Блок Еўропа І Беларусь у канцы ХVІІІ – перш пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі




старонка1/3
Дата канвертавання01.05.2016
Памер0.53 Mb.
  1   2   3



Блок 4.

Еўропа і Беларусь у канцы ХVІІІ – перш. пал. ХІХ ст. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі.

Пытанне 21. Этапы і змест палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.

Пытанне 22. Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. Шляхецкае паўстанне 1830 – 1831 гг. і яго вынікі.

Пытанне 23. Вайна 1812 года і Беларусь.

Пытанне 24. Гаспадарка беларускіх зямель у канцы XVIII – першай палове XIX стст. Эканамічныя рэформы 1830 – 1840-х гг.

Пытанне 25. Культура беларускіх губерняў у складзе Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX стст.

Пытанне 26. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы 1861 г. на беларускіх землях.

Пытанне 27. Буржуазныя рэформы 1860 – 1870-х гг.у Расійскай імперыі. Асаблівасці іх правядзення ў беларускіх губернях.

Пытанне 21. Этапы і змест палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.

Сярод гісторыкаў да нашых дзён ідуць спрэчкі вакол ацэнкі падзелаў РП. Адны, прыхільнікі “заходнерусізму”, разглядаюць гэту падзею як “уз’яднанне” Беларусі і Літвы з Расіяй і “выратаванне” заходнерускага народа ад канчатковага апалячвання. Другія, прадстаўнікі “польскай” плыні ў гістарыяграфіі, адназначна адмоўна ацэньваюць падзелы Рэчы Паспалітай і палітыку царызму на беларускіх землях. Трэція, пачынаючы з М. В. Доўнар-Запольскага, разглядаюць гэту падзею з беларускіх пазіцый, на іх думку, падзелы на столькі карысны на колькі паспрыялі станаўленню беларускай нацыянальнай ідэі і беларускай нацыі.

У першыя гады пасля падзелаў царскі ўрад праводзіў на далучанных землях асцярожную і памяркоўную палітыку. Пасля першага падзелу быў уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Спачатку было створана Беларускае генерал-губернатарства ў складзе Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Пасля другога падзелу РП да яго была далучана Мінская губерня. Пасля трэцяга падзелу на далучаных землях стварылі Віленскую, Гродзенскую і Ковенскую губерні і аб’ядналі іх у Літоўскае генерал-губернатарства. Да яго ў хуткім часе далучылі і Мінскую губерню. У 1801 г. была новая тэрытарыяльна-адміністрацыйная рэформа ў выніку якой, тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад пяці асобных губерняў Віленскай, Віцебскай, Менскай, Магілёўскай, Гарадзенскай.

Расійскія ўлады забаранілі магнатам мець прыватныя арміі і прымусілі іх разбурыць прыватныя крэпасці. Мясцовая шляхта была абавязана прысягнуць Кацярыне ІІ. Тым, хто не жадаў прысягаць, дазвалялася прадаць маёнткі і з’ехаць за мяжу. Тыя, хто прынёс прысягу, атрымлівалі правы расійскага дваранства.

У многіх дробных шляхціцаў не было ні маёнткаў, ні прыгонных сялян, ні дакументаў аб праве на шляхецтва. На далучаных тэрыторыях шляхта складала 9 % насельніцтва. Гэта ў 2 разы больш, чым у сярэднім па расійскай імперыі. Іменна па гэтай прычыне праз некаторы час пасля падзелаў пачаўся “разбор шляхты” – шляхцічы павінны былі прадаставіць у спецыяльную камісію дакументы, якія падцвярджаюць шляхецкае паходжанне. Калі такія дакументы адсутнічалі, то шляхту пераводзілі ў падатныя саслоўі. Трэба адзначыць, што да паўстанняў 1830 – 1831 гг. гэты працэс не фарсіраваўся, часта абыходзілася чуткамі і размовамі, але пасля паўстання яго правялі надзвычай хутка, і ў падатныя саслоўі было пераведзена больш за 10 тыс. чалавек.

На тэрыторыі Беларусі захоўвалася дзеянне Статута ВКЛ 1588 г. Ён прымяняўся ў судах пры разглядзе грамадзянскіх адміністрацыйных і маёмасных спрэчак. Крымінальныя справы разглядаліся па расійскаму заканадаўству і слухаліся ў расійскіх судах.

Палякам прадстаўлялася самая шырокая культурна-нацыянальная аўтаномія. На польскай мове працаваў Віленскі ўніверсітэт і гімназіі. Польская мова выкарыстоўвалася ў некаторых дзяржаўных установах. Пасля далучэння ў 1815 годзе да Расійскай Імперыі Герцагства Варшаўскага палякі атрымалі і палітычную аўтаномію і, нават, “канстытуцыю”, якую дараваў ім Аляксандр І. У адпаведнасці з ёй яны маглі склікаць для вырашэння пэўнага кола пытанняў сойм. Іменна ў гэты час беларуская шляхта падверглася наймацнейшаму апалячванню.

Становішча сялян пасля падзелаў значна пагоршылася. У Рэчы Паспалітай прыгоннае права адыходзіла ў гісторыю а ў Расіі яно яшчэ не вычэрпала свае магчымасці і таму ў Расіі яно было на многа цяжэйшым чым ў РП. Іменна па гэтай прычыне толькі ў Беларусі на момант падзелаў пражываў цэлы міліён сялян – бежанцаў з Расіі. І гэта на 5 міліенаў усяго насельніцтва Беларусі на той час.

Для беларускіх сялян і мяшчн у 1790 г. была ўведзена рэкруцкая павіннасць якой пры Рэчы Паспалітай не існавала. Асоб мужчынскага полу – прадстаўнікоў сялянскага і мяшчанскага саслоўяў сталі прызываць на 25-гадовую вайсковую службу ў расійскую армію па адным чалавеку ад пэўнай колькасці душ (з канца XVIII ст. – ад кожных 200, а з 1820 г. – ад кожных 125 душ мужчынскай полу штогод).

Каб перавесці расійскае войска на самазабеспячэнне, ваенны міністр А. А. Аракчэеў стварыў у 1810 г. на базе Бабылецкага староства Клімавіцкага павета першае ваеннае пасяленне. Да жніўня 1818 г. ваенныя пасяленні ўзніклі ў шэрагу губерняў Расійскай імперыі, у тым ліку ў Віцебскай і Магілёўскай. Сялян вымушалі здымацца з абжытых месцаў і перасялялі ў Новарасійскі край, а ў іх мясцовасці размяшчалі салдат пяхотных палкоў. Вёскі разбураліся, а на іх месцы з’яўляліся роўныя, як салдацкі строй, вуліцы з аднолькавымі хатамі. У гэтых пасёлках устанаўліваўся рэжым жорсткай вайсковай муштры, дробязная апека над сельскагаспадарчымі работамі і асабістым жыццём насельнікаў. Аднак стварэнне ваенных пасяленняў аказалася неэфектыўным. Салдаты былі не ў стане паспяхова сумяшчаць вайсковую службу з земляробчай працай.

Замест падымнага ўводзіўся падушная падатак, што вяло да істотнага павелічэння пабораў. Дзяржаўныя землі разам з сялянамі шчодра раздаваліся расійскаім памешчыкам. Калі да падзелаў на тэрыторыі ВКЛ налічвалася 27% дзяржаўных сялян, то пасля далучэння іх засталася толькі 9%. У 1797 годзе Павел І (1796 – 1801.) выдаў указ, які абмяжоўваў паншчыну трыма днямі ў тыдзень, але прасачыць за яго выкананнем у цара не было ніякай магчымасці, таму гэты ўказ застаўся на паперы, а нормы паншчыны толькі ўзрасталі.

У гарадах было адменена магдэбургскае права, яго замяніла “Даравальная грамата на правы і выгады гарадоў Расійскай імперыі”, што была ўведзена ў 1785 г. і давалася толькі губернскім і павятовым цэнтрам. Згодна з ёй гаражане выбіралі орган самакіравання гарадскую думу. Гараджане дзяліліся па ўзроўню багацця на 6 разрадаў. Ад кожнага разраду выбіраўся 1 галосны. Таму дума, якая кіравала горадам фармальна, называлася шасцігалоснай. Фактычная улада ў горадзе належыла прызначанаму губернатарам гараднічаму. Пасля далучэння да Расіі беларускія гарады на 2 гады вызваляліся ад усіх падаткаў, а потым яшчэ 10 гадоў плацілі паменшаныя напалову падаткі. Трэба адзначыць, што пры Расійскай імперыі многія мястэчкі былі пераведзены з разраду гарадоў у разрад вёсак. Для жыхароў гэтых мястэчак такі перавод азначаў, што яны з саслоўя мяшчан пераходзілі ў саслоўе сялян. А гэта значыла, што іх у любы момант маглі падарыць якому-небудзь расійскаму памешчыку і яны стануць не проста сялянамі а прыгоннымі сялянамі.

На далучаных землях расійскія ўлады праводзілі асцярожную канфесійную палітыку. Да 1831 г. каталіцкія касцелы, манастыры і навучальныя ўстановы дзейнічалі свабодна. Землі, што належылі каталіцкай царкве, захоўваліся за ёй пры ўмове, што католікі не будуць абарачаць ў каталіцтва праваслаўных. Больш за тое ўплыў каталіцтва ўзмацніўся, што было выклікана пашырэннем тут пазіцый езуітаў. У 1773 папа Рымскі распусціў ордэн езуітаў. Насуперак яго рашэнню Кацярына ІІ выдала ўказ які дазволіў езуітам сяліцца і дзейнічаць ў межах Расійскай Імперыі. Цэнтрам дыслакацыі ордэна стаў Полацк, дзе з 1812 па 1820 г. дзейнічала езуіцкая акадэмія. У 1821 г. Указам Аляксандра І дзейнасць езуітаў ў імперыі была забаронена.

У дачыненні да ўніятаў вялася палітыка скіраваная на “дабраахвотнае вяртанне” іх у лона праваслаўя, з дапамогай прымусу прыхажан і подкупу іерархаў уніяцкай царквы. У 1839 г. адбыўся полацкі царкоўны сабор, які канчаткова ліквідаваў уніяцкую царкву ў Беларусі.

Шматлікае яўрэйскае насельніцтва падверглася дыскрымінацыі. У 1794 г. быў прыняты закон аб увядзенні мяжы яўрэйскай аселасці. Згодна з гэтым законам яўрэі маглі сяліцца толькі у межах былой РП і толькі ў гарадах і мястэчках. Акрамя таго, яўрэям дазвалялася займацца толькі рамяством і гандлем. Шлях ў дзяржаўную службу і да афіцэрскіх пасад у арміі для іх быў зачынены. На яўрэяў распаўсюдзілася і рэкруцкая павіннасць, так што салдатамі яны не толькі маглі станавіцца, але і павінны былі станавіцца. Акрамя таго норма падаткаў для яўрэяў была ў два разы вышэйшая чым для хрысціян.

Пасля паўстання 1830 – 1831 гг. царскі ўрад рэзка мяняе сваю палітыку ў Беларусі. Ён бярэ курс на аслабленне шляхты, выкараненне паланізацыі і паслядоўную русіфікацыю краю. У верасні 1831 пры цары быў створаны дарадчы орган “Асобы камітэт па справах заходніх губерняў”, які распрацаваў і ажыццявіў шэраг мерапрыемстваў для дасягнення гэтых мэт. Па прапанове камітэта быў паскораны разбор шляхты. У 1831 г. было адменена дзеянне Статута ВКЛ 1588 г. у Магілёўскай і Віцебскай губернях, а ў 1840 г, – на астатняй частцы Літвы і Беларусі. У 1832 г., у сувязі з тым, што 2/3 студэнтаў прынялі ўдзел у паўстанні, быў зачынены Віленскі ўніверсітэт. З 1836 г. выкладанне ва ўсіх навучальных установах краю пераводзілася на рускую мову, а польскую мову забаранялася вывучаць нават як асобны школьны прадмет. У дзяржаўных установах, школах, судах мясцовыя чыноўнікі звальняліся, на іх месца ставіліся расійскія. Расійскім дваранам давліся ільготы пры набыцці канфіскаваных маёнткаў. Рабіліся захады па перасяленню сюды расійскіх сялян.



Пытанне 22. Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. Шляхецкае паўстанне 1830 – 1831 гг. і яго вынікі.

У першай палове ХІХ ст. галоўнай арганізацыйнай формай грамадскага руху былі тайныя і паўлегальныя таварыствы. У еўрапейскіх краінах масавы характар набыло стварэнне розных таварыстваў: навуковых, палітычных, культурна-асветніцкіх, самаўдасканалення і інш. Шмат хто з гісторыкаў бачыць у гэтым ўплыў найбольш магутнай у тую эпоху арганізацыі, якой з’яўлялася масонства. Цесна звязаны з масонствам былі і тайныя таварыствы студэнцкай і вучнёўскай моладзі, якія дзейнічалі ў Літве і Беларусі ў першай чвэрці ХІХ ст. а таксама дзекабрысцкія арганізацыі. У Заходняй Еўропе масонства зарадзілася як рух людзей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, якія шукалі сапраўдных шляхоў духоўнага абнаўлення грамадства. У канцы ХVІІІ – пач. ХІХ ст. масонскія ложы выкарыстоўваліся для абмеркавання праблем развіцця асобы і грамадства ў цэлым.

У першай чвэрці ХІХ ст. яны ўжо дзейнічалі ў многіх гарадах Беларусі. асабліва пасля 1812 г. Кіруючым цэнтрам масонства ў Беларусі быў малы Капітул “Святыня спакою”, што знаходзіўся ў Нясвіжы і быў падпарадкаваны віленскай ложы “Дасканалае адзінства”, а праз яе “Вялікаму Усходу Польшчы”. Працавалі таксама масонскія ложы “Шчаслівае вызваленне” ў Нясвіжы, “Паўночная Паходня” ў Мінску, “Сябар чалавецтва” ў Гродне і інш.

Адносіны царскіх ўлад да масонскіх арганізацый былі неадназначнымі. Спачатку царызм не праследаваў іх жорстка. Пасля вайны 1812 г. нават рэкамендаваў ствараць масонскія ложы, асабліва ў войску, разлічваючы на тое, што афіцэры, трапіўшы ў палон змогуць скарыстацца дапамогай іншаземных сяброў-масонаў. Аднак ў 1822 г. спецыяльным загадам цара ўсе масонскія ложы на тэрыторыі Расійскай імперыі былі забаронены.

Пасля вайны 1812 г. шырокае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі атрымалі тайныя таварыствы студэнцкай і вучнёўскай моладзі і таварыствы вайскоўцаў. Сябрамі гэтых таварыстваў былі вядомыя ў далейшым таленавітыя культурныя і грамадскія дзеячы – паэты Адам Міцкевіч, Томаш Зан, Ян Чачот, геолаг Ігнат Дамейка, мастак Міхаіл Кулеша і інш.

У 1817 у Віленскім ўніверсітэце па ініцыятыве студэнтаў Т. Зана, А. Міцкевіча, Ануфрыя Петрашкевіча, Я. Чачота і іншых было заснавана тайнае таварыства філаматаў. Адначасова з імі і крыху пазней утварыліся тайныя і паўлегальныя арганізацыі ў Віленскім універсітэце і гімназіях: “Заране” ў беластоцкай і свіслацкай гімназіях, “Прамяністыя” ў віленскім універсітэце, тайнае таварыства гімназістаў у Крожах і інш. Усе гэтыя арганізацыі знаходзіліся пад уплывам або кіраўніцтвам філаматаў. У 1820 г. было створана больш шырокае таварыства філарэтаў, таксама падпарадкаванае філаматам.

Дзейнасць “таварыства філаматаў” праходзіла пад дэвізам “Айчына Навука Годнасць”. Сябры таварыства займаліся ўдасканаленнем сваіх навуковых ведаў, мастацкіх густаў, літаратурнай творчасці. Філаматы не ставілі за мэту звяржэнне існуючага ладу сілай зброі. Галоўным сродкам барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне яны лічылі асвету і выхаванне ў падрастаючага пакалення нацыянальнай самасвядомасці. Выхаванае на гэтых ідэях новае пакаленне змагароў павінна было вярнуць свабоду бацькаўшчыне і устанавіць сацыяльна-справядлівы лад. Паралельна з таварыствам філаматаў і філарэтаў у Беларусі дзейнічалі гурткі тайнага польскага “Патрыятычнага таварыства”. У Літоўскі камітэт гэтага таварыства ўваходзілі М. Ромер, К. Прозар і інш. Яны ставілі за мэту адраджэнне РП у межах 1772 г. і тайна рыхтавалі паўстанне.

У пачатку 1820-х гг. у Беларусі атрымалі распаўсюджанне ідэі рускіх дваранскіх рэвалюцыянераў дзекабрыстаў. Гэта было звязана з перамяшчэннем з Пецярбурга у Беларусь гвардзейскага корпуса. У ім праходзілі службу многія дзеячы дзекабрысцкага руху. Кіраўнік Паўночнага таварыства М. М. Мураўёў у Мінску ў 1821 г. напісаў першы варыянт расійскай канстытуцыі. Вялікая група афіцэраў дзекабрыстаў служыла ў Бабруйскай крэпасці: С. І. Мураўёў-Апостал, М. П. Бястужаў-Румін і інш. З іх удзелам распрацоўваўся план арышту цара і яго світы ў Бабруйску ў час агляду войскаў ў 1823 г. З гэтым планам звязвалася абвяшчэнне Расіі рэспублікай і пачатак паўстання ў Пецярбургу. Але план ажыццявіць не ўдалася.

Дзекабрысты выступалі за абмежаванне або поўную ліквідацыю самадзяржаўя, нацыяналізацыю часткі памешчыцкіх зямель, адмену прыгоннага права з надзяленнем сялян зямлёй. Яны ігнаравалі права на нацыянальнае самавызначэнне народаў Расіі. Права на незалежнасць прызнавалася толькі за Польшчай.

У 1825 г. ў Літоўскім асобным корпусе, раскватараваным у з беларускіх губерніях, было створана канспіратыўнае “Таварыства ваенных сяброў”. Яго членамі былі філамат М.І. Рукевіч, капітан К.Г. Ігельстром, паручнік А.І Вягелін і інш. У арганізацыю ўваходзілі таксама “Таварыства згоды”, якое складалася з цывільных асоб, і таварыства “Заране”, якое дзейнічала ў Беластоцкай гімназіі.

У сувязі са смерцю Аляксандра І 14 снежня 1825 г. дзекабрысты Паўночнага Таварыства вывелі на Сенацкую плошчу ў Пецярбургу некалькі падначаленых ім палкоў з мэтай ажыццявіць дзяржаўны пераварот. Але паўстанне было падаўлена. Гэта паўстанне і дало назву ўсяму руху декабрыстаў (снежань – декабрь)

24 снежня 1825 ў Браньску каля Беластока “ваенныя сябры” адмовіліся прысягнуць новаму цару Мікалаю І. Але іншыя вайсковыя фарміраванні корпуса іх не падтрымалі і выступленне таксама было падаўлена. Арганізатары выступлення М. І. Рукевіч, А. І. Вягелін, К. Г. Ігельстром былі асуджаны на 10 год катаргі з пажыццёвым пасяленнем ў Сібіры.

У лютым 1826 г. С.П. Трусаў, член “Таварыства з’яднаных славян”, спрабаваў падняць на паўстанне расквартараваны ў Бабруйску Палтаўскі пяхотны полк, аднак тут жа быў арыштаваны.

Паўстанне 1830 – 1831 гг. стала найважнейшай падзеяй ў грамадска-палітычным руху першай паловы ХІХ ст. Прычынай паўстання стала ўзмацненне рэакцыйнага курса царызму ў Польшчы. Урад Мікалая І пачаў груба парушаць Канстытуцыю Царства Польскага, абмяжоўваць дзейнасць сойма, арыштоўваць дэпутатаў, якія крытыкавалі дзейнасць расійскага ўрада. З 1828 г. у Варшаве дзейнічала тайная арганізацыя, асноўнай мэтай якой было аднаўленне польскай дзяржаўнасці шляхам паўстання. Яна мела шырокі ўплыў у арміі Царства Польскага. Восенню 1830 г. Мікалай І плануе накіраваць польскія фарміраванні на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі. У адказ у ноч з 29 па 30 лістапада 1830 ў Варшаве выбухнула паўстанне. Яго пачалі курсанты школы падхарунжых, якія напалі на палац вялікага князя Канстанціна Паўлавіча.

Расійскія войскі вымушаны былі пакінуць Варшаву. Сярод паўстанцаў не было адзінства ні адносна мэт паўстання, ні адносна тактыкі яго правядзення. Акрамя прыхільнікаў барацьбы за поўную незалежнасць РП ў сярод паўстанцаў былі і тыя, хто патрабаваў толькі захавання Канстытуцыі Царства Польскага 1815 г. Вышэйшым кіруючым органам паўстання стаў Часовы урад, кіраўніком якога стаў А. Чартарыйскі, які ўзначальваў кансерватыўную плынь у кіраўніцртве паўстання. Яго прыхільнікі ў большай ступені разлічвалі на дапамогу еўрапейскіх краін, чым на ўласныя сілы. Радыкальную плынь у паўстанні узначальваў І. Лелявель, які імкнуўся пераадолець шляхецкі характар паўстання і прыцягнуць да яго прадстаўнікоў усіх саслоўяў.

Царскі ўрад рабіў усё магчымае, каб не дапусціць пашырэнне паўстання на Беларусь, Літву і Украіну. Яшчэ 1 снежня 1830 г. ён абвясціў аб ўвядзенні ваеннага становішча накіраваў сюды значную колькасць войскаў. У гарадах Заходняй Украіны, Беларусі і Літвы пачалася канфіскацыя зброі ў насельніцтва, з дзяржаўных устаноў пачалі звальняць чыноўнікаў-палякаў, уплавовых польскіх памешчыкаў бралі пад хатні арышт. Тым не менш прадухіліць паўстанне ў Беларусі не ўдалася. У студзені – лютым 1831 г. ў Вільні для кіраўніцтва паўстаннем ў Літве і Беларусі быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Але кіраўніцтва камітэта не змагло забяспечыць каардынацыю дзеянняў паўстанцкіх сіл. Паўстанне працякала стыхійна, ізалявана, выступленні насілі лакальны характар. У канцы сакавіка – красавіку асобныя выступленні ахапілі Літву і заходнія паветы Гродзенскай і Віленскай губерній. У чатырох паўночна-заходніх паветах Беларусі колькасць ўдзельнікаў паўстання складала каля 10 тыс. чалавек. У асноўным гэта была шляхецкая моладзь. Сяляне паўстанне не падтрымалі. Гэтаму садзейнічала палітыка царызму. Згодна з Указам Мікалая І ад 22 сакавіка 1831 г. сялянам дараваўся іх удзел у паўстанні, калі яны дабраахвотна пакідалі атрады і вярталіся да дому. Шляхціцы – удзельнікі паўстання падвяргаліся суду, а іх маёнткі канфіскоўваліся..

У канцы мая 1831 г. з Польшчы ў Літву прыбыў 12 тысячны корпус генерала А. Гелгуда і атрад генерала Д. Хлапоўскага ў 820 чалавек. Да іх далучылася каля 5 тысяч мясцовых паўстанцаў. Самы вялікі атрад беларускіх паўстанцаў 400 чалавек арганізавала і ўзначаліла Эмілія Плятэр, дзяўчына якой ў той час было усяго 22 гады. 19 чэрвеня каля Вільні адбыўся рашаючы бой паміж аб’яднанымі сіламі паўстанцаў і царскімі войскамі. Паўстанцы былі разгромлены. У пачатку жніўня 1831 г. паўстанне было ўжо падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а ў верасні расійская армія авалодала Варшавай.

У выніку паражэння паўстання Царства Польскае, яго канстытуцыя, асобная польская армія і сойм былі ліквідаваныя. На этнічнай тэрыторыі Польшчы быў уведзены расійскі адміністрацыйны-тэрытарыяльна падзел. На тэрыторыі Літвы, Беларусі і Заходняй Украіны пачала ажыццяўляцца палітыка русіфікацыі і вынішчэння польскага ўплыву.

Пасля падаўлення паўстання 1830 – 1831 гг. польская эміграцыя прыкладала вялікія намаганні каб зноў падняць паўстанне. З гэтай мэтай на тэрыторыю Беларусі пасылаліся эмісары. Эмісарам арганізацыі “Маладая Польшча”, якая дзейнічала ў эміграцыі пад кіраўніцтвам І. Лелявеля, быў Ш. Канарскі. Разам з братамі Залескімі ён быў накіраваны ў Польшчу, Літву і Беларусь для стварэння шырокай сеткі кансператыўных арганізацый. Яшчэ ў 1835 г. ў Кракаве Шыман Канарскі стварыў тайную арганізацыю “Садружнасць польскага народа”, уплыў якой у хуткім часе распаўсюдзіўся на Правабярэжную Украіну, Беларусь і Літву. Да яе пачалі далучацца тайныя таварыствы, што ўжо існавалі на гэтых землях. Найбуйнейшым з іх было “Дэмакратычнае таварыства”, якое дзейнічала ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. “Дэмакратычнае таварыства” было створана ў 1836 г. па ініцыятыве Ф.А. Савіча. Статут гэтай арганізацыі – “Прынцыпы дэмакратызму”, прадугледжваў дасягненне сацыяльнай справядлівасці, адмену прыгоннага права, паважлівыя адносіны да усіх народаў. У 1838 г. паліцыя раскрыла гэту арганізацыю. Шыман Канарскі быў асуджаны да смяротнага пакарання, Франц Савіч і яго памочнікі былі адпраўлены ў ссылку на Каўказ, астатнія аддадзены ў салдаты.

У 1840-я гг. у Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах Расіі, рэвалюцыйны і грамадска-палітычны рух набывае разначынны характар. Ужо ў арганізацыі Ф. Савіча былі не толькі дваране-шляхціцы, але і прадстаўнікі мяшчанскага і сялянскага саслоўяў.

У канцы 1840 х гг. склалася арганізацыя “Братні саюз літоўскай моладзі” або “Саюз свабодных братоў”. Яна была заснавана Братамі Францішкам і Аляксандрам Далеўскімі. Цэнтр яе знаходзіўся ў Вільні, аддзяленні існавалі ў Мінску, Гродне, Лідзе, Навагрудку, Ашмянах, Слоніме, Коўне і інш гарадах. Арганізацыя ставіла за мэту звяржэння самаўладдзя, ажыццяўлення дэмакратычных пераўтварэнняў ў Расіі і Польшчы, стварэнне назалежнай польскай рэспублікі. Дзейнасць “Саюза” асабліва актывізавалася у 1848 г. калі пачалася рэвалюцыя ў краінах Еўропы. Удзельнікі арганізацыі распрацоўвалі планы подрыхтоўкі паўстання, узбраення “простага народу”. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў каб далучаць іх да паўстання. У 1849 г., калі афіцэры Мінскага гарнізона на чале з капітанам А. Гусевым адмовіліся ехаць на падаўленне рэвалюцыі ў Венгрыю, арганізацыя была выкрыта, да суда было прыцягнута каля 200 чалавек. Капітан А. Гусеў і яго паплечнікі былі пакараныя смерцю.

Такім чынам, грамадска-палітычны рух у Беларусі ў дадзены перыяд развіваўся ў рэчышчы расійскага і польскага рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху. У ім знайшлі адбітак ўсе важнейшыя падзеі грамадска-палітычнага жыцця Расіі першай паловы ХІХст.

Пытанне 23. Вайна 1812 года і Беларусь.

Па канспету.

Французам процістаялі тры расійскія арміі, якія разам налічвалі каля 200 тысяч салдат. Галоўнакамандуючы расійскай арміі і камандуючы 1-й арміі генерал Барклай дэ Толі аддае загад 1-ай і 2-ой арміям адступаць углыб краіны з тым, каб аб’яднацца ў Віцебску і даць генеральнае сражэнне. Аднак французы наступалі імкліва – 16 чэрвеня яны занялі Вільню, а праз 8 дзён – Мінск. Таму аб’яднанне рускіх армій у Віцебску стала немагчымым, а 2-я армія генерала Баграціёна вымушана была адступаць праз Слонім, Слуцк, Магілёў і далей на Смаленск. У сярэдзіне ліпеня ў баявыя дзеянні з французамі ўключылася і 3-я армія генерала Тармасава, што знаходзілася на Валыні. Яна нанесла французам паражэнне пад Кобрынам, аднак развіць поспех не змагла і вымушана была зноў адступіць на Валынь.

22 ліпеня рускія арміі злучыліся пад Смаленскам і працягвалі адступленне. Пасля Смаленска Галоўнакамандуючым расійскай арміі стаў фельдмаршал Міхаіл Іларыёнавіч Кутузаў. Які вырашыў працягваць адступленне ўглыб Расіі, пазбягаць генеральнай бітвы з Напалеонам і выматваць яго армію у дробных сутычках.

У пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі многія сустракалі Напалеона і яго армію як вызваліцеляў. Шляхта спадзявалася на аднаўленне РП і ВКЛ, а сяляне на адмену прыгоннага права. У многіх месцах яшчэ да прыходу французаў ствараліся узброеныя атрады з мясцовага насельніцтва, якія перашкаджалі рускім праводзіць рэквізіцыі.

У ліпені 1812 г. з мясцовай шляхты быў створаны урад, Часовая камісія ВКЛ, якой падпарадкоўваліся Віленская, Гродзенская, Мінская губерні і Беластоцкая вобласць. Аднак фактычна у гэтага ўрада не было ніякіх паўнамоцтваў, а яго асноўным абавязкам стала забяспечваць французкай армію харчаваннем, фуражом і рэкрутамі. Часовы ўрад павялічыў падаткі, і аб’явіў рэкруцкія наборы, і страціў, такім чынам, падтрымку ў насельніцтва. Тым не менш яму ўдалася мабілізаваць у французкую армію каля 33 тысячы жыхароў Беларусі. Неабходна адзначыць, што перад вайной у рускую армію было мабілізавана каля 180 тысяч ўражэнцаў Беларусі. Такім чынам, беларусы мусілі змагацца як за інтарэсы Францыі, так і за інтарэсы Расіі.

Сяляне хутка зразумелі, што Напалеон не адменіць прыгоннае права. Больш таго, французскія салдаты вялі сябе не як вызваліцелі, а як рабаўнікі і гвалтаўнікі. Таму ў многіх мясцовасцях супраць французаў распачалася партызанская барацьба. Партызанскую барацьбу падтрымлівала расійская армія, яна імкнулася забяспечыць партызан узбраеннем.

Расійская армія доўгі час адступала, ваматываючы праціўніка ў невялікіх абарончых боях. 26 жніўня 1812 г. М.І. Кутузаў паспрабаваў разграміць французаў і не пусціць іх ў Маскву. Для гэтага Руская армія замацавалася на Барадзінскім полі і дала французам генеральнае сражэнне. У выніку – расійская армія сражэнне праіграла і панесла вялікія страты. Каб пазбегнуць канчатковай гібелі арміі Кутузаў аддаў загад здаць французам Маскву і працягваць адступленне.

1 верасня напалеонаўская армія ўступіла ў Маскву. Падаўляючая большасць жыхароў пакінула город. Маскоўскі губернатар Растапчын загадаў яе падпаліць для таго каб французы ў маскве не засіжываліся. Больш за месяц чакаў Напалеон прапаноў Аляксандра І аб міры, пакуль у арміі не пачаўся голад і маральнае разлажэнне. Ён прымае рашэнне накіравацца на Украіну з мэтай там перазімаваць. На Украіне сяляне яшчэ не былі разрабаваны, таму асноўнай задачай для рускіх стала не пусціць туды Напалеона. Руская армія сустрэла французаў пад Малаяраслаўцам. Праз гэты гарадок праходзіла асноўная дорога на Украіну, абыйсці яго было немагчыма, таму ў французаў быў толькі адзін шлях да выратавання – захапіць гэты гарадок. Сражэнне за Малаяраславец цягнулася ўвесь дзень, вялікія страты панеслі і французы і рускія, аднак на гэты раз рускія перамаглі, а французы мусілі павярнуць на старую Смаленскую дарогу, якая была ўжо імі разрабавана.

Там у напалеонаўскай арміі пачаліся эпідэміі, голад узмацняўся з кожным днём, пакою не давалі партызаны. Хутка адступленне ператварылася ва ўцекі. На момант пераправы праз Бярэзіну ў арміі Напалеона было каля 80 тысяч французскіх салдат і рэшткі польскага корпуса пад камандаваннем генерала Дамброўскага.

Менавіта з гэтымі рэшткамі Вялікай арміі Напалеон падышоў да Барысава, дзе яго ўжо чакалі рускія войскі пад камандаваннем генерала П. Вітгенштэйна і адмірала А. Чычагова, якія да гэтага часу занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі. Тут пры пераправе праз р. Бярэзіну руская камандаванне планіравала канчаткова разбіць французаў і ўзяць у палон Напалеона Банапарта. Аднак Напалеон перахітрыў рускіх генералаў. Ён загадаў польскаму корпусу Дамброўскага пачаць дэманстрацыю пераправы ля вёскі Ухалоды, што знаходзіцца за 8 км паўднёвей Барысава. Туды рушылі асноўныя рускія сілы. Свае ж асноўныя сілы Напалеон вырашыў перапраўляць каля в. Студзёнка, што на 11 кіламетраў паўночней Барысава. Толькі пад вечар другога дня пераправы рускія даведаліся аб гэтым. Да в. Студзёнка былі кінуты ўсе сілы, але Напалеон і яго гвардыя былі ўжо далёка ад Барысава. Астаткі напалеонаўскай арміі былі разбітыя, ці трапілі ў палон. 24 лістапада ў Смаргоні Напалеон пакінуў сваё войска і з’ехаў у Парыж. У Францыю вярнулася усяго 35 тысяч салдат яго Вялікай арміі..

Вайна супраць Напалеона працягвалася да 1815 г. Пасля перамогі Расійскай Імперыі дасталася большая частка этнічнай тэрыторыі Польшчы разам з Варшавай, тое самае Герцагства Варшаўскае.

Беларусі Вайна прынесла цяжкія страты, былі разбураны дзесяткі гарадоў і сотні весак, скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывелы. Дзесяткі тысяч беларусаў загінулі ў баях, памерлі ад голаду і хвароб. Пасля вайны гарадское насельніцтва скарацілася ўдвая. Царызм быў міласэрным да шляхты, якая служыла Напалеону, Аляксандр І ім усё дараваў. Для народа, які змагаўся супраць Напалеона, цар зрабіў нямнога. Нават удзельнікі партызанскага руху з в. Жарцы, якія атрымалі ўзнагароды былі выкуплены з прыгоннай няволі ўрадам толькі ў 1819 г.



  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка