надзелаў памерам ад 10 да 50 га, але ўсе яны плацілі розныя памеры падаткаў. Жыгімонт Аўгуст ІІ раздзяліў усю ворыўную зямлю ў ВКЛ на валокі надзелы зямлі па 21 га і кожную валаку абклаў фіксіраваным памерам падаткаў. Такім чынам, рэформа Жыгімонта Аўгуста ІІ як і большасць рэформаў была накіравана на павелічэнне памераў павіннасцяў сялян і скарачэнне іх надзелаў.

Гарады. Гарады. У 14 – 16 ст ст. адбываецца рост гарадоў. Гарадское насельніцтва расло галоўным чынам за кошт сялян – уцекачоў, збегшых ад запрыгоньвання. Асабліва прыцягвалі гарады тых людзей, якія валодалі рамеснымі навыкамі.

Большасць насельніцтва горада складалі рамеснікі розных спецыяльнасцяў і гандляры. Жыхароў гарадоў называлі мяшчанамі, гэта значыць жыхары "места" – горада. Прывілеяванымі жыхарамі горада былі багатыя слаі купецтва; вярхушка рамесных цэхаў; некаторыя прадстаўнікі феадальнага саслоўя, што жылі ў горадзе; прадстаўнікі духавенства. Значэнне веча ў жыцці горада паступова памяншалася. Вялікія князі літоўскія прызначалі ў гарады сваіх намеснікаў якія называліся войтамі. Да іх пераходзіла кіраванне гарадамі.

З канца 14 ст. многім беларускім гарадам пачынаюць даваць Магдэбургскае права г. зн. права на незалежнасць і самакіраванне (далей МП). У канцы 16 ст. магдэбургскае права было дадзена амаль усім гарадам Беларусі. Насельніцтва горада абірала гарадскі магістрат на чале з бурмістрам. Магістрат ажыццяўляў кіраванне горадам. Магістрат падзяляўся на раду і лаву. Рада – адміністрацыя, лава – суд. У горадзе з МП лавай кіраваў войт. Войт гэта адзіная пасада ў горадзе з МП якая не абіралася а прызначалася Вялікім князем. Магістрат размяшчаўся ў спецыяльным будынку Ратушы.

Рамеснікі горада аб’ядноўваліся ў цэхі. Цэх гэта рамесніцкая арганізацыя каторая выконвала тры функцыі 1. Сачыла за тым каб паміж рамеснікамі ў межах цэха не было канкурэнцыі. 2. Сачыла за якасцю прадукцыі. 3 Сачыла за працэсам навучання прафесіі. Цэх ўзначальваў выбарны цэхмістр.

Паўнапраўнымі членамі цэха былі майстры. Рамеснікі якія авалодалі прафесіяй але не здалі яшчэ экзамен на майстра, а значыць не мелі ў цэху ніякіх правоў называліся падмайстрамі. Самай ніжэйшай ступенню цэхавых рамеснікаў былі вучні якія навучаліся прафесіі. Каб стаць майстрам трэба было зрабіць тры рэчы: 1. зрабіць штуку ( у Францыі гэта называлі шэдэўр) – нейкі выраб, які дэманстраваў высокі ўзровень майстэрства прэтэндэнта, 2. унесці пэўную суму грошай у агульную касу цэха, 3. наладзіць гулянку для ўсіх удзельнікаў цэха.

Многія рамеснікі не жадалі ўступаць у цэх. Яны назывліся партачамі. Лічылася, што партачы не умеюць якасна працаваць. Таму слова партачыць значыць – працаваць дрэнна, псаваць сыравіну. Партачы з дазвола феадала сяліліся на юрыдыцы і працавалі там. Юрыдыка гэта раён горада з МП на каторы не распаўсюджвалася ўлада Магістрата. Яна належыла феадалу на зямлі каторага знаходзіўся горад.

Купцы аб’ядноўваліся ў гільдыі. Гэта арганізацыі нападобіі рамесніцкіх цэхаў. Нядбайных і дрэнных купцоў выганялі з гільдыі і называлі разгільдзяямі. Купцы, што займаліся замежным гандлем называліся гасцямі, купцы, што займаліся рознічным гандлем, называліся прасоламі.
Пытанне 12. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.

ВКЛ неаднаразова падвяргалася ўнутрыпалітычным крызісам. Яны пачаліся яшчэ ў пачатку заснавання гэтай дзяржавы, калі ійшла барацьба паміж літоўскімі дынастыямі ў якую ўступіў сын Міндоўга Войшалк. Але найбольш абвастрылася ўнутрыпалітычная сітуацыя ў 14 – 15 стагоддзях, што прывяло фактычна да грамадзянскай вайны і расколу ВКЛ.

Першы ўнутрыпалітычны крызіс узнік пасля смерці Гедзіміна. Не згодныя з узвядзеннем на вялікакняжацкі прастол сярэдняга сына Гедзіміна Еўнута, два яго браты Альгерд і Кейстут ажыццявілі дзяржаўны пераварот і сталі суправіцелямі княства.

Другі крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. Два яго сыны Ягайла і Андрэй Полацкі распачалі барацьбу за ўладу. Андрэй князь Полацкага ўдзела зрабіў стаўку на праваслаўных феадалаў, рускія суседнія княствы і на збліжэнне з Маскоўскай дзяржавай. Ягайла вымушае Андрэя уцячы ў Пскоў і на яго месца ставіць свайго брата Скіргайлу. Выкарыстаўшы раздор паміж братамі, у 1381 годзе вярхоўную ўладу ў дзяржаве захапіў Кейстут, але хутка быў узяты ў палон Ягайлам і задушаны ў Крэўскім замку. У гэтым жа годзе, палачане, незадаволеныя Ягайлам, паднялі паўстанне і вярнулі на княжанне ў Полацк Андрэя Альгердавіча. Барацьба за вярхоўную ўладу прадаўжалася.

Каб узмацніць свае пазіцыі, Ягайла 14 жніўня 1385 года ў Крэве заключае пагадненне з палякамі аб аб’яднанні Польшы і Літвы, якое замацоўвалася шлюбам Ягайлы з польскай прынцэсай Ядвігай. Згодна з пагадненнем Ягайла станавіўся адначасова і польскім каралём. У пачатку 1387 г. Ягайла выдаў прывілей па катораму знаць каталіцкага веравызнання, атрымлівала неабмежаваныя правы валодання сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей. Усё гэта азначала па сутнасці ўключэнне ВКЛ у склад Польшы, паланізацыю і акаталічванне насельніцтва. Такая палітыка вызвала незадавальненне сярод язычніцкай і праваслаўнай знаці ВКЛ. Пачаўся трэці ўнутрыпалітычны крызіс. Узнік грамадска-палітычны рух, накіраваны супраць Ягайла. На чале яго зноў стаў Андрэй Полацкі, які адмовіўся прызнаць Крэўскую унію. Яго саюзнікам стала Смаленскае княства. Але каралеўскае войска на чале з Скіргайлам разбіла смаленскія палкі, затым захапіла Полацк. Князь Андрэй трапіў у палон.

На гэтым супраціўленне ўсходніх княстваў супраць уніі не спынілася. Яго ўзначаліў сын Кейстута Вітаўт. Ён выступіў з праграмай стварэння самастойнага гаспадарства, якое б супрацьстаяла, з аднаго боку, Польшчы, з другога – Маскве. Барацьба скончылася заключэннем пагаднення паміж Ягайла і Вітаўтам 5 жніўня 1392 г. ў маёнтку Вострава каля Ліды. Згодна з ім Ягайла заставаўся польскім каралём, а Вітаўт станавіўся Вялікім князем літоўскім і абавязваўся быць верным Ягайлу і Польскай Кароне.

Але “рускага” пытання прыход Вітаўта да ўлады не вырашыў. Па дагавору паміж ВКЛ і Польшчай 1401 (Віленска-радамская ўнія) года і Гарадзельскаму прывілею 1413 года каталіцкая знаць зноў узвышалася і атрымлівала шырокія правы, а праваслаўная знаць ВКЛ трапляла ў дыскрымінацыйнае становішча. Пасля смерці Вітаўта ў 1430 г. гэтая праблема яшчэ больш абвастрылася і пачаўся чарговы ўнутрыпалітычны крызіс.

Вялікім князем у 1430 годзе стаў Свідрыгайла Альгердавіч. Ён адмяніў усе пагадненні з Польшчай, пачаў дапускаць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўладальнікаў. Гэта вызвала незадаволенасць каталіцкай арыстакратыі. На княжацкі пасад быў прызначаны Жыгімонт Кейстутавіч, які аднавіў унію з Польшчай. Яго падтрымалі ўсе літоўскія землі. На бок Свідрыгайлы сталі Полацкая, Віцебская, Смаленская, Северская, Кіеўская землі, Валынь і Усходняя Падолія. Супрацьстаянне прывяло да грамадзянскай вайны 1432 – 1436 гг. Свідрыгайла абвясціў аб стварэнні Вялікага княства Рускага з цэнтрам у Полацку. Некалькі гадоў працягваліся баявыя дзеянні. Для перамогі над Свідрыгайлам Жыгімонт абнародаваў ў 1434 г. прывілея па катораму эканамічныя правы католікаў і праваслаўных ураўнівалісь. Праваслаўныя як і католікі атрымлівалі права перадаваць свае маёнткі ў спадчыну. Пасля абвяшчэння гэтага прывілея частка феадалаў адыйшла ад Свідрыгайла, ён пацярпеў паражэнне і ўцёк у Кіеў. Але і Жыгімонт быў забіты ў 1440 г. Пасля яго смерці каралём польскім і адначасова Вялікім князем Літоўскім стаў Казімір Ягайлавіч.

Унутраная палітыка, якая праводзілася князямі ВКЛ, накладвала свой адбітак на знешнюю і, у сваю чаргу, адчувала значны ўплыў знешнепалітычнай дзейнасці ВКЛ.

Асноўнымі напрамкамі знешней палітыкі ВКЛ у 14 – 16 стст. сталі на захаде – адносіны з Польшчай, на паўночна-заходнім напрамку – з крыжакамі, на ўсходзе – з Маскоўскай дзяржавай і на паўднёвым усходзе і на поўдні – з татара-манголамі.

Ужо з пачатку 14 ст. крыжакі рабілі частые набегі на землі Польшчы і ВКЛ. Перанос сталіцы Ордэна ў 1309 г. у прыбалтыйскі горад Мальбарк (самі крыжакі яго называлі Марыенбург) адзначаў, што галоўным напрамкам знешняй дзейнасці крыжаносцаў станавілася не Палестына, а Прыбалтыка. Яны не толькі сілай імкнуліся набыць новыя землі, але і актыўна ўмешваліся ў дынастычную барацьбу, якая не сціхала амаль увесь час у княстве. Пагроза з боку крыжаносцаў падштурхоўвала і Польшчу, і ВКЛ да збліжэння. Крэўская ўнія паміж Польшчай і ВКЛ, заключаная ў 1385 годзе, з аднаго боку садзейнічала мірнаму суіснаванню абодвух краін, але, з другога боку, ушчамляла суверэнітэт літоўска-беларускіх зямель, мела вынікам паланізацыю і акаталічванне насельніцтва. Саюз паміж Польшчай і ВКЛ дазволіў аб'яднаць сілы ў барацьбе супраць крыжкоў. У 1409 – 1411 гг. адбылася "вялікая вайна", якую вялі Польша і ВКЛ, з аднаго боку, і Лівонскі ордэн, з другога. Кульмінацыйным пунктам яе стала Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 года, якая закончылася разгромам крыжацкага войска. У 1411 г. Лівонскі ордэн стаў васалам ВКЛ. З гэтага часу баявая моц ордэна бала падарвана і крыжаносцы перасталі непакоіць межы саюзнікаў.

Важным напрамкам знешняй палітыкі ВКЛ былі ўзаемаадносіны з Маскоўскай дзяржавай. Спачатку ў другой палове 13 – 14 стст. ваенная перавага была на баку ВКЛ, якое вяло актыўную палітыку па далучэнню былых зямель Кіеўскай Русі. На Маскву неаднаразова рабілі паходы Альгерд, Вітаўт. Альгерд далучыў да ВКЛ землі на Дняпры і Сожы, большую частку Украіны, частку заходніх зямель сучаснай Расіі. Вітаўт канчаткова авалодаў Смаленскам, устанавіў пратэктарат над Ноўгарадам і Псковам, спрабаваў з дапамогай татарскага хана Тахтамыша стаць уладаром усёй Рускай зямлі, але пацярпеў паражэнне у 1399 г. у бітве на рацэ Ворскле ад татар.

У 15 стагоддзі назіралася пэўная раўнавага ва ўзаемаадносінах паміж Масквой і ВКЛ. У канцы 15 – пачатку 16 стст. Маскоўскае княства ўзмацнілася, ператварылася ў цэнтралізаваную дзяржаву, павысіла свой уплыў у Ноўгарадзе, Цверы і пасля канчатковага вызвалення з-пад апекі Залатой Арды з 1480 года накіравала сваю дзейнасць на захоп зямель, якія раней уваходзілі ў Кіеўскую Русь. Гэта супала з абвастрэннем унутрыпалітычных супярэчнасцей унутры ВКЛ і ўзмацненнем прамаскоўскіх настрояў ва ўсходніх княствах ВКЛ. Пад лозунгам абароны праваслаўя Масква імкнулася рознымі шляхамі далучыць іх да Маскоўскай дзяржавы. З канца 15 ст. пачалася серыя войнаў, у выніку якіх Маскоўская Русь адваявала трэцюю частку ўсходніх зямель ВКЛ. Пералом у ходзе ваенных дзеянняў не адбыўся нават у выніку перамогі войска ВКЛ 8 верасня 1514 г. пад Оршай. Яны перакінуліся ўжо на тэрыторыю Беларусі і Украіны.

У 1558 – 1583 г. адбывалася вайна паміж Рускай дзяржавай, якая прэтэндавала на выхад да Балтыйскага мора, і Лівонскім ордэнам. Пасля таго, як ВКЛ ўзяла ордэн пад сваю апеку, тэрыторыя Беларусі стала асноўным тэатрам вайны. У 1563 годзе быў захоплены Полацк. Гэта стварыла сур’ёзную небяспеку для захавання цэласнасці ВКЛ і стала адной з прычын заключэння Люблінскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай у 1569 г.

На поўдні ВКЛ амаль з самага пачатку свайго існавання вяла барацьбу з татара-манголамі, якія перыядычна рабілі набегі на гэтую тэрыторыю. У 1362 г. войска ВКЛ пад камандаваннем Альгерда разбіла ардынскае войска ў бітве на рацэ Сінія Воды і надоўга спынілі агрэсію Арды. Выкарыстаўшы міжусобіцы ўнутры Залатой арды, Вітаўт заключыў саглашэнне з ханам Тахтамышам аб сумеснай барацьбе супраць Маскоўскай дзяржавы, але дальнейшыя іхнія сумесныя дзеянні былі няўдалымі. У сярэдзіна 15 ст ад Залатой арды адкалолася Крымскае Ханства якое адразу ж стала ворагам ВКЛ. З другой паловы 15 ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Крымскім Ханствам. Толькі з 1500 па 1569 гг. войскі крымскага хана 45 разоў утаргаліся ў межы ВКЛ. Набегі крымскіх татар удалася спыніць бліжэй да сярэдзіны 15 ст. калі на паўднёвых межах ВКЛ быў створаны шэраг парубежных крэпасцей а таксама сфарміравалася запарожская сеч і ўкраінскае казацтва, якое ўдала супрацьстаяла Крымскаму ханству.

Такім чынам, знешняя палітыка ВКЛ была даволі разнабаковай: ад дыпламатычных перамоў і заключэння міждзяржаўных саюзаў да адкрытай барацьбы, якая мела і наступальны, і абарончы характар.


Пытанне 13. Вытокі беларускага этнасу. Канцэпцыі паходжання назвы «Белая Русь». Культура беларускіх зямель ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.

Вытокі беларускага этнасу. Народнасць або этнас, гэта агульнасць людзей якія маюць аднолькавыя этнічныя прыкметы. Этнічныя прыкметы, гэта асаблівасці пэўнага народа якія адрозніваюць яго ад іншых. Маюцца на ўвазе культура, побыт, звычаі, мова.

У выніку славянізацыі балцкага насельніцтва, змешвання з ім прышлых славянскіх пляменаў склаліся перадумовы для ўзнікнення беларускай народнасці. Адбывалася гэта на працягу 9 – 13 ст. У культуры і мове Беларусаў перапляліся славянскія і Балцкія прыкметы. Такім чынам у старажытнасці аснову беларускага этнасу склалі балты (літоўцы і Яцьвягі), і тры славянскія племені крывічы, радзімічы, дрыгавічы.

Наступны этап фарміравання этнічнага складу насельніцтва Беларусі быў звязаны з ўзнікненнем і існаваннем ВКЛ. На працягу 150 гадоў з сярэдзіны 13 да пачатку 15 ст. складывалась тэрыторыя гэтай дзяржавы многіх народаў і рэлігій. У адносінах да беларускіх зямель назва “Белая Русь” з’явілась у заходняй гістарычнай крыніцы каля 1250 г., ва украінскім летапісе каля 1305 г. У 14 – 15 ст. ст. яна адносілася да тэрыторыі беларускага Падняпроўя і Падзьвіння, з першай паловы 17 ст. назва замацавалася за ўсходняй часткай Беларусі, але паступова яна распаўсюдзілася і на астатнюю тэрыторыю.

Самай важнай асаблівасцю і прыкметай народнасці з’яўляецца мова. Беларуская мова з’явілася у пісьмовых крыніцах ў 1229 і ў 1240 у гэты час яе элементы былі ўжыты у Смаленскай праўдзе і Манахам Яфрэмам пры напісанні “Жыція Аўрамія Смаленскага”. Доўгі час Смаленшчына была спорнай тэрыторыяй паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У наш час на Смаленшчыне ў вёсках размаўляюць па Беларуску. Беларуская мова была дзяржаўнай у ВКЛ аб гэтым сведчыць Статут ВКЛ. У 70-х гадах 16 ст. Васіль Цяпінскі пачаў пераклад Евангелля на беларускую мову.

Пасля ўтварэння РП Шляхта няўхільна паланізавалася і ўжо ў 17 стагоддзі аддала перавагу польскай мове. Прадстаўнікі падатковых саслоўяў працягвалі карыстацца беларускай мовай. Вельмі значную ролю для захавання беларускай мовы адыграла ўніяцкая царква. Да 1623 года беларусы ставіліся да ўніяцтва варожа, таму што яно насаджвалася гвалтоўна. Пасля віцебскага паўстання і забойства Іясафата Кунцэвіча палітыка ўніяцкай царквы змянілась. Яна стала памяркоўна і мірна распаўсюджваць свой уплыў. Ужо ў канцы 17 ст. звыш 70 % хрысціян на тэрыторыі Беларусі былі ўніятамі і слухалі набажэнствы ў храмах на роднай Беларускай мове. Літаратурны варыянт сучаснай беларускай мовы пачаў фарміравацца толькі у 19 ст. калі з’явілась беларуская нацыянальная інтэлігенцыя і нацыянальная ідэя. Неабходна адзначаць, што літаратурны варыянт рускай мовы пачаў фарміравацца не на многа раней.

Канцэпцыі паходжання назвы «Белая Русь». Існуе многа тэорый паходжання назвы Белая Русь але ўсе яны не праўдападобныя. Да гэтых пор паходжанне назвы нашай Радзімы не растлумачана. На мой погляд найбольш верагоднае тлумачэнне паходжання гэтай назвы наступнае:

Упершыню назва Белая Русь узнікла ў 12 стагоддзі ў дачыненні да Уладзіміра-Суздальскай зямлі. У 1169 годзе уладзіміра-суздальскі князь Андрэй Багалюбскі правёў пераможны паход супраць кіеўскага князя Мсціслава і Кіеў быў захоплены.

Парушаючы традыцыю, князь Андрэй не стаў княжыць у Кіеве, а перадаў горад малодшаму брату. Андрэй палічыў, што горад страціў чысціню праваслаўя і ўвёў у свой тытул прыбаўку – “князь беларускі”, гэта значыць князь Белай Русі. Іншымі словамі ён назваў сваё – Уладзіміра-Суздальскае княства Белай Руссю таму, што там была чыстая праваслаўная вера.

У 1236 – 1240 гадах рускія землі трапілі пад уладу татара-манголаў. I назва Белая Русь, разам з уцекачамі, перайшла на смаленскія землі, яшчэ не кранутыя ардынскай заваёвай. Але ў 1276 годзе і Смаленск быў захоплены татарамі. Тады Белай Руссю пачалі называць Полацкую, Віцебскую, Магілёўскую землі, якіх мангольскае нашэсце падпарадкаваць сабе не здолела. Тут найменне і замацавалася. Заходнія беларускія землі Белай Руссю ніколі не называліся, і няцяжка зразумець чаму. Паколькі назва мела царкоўнае паходжанне (ды і прыйшла разам са святарамі, што ратаваліся ад ардынскай няволі), дык перанесці яе на Гродзеншчыну ці Брэстчыну не дазваляла язычніцтва, распаўсюджанае тут як сярод літоўцаў і яцвягаў, так і сярод славянскага жыхарства. Царква і капішча мірна суіснавалі ў гарадах, а на вёсцы ў той час цэркваў наогул не будавалі. І так было да пачатку 15 стагоддзя, з 15 стагоддзя на гэтых землях пачало распаўсюджвацца каталіцтва, таму Гродзеншчына і Брэстчына ў спачатку называліся Чорнай Руссю а пазней Літвою.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Кацярына ІІ не хацела пакідаць далучаным землям іх палітычную назву ВКЛ, назваць іх Расіяй не адважвалася бо гэта магло справакаваць бунт. У якасці кампраміснага варыянта для далучаных земляў абралі адну з гістарычных назваў а іменна Белая Русь. Некаторы час у афіцыйных дакументах і навуковых працах Расійскай імперыі фігуравала і назва Чорная Русь, але паколькі чорны колер сімвалізаваў язычніцтва, назву Чорная Русь хутка забылі.
Культура беларускіх зямель ў другой палове XIII – першай палове XVI стст. Адраджэнне або Рэнесанс – культурна-гістарычная эпоха еўрапейскай культуры, якая ў 14 – 16 ст. ахапіла большасць краін Еўропы і характарызавалась аднаўленнем гуманістычнага светапогляду які быў, на думку дзеячоў адраджэння, ў эпоху антычнасці непасрэдна перад цёмнымі сярэднімі вякамі. Эпоха адраджэння характарызуецца небывалым росквітам навукі, літаратуры, мастацтва. У эпоху адраджэння ўдалася не толькі адрадзіць антычнасць, але і пераўзыйсці яе.

Класічны варыянт адраджэння адбываўся ў Італіі. Ён прайшоў тры асноўныя этапы: Ранні, 13 – 14 ст.ст. Высокі 15 ст. і Позні 16 ст. Іменна тут сфарміраваліся найбольш раннія сацыяльныя і духоўныя перадумовы новай культурна-гістарычнай эпохі, вытокі якой зыходзілі з глыбокай старажытнасці: грэка-элінскай і рымскай культуры. Вызначальнымі рысамі культуры еўрапейскага рэнесансу былі: вяртанне да антычнай спадчыны, апазіцыйнасць сярэдневечнаму светапогляду, рацыяналістычна-гуманістычны характар, арыентацыя на пазнанне прыроды і чалавека, сцвярджэнне каштоўнасці зямнога жыцця і неабмежаваных духоўных магчымасцей развітой і актыўнай асобы, значнае пашырэнне свецкіх (не царкоўных) пачаткаў у архітэктуры, жывапісе літаратуры.

Галоўныя дасягненні эпохі еўрапейскага Адраджэння з’явіліся: вялікія геаграфічныя і астранамічныя адкрыцці, развіццё прыродазнаўчых і гуманітарных навук, кнігадрукаванне, тэхналагічны прагрэс і інш.

У Беларусі адметнымі рысамі Адраджэння было яшчэ і тое, што тут развіццё культуры адбывалася ва ўмовах рэлігійнай талерантнасці і апоры праваслаўнага насельніцтва на грэка-візантыйскую і ўсходнеславянскую культуру. Сацыяльнай асновай рэнесансу ў ВКЛ былі пераважна прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, а таксама частка мяшчанства і разнастайная па свайму паходжанню тагачасная інтэлігенцыя.

Адно з галоўных дасягненняў Адраджэння ў Беларусі стала кнігадрукаванне заснавальнікам каторага стаў Францыск Скарына (1490 – 1551). У 1506 г. ён закончыў філасофскі факультэт са ступенню бакалаўра, у 1512 г. ён вытрымаў экзамен на доктара медэцыны ў Падуанскім універсітэце. У 1517 г. ў Празе Ф. Скарына надрукаваў 22 кнігі Бібліі са сваімі прадмовамі і пасляслоўямі гуманістычнага зместу. У Вільні 1522 г. ён выдае Малую падарожную кніжыцу а ў 1525 Апостал.

На лаціне, мове навукі, літаратуры і дыпламатыі піша сваю славутую паэму «Песня пра зубра» Мікола Гусоўскі (1470 – каля 1533). Яна была выдадзена ў 1523 г. у кракаўскай друкарні. На старонках свайго твора Гусоўскі апявядае пра хараство роднай прыроды, веліч свайго народа, знаёміць з беларускай гісторыяй і традыцыямі. Разам з тым асуджае войны і ўсобіцы, заклікае да ўзмацнення дзяржавы. Дзякуючы «Песні пра зубра» для адукаванага грамадства была адкрыта Беларусь

Прыкладна ў гэты ж час яшчэ адзін паэт-лацініст Ян Вісліцкі (каля 1485 – 1520) стварае гістарычнае палатно – паэму «Пруская вайна». У цэнтры твора – бітва пад Грунвальдам 1410 г. «Так, у панцырах, шлемах фанабэрлівыя тэўтоны Падалі, стрэламі бітыя з тугіх лукаў татарскіх. Далей, нібы волаты, крочылі ў бой беларусы, 3 імі – літоўцы з коп'ямі, настойлівыя і без страху...»

Гераічнасць, эпічнасць – галоўная рыса літаратуры XVI ст. Акрамя названых, вядомасць займелі ў тагачаснай Еўропе творы беларускіх паэтаў «Дэкатэрас» Андрэя Рымшы, «Радзівіліяда» Яна Радвана, «Пасольства да вялікага князя Маскоўскага» Гальяша Пельгрымоўскага.



Архітэктура. Беларускія дойліды 13 – 16 ст. дасягнулі высокага мастацкага ўзроўню ў культавай архітэктуры. Дойліды гэта ўніверсальная будаўнічая прафесія якая аб’ядноўвае ў сабе і архітэктара і муляра, і атынкоўшчыка і мастака і ўсе будаўнічыя прафесіі. Дойлід будуе будынак ад ідэі і чэрцяжу і да завяршэння ўсіх будаўнічых работ. Толькі ў 18 ст. будаўнічае рамяство пачало дзяліцца на спецыяльнасці.

У ХІІІ – XVI ст. час быў неспакойны, таму ў Беларусі былі распаўсюджаны цэрквы абарончага тыпу, якія можна было аднесці да спалучэння раманскага гатычнага і рэнесанснага архітэктурнага стылю. Такія цэрквы ўяўлялі сабой невялікі замак з тоўстымі сценамі і вузкімі вокнамі. Да царквы абавязкова прымыкалі дзьве ці чатыры вежы з вінтавой лесвіцай і байніцамі. Байніцы, гэта вокны спецыяльна прыстасаваныя для таго каб з іх зручна было страляць. Да нашых часоў дайшлі толькі дзьве такія цэрквы: Царква ў вёсцы Мураванка і Сынкавічская Свята-Міхайлаўская царква.

У канцы ХVI ст. у Беларусі пачаў распаўсюджвацца новы архітэктурны стыль Барока. Нясвіжскі фарны касцёл – першы помнік беларускага барока пабудаваны 1596 г. у Рэчы Паспалітай, італьянскім архітэктарам Янам Марыяй Бернардоні. Таксама гэта першы ў Беларусі касцёл які быў атынкаваны і пабелены.

Выяўленчае мастацтва. У ХІІІ – ХVI ст.ст. працягвае развівацца іконапіс. Іконамі упрыгожваліся праваслаўныя і ўніяцкія цэрквы. Адзін з найбольш выдатных твораў іконапісу эпохі ВКЛ, гэта образ “Маці Божая Замілаванне” з Маларыты (горад у Брэсцкай вобласці). Ікона выканана па строгіх візантыйскіх канонах.

Каталіцкія касцелы упрыгожваліся выключна скульптурнымі выявамі Таму у ХІІІ – ХVI ст.ст. у касцёлах з’яўляюцца драўляныя размаляваныя рознымі фарбамі скульптуры. Прыкладам такой скульптуры можа служыць статуя Архангела Міхаіла з касцёла ў вёсцы Шарашова, Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

У свецкім жывапісе вядучае месца займае партрэт. Як правіла партрэты былі парадныя, рыцарскія, прадстаўнічыя, пахавальныя. Прыватныя галерэі многіх магнатаў (Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх і інш.) уражвалі багатым падборам фамільных партрэтаў, напісаных мясцовымі і замежнымі майстрамі. У іх змяшчаліся таксама карціны на батальныя, гістарычныя, антычныя, прыродна-ландшафтныя і іншыя сюжэты. Асобна хочацца адзначыць карцінную галерэю ў Нясвіжы. Заснавальнікам калекцыі лічыцца Мікалай Радзівіл Сіротка. Галерэя налічвае 984 карціны.

Далейшае развіццё кнігапісання ў гэты час прывяло да развіцця кніжнай графікі і мініяцюры. Шэдэўрамі кніжнага аздаблення гэтага перыяда з’яўляюцца рукапісныя Лаўрышаўскае і Друцкае евангеллі 14 ст. і Жыровіцкае евангелле 15 ст. Лаўрышаўскае евангелле, напрыклад, мае вялікую колькасць вельмі прыгожых загалоўных літар і 19 невялікіх малюнкаў (мініяцюр). У цэнтры пераплёту кнігі на сярэбранай пласцінцы ёсць выява святога з кап’ём і шчытом. Па іншым звесткам гэта партрэт князя Войшалка.

Першыя друкаваныя кнігі мелі гравюры – водціскі на паперы выяў, якія выразаны на дрэве або метале. Скарынаўскія выданні ўтрымліваюць ў сабе дзесяткі гравюр, якія адлюстроўваюць не толькі біблейскія сюжэты але і самаго першадрукара. Такім чынам, разглядаемы перыяд стаў тым часам, калі шэдэўры не толькі мастацкія, але сацыяльнай і філасофскай думкі, створаныя нашымі землякамі, папаўнялі залаты фонд здабыткаў сусветнай культуры, закладвалі асновы будучага адзінства заходне- і ўсходнееўрапейскай культур.

Тэатр і музыка. У 16 ст. хутка развіваліся тэатральнае і музычнае мастацтва ў асноўным дзякуючы педагагічнай дзейнасці ордэна манахаў езуітаў. Езуіты заснавалі у Беларусі шматлікія школы, а пры кожнай езуітскай школе дзейнічаў тэатр, дзе акторамі былі вучні. Езуіты лічылі, што акторская гульня добра спрыяе засваенню вучнямі ўсіх навук, што выкладаліся ў школе. Акрамя таго тэатр выкарыстоўваўся езуітамі для прапаганды каталіцкага веравучэння ў грамадстве. У езуітскіх тэатрах ставіліся п'есы на гістарычныя і біблейскія тэмы, а таксама ў антрактах і пасля спектакляў разыгрываліся кароценькія п'ескі або сцэнкі, найчасцей камічнага зместу. Пазней практыку езуітскіх тэатраў пераняў ордэн манахаў піяраў які, у хуткім часе пераўзыйшоў езуітаў і ў педагогіцы і ў тэатральным мастацтве.

Шырокае распаўсюджанне ў Беларусі атрымаў тэатр лялек – Батлейка. Сюжэты Батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах. Дзеянне адбывалася ў спецыяльна пабудаваным двухпавярховым доміку. На самым верхнім "узроўні" разыгрываліся сцэнкі са Святога Пісання пра Адама і Еву, нараджэнне Ісуса, на сярэднім пра злачынства цара Ірада, а ў самым нізе – з народнага побыту. Пастаноўкі Батлейкі суправаджалася музыкай: псалмамі, народнымі песнямі і танцамі. Музычныя нумары пачыналі і завяршалі спектаклі, гучалі паміж сцэнамі, з'яўляліся своеасаблівымі інтэрмедыямі.

Практычна ў кожнага паважаючага сябе магната быў прагонны тэатр і прыгонны аркестр.

У музычным мастацтве 16 ст. хуткае развіццё атрымала царкоўная і касцёльная музыка. У праваслаўных цэрквах традыцыйна карысталіся пісьмовымі зборнікамі песнапенняў – ірмалоямі, якія прызначаліся для аднагалосага вакалу.

3 другой паловы 16 ст. у Беларусі пачынаюць друкавацца зборнікі пратэстанцкіх песнапенняў еўрапейскімі нотамі. У Нясвіжскай друкарні быў надрукаваны "Канцыянал" – адзін з першых у Беларусі нотных зборнікаў, які змяшчаў больш за сотню песень з прыкладзенымі да іх нотамі. У 16 ст. на Полатчыне быў створаны невядомым аўтарам зборнік музычных твораў у стылі барока “Полацкі сшытак”. Ён быў знойдзены ў Ягелонскай бібліятэцы беларускім даследчыкам Адамам Мальдзісам.

Моцнае ўражанне на слухачоў аказвала арганная музыка – адно з найвялікшых сусветных дасягненняў музычнай культуры, рамесніцкай тэхнікі і акустыкі. Звычайныя арганы і малыя арганныя інструменты гучалі ў залах рэнесансавага каралеўскага палаца у Гродне.


Пытанне 14. Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім і Рэчы Паспалітай. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія (1596 г.).

Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў ВКЛ і РП. Былі надзвычай няпростымі, адных хрысціянскіх веравызнанняў тут існавала 4. Праваслаўе, каталіцтва, уніяцтва і пратэстанцтва. Пры гэтым варта памятаць, што слова “пратэстанцтва” не прымяняецца для абазначэння паняцця адной хрысціянскай канфесіі, а прымяняеца для абазначэння усіх тых хрысціянскіх канфесій, якія былі супраць засілля каталіцкай царквы. Такіх канфесій былі дзесяткі. Існавалі ў Беларусі і рэлігійныя абшчыны хрысціян якія пратэставалі супраць праваслаўя, у першую чаргу гэта секта Феадосія Касога і раскольнікі або стараверы.

Акрамя ўсіх пералічаных хрысціянскіх рэлігій у Беларусі існавалі не хрысціянскія рэлігіі. Шырока было распаўсюджана мусульманства і іўдаізм, трэба адзначыць, што толкі ў 1930 г. камуністамі быў узарваны камень якому рэальна пакланяліся і прыносілі ахвяры аж да гэтага самага 1930 г. Такім чынам нават язычніцтва ў некаторых мясцовасцях Беларусі заховывалася аж да 1930 г.

Як хрысціянства пачалося дзяліцца на канфесіі. Хрысціянства фактычна падзялілася на каталіцтва і праваслаўе ў 4 ст. н. э. калі Рымская імперыя распалася на заходнюю і ўсходнюю. Аднак фармальна або афіцыйна гэты раскол быў аформлены толькі ў 1054 г. пад час Нікейскага сабора. Такім чынам, на сенняшні дзень існуюць дзьве базавыя хрысціянскія царквы каталіцкая і праваслаўная.

Каталіцтва. Сёння дамінуючая канфесія ў Заходняй Еўропе і Лацінскай Амерыцы. Цэнтрам каталіцтва з’яўляецца Рым. У наш час раён горада Рыма – Вацікан мае статус асобнай дзяржавы якая падпарадкоўваецца Папе Рымскаму. У старажытнасці Папе Рымскаму падпарадкоўваўся ўвесь Рым з прыгарадамі, так званая Папская вобласць, і ўсе каталіцкія цэрквы ўсяго свету.

Праваслаўе. Сёння дамінуючая царква ў Грэцыі Сербіі Расіі Беларусі Украіне Эфіопіі і некаторых іншых краінах. У старажытнасці праваслаўе Было рэлігіяй Усходняй Рымскай імперыі або Візантыі. Усходняя Рымская імперыя называлася Візантыяй таму, што яе сталіцай быў горад Візантый які прыблізна 330 г. быў пераіменаваны ў Канстанцінопаль а з 29.05.1453 г. у Стамбул. Праваслаўная царква да 1453 г. падпарадковывалася Канстанцінопальскаму патрыярху. Ён лічыўся толькі духоўным лідэрам, свецкая ўлада (не блытаць з савецкай) на думку праваслаўных не павінна падпарадкоўвацца царкве. Мовай багаслужэння у Візантыі (або Усходняй Рымскай імперыі) доўгі час была грэчаская, у славянскіх землях царкоўнаславянская. І ў наш час ў Расіі і Беларусі набажэнствы вядуцца пераважна на царкоўнаславянскай мове.

Барацьба праваслаўных і каталікоў. Праваслаўе на тэрыторыі Беларусі з 988 г. стала дамінуючым веравызнаннем. Каталіцтва ж у эпоху Кіеўскай Русі спрабавалі распаўсюдзіць двойчы, але без поспеху. Першы раз каталіцтва прыняў Тураўскі князь Святаполк Яраполчыч пасля 1000 года і многія тураўляне, аднак яны адразу ж падвергся рэпрэсіям з боку Уладзіміра Святаславіча.

Другі раз каталіцтва спрабавалі распаўсюдзіць крыжакі прыблізна пасля 1201 г., аднак мясцовае насельніцтва лічыла іх ворагамі і адпаведна іх рэлігію варожай.

Першае паспяховая спроба распаўсюдзіць каталіцтва ў Беларусі была зроблена вялікім князем літоўскім Ягайлам ў 1385 г. У гэтым годзе была заключана Крэўская ўнія. Па яе ўмовам Ягайла атрымліваў польскую карону але ўзамен ён абавязваўся хрысціць ВКЛ па каталіцкаму абраду. Каб заахвоціць насельніцтва ВКЛ да перахода ў каталіцтва ён простым людзям якія хрысціліся ў каталіцкую веру выдаваў невялікую суму грошай і новыя боты, а для феадалаў у 1387 г. выдаў прывілей па катораму толькі каталікі атрымлівалі права перадаваць свае маёнткі ў спадчыну.

Многія язычнікі хрысціліся ў каталіцкую веру. А вось паваслаўныя аказалі супраціўленне акаталічванню, якое паступова перарасло ў грамадзянскую вайну. У выніку гэтай вайны Ягайла страціў ВКЛ а вялікім князем з 1392 г. стаў Вітаўт.

Вітаўт апынуўся не на многа лепшым чым Ягайла бо і ён цягнуў насельніцтва ВКЛ да каталіцкай веры. У 1401 г. была заключана Віленска-радамская ўнія, якая ўзнавіла ўсё, што было запісана ў крэўскай уніі ад 1385 г. а іменна ў спадчыну маёнткі маглі перадаваць толькі каталікі. У 1413 годзе быў абнародаваны Гарадзельскі прывілей па катораму праваслаўныя пазбаўляліся права займаць дзяржаўныя пасады. Такая дыскрымінацыя праваслаўных прывяла да яшчэ адной грамадзянскай вайны ў ВКЛ, якая адбылася у 1432 – 1435 г. У час гэтай вайны праваслаўных узначаліў Свідрыгайла а каталікоў Жыгімонт. У 1434 г. Жагімонт ураўняў праваслаўных у эканамічных правах з каталікамі – дазволіў ім перадаваць маёнткі ў спадчыну і многія праваслаўныя феадалы здрадзілі Свідрыгайлу, які пасля гэтага праіграў вайну.

У 1508 г. адбылася паўстанне пад кіраўніцтвам Міхаіла Глінскага якое паднялося таму, што праваслаўныя феадалы не мелі палітычных правоў. Паўстанне было вельмі крывапралітным, і, пасля яго падаўлення, каб падобная рэзня на паўтарылася, Жыгімонт І Стары (1506 – 1548) ураўняў праваслаўных і каталікоў ў правах фактычна а Жыгімонт ІІ Аўгуст (1548 – 1572) яшчэ і фармальна (праз заканадаўства).



Пратэстантства. Трэба адзначыць, што ў 16 ст. многіх беларускіх магнатаў Сапегаў, Радзівілаў, Пацаў, Кішкаў пачала раздражняць багацце і усеўладдзе каталіцкай царквы. Таму калі ў першай палове 16 ст. ў заходняй Еўропе пачалі распаўсюджвацца рэфармацыйныя рухі, то большасць багацейшых феадалаў іх падтрымалі.

Рэфармацыйныя рухі або пратэстантства гэта, дзесяткі хрысціянскіх веравучэнняў якія выступалі супраць, багацця і ўсеўладдзя каталіцкай царквы. Яны былі супраць выплаты царкоўнай дзесяціны (кожны католік аддавай 10 частку сваіх даходаў царкве), супраць зямельных уладанняў каталіцкай царквы, і супраць яе ўмяшальніцтва ва усе бакі жыцця вернікаў. Яны былі за танную царкву, за набажэнствы на роднай мове, а не на лаціне, за пераклад бібліі з лаціны на родную мову.

Пратэстантства не было адзінай канфесіяй яно складалася з мноства пратэстантскіх ці рэфармацыйных рухаў, часта яны не мірыліся паміж сабой, але аб’ядноўваў іх пратэст супраць Каталіцкай царквы. У Беларусі шырока распаўсюдзіўся кальвінізм. У Кальвінізм хрысціліся магнаты, шляхта, багатыя гараджане. Некаторы час здавалася, што будучыня за кальвінізмам а ўсе астатнія канфесіі адыдуць у гісторыю.

Аднак у гэты ж перыяд у ВКЛ узніклі і арыянскія, ці антытрынітарскіх зборы (абшчыны). (Назву яны атрымалі ад сваіх праціўнікаў, якія падкрэслівалі іх залежнасць ад вучэння александрыйскага свяшчэнніка Арыя. Каля 318 г. ён выступіў супраць царкоўнага догмату аб трыадзінстве Бога.) Усе антытрынітарыі ВКЛ былі аднолькава жорсткія, больш чым іншыя рэфарматары, у крытыцы царкоўнай дагматыкі і царкоўнай традыцыі (пастаноў усяленскіх сабораў), але ў адносінах да сацыяльна-палітычных пытанняў яны падзяліліся на дзве плыні.

Радыкальная плынь – асабліва крытычная, выступала супраць прыгнёту, прыгонніцтва, дзяржаўнага насілля і войнаў, за ліквідацыю прыватнай уласнасці, феадальных прывілеяў і г. д. Гэтая плынь пачала набываць вялікую папулярнасць сярод бяднейшых слаёў грамадства і імннна з за яе Магнаты ў будучым спынілі фінансаванне ўсіх пратэстантскіх абшчын. Бо баяліся, што рэфармацыйны рух выйдзе з-пад іх кантроля і перарасце ў якое-небудзь паўстанне.

Памяркоўная плынь – больш памяркоўная, была за паступовыя перамены ў феадальным грамадстве, маральнае выхаванне і асветніцтва пануючых саслоўяў і ўсяго насельніцтва. Найбольш вядомымі прадстаўнікамі памяркоўнага напрамку ў Беларусі былі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі. У Нясвіжы ў 1562 г. Сымон Будны (1530 – 1593) выдаў «Катэхізіс» – першае друкаванае выданне ў Беларусі (на старабеларускай мове). Васіль Цяпінскі (1530 – 1603) надрукаваў Евангелле на царкоўнаславянскай і старабеларускай мове. Сымон Будны і Васіль Цяпінскі належалі да памяркоўнай плані арыян (ці антытрынітараяў). Яны ўпершыню ў гісторыі Беларусі публічна звярнулі ўвагу на карэнныя недахопы феадальнага ладу і прапанавалі з пазіцыі памяркоўных пратэстантаў мірныя сродкі для іх аслаблення ці нават ліквідацыі.

Кальвінісцкія і арыянскія зборы адыгралі значную ролю ў пашырэнні асветы і дабрачыннасці ў грамадстве ВКЛ. Пры зборах ствараліся школы, «шпіталі» (прытулкі), часам дзейнічалі друкарні. У 1563 г. у Берасці быў надрукаваны першы ва Усходняй Еўропе поўны звод Бібліі (у перакладзе на польскую мову).

Тым не менш, як ужо гаварылася, з-за папулярнасці радыкальных антытрынітарыяў, магнаты і шляхта спалохаліся, што яны згубяць кантроль над рэфармцыяй, і яна перарасце ў якую-небудзь рэвалюцыю, і спынілі сваю паддтрымку ўсіх рэфармацыйных рухаў



Канчатковы ўдар па рэфармацыі нанеслі Езуіты якія зьявіліся ў Беларусі ў 1570 г. Езуіты – ордэн каталіцкіх манахаў (утвораны ў 1534 г.), асноўная мэта якога ўмацоўваць пазіцыі каталіцкай царквы. У Беларусі яны будавалі касцёлы манастыры а пры іх вельмі добрыя школы, бальніцы а таксама прытулкі для сірот і старых. Імі маглі карыстацца людзі ўсіх веравызнанняў і амаль бясплатна. Ад тых, хто карыстаўся гэтымі ўстановамі перахода ў каталіцтва не патрабавалася але, настаўнікі, дактары, і выхавацелі гэтых устаноў паступова пераконвалі ўсіх тых, хто імі карыстаўся да хрышчэння ў каталіцтва.

Уніяцтва. Ні ў якім разе не трэба лічыць, што ўніяцтва гэта аб’яднанне каталіцтва і праваслаўя. Уніяцтва або Грэка-каталіцкая царква ўтварылася ў выніку Берасцейскай царкоўнай ўніі 1596 г. Да уніі пывяло тое, што ў 1589 г. у Маскве ўтварыўся Маскоўскі патрыярхат. Гэта значыць, што ўсе праваслаўныя вернікі свету абавязаны былі падпарадкавацца Маскве бо там з’явіўся патрыярх. Гэта не ўстройвала ні ўлады РП ні саміх праваслаўных вернікаў РП, многія з іх не хацелі падпарадковывацца Маскве. Таму паміж групай праваслаўных іерархаў Кіеўскай мітраполіі і каталіцкай царквой была заключана Берасцейская царкоўная ўнія, ў выніку каторай утварылася новая хрысціянская канфесія – уніяцтва або грка-каталіцкая царква.

Знешнія прыкметы уніяцкай царквы. Ва ўніяцкай царкве захоўвалась бльшая частка праваслаўнай абраднасці, аднак, падпарадкоўвалася яна Папе Рымскаму, і іменна ён назначаў мітрапалітаў.

Наступствы Уніі. Значная частка праваслаўных вернікаў не прыняла ўнію, тым не менш, праваслаўе ў РП было забаронена. Гэты факт выклікаў шматлікія паўстанні і ў Беларусі і ва Украіне. У 1623 г. рэўніцель уніяцкай царквы епіскап Іясяфат Кунцэвіч у Віцебску загадаў выкапаць з магіл і павыкідаць на памойку ўсіх, хто памёр і не перахрысціўся ва ўніяцтва. Вялікі натоўп раз’юшаных Віцеблян сустрэў яго на плошчы каля Ратушы і разарваў на шматкі. Вінаватых у забойстве пакаралі, але пасля гэтага выпадку кіраўніцтва ўніяцкай царквы перагледзела свае адносіны да рэўніцелей праваслаўнай веры. У 1633 г. праваслаўная царква была дазволена, уніяты ж стварылі манаскі ордэн базіліян які, для распаўсюджання ўніяцкай веры пачаў праводзіць такую ж памяркоўную і талерантную палітыку як ордэн езуітаў (глядзі вышэй).

У выніку на момант падзелаў Рэчы Паспалітай 2/3 хрысціянскіх вернікаў у Беларусі былі ўніяты, 1/4 каталікі астатнія прадстаўнікі іншых канфесій, у тым ліку і праваслаўныя. Праваслаўных было вельмі мала, на ўсю Беларусь была толькі адна Магілёўская праваслаўная епархія, ў якую ўваходзіла некалькі тысяч чалавек.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка