Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў




Дата канвертавання14.03.2016
Памер298.64 Kb.
Бібліятэкі-юбіляры

Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў

Сваю гісторыю Мар’інагорская гарадская бібліятэка вядзе з 15 лютага 1993 годзе. Яна адкрылася ў новым мікрараёне, пабудаваным фінскімі будаўнікамі для сямей ваеннаслужачых.

Супрацоўнікі бібліятэкі: Свірыдзенка Таццяна Дзмітрыеўна – загадчыца, бібліятэкары - Бурлачэнка Вікторыя Віктараўна, Казімірчык Людміла Аляксандраўна, Гайдучонак Іна Мікалаеўна.

Дэвіз работы: “Заўжды гатовы расчыніць мы дзверы перад табою, чытач наш верны!”.

Інфармацыйныя рэсурсы: кніг - 13708 экз., часопісаў - 1798 экз., газет – 39, выяўленчых дакументаў - 34 экз., электронных - 7 экз., іншых - 19 экз. На беларускай мове - 3450 экз.Бібліятэка атрымлівае 39 найменняў перыядычных выданняў.

Бібліятэка ніколі не працавала адасоблена. Заўсёды ў рабоце прысутнічаюць творчыя партнёры - гімназія, сярэдняя школа № 3, дзіцячы сад № 6 і Цэнтр развіцця дзіцяці, SOS-дзіцячая вёска. Творчае супрацоўніцтва з ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», раённым таварыствам Чырвонага Крыжа дазваляе атрымаць сувеніры для заахвочвання дзяцей, пашырае аўдыторыю гледачоў і наведвальнікаў бібліятэкі. Цеснае супрацоўніцтва наладжана з цэнтрам пазашкольнай работы «Світанак», дзякуючы якому ў чытальнай зале бібліятэкі ладзяцца выставы творчых работ гурткоўцаў.

Галоўныя напрамкі работы бібліятэкі: прапаганда літаратуры аб жыцці краіны, беларускамоўнай літаратуры, прафілактыка шкодных звычак і прапаганда здаровага ладу жыцця, арганізацыя вольнага часу насельніцтва.

З 1997 г. у бібліятэцы пачаў працаваць «Клуб цікавых сустрэч». Кірунак работы клуба: арганізацыя вольнага часу людзей сталага ўзросту, знаёмства з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры і мастацтва.

Для юных аматараў кнігі працуе бібліятэчны тэатр «Усмешка» (2001), асноўны напрамак дзейнасці якога: развіццё творчых здольнасцей дзяцей, арганізацыя іх вольнага часу, эстэтычные выхаванне.

З 2004 г. у час летніх канікул для дзяцей у час летніх канікул працуе клуб «Том і Джэры».

Самыя ўдалыя формы работы з карыстальнікамі: літаратурна-музычныя імпрэзы, літаратурныя марафоны, падарожжы, гісторыка-краязнаўчыя экспедыцыі, экалагічныя асарці, тэатралізаваныя прадстаўленні, тэатр на стале і іншыя.

Бібліятэчная работа - гэта калектыўная праца, якая патрабуе ўзаемаадносін, ствараючых творчую атмасферу і дасягненне канчатковых вынікаў. Дзелавыя, сяброўскія адносіны супрацоўнікаў Мар’інагарскай гарадской бібліятэкі дазваляюць развіваць ініцыятыву, пошук навацыйных форм і метадаў бібліятэчнага абслугоўвання, садзейнічаюць раскрыццю патэнцыяла кожнага супрацоўніка.



Дружненская пасялковая бібліятэка (01.04.1988) – 25 гадоў

Гісторыя бібліятэкі непарыўна звязана з гісторыяй пасёлка Дружны. На канец першага працоўнага года фонд бібліятэкі налічваў 3939 кніг, кнігавыдача склала 8917 экз. Паслугамі бібліятэкі карысталіся 654 чытачы.

Першым бібліятэкарам была Воранава Лідзія Іванаўна – таленавіты бібліятэкар, натура творчая і няўрымслівая. Шмат намаганняў было прыкладзена ей, каб прывесці ў належны стан памяшканне бібліятэкі, па абслугоўванню жыхароў пасёлка кнігай.

Са студзеня 1992 г. бібліятэкай загадвае Будніцкая Таццяна Якаўлеўна. Другі супрацоўнік – Сарокіна Валянціна Аляксандраўна (са жніўня 2008 г.).

З 1998 г. у бібліятэцы пачаў работу жаночы клуб “Надзея” , у праграме якога – тэматычныя вечары, гадзіны паэзіі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, паездкі ў тэатр. Мэта клуба: прапаганда лепшых культурынх і літаратурных каштоўнасцей.

Галоўныя напрамкі работы: прапаганда твораў беларускіх пісьменнікаў, работа з пажылымі люзьмі па праграме “Міласэрнасць”, краязнаўчая дзейнасць, здаровы лад жыцця, экалагічнае выхаванне, работа з маладымі сем’ямі.

Штогод паслугамі бібліятэкі карыстаюцца 1090 чытачоў. інфармацыйны фонд налічвае 8853 экз., у тым ліку 7538 экз. кніг. Штогод карыстальнікам выдаецца больш за 19 тыс. экз. асобнікаў. Кожны трэці чытач бібліятэкі – старшакласнік або студэнт.

Зазерская сельская бібліятэка (1968) – 45 гадоў

Сваю гісторыю бібліятэка пачала 1 кастрычніка 1968 года, аб сведчыць Загад аддзела культуры № 46. Зараз колькасць яе карыстальнікаў дасягае 450 чалавек, з іх 70- - дзеці да 15 гадоў. Агульны фонд налічвае амаль 7,4 тыс. выданняў. Штогод чытачам выдаецца амаль 7,5 тыс. экз. дакументаў.

У зоне абслугоўвання бібліятэкі знаходзяцца 6 населеных аунктах, у якіх пражываюць 1387 чалавек.

Бібліятэка стала не проста сховішчм кніг але і месцам, куды аднавяскоўцы прыходзяць з задавальненнем.

Памяшканне бібліятэкі невялікае, але вельмі утульнае, дзякуючы намаганням бібліятэкара. Урбановіч Яўгенія Уладзіміраўна (працуе ў бібліятэцы з 1989 г.) – гэта ўніверсал, які добра ведае літаратуру, разбіраецца ў многіх пытаннях, добры псіхолаг, які ўмее зацікавіць чалавека, выклікаць яго на размову. Заўсёды ветлівая і добразычлівая, яна карыстаецца павагай у аднавяскоўцаў. Яўгенія Уладзіміраўна імкнецца ўсё зрабіць для таго, каб кожнаму карыстальніку захацелася прыходзіць сюды зноў і зноў.

Работа з чытачамі вядзецца па такіх асноўных напрамках, як распаўсюджванне краязнаўчых ведаў, прапаганда лепшых узораў беларускай і сусветнай літаратуры, экалагічнае выхаванне, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, духоўна-маральнае, прававое і патрыятычнае выхаванне, работа ў межах праграмы “Міласэрнасць”, эстэтычнае выхаванне, прафарыентацыя..



Арэшкавіцкая сельская бібліятэка (01.10.1968) – 45 гадоў

Асноўныя напрамкі дзейнасці бібліятэкі – выхаванне патрыятызму, гуманнасці, прававой культуры, краязнаўства, экалагічнае і духоўнае выхаванне, прапаганда здаровага ладу жыцця. Для юных аматараў кнігі дзейнічае Школа дабрыні і міласэрнасці “Да дабра – праз кнігу” і гурток “Чараўнік. Для тых, хто любіць казку”. Значная ўвага надаецца пенсіянерам, пажылым людзям, інвалідам. Штогод бібліятэка абслугоўвае больш за 200 карыстальнікаў, увазе якіх прапануе свае інфармацыйныя рэсурсы – 8,4 тыс. кніг і перыядычных выданняў.



Сятчанская сельская бібліятэка (01.01.1958) – 55 гадоў

Разам з бібліятэкай свой юбілей адзнанае і яе гаспадыня – бібліятэкар Балабкіна Таццяна Ягораўна, якая аддала бібліятэчнай справе 35 гадоў. Галоўнае ў рабоце бібліятэкі – падтрымка сувязі з насельніцтвам, органамі ўлады, удзел у жыцці рэгіёна. Вядзецца работа па прававому выхаванню, распаўсюджванню ведаў па здароваму ладу жыцця, духоўнай культуры, патрыятычнаму, экалагічнаму выхаванню.

Штогод паслугамі бібліятэкі карыстаюцца 200 чытачоў, колькасць наведванняў – 650. Прыхільнікам чытання выдаецца 2,5 тыс. экз. дакументаў. Фонд бібліятэкі налічвае 5,1 тыс. экз. выданняў.

Сярод праводзімых мерапрыемстваў – гадзіны карысных парад, краязнаўчых ведаў, экалагічных, літаратурныя, гістарычныя гадзіны, гадзіны памяці, гадзіны міласэрнасці.



Навапольская сельская бібліятэка (1958) – 55 гадоў

Бібліятэка аграгарадка штогод абслугоўвае кнігай 450 карыстальнікаў, з якіх 198 – дзеці да 15 гадоў. Ад бібліятэкі дзейнічае пункт выдачы літаратуры ў в.Дудзічы. Працуе ў бібліятэцы Гарнак Галіна Анатольеўна.

У зоне абслугоўвання знаходзяцца 15 вёсак з агульнай колькасцю пражываючых – 824 чал.

Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці ўстановы – далучэнне да кнігі як мага большай колькасць чалавек, максімальнае інфармацыйнае забеспячэнне, эстэтычнае і экалагічнае выхаванне асобы, работа з літаратурай па здароваму ладу жыцця, прававое выхаванне, работа з дзецьмі з праблемных сем’яў і інш. Штогод асноўная ўвага надаецца якаснаму абслугоўванню насельніцтва кнігай, забеспячэнню інфармацыйных запатрабаванняў чытачоў. Вялікая ўвага надаецца дзецям і падлеткам, прыцягненню іх да сістэматычнага чытання.



Блонская сельская бібліятэка (01.01.1953) – 60 гадоў

Сваю гісторыю бібліятэка пачала з 1953 г., калі па рашэнню адміністрацыі і прафкома Дзяржплемзавода "Індустрыя" у в.Блонь была адкрыта бібліятэка. З верасня 1991 г. бібліятэка далучылася да Пухавіцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. З красавіка 2008 г. бібліятэкарам Блонскай сельскай бібліятэкі пачала працаваць Ачапоўская Алена Міхайлаўна.

Напрыканцы 2008 г. РСУП “Індустрыя” атрымаў статус аграгарадка. Змяніўся інтэр’ер бібліятэкі. Для больш плённай працы і выканання платных паслуг набыты камп’ютар і прынтар, падключаны Інтэрнэт.

У зону абслугоўвання ўваходзяць 3 населеныя пункты, у якіх пражываюць 2329 чалавек. У бібліятэцы налічваецца 460 чытачоў, што год выдаецца больш за 9 тыс. экз. дакументаў. Фонд налічвае 10348 экз., з іх на беларусскай мове 1853 экз. Неабходную інфармацыю аб бібліятэцы чытачы знаходзяць на інфармацыйным стэндзе “Для вас, чытачы”.

Цеснае супрацоўніцтва з арганізацыямі мясцовай улады, Домам культуры, школай і дзіцячым садком, выяўленне інфармацыйных і культурных патрэбаў кожнага чытача дае магчымасць бібліятэцы выпрацаваць пэўную стратэгію, імідж.

Тут вядзецца плённая праца па экалагічнаму, патрыятычнаму, эстэтычнаму выхаванню, прапагандзе здаровага ладу жыцця, па прафілактыцы СНІДу, наркаманіі, шкодных звычак, прапагандзе краязнаўчай і беларускай літаратуры, памятных і юбілейных дат беларускага календара.

Для найбольш поўнага раскрыцця і прапаганды прававых ведаў, інфармацыйных рэсурсаў ПЦПІ працуе інфармацыйны стэнд ПЦПІ, раз у квартал абнаўлялася прававая база “Эталон”.

Да новых форм работы адносяцца электронныя прэзентацыі і ток-шоу з праглядам фільмаў і наступным іх абмеркаваннем, якія ўжо становяцца традыцыйнымі: “Цудоўная Азбука здароўя”, “Лета, адпачынак і бяспека”, “Знать, чтобы не курить”.



Алена Міхайлаўна стараецца стварыць спрыяльныя ўмовы для арганізацыі вольнага часу дзяцей і дарослых, развіцця іх творчых здольнасцей. З гэтай мэтай выкарыстоўваюцаа розныя формы і метады бібліятэчнай работы – прагляды літаратуры, інфармацыйна-пазнавальныя гадзіны, урокі дабрыні, віктарыны, краязнаўчыя падарожжы, стварыюцца электронныя прэзентацыі па цікавых і актуальных тэмах.

Прадпрыемствы-юбіляры

ААТ"Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў"

У 1948 г. у Мар'інай Горцы была створана арганізацыя "Заготзерне. У 1975 г. пабудаваны элеватар для захавання 150 тыс. т зерня. У снежні 1980 г. у строй уступіў камбікормавы комплекс, які пачаў выпускаць 630 т камбікорму ў суткі. Элеватар і камбікормавы завод у красавіку 1982 г. былі аб'яднаны ў Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў, а ў 1994 г. прадпрыемства ператворана ў ААТ "Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў". Зараз ААА « Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў» - буйнейшае зернеапрацоўчае прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь. Камбінат спецыялізуецца на вытворчасці камбакармоў для буйной рагатай жывёлы, птушак, рыбы, свінняў у прамысловых жывёлагадоўчых комплексах і ў асабістай дапаможнай гаспадарцы; прэміксаў для ўсіх выглядаў жывёл і птушкі; БВМД (бялкова-вітамінава-мінеральныя дадаткі) для ўсіх выглядаў жывёл і птушкі. Гэтак жа аказвае паслугі па захоўванні збожжа і давядзенню яго да базіснай кандыцыі; па вытворчасці прадукцыі з давальніцкай сыравіны; па затарцы і фасоўцы камбікармоў,прэміксаў, БВМД, вотруб'я. Прадукцыя ААТ "Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў" пазіцыянуецца на рынку як высакаякасны тавар па даступных коштах. Прадукцыя, вырабляная прадпрыемствам, забяспечвае: павелічэнне прыросту жывой масы, удояў і тлустасці малака, яйцаноскасці; зніжэнне выдатку кормаў на адзінку прадукцыі; памяншэнне захворвання і падвышэнне захаванасці жывёл; атрыманне здаровага маладняка. Забеспячэнне вышэйпералічаных якасцяў выраблянай прадукцыі, а таксама яе сертыфікацыя на адпаведнасць міжнародным стандартам якасці, дазваляе ААТ "Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў" паспяхова рэалізоўваць прадукцыю на айчынным і вонкавых рынках і пазіцыянаваць яе на ўзроўні лепшых айчынных і замежных узораў - 65 гадоў з часу заснавання.
ААТ "Рудзенск"

У 1928 г. у г.п.Рудзенск на базе цагельнага завода і млына быў арганізаваны прамкомплекс, на якім выпускаліся цэгла, сталярныя вырабы і іншыя тавары народнага спажывання. У 1945 г. прамкамбінат аднавіў работу, паступова пашыраліся яго шлошчы. Асноўная прадукцыя - швейныя вырабы, ганчарны посуд, мэбля. У 1955 г. быў пабудаваны гумавы цэх, на якім выпускаліся вырабы з капрону. У 1963 г. адкрыты пластмасавы цэх, у 1965 г. - цэх дзіцячай цацкі з пластмасы. У 1972 г. прамкамбінат перайменаваны ў Рудзенскі завод пластмасавых вырабаў. Усклад завода ўваходзілі цэхі: галантарэйны, дзіцячай цацкі, пластмасавы, кветак. У 90-я гады прадпрыемства стала выпускаць вырабы бытавой хіміі. У 1994 г. завод наладзіў выпуск светатэхнічных вырабаў для патрэб аўтамабільнай і трактарнай прамысловасці. ААТ "Руденск" створана падчас прыватызацыі шляхам пераўтварэння арэнднага прадпрыемства "Рудзенскі завод пластмасавых вырабаў" у чэрвені 1995 года і з'яўляецца яго поўным правапераемнікам. Вядучым акцыянерам з'яўляецца Міндзяржмаёмасць. На прадпрыемстве працуюць 539 чалавек.

Асноўная вытворчасць уключае:



  • Вытворчыя магутнасці па перапрацоўцы палімераў метадам ліцця і экструзіі. Сумарная магутнасць складае больш 2000 тон у год, якія забяспечваюць вытворчасць святлотэхнічных вырабаў для задавальнення запатрабаванняў аўтатрактарнай прамысловасці, плёнкавых вырабаў.

  • Магутнасці па вытворчасці клеяў-расплаваў для мэблевай прамысловасці, іншых кампазіцыйных матэрыялаў для перапрацоўнікаў палімерных матэрыялаў магутнасцю да 200 тон у год.

  • Вытворчыя магутнасці дазваляюць выпускаць святлотэхнічныя вырабы ў асартыменце больш 2 млн. штук у год.

  • Вытворчасць святлатэхнікі абсталявана высокапрадукцыйным абсталяваннем для ліцця пад ціскам, мантажу і кантролю якасці выпусканых святлотэхнічных вырабаў.

85 гадоў з часу заснавання
Школы-юбіляры

Дукорская школа

У 1863 г. у в.Дукора было адкрыта народнае вучылішча. У 1906 г. вучылішча стала двухкласным. У 1918 г. дзякуючы ўраджэнцам Дукоры І.В.Пісарчыку, В.С.Гарбацэвічу тут было адкрыта вышэйшае пачатковае вучылішча. У 1921 г. вучылішча стала школай 2-й ступені (семігодкай). У 1939 г. Дукорская школа стала сярэдняй. Угады Вялікай Айчыннай вайны не дзейнічала. У 1961-1965 гг. быў пабудаваны тыповы будынак школы. Выпускнікшколы У.Е.Лабанок стаў Героям Савецкага Саюза - 150 гадоў з часу заснавання.

Зоркаўская школа

У 1928 г. у в.Зорка была адкрыта пачатковая школа. У 1938 г. быўузведзены драўляны будынак, які ў час Вялікай Айчыннай вайнызгарэў. Заняткі аднавіліся ў 1944 г. У 1963 г. школа стала васьмігадовай, а ў 1968 г. - сярэдняй. 20 кастрычніка 1979 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё новай школы - 85 гадоў з часу заснавання.

Мар’інагорская гімназія

У 1993 г. у мікрараёне Новая Зара была адкрыта ў новым будынку сярэдняя школа № 5. 3 1997/98 навучальнага года школа атрымала статус школы-гімназіі, а ў сакавіку 2002 г. - статус гімназіі. Гімназія супрацоўнічае з Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам, Ваеннай акадэміяй, Мінскім вышэйшым каледжам МУС РБ - 20 гадоў з часу заснавання.

Пухавіцкая школа

Адкрыта як пачатковае народнае вучылішча ў невялікім грамадскім памяшканні 16 лістапада 1863 года.Праз некаторы час на мясцовыя сродкі быў узведзены цагляны будынак вучылішча. Штогод казна выдзяляла 200 руб. на ўтрыманне навучальнай установы. У савецкі час вучылішча было ператворана ў сямігодку, а ў 1937 г. адбыўся першы выпуск сярэдняй школы. Пасля вызвалення Пухавіч ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў школа адразу аднавіла сваю дзейнасць. 3 1964 г. школа працуе ў новым будынку - 150 гадоў з часу заснавання.

Светлаборская школа

Пачала работу ў 1958 г. Вялікую дапамогу ў стварэнні яе матэрыяльнай базы аказала Кардонная фабрыка. У 1965 г. зроблена прыбудова на тры класныя пакоі. У 1965 г. школа стала сярэдняй і была перайменавана ў Светлаборскую - 60 гадоў з часу заснавання.

Чырвонакастрычніцкая школа



Адкрыццё школы адбылося 15 лістапада 1918 г. У гады вайны школа згарэла. У 1946 г. пабудавана новая Ізабалёўская пачатковая школа. У 1970 г. у сувязі з арганізацыяй калгаса "Чырвонакастрычніцкі" школа перайменавана ў Чырвонакастрычніцкую пачатковую школу. Потым яна стала базавай, з 2002 г. - сярэдняй - 95 гадоў з часу заснавання.

Шацкая школа



16 лістапада 1863 г. у мястэчку Шацк была адкрыта земская школа. 10 сакавіка 1881 г. на яе базе адкрылася двухкласнае народнае вучылішча. 3 1919 г. - Шацкая школа 2-й ступені. Тут вучыліся дзеці з Парэчча, Омельна, Вяркал, Хатлян, Кавалевіч, Сяргеевіч і іншых вёсак. Была ў Шацку і яўрэйская школа. Перад Вялікай Айчыннай вайной адбылося аб'яднанне гэтых школ. У гады вайны школа не працавала. Пасля вайны заняткі праходзілі ў розных прыстасаваных памяшканнях, бо будынак, дзе размяшчалася школа, быў узарваны фашыстамі пры адступленні. У пачатку 1960-х гг. адчыніла дзверы новая двухпавярховая школа. 14 ліпеня 2000 г. на будынку школы была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння выпускніка Шацкай школы акадэміка НАН Беларусі І.С.Лупіновіча - 150 гадоў з часу заснавання.
Пісьменнікі-юбіляры

8 лютага - Уладзімір Ігнатавіч ЛЯПЁШКІН (1928, в.Церабель), паэт, член Саюза пісьменнікаў, заслужаны настаўнік БССР. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў у школах Мінска выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, завучам, дырэктарам. У 1970-1979 гг. - дырэктар выдавецтва «Народная асвета». У 1979-1987 гг. - дырэктар СШ № 23 г. Мінска. Узнагароджаны медалямі.

Друкавацца пачаў у 1949 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Ранішнія росы» (1961), «Рупнасць» (1966), «Роднае» (1970), «Вусце» (1973), «Перадлецце» (1978). Для дзяцей выдаў кніжку паэзіі «Званкі-званочкі» (1972) - 85 гадоў з дня нараджэння.

2 сакавіка - Алесь БАЧЫЛА (Аляксандр Мікалаевіч) (1918, в. Лешніца-1983), паэт, драматург, заслужаны дзеяч культуры БССР (1967). Скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум, Мінскі настаўніцкі інстытут. Выкладаў беларускую мову і літаратуру. Восенню 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію, служыў да 1945 г. Удзельнічаў у паходзе ў Іран, у баях на Крымскім, Паўночна-Каўказскім (Чарнаморская група войск), Варонежскім, 2-м Беларускім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Пасля вайны працаваў у «Настаўніцкай газеце», потым у газеце «Літаратура і мастацтва» - загадчыкам аддзела, адказным сакратаром (1946-1951), намеснікам галоўнага рэдактара (1952-1957). У 1951-1952 гг. - уласны карэспандэнт «Литературной газеты», рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. У 1957-1972 гг. - адказны сакратар часопіса «Полымя», у 1972-1978 гг. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», Дружбы народаў і медалямі.

Першы верш надрукаваў у 1934 г. Выйшлі кніжкі паэзіі «Шляхі» (1947), «Подых вясны» (1950), «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Калючая ружа» (1962), «Асенняя аповесць» (паэма, 1965), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Снежная балада» (выбранае, 1968), «Тры багіні» (1973), «Вершы» (1974), «Белы бярэзнік» (1976), «Гараць лісты кляновыя» (1981) і зборнік гумарыстычных вершаў «Кавалер Мікіта» (1967), кніжка вершаў для дзяцей «Мне купілі самакат» (1981). У 1978 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1986-1987 гг. - Збор твораў у З тамах. Аўтар нарыса пра жыццёвы шлях М.Багдановіча «Дарогамі Максіма» (1971), кнігі «Крыло неспакою» (пошук, роздум, палеміка, успаміны).

Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (надрукавана і пастаўлена ў 1958), «Вернасць (надрукавана ў 1959), «Калючая ружа» (пастаўлена ў 1960, надрукавана ў 1962), «Калі ападае лісце» (пастаўлена ў 1968), «Зорка Венера» (пастаўлена ў 1970) і лібрэта аперэты «Паўлінка» (па аднайменнай камедыі Янкі Купалы, пастаўлена ў 1973). Песні на яго вершы ўвайшлі ў зборнік «Я сэрцам з табою» (1988).

Пераклаў на беларускую мову «Тараса Бульбу» М.Гогаля (з М.Паслядовічам, 1954), «Брэсцкую крэпасць» С.Смірнова (1967), «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» А.Талстога (1952), а таксама асобныя творы расійскіх, украінскіх і латышскіх пісьменнікаў.

Імем паэта названа вуліца ў г. Мар'іна Горка, яго імя носіць Зазер’еўская сельская бібліятэка - 95 гадоў з дня нараджэння.

15 сакавіка - Браніслаў Аляксандравіч ЗУБКОЎСКІ (1938, г.Мар'іна Горка), літаратар, краязнаўца. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, аспірантуру пры БДУ. Працаваў загадчыкам аддзела раённай газеты "Сцяг працы", 10 гадоў інспектарам рана, дырэктарам Светлаборскай школы. Разам з педагагічнай работай шмат часу аддаваў літаратурнаму занятку. Пісаў нарысы, рэцэнзіі, аддае перавагу літаратурнаму краязнаўству. Найперш – даследванню пухавіцкага перыяду ў жыцці Якуба Коласа. Выдаў зборнік апавяданняў “Чаму Загібелька лепш Парыжа”, “Сцяжынкамі Якуба Коласа”. У сааўтарстве з А.Ярохіным напісаў дзве кнігі пра ўраджэнца Пухавіччыны – воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Чэпіка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2007 годзе атрымаў прэмію ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура» - 75 гадоў з дня нараджэння.

19 красавіка - Васіль Савіч ГАРБАЦЭВІЧ (1893, в.Дукарка-1985), драматург, заслужаны настаўнік БССР (1947), працаваў настаўнікам (1913-1924), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Магілёўскім педагагічным інстытуце (1924-1929). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 перапынкамі (1933-1957)настаўнічаў у в.Дукора. Член СП СССР (1981). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, медалямі - 120 гадоў з дня нараджэння.

10 ліпеня – Вольга Уладзіміраўна САВАСЦЮК (1963, в.Пухавічы), літаратар, паэтэса, галоўны рэдактар раённай газеты “Пухавіцкія навіны”. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Яе творы надрукаваны ў зборніку паэзіі “Самавар у лесе”. Аўтар кніг для дзяцей “Арэлі на вясёлцы”, “Палахлівы матылёк”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. - 50 гадоў з дня нараджэння.

30 жніўня - Аляксандр Антонавіч МАКАРЭВІЧ (1918, в.Шалягі-1967), пісьменнік, кандыдат філалагічных навук. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1946 г. - настаўнік, загадчык навучальнай часткі Талькаўскай школы. У 1949-1967гг. выкладаў беларускую літаратуру ў Магілёўскім педагагічным інстітыце (з 1959 г. – дацэнт, загадчык кафедры, дэкан філалагічнага факультэта). Член СП СССР (1960). Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ “Беларуская дзіцячая літаратура” (1966), “Беларуская вусна-паэтычная творчасць” (1966) – 95 год з дня нараджэння.

Землякі-юбіляры

(вядомы толькі год нараджэння)



Таццяна Аляксандраўна ЖДАНОВІЧ (1913, в.Талька-1998), заслужаны ўрач БССР (1960). Скончала Мінскі медыцынскі інстытут. УгадыВялікай Айчыннай вайны дапамагала партызанам. 31948 па 1950 г. працавала ў Талькаўскім дзіцячымдоме, галоўным урачом, урачом Талькаўскайучастковай бальніцы (1950-1988). Узнагароджана медалём "Запрацоўную азднаку" - 100 гадоў з дня нараджэння.

Ніна Васільеўна МАЗАНІК (1918), працавала старшай тэлефаністкай Пухавіцкага раённага вузласувязі, дэпутатам Мар'інагорскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных з 1957 г. Ганаровы грамадзянін г.Мар'іна Горка (1964) - 95 гадоў з дня нараджэння.

Іна Васільеўна ПРОХАРЧЫК (1938, в. Талька),кандыдат сельскагаспадарчых навук. Працаваланадоследнай селекцыйнай станцыі "Зазер'е", уІнстытуце земляробства. Аўтар шматлікіхнавуковых прац - 75 гадоў з дня нараджэння.

Аляксандра Аляксандраўна ШАХЛЕВІЧ (1943), заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь (1996). Працавала ў сістэме лясной гаспадаркі Чэрвенскага лясгаса (1960-1970), ляснічым Светлаборскага лясніцтва Пухавіцкага раёна (1970-2002). Узнагороджана медалём "За працоўную доблесць" - 70 гадоў з дня нараджэння.

Пётр Васільевіч КАСЦЮЧЫК (верасень 1923, в.Рыбцы-1945), Герой Савецкага Саюза (1945). УВялікую Айчынную вайну на фронце (з 1944 г.),тэлеграфіст. Вызначыўся пры вызваленні Польшчы. 14студзеня 1945 г. пад агнём праціўніка выправіў на лініісувязі 46 пашкоджанняў. У крытычны момант бою 15студзеня 1945 г. закрыў сабой амбразуру варожага дзота. Пахаваны ўПольшчы - 90 гадоў з дня нараджэння.

Аляксандр Васільевіч ПІКУЛІК (1933-1996), краязнаўца, былы бібліятэкар Голацкай сельскай бібліятэкі – 80 гадоў з дня нараджэння.

Рыгор Ігнатавіч ПІКУЛІК (1903, в.Харавічы-1941), вучоны ў галіне меліярацыі, прафесар - 110 гадоў з дня нараджэння.

Сцяпан ХУРСІК (1898, в.Крупка-1944), вучоны ў галіне жывёлагадоўлі - 115 гадоў з дня нараджэння.

Землякі-юбіляры

(дакладна вядома дата нараджэння)



Студзень

1 - Фёдар Васільевіч БАРАВІК (1923, в.Кашалі (зараз Слуцкі раён)-1991), беларускі вучоны-эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1953), прафесар (1971), заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). 3 1953 г. працаваў выкладчыкам БДУ. 1959-1961 гг. - намеснік дырэктара Беларускага інстытута народнай гаспадаркі. У 1961-1969 гг. – у Мінскім педагагічным інстытуце. 3 1969 г. - рэктар БДІНГ. Аўтар шэрага прац па праблемах палітэканоміі і эфектыўнасці грамадскай вытворчасці. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцягу, мэдалём «За працоўную доблесць», двума мэдалямі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» I ступені - 90 гадоў з дня нараджэння.

3Міхаіл Іосіфавіч НІКАНЧЫК(1923, в.СлабадаАнаніцкагаСельскага Савета), заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР. Удзельнік ВялікайАйчыннай вайны. 3 1951 па 1983 г. працаваўмеханізатарам у калгасе "Белая Русь". Узнагароджаныордэнамі Славы II і III ступені, Працоўнага ЧырвонагаСцяга, медалём "За працоўную адзнаку" - 90 гадоўз дня нараджэння.


14 - Мікалай Аляксандравіч МІНІЧ (1933, в.Дукаўка-1987), заслужаны работнікаўтамабільнага транспарту БССР (1980). Працаваў шафёрам у Пухавіцкай ПМК-70 (1957-1987). Узнагароджаны медалём - 80 гадоў з дня нараджэння.
17 - Евель Саламонавіч ФРЫД (1893, г.п.Рудзенск-1949), генарал-маёр (1944). Скончыў медыцынскі факультэт Данецкага універсітэта (1920). У Чырвонай Арміі з 1920 г. Удзельнік грамадзянскай вайны. У Вялікую Айчынную вайну начальнік санітарнага аддзела арміі, эвакуацыйнага медыцынскага вузла фронту. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. 3 1945 года старшыня ваенна-урачэбнай камісіі Маскоўскай, з 1947 г. - Беларускай ваеннай акругі - 120 гадоў з дня нараджэння.
18 - Міхаіл Рыгоравіч ЮРКЕВІЧ (1928, в.Сяргеевічы), юрыст, сацыёлаг. Доктар юрыдычных навук (1969), прафесар (1970), заслужаны дзеяч навук (1988). Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Выкладчык Мінскага юрыдычнага інстытута (1953), БДУ (1954). Аўтар шматлікіх прац па пытаннях сям'і і сямейнага права. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі – 85 гадоў з дня нараджэння.
19 студзеня - Валерый Уладзіміравіч ГАЙДУКЕВІЧ (1953, Бегомль Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.), генерал-маёр, намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь - камандуючым унутранымі войскамі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (двойчы), ордэнам “За службу Радзіме” ІІІ ступені, медалямі. Узначальвае Беларускую Федэрацыю кікбоксінгу і тайландскага бокса. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2012) – 60 гадоў з дня нараджэння.

Люты

7 - Рыгор Пракопавіч РАК (1893, в.Дукора-1938), краязнаўца. Уваходзіў у Беларускую камуністычную арганізацыю (1920). У 1926-1937 гг. - у Інстытуце эканомікі БелАН, вывучаў народныя рамёслы і саматужныя промыслы, эканамічны стан рэгіёнаў БССР. Удзельнічаў у краязнаўчым руху, быў сакратаром камісіі па хатніх рамёслах пры Інбелкульце. У 1938 г. арыштавана як удзельнік "кантрэвалюцыйнайарганізацыі" і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.Рэабілітаваны ў 1956 г. - 120 гадоў з дня нараджэння.
8 - Уладзімір Ігнатавіч ЛЯПЁШКІН - гл. Пісьменнікі-землякі.
23 - Андрэй Піліпавіч ПРОХАРЧЫК (1928, в.Зазерка), кандыдат сельскагаспадарчых навук (1964), дацэнт. Скончыў Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум, Маладзечанскі настаўніцкі інстытут, Белдзяржуніверсітэт, аспірантуру пры Мінскім педінстытуце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у Мінскім педінстутыце - 85 гадоў з дня нараджэння.

Сакавік

2 - Алесь БАЧЫЛА - гл. Пісьменнікі-землякі.
15 - Браніслаў Аляксандравіч ЗУБКОЎСКІ - гл. Пісьменнікі-землякі.
18 - Пётр Іосіфавіч ГУЧОК (1923, в.Лысоўшчына-1945), Герой Савецкага Саюза (1945 г.). Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка, старшы лейтэнант, зрабіў 209 баявых вылетаў, правёў 50 паветраных баёў, збіў асабіста 20 варожых самалётаў і 3 у групавых баях. Загінуў пад Берлінам 18 красавіка 1945 г. Пахаваны ў Полынчы. Яго імем названа в. ў г. Мар'іна Горка - 90 гадоў з дня нараджэння.
Красавік

6 - Уладзімір Сульянавіч СЯНЧУК (1923, в.Пухавічы), кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў ў органах дзяржаўнай бяспекі (1944-1948). 3 1957 г. – у Мінскім медыцынскім інстытуце; выкладчык, загадчык кафедры агульнай гігіены. Аўтар многіхнавуковых прац па агульнай гігіене - 90 гадоў з дня нараджэння.
19 - Васіль Савіч ГАРБАЦЭВІЧ - гл. Пісьменнікі-землякі.
27 - Аляксандр Мікалаевіч ГАЙДУКЕВІЧ (1938, г.Мар'іна Горка-1998), доктар медыцынскіх навук (1982). 3 1964 г. - у Харкаўскім фармацэўтычным інстытуце, выкладчык, з 1991 г. - прарэктар. Аўтар 260 навуковых прац, падрыхтаваў 15 кандыдатаў, дактароў навук - 75 гадоў з дня нараджэння.

Май

24 - Серафіма Паўлаўна ТАРАШКЕВІЧ (1913, в.Кавалевічы-2000). Герой Сацыялістычнай працы(1951). У 1929-1941 гг. - палявод, жывёлавод у калгасе"Чырвоны пуцілавец". У 1944-1951 гг. палявод,звеннявая па вырошчванню кок-сагызу з калгасе"Маяк сацыялізму" былога Рудзенскага раёна. У 1960-1992 гг. - палявод у саўгасе "Рудзенск". Званне ГерояСацыялістычнай працы прысвоена за высокія ўраджаі кок-сагузу – 100 гадоў з дня нараджэння.
25 - Міхаіл Рыгоравіч БУЛЫНКА (1913, в. Талька), кандыдат тэхнічных навук (1950), дацэнт (1952). Супрацоўнік тарфяной станцыіў Маскоўскай вобласці (1937-1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Аспірант, выкладчык, загадчык кафедры, дэкан факультэта Маскоўскага тарфянога інстытута (1945-1961). 3 1961 г. – дэкан факультэта, дацэнт Маскоўскага тэхналагічнага інстытута." Аўтар звыш 30 навуковых і вучэбна-метадычных распрацовак - 100 гадоў з дня нараджэння.
Чэрвень

14 – Анатоль Іванавіч УСЕНКА (1948, г. Паўлаград Днепрапятроўскай вобл.), заслужаны трэнер Рэспублікі Белаурсь, галоўны трэнер нацыянальнай каманды па міні-футболу сярод юнакоў з пагоршаным зрокам, Ганаровы грамадзянін Пухавіцкага раёна – 65 гадоў з дня нараджэння.



Ліпень

10 – Вольга Уладзіміраўна САВАСЦЮК - гл. Пісьменнікі-землякі.
15 - Аляксандр Андрэевіч ШАБАЛІН (1938, в. Пухавічы), заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2000), лаурэат прэміі Беларускага саюза журналістаў "Залатое пяро" (1996). ЧленНацыянальнай камісіі РБ па справах ЮНЭСКА, міжнародны арбітр пашашках. 3 1978 г. - галоўны рэдактар часопіса "Беларусь". Узнагароджаны ганаровамі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1971, 1988), нагрудным знакам Міністэрства інфармацыі РБ "Выдатнікдруку Беларусі" - 75 гадоў з дня нараджэння.
25 - Іван Аляксандравіч ЧАХОЎСКІ (1928, в.Рыбцы), вучоны-медык, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Працаваў галоўным санітарным урачом г.Мінска (1961-1967). 3 1967 г. узначальваў кафедру гігіены ў Мінскім медыцынскім інстытуце. Аўтар160 навуковых прац і энцыклапедычнагадапаможніка "Культура харчавання" - 85 гадоў з дня нараджэння.


Жнівень

6 - Ігар Міхайлавіч ЛУЧАНОК (1938, г.Мінск), кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі (1973), народны артыст Беларусі (1988), народны артыст СССР (1987). Працуе ў розных жанрах, найбольш плённа ў песенным. Асноўная вобразная сфера яго песеннай творчасці - лірыка-рамантычная. Узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі (1967), Дзяржаўнай прэміяй Беларусі (1976). Ганаровы грамадзянін г.Мар'іна Горка (2002) і Пухавіцкага раёна (2011) - 75 гадоў з дня нараджэння.
11-Арнольд Фёдаравіч СМЕЯНОВІЧ (1938), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук Рэспублікі Беларусь, доктар медыцынскіх навук (1981), прафесар, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ (1994), з 1997 г. - дырэктар Навукова-даследчага інстытута неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. Аўтар звыш 200 навуковых работ; 9 вынаходніцтваў,падрыхтаваў 13 кандыдатаў навук, правёў тысячы аперацый. Узначальвае Рэспубліканскае навуковае таварыства нейрахірургаў, старшыня савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, член дзяржаўнага эксперыментальнага савета Дзяржаўнага камітэта на навуцы і тэхналогіям. Ганаровы грамадзянін г.Мар'іна Горка (2003), Ганаровы грамадзянін Пухавіцкага раёна (2011) – 75 гадоў з дня нараджэння.
19 - Васіль Фёдаравіч ТОКАРАЎ (1913, г.п.Дняпроўскае Днепрапятроўскай вобласці-1944), Герой Савецкага Саюза (1944 г.), удзельнік Вузлянскага баю. Замяніўшы камандзіра гарматы, адбіў 5 контратак, знішчыў каля 150 гітлераўцаў. Паранены, не пакінуўполя боя. Памёр ад ран 4 ліпеня 1944 г. Пахаваны ў г.Мар'іна Горка.Яго імем названа вуліца ў г.Мар'іна Горка - 100 гадоў з днянараджэння.
28 - Соф'я Купрыянаўна НАРКЕВІЧ (1928, в.Вузляны), Герой Сацыялістычнай працы (1966). 3 1948 г. свінарка калгаса імя Куйбышева. Званне Героя Сацыялістычнай працы прысваена за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі - 85 гадоў з дня нараджэння.
30 - Аляксандр Антонавіч МАКАРЭВІЧ - гл. Пісьменнікі-землякі.
Верасень
19 -Уладзімір Аляксандравіч ШПАКОЎСКІ(1938, в. Блашчытнік), кандыдат эканамічных навук (1986). Працаваў галоўным аграномам саўгаса "Селецкі" (1962-1974), дырэктарам саўгаса "Чырвонагвардзейскі'" (1974-1987), дырэктарам таварыства з дадатковай адказнасцю "Ізабалёва" (2001). Узнагароджаны медалём "За працоўную адзнаку" - 75 гадоў з дня нараджэння.

22 Хвядос Сяргеевіч ШЫНКЛЕР (1903, ст. Ізяслаўль Мінскага раёна (у некаторых крыніцах – п. Рудзенск Пухавіцкага раёна)-1942). Беларускі пісьменнік. З 1919 г. працаваў на чыгунцы тэлеграфістам, пасля бібліятэкарам, загадчыкам клуба ў Рудзенску. Быў членам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. У 1935-1941 гг. працаваў у газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Полымя”. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Свярдлоўск. У 1942 г. пайшоў добраахвотнікам у Савецкую Армію. Чатыры месяцы вучыўся ў ваенным вучылішчы ў г.Кыштым Чалябінскай вобласці. Аўтар шматлікіх апавяданняў, аповесцей, нарысаў -110 гадоў з дня нараджэння.
Кастрычнік

6 - Эмануіл Вікенцьевіч ЛУЦЭВІЧ (1928, в. Дубраўка), член-карэспандэнт Акадэміі навук Расіі (1997), доктар медыцынскіх наук(1970), прафесар кафедры факультэтнай хірургіі №1 Маскоўскага дзяржаўнага медыка-стаматалагічнага ўніверсітэта, заслужаны дзеяч навук Расіі, кавалер ордэна Пашаны, кавалер ордэна Дружбы. 3 1957 г.- у Маскве. 3 1959 г. працуе ў Маскоўскім дзяржаўнымстаматалагічным універсітэце; выкладчык, загадчык кафедры, дэкан,прарэктар. Аўтар каля 600 навуковых прац па агульнай хірургіі; падрыхтаваў каля 100 кандыдатаў і дактароў навук. Жыве ў Маскве -85 гадоў з дня нараджэння.
Лістапад

7 - Вікенцій Васільевіч ДРЭНЬ (1918-2003),заслужаны будаўнік БССР (1976). УдзельнікВялікай Айчыннай ваны. У 1941 г. абараняўМаскву. 3 1959 да 1981 г. працаваў старшынёйПухавіцкай міжкалгаснай будаўнічайарганізацыі (пазней - перасоўная механізаванаякалона № 220). Узнагароджаны ордэнаміВялікай Айчыннай вайны I і II супеней, Кастрычніцкай рэвалюцыі,Працоўнага Чырвонага Сцяга, многімі медалямі. Ганаровыграмадзянін г.Мар'іна Горка (1973) - 95 гадоў з дня нараджэння.
12 - Павел Міхайлавіч ШПІЛЕЎСКІ (1823 - 1861), беларускі і рускі пісьменнік, этнограф, публіцыст, аўтар шматлікіх нарысаў і даследванняў па этнаграфіі, фальклоры і гісторыі Беларусі. Усваёйкнізе "Путешествіе по Полесью н Белорусскомукраю. 1858 г." апісвае вёскі Пухавіцкага раёна -190 гадоў з дня нараджэння.
22 – Леанід Міхайлавіч ГОМАНАЎ (1953, г.Слаўгарад Магілёўскай вобласці). Беларускі мастак. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К.Глебава, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў мастаком у Пухавіцкім РДК (1974-1975). Удзельнік мастацкіх выстаў (з 1981 г.). Працуе як плакатыст, а таксама ў жывапісе і кніжнай графіцы. Аформіў музей Героя Савецкага Саюза М.Чэпіка ў в.Блужа (філіял раённага краяўнаўчага музея) – 60 гадоў з дня нараджэння.
Снежань

2 - Аляксандр Міхайлавіч ФІНСКІ (1953, пас.Вясёлы Гай), член Беларускага Саюза мастакоў(1984), удзельнік мастацкіх выстаў з 1978 г. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе. Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. З 1984 года — член Беларускага Саюза мастакоў. Выкладчык Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І.Ахрэмчыка (1977-1991), Беларускай акадэміі мастацтваў з 1991 года. Жыве і працуе ў Мінску.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея.

Асноўныя творы: рэльеф «Максім Багдановіч» для бібліятэкі імя М.Багдановіча; кампазіцыя «Калыска» ў парку імя Я.Купалы; надмагільны помнік А.Анікейчыку, аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя са святлом «Багі Алімпа» для банка «Алімп», мемарыяльная дошка кампазітару У.Алоўнікаву (усе ў Мінск); кампазіцыі «Беларускія святы» для Беларускага культурнага цэнтра ў г. Дортмунд (Германія) і «Анёлахоўнік» у парку Нясвіжа, а таксама кампазіцыі «Мары», «Раніца», «Жаночы партрэт», «Балада аб міры», «Развітанне», «Чаканне», «Востраў смутку». Акрамя таго:

  • мемарыяльны комплекс «Чырвоны Бераг», пасёлак Чырвоны Бераг (архітэктар і кіраўнік праекта Леанід Левін, скульптар Аляксандр Фінскі, мастак Святлана Каткова)

  • помнік С.Полацкаму ў Полацку (скульптар А.Фінскі, архітэктары Георгій Фёдараў і Наталля Цавік)

  • помнік А. Міцкевічу ў Мінску (у суаўтарстве з А.Заспіцкім, архітэктар Георгій Фёдараў)

  • скульптурныя кампазіцыі для Нацыянальнага тэатра оперы і балета ў Мінску (у суаўтарстве са скульптарамі М.Шкробатам, Г.Буралкіным)

  • знак «Нулявы кіламетр» на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску (скульптар А.Фінскі, архітэктар А.Сардараў)

  • мемарыял «Яма. Мінскае гета» ў Мінску (архітэктар, і кіраўнік праекта Л.Левін, скульптары А.Фінскі, Э.Полак, архітэктары Я.Дзятлаў, А.Капалаў)

60 гадоў з дня нараджэння.
3 - Алена Раманаўна ЮРКЕВІЧ (1903, в.Азярычына-1986), Герой Сацыялістычнай працы (1950). У 1944-1960 гг. працавала ў калгасе імя 10-годдзя БССР (з 1952 г. - калгас "Кастрычніцкі"). 3 1949 г. - звеннявая па вырошчванню кок-сагызу. Званне Героя Сацыялістычнай працы прысвоена за высокія ўраджаі кок-сагызу – 110 гадоў з дня нараджэння.

19 - Антон Канстанцінавіч ЛЕАНЦЮК (1918, Хмельніцкая вобласць), Герой Савецкага Саюза (1944 г.). Камандзір артбатарэі, якая 4 ліпеня 1944 г. каля в.Вузляны за 3 гадзіны адбіла 6 варожых контратак, знішчыла многа жывой сілы і баявой тэхнікі. Узнагароджаны ордэнам Леніна, Айчыннай вайны І ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі медалямі. Ганаровы грамадзянін г.Мар'іна Горка (1988 г.). Яго імя носіць вуліца ў в.Вузляны - 95 гадоў з дня нараджэння.
25 - Марыя Кандрацьеўна АРЭШКАВА (1913, г.Ленінград-1980), заслужаны ўрач БССР (1958). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З 1944 г. – загадчыца аддзела аховы здароўя Пухавіцкага раёна, урач Мар’інагорскай бальніцы. Выбіралася дэпутатам ВярхоўнагаСавета БССР. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі - 100 гадоў з дня нараджэння.
29 - Фёдар Сяргеевіч ЛАДУЦЬКА (1943, в. Махоўка), член Беларускага Саюза мастакоў (1995). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1976 г. Працуе ў афарміцельным мастацтве. Асноўныя творы: экспазіцыя музея народнай творчасці ў в.Раубічы, літаратурна- мемарыяльны музей Я.Коласа ў в.Мікалаеўшчына, Альбуць, Акінчыцы; распрацоўка канцэпцыі афармлення праспекта Машэрава г.Мінск і інш. - 70 гадоў з дня нараджэння.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка