Білет №5 Развіццё культуры на беларускіх землях у IX — сярэдзіне XIII ст. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы




Дата канвертавання18.05.2016
Памер35.04 Kb.
Білет № 5

  1. Развіццё культуры на беларускіх землях у IX — сярэдзіне XIII ст. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы

  2. Пашырэнне хрысціянскай веры на беларускіх землях пачалося з X ст. У 992 г. князь Ізяслаў заспаваў у Полацку епархію — вялікую царкоўную акругу. Рагнеда і Ізяслаў сталі першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве. Хрысціянства на працягу некалькіх стагоддзяў распаўсюджвалася ў сапер- ніцтве з язычніцтвалі (мнагабожжам). 3 IX па XIII ст. яны існавалі разам, бо язычніцтва мела глыбокія старажытлыя карані.

  3. У Полацкім княстве развіваліся веды і пісьменнасць. У XI ст. на Полацкай зямлі пачала асвойвацца кірылічная азбука. Аб гэтым сведчылі, напрыклад, надпісы на Барысавых камянях, знойдзеных у рэчышчы Заходняй Дзвіны, а таксама надпіс на Рагвалодавым камені каля Оршы. У Брэсце быў знойдзепы драўляны грэбень для валасоў з паслядоўна размешчанымі на ім літарамі славянскага алфавіта. Выключную навуковую каштоўнасць маюць берасцяныя граматы — бярозавая кара з літарамі, надрапанымі на ёй. Такія граматы зпойдзены археолагамі ў Віцебску і Мсціславе.

У першай палове XI ст. пачалося летапісанне — запіс падзей па гадах (летах) у храналагічпаіі паслядоўнасці. У пачатку XII ст. манахам Нестарам была створана «Аповесць міпулых гадоў» — летапіс, які змяшчае звссткі аб Рагвалодзе, Рагнедзе, Ізяславе, Усяславе Чарадзею, бітве на Нямізе і іншых падзеях з жыцця ўсходніх славян. Самай ранняй рукапіснай кнігай на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца створанае ў XI ст. Тураўскае евангелле, упрыгожанае застаўкамі — вялікімі рознакаляровымі літарамі. Матэрыялам для рукапісных кніг у той час служыў пергамент — спецыяльна вырабленая скура цялят. Вокладкай былі дзве дошкі, абцягнутыя скурай, а замыкалася кніга з дапамогай спражкі.

Распаўсюджванню пісьменнасці садзейнічалі рэлігійна-асветніцкія дзеячы XII ст. Свядомы жыццёвы выбар зрабіла ў 12-гадовым узросце Прадслава — дачка полацкага князя, унучка знакамітага Усяслава Чарадзея. Аб яе жыццёвым шляху і дзейнасці распавядаецца ў жыціі. Даведаўшыся аб намеры бацькі заручыць яе з будучым мужам-княжычам, яна выбрала служэнне Богу і тайна збегла з дому ў жанночы манастыр, дзе атрымала імя Ефрасіння. Пазней яна заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, ў якіх перапісваліся царкоўныя кнігі. Справа гэта была ў той час вельмі цяжкай, на перапісванне адной кнігі звычайна патрабавалася ўсё жыццё. Ефрасіння стала першай вядомай нам жанчынай - кнігапісцам. Ужо пад канец жыцця Ефрасіння здзейсніла рэлігійны подзвіг — адправілася ў далёкае і цяжкае падарожжа ў Святую зямлю (Іерусалім), дзе і памерла. Ефрасіння Полацкая — першая жанчына з усходніх славян, якую праваслаўная царква абвясціла святой. Вернікі лічаць яе нябеснай заступніцай беларускай зямлі і кожны год 5 чэрвеня адзначаюць дзень яе памяці.

Выдатным рэлігійным асветнікам XII ст. стаў тураўскі епіскап Кірыла. Ён на пэўны час замураваўся ў невялічкай манастырскай вежы (стаўпе, які меў некалькі паверхаў) і жыў пустэльнікам — у ізаляцыі ад іншых людзей. Кірыла Тураўскі не толькі чытаў тут кнігі, але і пісаў «словы» — звароты да вернікаў, малітвы-споведзі, аповесці-прытчы, якія маюць характар павучанняў. За красамоўства Кірылу Тураўскага празвалі Златавустам, які «паче всех восснял на Русн».

4. Выдатным помнікам мураванага дойлідства (будынкам, узведзеным з камянёў і цэглы, змацаваных растворам) з’яўляецца пабудаваны ў сярэдзіне XI ст. у ІІолацку пры князю Усяславе Брачыславічу (Чарадзею) Сафійскі сабор. Слова Сафія азначае «Божая мудрасць», якая, па ўяўленні вернікаў, кіравала Сусветам. Гэта быў трэці храм такога тыпу, пабудаваны на землях усходніх славян пасля Кіеўскай і Наўгародскай Сафій.

Пры будаўніцтве сабора выкарыстана плоская цэгла — плінфа. Унутраная паверхня храма была аздоблена фрэскамі — роспісам вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы. За сваю гісторыю Полацкая Сафія некалькі разоў разбура- лася, перабудоўвалася і дайшла да нас у значна змененым выглядзе. На працягу XII ст. у Полацку было ўзведзена дзесяць мураваных аднакупальных культавых пабудоў. Адной з іх стала Спаса-Праабражэнская царква, пабудаваная па просьбе Ефрасінні Полацкай дойлідам Іаанам (Іванам) за 30 тыдняў. У гэтай царкве захоўваюцца сёння мошчы (астанкі) святой Ефрасінні Полацкай.

Да сённяшпіх дзён часткова захавалася Каложская (Барысаглебская) царква, пабудаваная ў XII ст. у Гродне. Сцены царквы ўпрыгожаны ўстаўкамі з каляровага паліраванага каменю і керамічнымі пліткамі, якія ўтваралі пэўны малюнак. Асабліваспю царквы з'яўляецца вялікая колькасць галаснікоў — гліняных збаноў, умуравапых у сцены для таго, каб было добра чуваць малітву і голас святара.

Помнікам абарончага дойлідства з'яўляецца пяціярусная, вышынёй 30 м, Камянецкая вежа, пабудаваная ў XIII ст. на Брэстчыне з жоўтай і карычневай цэглы.



5. Шэдэўрам старажытнага мастацтва з’яўляўся шасціканцовы крыж, зроблены ў тэхніцы перагародчатай эмалі майстрам Богшам (у хрышчэнні Лазар) па заказе Ефрасінні Полацкай у 1161 г. Крыж выраблены з кіпарысавага дрэва. Яго паверхня абкладзена залатымі, а бакі — сярэбранымі пласцінамі з выбітымі на іх надпісамі кірыліцай. Па залатых пласцінах змешчаны выявы святых, выкананыя рознакаляровымі эмалямі. У гэтым крыжы знаходзіліся часцінкі дрэва з крыжа, на якім быў распяты Ісус Хрыстос, мошчы святых. Адноўлены ў XX ст. вобраз Крыжа Ефрасінні Полацкай лічыцца хрысціянскай капггоўнасцю беларусаў.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка