Білет №9 Збліжэнне Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай




Дата канвертавання17.03.2016
Памер22.41 Kb.
Білет № 9
1. Збліжэнне Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай.

Крэўская унія 1385 г.: прычыны, умовы і наступствы


1. 3 канца XIV ст. выспяваюць прычыны збліжэння ВКЛ і Польшчы. Дзяржаўна-прававы саюз, або унія, быў выгадны абодвум бакам, бо дазваляў ім супрацьстаяць знешняй агрэсіі і садзейнічаў развіццю эканамічных і культурных сувязяў. Галоўная пагроза ішла ад Тэўтонскага ордэна, які праводзіў захопніцкую і каланізатарскую палітыку. Асабліва ўзрасло нямецкае засілле ў Польшчы. Тым больш што самой Польшчы таксама патрабавалася моцная каралеўская ўлада. Пераемнік караля Казіміра III Людовік Венгерскі аддаў Ордэну польскія землі, што адрэзала краіну ад Бал- тыйскага мора. Таму польская шляхга вырашыла шукаць саюзу з ВКЛ. У ВКЛ пасля смерці Альгерда вялікім князем у 1377—1392 гг. быў Ягайла. Ён імкнуўся замацаваць сваю велікакняжацкую ўладу ў ВКЛ і разлічваў на падтрымку з боку Польскага каралеўства.

2. Крэўская унія — пагадненне пра аб’яднанне ВКЛ і Польскага каралеўства — была заключана ў 1385 г. у замку Крэва (цяпер вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці). Згодна з умовамі уніі Ягайла даў абяцанне «на вечныя часы далучыць свае землі, літоўскія і рускія, да Кароны Польскай». Пад «рускімі землямі» меліся на ўвазе ў першую чаргу землі Беларусі і часткова Украіны.

Адной з умоў персанальнай уніі стала патрабаванне буйных польскіх феадалаў, каб вялікі князь літоўскі, 34-гадовы Ягайла, ажаніўся з дачкой польскага караля 13-гадовай Ядвігай. У наступным годзе ўмовы уніі былі выкапаны. Ягайла быў абраны польскім каралём у 1386—1434 гг. і застаўся

вялікім князем літоўскім. Ен прыняў каталіцтва, атрымаў імя Уладзіслава II, ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай і быў каранаваны. Дынастычны шлюб Ягайлы азначаў уключэнне ВКЛ у склад Польскага каралеўства. Ён прыняў каталіцтва і выдаў прывілеі — грамату (дзяржаўны дакумент), якая давала дадатковыя правы і вольнасці феадалам каталіцкага веравызнання. Прывілей не распаўсюджваўся на праваслаўных феадалаў. Ягайла, у адрозненне ад свайго дзеда Гедыміна, імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ, шго выклікала незадавальненне праваслаўнай часткі населыйцтва.

3. Наступствы Крэўскай уніі мелі як станоўчыя, так і адмоўныя вынікі. Саюз дзвюх дзяржаў значна павялічыў іх абараназдольнасць. Ён садзейнічаў росту культурных і іншых сувязяў паміж імі, а таксама з іншымі краінамі Заходняй Еўропы. У ВКЛ побач з праваслаўнымі беларусамі, украінцамі і рускімі з’явіліся католікі-літоўцы, католікі-беларусы і палякі. Але з Крэўскай уніі пачаліся і адмоўныя з’явы, звязаныя з акаталічваннем беларускага народа. Князь літоўскі і кароль польскі разам з каталіцкім духавенсгвам актыўна падтрымлівалі каталіцкую шляхту (дваранства), роля якой значна ўзрасла. Польскі бок настойліва патрабаваў ад Вітаўта выканання ўмоў уніі аб поўным аб’яднанні ВКЛ з Польшчай, супраць чаго ён выступаў.

На беларускіх землях пачалася актыўная барацьба супраць акаталічвання. У такіх умовах Ягайлу цяжка было адначасова трымаць уладу ў ІІольскім каралеўстве і захоўваць яе за сабой у ВКЛ. Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачалася міжусобная барацьба, якая завяршылася заключэннем у 1392 г. Востраўскага пагаднення аб уладзе ў княстве. Ягайла перадаваў яе ў ВКЛ Вітаўту, які стаў вялікім князем літоўскім.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка