Білет №6 Культура Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст




Дата канвертавання20.03.2016
Памер39.26 Kb.
Білет № 6
2. Культура Беларусі ў другой палове XVII — першай

палове XVIII ст.


1. Развіццё адукацыі і навукі адбывалася ва ўмовах акаталічвання насельніцтва і паланізацыі, супраць чаго было накіравана навучанне ў праваслаўных школах пры брацтвах — дабрачынных і культурных аб’яднаннях гараджан. 3 1697 г. дзяржаўнымі мовамі ў Рэчы Паспалітай былі абвешчаны польская і лацінская, на якія пераводзілася выкладанне ў навучальных установах. Адукацыя была даступная пераважна шляхецкім дзецям. Вядучую ролю ў адукацыі мелі езуіцкія навучальныя ўстановы. Цэнтрам адукацыі і навукі з’яўлялася Віленская езуіцкая акадэмія (універсітэт) — былы езуіцкі калегіум, пераўтвораны ў вышэйшую навучаль- ную ўстанову прывілеем караля Рэчы Паспалітай, штобыло зацверджана рымскім папам у 1579 г. Першым рэктарам акадэміі быў вядомы езуіт Пётр Скарга. Самым папулярным падручнікам у Заходняй Еўропе аж да сярэдзіны XIX ст. лічылася «Логіка», якую выдаў выкладчык акадэміі філосаф Марцін Сміглецкі.

У сувязі з распаўсюджваннем Рэфармацыі ў шэрагу гарадоў дзейнічалі кальвінісцкія школы, самай вядомай з якіх стала гімназія ў Слуцку, заснаваная князем Янушам Радзівілам. З’явіліся арыянскія школы, сярод якіх вызначалася школа ў Іўі (цяперашняя Гродзенская вобласць). Рэктар гэтай школы Ян Намыслоўскі распрацаваў спецыяльную праграму навучання для дзяцей і першы ў Беларусі дагіаможнік па замежных мовах. Увогуле адбыліся змены ў праграмах, дзе значнае месца стала адводзіцца прыродазнаўчым навукам. Упершыню як асобны адукацыйны прадмет пачала вывучацца гісторыя. Выкладчык Віленскай езуіцкай акадэміі Войцех Каяловіч падрыхтаваў курс гісторыі ВКЛ і апублікаваў на лацінскай мове двухтомную «Гісторыю Літвы».

Сярод вядомых вучоных быў Казімір Семяновіч — аўтар кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі», якая выйшла ў 1650 г. у Амстэрдаме. Ён адным з першых стварыў праект шматступеньчатай ракеты і лічыцца папярэднікам тэорыі палётаў у касмічную прастору. Лепшую ў Еўропе каргу ВКЛ падрых- таваў Тамаш Макоўскі, які знаходзіўся на службе ў Мікалая Крыштофа Радзівіла (Сіроткі) і жыў у Нясвіжы.

Галоўнай справай жыцця ўраджэнца Берасцейшчыны Казіміра Лышчынскага стаў роздум аб чалавеку і яго божым пачатку. У сваім трактаце «Аб неіснаванні бога» ён пісаў: «Чалавек — стваральнік бога, а бог — стварэнне чалавека. Такім чынам, людзі — тварцы багоў, і бог з’яўляецца не сапраўднай існасцю, а стварэннем розуму...» Ён выказваў думку таксама аб тым, што наша планета — не цэнтр Сусвету, выбраны богам, а адзін з нямногіх населеных аб’ектаў. Царкоўнікі, у рукі якіх траніў рукапіс К. Лышчынскага, запатрабавалі смяротнай кары бязбожніку. Па прыгаворы суда Рэчы Паспалітай ён быў абезгалоўлены і спалены на кастры, а попелам зарадзілі гармату і стрэлілі з яе.



2. Працягвалася развіццё літаратуры і кнігадрукавання. Адным з найбольш значных дзеячаў беларускай і рускай культуры стаў ураджэнец Полацка, паэт, вучоны, мысліцель і асветнік Сімяон Полацкі. Ён быў настаўнікам васьмігадовага Пятра I, для якога надрукаваў «Буквар языка славенска». Па яго ініцыятыве была створана першая ў Расіі вышэйшая навучальная ўстанова — Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Па творах Сімяона Полацкага студэнт гэтай акадэміі Міхаіл Ламаносаў упершыню пазнаёміўся з вершаскладаннем. Сімяон Полацкі стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, адкрытага пры царскім двары ў 1672 г„ у якім частку акцёраў складалі жыхары Беларусі.

Кнігавыданнем у Амстэрдаме заняўся ўражэнец Мсціслаўшчыны Ілья Капіевіч. Па даручэнні цара Пятра I ён падрыхтаваў і выдаў у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. Разам з запрошанымі Пятром I у Расію галандскімі друкарамі I. Капіевіч стаў стваральнікам новага грамадзянскага шрыфту, які сёння ўжываецца і ў нашым пісьме. Ён выдаў першы ў Расіі каляндар, стаў аўтарам першай у Расіі карты зорнага неба.

3 развіццём мастацтва звязаны працяг будаўніцтва палацава-замкавых комплексаў, сярод якіх вылучаліся замак у Гальшанах (цяперашні Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці), палац Радзівілаў у Нясвіжы, Гродзенскі Новы за- мак, які стаў каралеўскай рэзідэнцыяй і месцам пасяджэння соймаў Рэчы Паспалітай. У першай палове XVIII ст. склаўся своеасаблівы архітэктурны стыль — віленскае барока, мастацкую сістэму якога распрацаваў архітэктар Ян Глаўбіц, які працаваў у Вільні. Прыкладам віленскага барока стаў перабудаваны Глаўбіцам Сафійскі сабор у Полацку.

У жывапісе вядучае месца займаюць партрэты, прадстаўленыя параднымі, рыцарскімі (сармацкімі, бо магнаты і шляхта адлічвалі сваё паходжанне нібыта ад старажытных сармацкіх плямёнаў), фамільнымі, пахавальнымі, якія былі напісаны мясцовымі і замежнымі майстрамі. На мяжы XVI— XVII стст. фарміравалася беларуская іканапіспая школа, шэдэўрам якой лічыцца ікона Пятра Яўсеевіча з Галынца «Нараджэнне Багародзіцы». Яна з’яўляецца адзінай іконай, аўтар якой вядомы, бо напісаў на ёй сваё прозвішча.

Вядомым помнікам беларускай музыкі стаў «Полацкі сшытак», запісаны італьянскімі нотамі, якія ляглі ў аснову сучаснай нотнай граматы.

Пры дварах магнатаў дзейнічалі прыгонныя аркестры і капэлы, а пры езуіцкіх калегіумах і брацкіх школах — школьныя тэатры.



4. Прыкладам развіцця мастацтва стала дзейнасць беларускіх майстроў у Маскве, якія былі прымусова вывезены ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. Значная іх частка апынулася ў Маскве, дзе была паселена ў Мяшчанскай слабадзе. Яны стварылі шмат шэдэўраў дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва. Напрыклад, майстры з Беларусі на чале са шклоўскім разьбяром Клімам Міхайлавым зрабілі пяціярусны, разьбяны, пазалочаны іканастас у Смаленскім саборы маскоўскага Новадзявочага манастыра. Беларускімі майстрамі быў упрыгожаны аб’ёмнай пазалочанай разьбой драўляны палац цара Аляксея Міхайлавіча ў сяле Каломенскае пад Масквой. Асаблівую славу і попыт набыла невядомая раней у Маскве шматколерная рэльефная кафля: «мураўленая» (з празрыстай зялёнай палівай) і «цанінная» (размаляваная непразрыстай эмаллю розных колераў).



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка