Білет №11 Беларусь у перыяд вайны 1812 г. Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні вайны




Дата канвертавання01.05.2016
Памер29.14 Kb.
Білет № 11
2. Беларусь у перыяд вайны 1812 г.
1. Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні вайны была звязана з намерам расійскага імператара Аляксандра I аднавіць ВКЛ пад кіраўніцтвам Расіі, каб не дапусціць падтрымкі памешчыкамі заходніх губерняў французскага імператара Напалеона Банапарта. ГІа даручэнні імператара быў падрых- таваны праект, які атрымаў у гісторыі назву «план Агінскага». Адзін з яго стваральнікаў Міхал Клеафас Агінскі з 1802 па 1822 г. пражываў у вёсцы Залессе на Смаргоншчыне, дзе і напісаў зкакаміты паланэз ля мінор, што пазней атрымаў назву «Развітанне з Радзімай». План Агінскага прадугледжваў аўтаномію — шырокае ўнутранае самакіраванне, што давалася адноўленаму ВКЛ, аднак ён так і не быў рэалізаваны.
2. У чэрвені 1812 г. 600-тысячная армія французскага імператара Напалеона Банапарта ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. ІІершапачаткова французскі бок планаваў разграміць рускія арміі ў прыгранічных баях, спыніцца ў Вільні і вымусіць Расію пайсці на заключэнне міру. Аднак гэты план не ажыццявіўся. Разбіць рускія арміі на тэрыторыі Беларусі не ўдалося, адступіўшы, яны аб’ядналіся пад Смаленскам.

У абарончых баях пад Полацкам вызначыўся адзін з лепшых кавалерыйскіх генералаў рускай арміі Якаў Пятровіч Кульнеў, атрад якога атрымаў перамогу над французскімі войскамі. Смяротна паранены ядром, генерал загадаў перад смерцю зняць з сябе мундзір з баявымі ўзнагародамі, каб праціўнік не даведаўся аб такой буйной страце. Пад Магілёвам значныя сілы французскай арміі скаваў корпус генерала М. Раеўскага. Прыкладам гераізму для салдат стаў учынак самога генерала, які разам з двума непаўналетнімі сынамі падняў сваіх воінаў у атаку.

Чатырохмесячную асаду напалеонаўскіх войскаў вытрымаў гарнізон Бабруйскай крэпасці. Тут камандуючы 2-й расійскай арміяй генерал Пётр Іванавіч Баграціён забяспечыў сваім салдатам неабходпы адпачынак. Дарэчы, у праектаванні і будаўніцтве крэпасці ўдзельнічаў ураджэнец Беларусі, капітан расійскай арміі, ваенны інжынер Тэадор Нарбут, у будучым гісторык і археолаг.

Зразумеўшы, што план маланкавага разгрому расійскай арміі праваліўся, Напалеон схіляўся да думкі закончыць баявыя дзеянні ў Віцебску і пачаць тут мірныя перагаворы з Аляксандрам I. Аднак французская армія магла захаваць сваю баяздольнасць, толькі рухаючыся наперад. А наперадзе былі Барадзінская бітва ў жніўні 1812 г., захоп Масквы і адступленне. Кіраваў рускай арміяй у гэты час фельдмаршал М. Кутузаў. Пад яго камандаваннем пачалося выгнанне французскіх захопнікаў.

У час адступлення французскай арміі восенню 1812 г. баявыя дзеянні другі раз пракаціліся па беларускай зямлі. Рашаючая бітва адбылася каля вёскі Студзёнкі пад Барысавам. Тут пры пераправе цераз Бярэзіну на другі бераг трапіла толькі 1/10 частка «Вялікай арміі» Напалеона.
3. Становішча Беларусі ў час вайны характарызавалася тым, што тут сутыкнуліся арміі дзвюх вялікіх дзяржаў. Польская і апалячаная шляхта спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай і ВКЛ. Шляхціцы віталі прыход Напалеона і паступалі на службу ў яго армію. Загадам Напалеона быў утвораны Часовы ўрад ВКЛ, які займаўся перш за ўсё забеспячэннем французскай арміі прадуктамі і кормам для жывёлы.

Войскі рускай арміі былі ўкамплектаваны рэкрутамі, набранымі таксама і з беларускіх губерняў. Іх колькасць была значна большай у параўнанні з той колькасцю жыхароў Беларусі, што знаходзіліся ў складзе войскаў Напалеона.

У пачатку вайны сялянства Беларусі з прыходам Наналеона звязвала надзею на вызваленне з-пад прыгону, бо ў суседняй Польшчы асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў была ім ліквідавана. Аднак Напалеон не пайшоў на вызваленне беларускіх сялян. А бясконцыя рэквізіцыі (прымусовае адбіранне маёмасці і жывёлы на карысць арміі) і рабаўніцтва выклікалі масавае супраціўленне сялянства, а таксама гарадскіх жыхароў. У такіх умовах у Беларусі разгарнуўся рух самаабароны. Асаблівую актыўнасць у барацьбе з французскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы, што пад Полацкам. Некаторыя з іх царскім урадам былі ўзнагароджаны крыжамі і медалямі.

Вайна 1812 г. прынесла вялікія спусташэнні Беларусі. Шмат людзей загінула, былі разбураны многія гарады і вёскі; амаль напалову скарацілася колькасць свойскай жывёлы і зменшыліся пасяўныя плошчы.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка