Білет №10 Рэформы ў сельскай гаспадарцы Беларусі ў сярэдзіне XIX ст. Становішча ў сельскай гаспадарцы




Дата канвертавання12.07.2016
Памер23.02 Kb.
Білет № 10
2. Рэформы ў сельскай гаспадарцы Беларусі ў сярэдзіне XIX ст.
1. Становішча ў сельскай гаспадарцы ў першай палове XIX ст. характарызавалася існаваннем фальваркова- паншмыннай сістэмы і поўнай асабістай залежнасцю сялян ад памешчыкаў. Уся прыдатная для апрацоўкі памешчыцкая зямля знаходзілася ў карыстанні сялян, якія за гэта выплачвалі памешчыку грашовы (чынш) ці натуральны (даніна прадуктамі) аброк. У адрозненне ад еўрапейскай часткі Расіі болыпая часгка сялян Беларусі паступова пераводзілася з аброку на паншчыну — апрацоўку памешчыцкай зямлі. У сярэдзіне XIX ст. сялянскім гаспадаркам, якія мелі надзел у адну валоку (мера плошчы, роўная 21,36 га), прызначалася 12 дзён паншчыны на тыдзень (па 6 дзён мужчынскай і жаночай). Такія ўмовы працы не стваралі ў сялян ніякай матэрыяльнай зацікаўленасці.

Новай з’явай у жыцці вёскі сталаяе гаспадарчая спецыялізацыя на танкаруннай авечкагадоўлі і вырошчвапні льну, канапель, а таксама бульбы як тэхнічнай сыравіны і цукровых буракоў, якія прызначаліся адпаведна для перапрацоўкі на спірт (вінакурэння) і цукар.



2. 3 мэтай павышэння дзяржаўных даходаў царскі ўрад пайшоў на эканамічную рэформу ў дзяржаўнай вёсцы, якая была праведзена ў 1840—1857 гг. па ініцыятыве міністра дзяржаўных маёмасцей графа П. Д. Кісялёва. Прадугледжвалася спыніць працэс збяднення сялянства, павялічыць колькасць сялянскіх двароў, здольных выконваць павіннасці і плаціць падаткі на карысць дзяржавы, ліквідаваць самавольства памешчыкаў, якія арандавалі дзяржаўныя маёнткі.

Рэформа была праведзена толькі сярод дзяржаўных сялян, якія складалі пятую частку ад усяго беларускага сялянства. Яна прадугледжвала правядзенне падрабязнага апісання ўсіх дзяржаўных маёнткаў і строгае вызначэнне памераў павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча, спыненне здачы дзяржаўных зямель у арэнду, ліквідацыю фальваркаў і паступовы перавод дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш.

Рэформа П. Кісялёва прывяла да пэўнага павелічэння надзелаў дзяржаўных сялян і змяншэння іх павіннасцей. Аднак прыгоннае права па-ранейшаму існавала і з’яўлялася своеасаблівым небяспечным «парахавым склепам пад дзяржавай».

3. Каб аслабіць прыгонніцкія адносіны ў 1844—1857 гг, была праведзена інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы. Традыцыя складання інвентароў існавала ў Беларусі яшчэ з XVI ст. Прыгонныя сяляне павінны былі выконваць на карысць памешчыка розныя павіннасці, замацаваныя ў інвентарахдакументах, дзе апісваліся памешчыцкія ўладанні і вызначаліся памеры сялянскіх павіннасцей. Інвентары складаліся і рэгулярна пераглядаліся самімі ўладальнікамі. Перавышэнне нормаў павіннасцей, вызначаных інвентарамі, было паўсюднай з’явай, у выніку чаго становішча памешчыцкіх прыгонных сялян значна пагаршалася.



Сутнасць інвентарнай рэформы заключалася ў рэгуляванні памераў надзелаў і павіннасцей памешчыцкіх сялян, якія замацоўваліся ў абавязковых як для сялян, так і для памешчыкаў інвентарах. Абавязковыя інвентары афіцыйна абмяжоўвалі ўладу памешчыкаў і давалі сялянам хоць нейкую магчымасць адстойваць свае інтарэсы. Аднак рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў, якія не жадалі ўнармавання сялянскіх павіннасцей, што выклікала працяглы перагляд і выпраўленне інвентароў. У цэлым рэформа стварала лепшыя ўмовы для развіцця гаспадарчай ініцыятывы сялян у дзяржаўнай вёсцы.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка