Білет №2 Берасцейская царкоўная унія 1596 г.: перадумовы заключэння і распаўсюджванне ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі




Дата канвертавання16.05.2016
Памер21.5 Kb.
Білет № 2
2. Берасцейская царкоўная унія 1596 г.: перадумовы заключэння і распаўсюджванне ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі.
1. Перадумовы заключэння Берасцейскай уніі заключаліся ў тым, што з моманту падзелу хрысціянства ў 1054 г. праваслаўе і каталіцтва адбываліся неаднаразовыя спробы аб’яднання ў адзінае цэлае. Ідэю саюзу дзвюх цэркваў падтрымлівалі вялікія князі літоўскія. Рымска-каталіцкая царква імкнулася за кошт уніі пашырыць свой уплыў, тым самым кампенсуючы страты ад Рэфармацыі. Пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння Рэчы Паспалітай вярхоўная ўлада бачыла магчымасць аб’яднаць усё насельніцтва краіны з дапамогай адзінай рэлігіі — каталіцтва. Каталіцкія кіраўнікі шляхам аб’яднання цэркваў марылі дамагчыся перамогі над праваслаўем і пашырыць свой уплыў ва Ўсходняй Еўропе.

У 1577 г. выйшла кніга рэктара Віленскай езуіцкай акадэміі Пятра Скаргі «Аб адзінстве царквы Божай...», у якой сцвярджалася, што адзіным выйсцем з крызісу для праваслаўнай царквы ў ВКЛ з’яўляецца аднаўленне уніі. Ідэю уніі падтрымаў праваслаўны епіскап Іпацій Пацей, разлічваючы такім чынам дасягнуць роўнасці праваслаўнай царквы ў правах з каталіцкай і атрымаць доступ да дзяржаўнай улады.



У 1596 г. адбыўся Берасцейскі царкоуны сабор, на якім была заключана царкоўная унія, якая аб’яднала праваслаўную і каталіцкую цэрквы ў адзіную грэка-каталіцкую (уніяцкую). Па ўмовах уніі праваслаўныя вернікі прызнавалі кіраўніцтва ўніяцкай царквой з боку папы рымскага, аднак захоўвалі свае ранейшыя царкоўныя абрады: выгляд храмаў, шлюб святароў, царкоўнаславянскую мову набажэнстваў. Пасля прыняцця уніі праваслаўная царква на тэрыторыі ВКЛ была забаронена, а яе прыходы сталі ўніяцкімі.

2. Распаўсюджванне ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі як

новай рэлігіі ў канцы XVI — першым дзесяцігоддзі XVII ст. адбывалася гвалтоўна. Прымусова закрываліся праваслаўныя цэрквы і школы. Ва ўніяцкіх цэрквах сталі выкарыстоўваць польскую мову замест старабеларускай, што выклікала незадаволенасць вернікаў. Цэнтрамі барацьбы з уніяй сталі праваслаўныя брацтвы ў Магілёве, Оршы, Віцебску, Полацку, Менску. У выніку атрымалася, што унія не аб’ядноўвала, а раз’ядноўвала насельніцтва ВКЛ. Абаронца праваслаўя полацкі архіепіскап Мялецій Сматрыцкі ў сваім творы «Трэнас» (1610 г.) заклікаў народы ВКЛ і Украіны да аб’яднання супраць каталіцызму.



У 1623 г. жыхары Віцебска забілі ўніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча, які сілай распаўсюджваў унію на тэрыторыі Полацкай епархіі, дзе праваслаўная царква мела старажытныя карані, і якога за жорсткасць празвалі «душахватам». Рымскі папа Урбан учыніў расправы над горадам, які страціў магдэбургскае права, гарадская ратуша была разбурана, а званы паздыманы з усіх храмаў.

Шматлікія выступленні праваслаўных вернікаў прымусілі караля Рэчы Паспалітай аднавіць у краіне праваслаўную царкву. Гэта садзейнічала пашырэнню ўніяцтва на беларускіх землях. У канцы XVIII ст. каля 3/4 сельскага насельніцтва Беларусі былі ўніягамі.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка