Быць навучэнцам Універсітэта значыць




Дата канвертавання02.07.2016
Памер26.81 Kb.

Кожны, хто свядома і добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна (далей -Універсітэт), прымае на сябе як правілы ўнутранага распарадку, так і галоўнае з духу і традыцый, што ўсталёўваліся на працягу ўсёй шматгадовай гісторыі першай на Берасцейшчыне вышэйшай навучальнай установы.

Супольнасць навучэнцаў Універсітэта лічыць неабходным прызнаць як каштоўнасць асноўныя запаведзі этычных паводзін, што выпрацоўваліся і падтрымліваліся папярэднімі студэнцкімі пакаленнямі. Прызнаць - каб кіравацца імі ў вучэбных дзеяннях і пазааўдыторных стасунках. Падтрымліваць - каб зрабіць больш дасканалымі адносіны асоб, што вучаць і вучацца. Кіравацца - каб дасягнуць найвышэйшай выніковасці вучэбнай, навуковай, грамадска-культурнай працы, універсітэцкага жыцця цалкам.

Быць навучэнцам Універсітэта - значыць:



  • даражыць сваёй прыналежнасцю да яго, умацоўваць і абараняць яго прэстыж, адказваць за захаванне адукацыйнага і навуковага патэнцыялу і разнастайнай маёмасці;

  • спрыяць ажыццяўленню Місіі Універсітэта і яго Палітыкі ў галіне якасці;

  • успрымаць адукацыю як адну з найважнейшых агульначалавечых каштоўнасцяў, прапанаваных дзяржавай;

  • удасканальваць уласны інтэлектуальны стан, развіваць навыкі самаадукацыі: у адукацыі і навуцы, як і ў будучай прафесійнай дзейнасці, нішто не ствараецца хутка, нішто не дасягаецца без пераадолення і цяжкасцяў;

  • верыць у высакароднасць выбранай прафесіі і адносіцца да ведаў, што дапамагаюць яе набыць, як вызначальнай унутранай патрэбы;

  • паслядоўна развіваць у сабе сціпласць, ураўнаважанасць, карэктнасць, гартаваць цярплівасць - якасці менавіта адукаванай асобы, заўважаць і ацэньваць іх у паводзінах сваіх педагогаў і аднакурснікаў;

  • праяўляць ініцыятыву і зацікаўленасць у арганізацыі жыццядзейнасці групы і факультэта, дбаць пра згоду і памяркоўнасць у калектыве; зважаючы на далікатнасць і канфідэнцыяльнасць адносін, не распаўсюджваць звесткі (пра стан здароўя, сацыяльныя праблемы і інш.), якія могуць выклікаць недавер да асобы аднакурсніка ці педагога;

  • паводзіць сябе годна на занятках: адмяжоўваць сябе і іншых ад недарэчных размоў і спраў, непатрэбных рэплік і дыскусій, што скарачаюць час, адведзены на эфектыўнае навучанне;

  • не прыніжаць сябе на экзаменах і заліках несумленнымі паводзінамі і асабліва спісваннем - бяздумным перанясеннем на паперу думак, якія спасцігаюцца іншым шляхам, цярплівым самаўдасканаленнем; перад правядзеннем атэстацыі і калектыўных мерапрыемстваў адключаць інфармацыйныя сродкі сувязі;

  • быць гатовым прыйсці на дапамогу таварышам, ахвяруючы сваімі звычкамі і часам; вучыцца вырашаць як свае, так і чужыя праблемы, радавацца як сваім перамогам, так і поспехам тых, хто кожны дзень побач;

  • вучыцца дараваць і ацэньваць дараванне ў адносінах да сябе як акт міласэрнасці; кантраляваць сябе і правільна ўспрымаць крытыку, аб'ектыўна і абачліва крытыкаваць іншых;

  • выяўляць ветлівасць: малодшым адносна старэйшых па ўзроўні ці статусе, мужчынам у адносінах да жанчын, асобам, што ўваходзяць у памяшканне, вітацца першымі; выкладчыкаў на пачатку заняткаў вітаць уставанием;

  • захоўваць прыстойны знешні выгляд, у якім выяўляецца павагада ўсталяваных адзіных патрабаванняў, а не выклік ім; здымаць верхняе адзенне ў вучэбных і службовых памяшканнях; не сядзець у памяшканнях і калідорах на сталах і падаконніках; не бегаць без патрэбы, не мітусіцца, не крычаць;

  • не дапускаць прылюдных паводзін, у якіх выяўляюцца інтымныя адносіны і для якіх існуюць іншыя ўмовы.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка