Бліны ды аладкі




Дата канвертавання17.05.2016
Памер9.9 Kb.
Каляды

Каляды, Коляды, Калядкі, Каляда, Раство Хрыстов, Ражаство, Ражство, Ражджаство, Божае Нараджэнне, Нараджэнне Хрыста, Нараджэнне Хрыстова

Прыйшлі Калядкі - бліны ды аладкі.
Як прыйдуць Каляды - мужык мякіне рады, а як прыйдуць зажынкі - няма хлеба ні асьмінкі.
Каляды - хрысціяне рады.
Калядкі - добрыя святкі: пад'еў ды на палаткі.
Стань у раду, дастанеш Каляду.
Ужо тыдзень да Каляд - пан з сваёй чэлядзі не рад.

Каляды, то ён цяпер не пан.

Па Калядах уночы трашчыць, а ўдзень плюшчыць.

Сабачкі брэшуць, Калядкі будуць, мароз стучыць, вароты адчыняць вяліць.

Наўрад, каб стала хлеба да Каляд.

Ад Каляд не ідзе ў лад.

Не да каляды, калі поўна хата бяды.

Снегу на Каляды не дапросішся.

На Каляды сарочку надзявай новую, на Вялікдзень - бялёвую, а на Сёмуху - смяротную.  Калі Каляды ў веташку, дык хавай насенне ў мяшку.



Святое Раство - людзям прыгаство.
Заданне

Утварыць ад назоўнікаў прыметнік:

Раство – які? …

Ражджаство – які? …

Божае Нараджэнне – які? …

Нараджэнне Хрыстова – які? …

Каляды, Калядкі, Каляда – які? …





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка