Білет №4 Беларусь у час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст




Дата канвертавання13.05.2016
Памер28.03 Kb.
Білет № 4

2. Беларусь у час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст.

1. Казацка-сялянская вайна 1648—1651 гг. стала своеасаблівым вынікам паўстання запарожскіх казакоў над кіраўніцтвам гетмана Багдана Хмяльніцкага, а таксама далучыўшыхся да іх збеглых з Беларусі сялян і мяшчан (гараджан) за стварэнне казацкай дзяржавы на ўкраінскіх землях, якія паводле рашэнпяў Люблінскага сойма 1569 г. адышлі ад ВКЛ да Польшчы. Б. Хмялыііцкі пачаў адсылаць у ВКЛ універсалы — заклікі да мясцовага населыііцтва далучацца да паўстанпя, а потым і казацкія загоны (атрады).

Кароль Рэчы ІІаспалітай даручыў падавіць паўстанне. Супраць паўстанцаў выступіла шляхецкае апалчэнне на чале з гетманам ВКЛ Янушам Радзівілам, якое ўрэшце атрымала перамогу над казацкімі загонамі. Найбольш буйная бітва, у якой казакі пацярпелі паражэнне, адбылася пад Лоевам у 1649 г.

Згодна з Белацаркоўскім дагаворам 1651 г. пад кіраваннем Б. Хмяльніцкага засталося толькі Кіеўскае ваяводства. Ваенныя няўдачы прымусілі Хмяльніцкага звярнуцца па дапамогу да рускага цара Аляксея Міхайлавіча. Земскі сабор у 1653 г. прыняў рашэнне пра ўключэнне левабярэжнай часткі Украіны ў склад Расіі, што азначала аб’яўленне Расіяй вайны Рэчы Паспалітай. Па Пераяс.лаўскай радзе ў 1654 г. казакі прагаласавалі за пераход пад царскую «высокую руку». Казацка-сялянская вайна стала пачаткам «разбуральнага стагоддзя» для беларускіх зямель.

2. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. была выклікана імкненнем рускага цара Аляксея Міхайлавіча, які лічыў сябе абаронцам праваслаўнага насельніцтва ВКЛ, вярнуць Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і іншыя землі, страчаныя Расіяй у першай палове XVII ст., а таксама дабіцца выхаду да Балтыйскага мора (гэта пытанне не было вырашана Іванам IV у Лівонскай вайне 1558—1583 гг.).

Суадносіны сіл былі не на карысць Рэчы Паспалітай. Дапамогу Аляксею Міхайлавічу аказалі запарожскія казакі, а войскі ВКЛ былі зусім не падрыхтаваны да вайны. Амаль уся тэрыторыя Беларусі апынулася пад уладай рускага цара, на вернасць якому першапачаткова прысягала шляхта, мяшчане, праваслаўнае сялянства. Аднак у хуткім часе на тэрыторыі Беларусі разгарнуўся рух самаабароны, удзельнікаў якога называлі шышамі. Ён быў выкліканы расчараваннем насельніцтва ВКЛ ад палітыкі цара, па загадзе якога, напрыклад, у глыб Расіі прымусова высяляліся жыхары беларускіх зямель, у т. л. майстры-рамеснікі.

Паводле Апдросаўскага перамір’я Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыпу, Левабярэжную Украіну і Кіеў, а землі беларускага Падзвіння вярталіся ў склад ВКЛ, тэрыторыя якога паменшылася. У выніку вайны насельніцтва беларускіх зямель скарацілася ўдвая, а яны самі знахо- дзіліся ў стане экапамічнай разрухі. Калі ў 1650 г. у Беларусі жыло каля 2,9 млн чалавек, то ў 1673 г. — толькі 1,4 млн.

3. Паўночная вайна 1700—1721 гг. праходзіла паміж Паўночным саюзам (у складзе Расіі, Даніі, Саксоніі, Рэчы ГІаспалітай) і Швецыяй. Шведскі кароль Карл XII першапачаткова нанёс паражэнне рускаму цару Пятру I ў бітве пад Нарвай. Расійскае войска накіраваяася на Украіну, дзе Пётр I чакаў дапамогі ад гетмана Івана Мазепы. На яго ж спадзяваўся і шведскі кароль, у якога былі на зыходзе запасы харчавання і боепрыпасаў. Гэтым скарыстаўся Пётр I, калі яго войскі, дзякуючы дапамозе мясцовых жыхароў, у 1708 г. разграмілі каля вёскі Лясная (пад Слаўгарадам) шведскія войскі з вялікім абозам харчавання і зброі, які рухаўся на дапамогу Карлу XII. Гэта перамога, якую Пётр I назваў «маці Палтаўскай баталіі», прадвызначыла паражэнне шведаў пад Палтавай у 1709 г. Паранены ў гэтай бітве Карл XII разам з Мазепам уцёк у Турцыю.

Паўночная вайна прывяла да расколу шляхты ВКЛ праз утварэнне канфедэрацый — яе часовых палітычных саюзаў. 3 іх адна арыентавалася на саюз са Швецыяй (Варшаўская канфедэрацыя), а другая — на падтрымку Расіі (Сандамірская канфедэрацыя).



Вайна завяршылася Ніштацкім мірам 1721 г., па якім Расія атрымала выхад да Балтыйскага мора. А Рэч ГІаспалітую нават не запрасілі на перамовы, шго сведчыла нра яе няздольнасць весці самастойную знешнюю палітыку. У выніку вайны насельніцтва Беларусі страціла 700 тыс. чалавек, г. зн. кожнага трэцяга свайго жыхара. Калі напярэдадні вайны колькасць жыхароў Беларусі складана 2,2 млн чалавек, то пасля вайны яна знізілася да 1,5 млн.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка