Білет №1 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст




Дата канвертавання18.03.2016
Памер19.8 Kb.
Білет № 1

  1. Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст.

1. У пачатку XVI ст. у ВКЛ узмацнілася ўнутрыпалітычная барацьба паміж групоўкамі феадалаў, прыкладам якой стала выступленне Міхаіла Глінскага ў 1508 г. Яго аўтарытэт як гетмана ВКЛ узрос пасля перамогі над крым скімі татарамі ў бітве пад Клецкам у 1506 г. Ён з’яўляўся першым дарадцам пры вялікім князю літоўскім Аляксандру Казіміравічу ў 1492—1506гг. Аднак пасля яго смерці М. І'лінскі страціў сваю ўплывовасць пры двары вялікага князя Жыгімонта I Старога. Абгавораны сапернікамі, М.Глінскі вырашыў з імі разабрацца, распачаўшы ўзброенае выступленне. Сабраўшы сваіх прыхілыіікаў, ён выступіў супраць Жыгімонта I Старога з мэтай вяртання былой ролі ў дзяржаве.

М. Глінскі для барацьбы за высокае становішча ў дзяржаве вырашыў выкарыстаць незадавальненне праваслаўных феадалаў сваім становішчам у ВКЛ. Нягледзячы на некаталіцкае веравызнанне, М. Глінскі імкнуўся далучыць да сябе праваслаўных феадалаў. Ён прыняў прапанову ад вялікага князя маскоўскага аб ваеннай падтрымцы і перадачы роду Глінскіх усіх захопленых ім зямель узамен на прызнанне сваёй залежнасці ад Масквы. Маскоўскае княства ў той час з’яўлялася адным з самых моцных сярод рускіх дзяржаў і праводзіла палітыку «збірання рускіх зямель». Масква стала цэнтрам праваслаўнай веры, а значыць, абаронцам усяго праваслаўнага насельніцтва, у т. л. і на тэрыторыі ВКЛ.

Атрады Глінскага разам з маскоўскімі войскамі ўступілі ў барацьбу з войскам ВКЛ. Аднак у 1508 г. паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай быў падпісаны мір і Глінскі застаўся без падтрымкі. Страціўшы надзею на поспех, Глінскі выехаў у Маскву. Яго выступленне завяршылася паражэннем.

2. XVI ст. увайшло ў гісторыю як «залаты век» ВКЛ, што было звязана з кіраваннем вялікага князя Жыгімонта 1 Старога з 1506 па 1548 г. Пры ім быў прыняты першы звод феадальнага права — Статут ВКЛ 1529 г. Жыгімомт шукаў паразумення з рознымі групоўкамі феадалаў і імкнуўся да ўраўнавання правоў шляхты і магнатаў. Выступленне М. Глінскага сведчыла аб тым, што ўтрымаць «рускія» землі ў складзе ВКЛ можна, толькі калі праваслаўныя феадалы атрымаюць доступ да кіравання дзяржавай. Таму Жыгімонт I Стары садзейнічаў замацаванню верацярпімасці ў дзяржаве, каб пакончыць з нераўнапраўным становішчам праваслаўнай знаці ў ВКЛ у параўнанні з феадаламі-католікамі. 3 1563 г. вышэйшыя пасады ў ВКЛ маглі займаць прадстаўнікі шляхты як каталіцакага, так і праваслаўнага веравызнання.

ВКЛ у час княжання Жыгімонта I Старога выйшла з паласы зацяжных памежных войнаў з Маскоўскай дзяржавай. Была арганізавана надзейная сістэма абароны ад крымскіх татараў.



Жыгімонт I Стары спрыяў развіццю адукацыі, навукі і мастацтваў, чаму садзейнічала і яго жонка — італьянка Бона Сфорца. Пры ім выдаваліся кнігі Ф. Скарыны, у ВКЛ з Еўропы прыязджалі таленавітыя мастакі і музыканты, архітэктары і скульптары.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка