Білет №1 Жыццё і заняткі старажытных людзей на тэрыторыі Беларусі




Дата канвертавання20.06.2016
Памер46.84 Kb.
Білет № 1


  1. Жыццё і заняткі старажытных людзей на тэрыторыі Беларусі

1. Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі падзяляецца вучонымі на тры перыяды (у залежнасці ад таго, з якіх матэрыялаў рабіліся прылады працы): каменпы, бронзавы, жалезны вякі. Першабытны чалавек трапіў на тэрыторыю Еўропы прыкладна 40—35 тыс. гадоў назад. Тагачасных людзей называюць краманьёнцамі (астанкі чалавека такога тыпу знайшлі ў пячоры Кра-Маньён у Францыі). Яны па знешнім выглядзе падобныя да сучасных. Людзі прыстасаваліся да жыцця ў халодным клімаце, які быў абумоўлены знаходжаннем натэрыторыі Беларусі ледавіка. Краманьёнцы пачалі рассяляцца на поўдні Беларусі. Самыя старажытныя паселішчы людзей (стаянкі) знойдзены археолагамі на берагах рэк Прыпяць і Сож каля вёсак Юравічы і Бердыж у Гомельскай вобласці. Яны існавалі прыкладна 26—23 тыс. гадоў назад. Тут знойдзены рэшткі ачага, прылады працы з крэменю, а таксама косткі і чарапы мамантаў, што выкарыстоўваліся для будаўніцтва жытла.



2. Каменны век на тэрыторыі Беларусі, па меркаваппях вучоных, закончыўся прыкладна ў канцы 3-га тысячагоддзя да н. э. За гэты перыяд адбылося некалькі наступленняў ледавіка.

Найбольш важнымі дасягненнямі першабытных людзей былі асваенне агню, вынаходства востраканцовых прылад, якія секлі, рэзалі і калолі. На тэрыторыі, што заставалася свабоднай ад ледзянога покрыва ў час адыходаў ледавіка, людзі займаліся збіральпіцтвам каранёў, клубняў. Для гэтага яны выкарыстоўвалі палкі-капалкі, вострыя камяні. Заняткам людзей таксама было загоннае паляванне на мамантаў, паўночных аленяў і іншых жывёл з дапамогай каменных сякер, прымітыўных дзідаў (коп’яў). Людзі выкарыстоўвалі вуду, касцяныя гарпуны, сеткі, кручкі пры рыбнай лоўлі.

Асаблівасцю занякаў людзей каменнага веку было тое, што яны бралі ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе. Такую гаспадарку называюць снажывецкай (прысвойвальнай).

Пасля адыходу апошняга ледавіка адбылося пацяпленне. Былая ледзяная пустыня пакрылася рэкамі і азёрамі, лесам, была населенадзікімі звярамі. I першабытныя людзі паступова сталі займацца індывідуальным паляваннем. У гэтым ім дапамагаў сабака — першая прыручаная чалавекам жывёла. Людзі пераходзілі да аселага ладу жыцця, вынайшлі лук і драўляныя стрэлы з крамянёвымі наканечнікамі, свідраваныя і шліфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцёрку, пачалі выкарыстоўваць пры рыбнай лоўлі выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкі). Зараджаюцца ганчарства і ткацтва. Людзі пачалі вырабляць вастрадонны гліняны посуд, які ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля або ў цэнтр вогнішча, бо ў той час яшчэ не ведалі, што такое стол.

Незаменным матэрыялам для вырабу прылад працы быў крэмень. Яго здабывалі ў першабытных шахтах вертыкалыіых калодзежах глыбінёй 3—5 м, знойдзеных археолагамі каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.

Першым вядомым калектывам людзеіі быў першабытны чалавечы статак. Верагодна, краманьёнцы жылі ўжо родавьші абшчынамі, якія аб’ядноўвалі 50—70 кроўных родзічаў, на чале абшчыны быў выбраны старэйшына. Паступова роды аб’ядноўваліся ў плямёны. Некаторыя гісторыкі падзяляюць думку аб тым, што роднасць першапачаткова вялася па мацярынскай лініі, бо жанчына адыгрывала вызначальную ролю ў жыцці першабытнага грамадства. Такі парадак жыцця мазываюць мацярьшскім родам, ці матрыярхатам.



3. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі пачаўся на мяжы 3—2-га тысячагоддзяў да н. э. і доўжыўся прыкладна да пачатку 1-га тысячагоддзя да н. э. У гэты час вырабы з медзі і бронзы з поўдня траплялі на тэрыторыю Беларусі. Тут не было радовішчаў медзі і волава, сплаў якіх утварае бронзу. Людзі пачалі прыручаць усё болып жывёл, а потым перайшлі да іх развядзення. Верагодна, першай свойскай жывёлай стала свіння. Адбываецца пераход ад палявання да жывёлагадоўлі і ад збіральніцтва да земляробства. Ён азначаў пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Пры вытворчым тыпе гаспадаркі старажытныя людзі ўласнай працай здабывалі неабходныя для жыцця прадукты, якіх не існавала ў гато- вым выглядзе ў прыродзе. Спачатку земляробства было матычным, калі асноўнай прыладай працы служыла матыка, а потым — падсечна-агнявым. Старажытныя людзі высякалі сякерамі лес, карчавалі і палілі пні, попел ужывалі ў якасці ўгнаення, зямлю апрацоўвалі бараной-сукаваткай. Для збору ўраджаю выкарыстоўвалі сярпы, муку атрымлівалі па зерняцёрках. Для захавання зерня і малака ад разведзеных жывёл рабілі пласкадонны гліняны посуд.

Жывёлагадоўля і надсечна-агнявое земляробства ў бронзавым веку сталі асноўнымі заняткамі мужчыны. Роля мужчынскай працы паступова ўзрастала. У выніку на змену мацярынскаму роду прыйпюў бацькоўскі род (патрыярхат), ці вялікая патрыярхальная сямя.

У бронзавы век на тэрыторыю Беларусі паступова пачалі пранікаць індаеўрапейцы — шматлікія плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў, якія жылі першапачаткова ў Малой Азіі па суседстве з народамі Старажытнага Усходу. У час рассялення на тэрыгорыі Еўропы ў выніку змешвання інда- еўрагіейцаў з мясцовым насельніцтвам узніклі нлемянныя аб’яднанні германцаў, славян і балтаў. Балцкія плямёны, якія з’яўляюцца продкамі сучасных літоўцаў і латышоў, пачалі паступова асвойваць тэрыторыю Беларусі.

4. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі пачаўся прыкладна ў VII ст. да н. э. Людзі навучыліся здабываць жалезную руду. Яе называлі балотнай, таму што знаходзілі гэтую сыравіну па бурым колеры на бапоце або пад дзірваном на лузе. 3 руды выплаўлялі ў сырадутных печах-домніцах, зробленых з гліны, порыстую масу — крычнае жалеза. Паступова развівалася земляробства, якое стала ворным. Пры апрацоўцы зямлі выкарыстоўвалася драўлянае рала з жалезным нарогам-наканечнікам.

Удасканапенне прылад працы прывяло да з’яўлення лішкаў прадуктаў і ўзнікненпя маёмаснай няроўнасці сярод людзей. З’явіліся багатыя і бедныя. Паміж імі ўзнікалі сутычкі. Для абароны людзі пачалі будаваць умацаваныя паселішчы — гарадзішчы.

5. Немагчымасць растлумачыць прыродныя з’явы (маланку, гром і інш.) парадзіла веру людзей у звышнатуральныя сілы прыроды. Чалавек верыў у існаванне душы, здольнай жыць асобна ад пела і нават пасля смерці. Таму ўзніклі абрады пахавання, калі цела памёршага закопвалася ў зямлю галавой на захад, тварам да ўзыходзячага сонца ці спальвалася на агні, бо ён лічыўся свяшчэннай сілай. Нябожчыку клалі яго рэчы, нібыта патрэбныя ў «замагільным жыцці». Гэта былі ўпрыгажэнні, зброя, прылады працы і хатняга ўжытку. Існаваў звычай насыпаць пад магіламі курганы з няску ці іншага грунту, сярэдняя вышыня якіх складала 1—2 м.

Узнікненне рэлігійных вераванняў, а таксама гаспадарчыя заняткі першабытныхлюдзей паўплывалі на ўзнікненне першабытнага мастацтва. Першым яго прыкладам з’яўляецца скульптура — стварэнне аб’ёмнага вобраза. Пра гэта сведчаць знойдзеныя археолагамі статуэткі, якія адлюст- роўвалі жанчын, мужчын, лася, качку. Сведкамі ўзнікнення мастацтва таксама лічацца арнамент (узор) на гліняным посудзе, малюнкі па косці, жаночыя ўпрыгажэнні — падвескі, пацеркі, лунніцы, зашпількі, музычныя інструменты — бубен, дудкі.








База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка