Бібліяграфічны паказальнік літаратуры да 100-годдзя з дня нараджэння паэта Міколы Засіма




Дата канвертавання27.03.2016
Памер43.03 Kb.
Брэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Цэнтральная гарадская бібліятэка

Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел


Яго шляхі ў

ягоных творах



Бібліяграфічны паказальнік літаратуры

да 100-годдзя з дня нараджэння

паэта Міколы Засіма

Брэст


2008
Мікалай Арцёмавіч Засім нарадзіўся ў вёсцы Шэні Пружанскага раёна ў сялянскай сям’і. Беззямелле і галеча пагналі бацькоў разам з дзецьмі ў Саратаўскую губерню, але голад на Паволжы прымусіў сям’ю Засімаў вярнуцца ў родную вёску.

У 1925 г. за рэвалюцыйную падпольную дзейнасць Мікола Засім быў арыштаваны. Пачатак яго творчай дзейнасці прыпадае на час турэмнага зняволення. Пасля гэтага Засім пастаянна друкуецца ў розных прагрэсіўных выданнях, але значна часцей выступае са сваімі вершамі перад сялянамі, якім падабаюцца яго творы. Вершы таленавітага паэта маюць пераважна сатырычны характар.

У дні Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Арцёмавіч партызаніць на Брэстчыне, піша пранікнёныя, натхняючыя на барацьбу вершы. Яны складаюць яркую старонку ў беларускаяй літаратуры. За ўдзел у Айчыннай вайне і праяўленую адвагу ў баявых аперацыях Засім быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

У 1948 годзе М.Засім быў накіраваны на працу ў рэдакцыю газеты “Заря”, пры якой стварыў літаратурнае аб’яднанне і да 1956 года быў яго душой і нязменным кіраўніком. Маладым літаратарам з Берасцейшчыны ў той час пашанцавала. Яны мелі сапраўдны прыклад “жывога” паэта Міколы Засіма, праз клапатлівыя рукі і шчодрае сэрца якога праходзілі амаль усе іх першыя спробы пяра. На той час Мікола Засім выдаў ужо два паэтычныя зборнікі “Ад шчырага сэрца” (1947) і “Вершы” (1954). Іх склалі творы розныя па тэмах і гучанні, але мысленне ў іх аўтара адно – гістарычнае і грамадзянскае. Ён імкнуўся па-мастацку асэнсаваць канкрэтна-гістарычны сэнс перажытага беларускім народам. Яго лепшыя вершы прасякнуты любоўю да роднага краю, людзей працы і сваёй малой радзімы, Пружаншчыны.

Не стала Міколы Засіма 19 ліпеня 1957 года. Пахаваны паэт на старых Трышынскіх-берасцейскіх могілках.

Аб жыцці і творчасці М.Засіма








Барысюк,У. Яго шляхі – у ягоных творах / Уладзімір Барысюк // Народная трыбуна.- 1998.- 21 лістапада






Гарай,А. Живёт во мне та первая встреча / Анатолий Гарай // Заря.- 1998.- 19 ноября






Гарай,А. Ралля, узараная вершам / Анатоль Гарай // Беларуская думка.- 2005.- №9.- С. 184-187



83.3 Бел7

Гардзіцкі,А. Узаемная любоў // Гардзіцкі, А. Сустрэчы.- Мн., 1972.- С. 65-68



83.3 Бел7

Калеснік,Ул. Мікола Засім // Калеснік, Ул. Лёсам пазнанае.- Мн., 1982.- С. 205-238



83.3 Бел7

Калеснік,Ул. Мікола Засім // Калеснік, Ул. Час і песні.- Мн., 1962.- С. 174-195



83.3 Бел

Калеснік,Ул. Урокі Засіма // Калеснік, Ул. Зорны спеў.- Мн., 1975.- С. 330-341






Камейша,К. Мікола Засім (1908-1957) / Казімір Камейша // Полымя.- 2007.- №5.- С. 91-94






Каско,А. “З-пад Пружаны, з вёскі Шэні...” / Алесь Каско // Брестский курьер.- 2003.- 27 ноября






Колесник,В. Корни и крылья / В.Колесник // Заря.- 1988.- 18 ноября






Колесник,В. Самородок / В.Колесник // Заря.- 1968.- 20 ноября






Крэйдзіч,А. Паэт вёскі і поля / Анатоль Крэйдзіч // Заря.- 2003.- 20 ноября



83.3(4Беи)-М8

Ляшук,В.Я. Літаратурная Берасцейшчына /В.Я.Ляшук, Г.М.Снітко.- Мн., 2008.- С.207-209, 226-227






Мікуліч,М. “Паэт сапраўдны - гэта воін...”: Творчасць Міколы Засіма давераснёўскага перыяду / Мікола Мікуліч // Роднае слова.- 2003.- №10.- С. 24-26






Тураў,У. “З прывітаннем – М. Засім...” / Уладзімір Тураў (старэйшы) // Заря.- 2007.- 17 ноября






Хазан,И. Из глубины народных криниц И.Хазан // Заря.- 1989.- 5 сентября

Творы М.Засіма,

надрукаваныя ў зборніках і часопісах

Уладзімр Калеснік аднойчы сказаў, што гэты творца пісаў так, як жыў: “Ужо на пачатку сваёй літаратурнай дарогі Засім дайшоў да ісціны, што мастацкі твор складаецца не проста са слоў, а з жыццёвага лёсу самаго аўтара і яго чытача”. У нейкай меры па творах Міколы Арцёмавіча сапраўды можна прасачыць не толькі яго біяграфію...

  1. Засім,М. Вершы / Мікола Засім; укл. Уладзімр Калеснік. – Мн. : Маст. Літ.,1973. – 160 с. – (Бібліятэка беларускай паэзіі).




  1. Засім.М. Выбранае / Мікола Засім; скл.Ул.Калеснік. – Мн.: Дзярж. выд. БССР. Рэд. маст. літ.. 1960. – 203 с.

  2. Засім,М. Вершы / М.Засім // Першацвет адраджэння / Скл. М.А.Федасеенка і інш..- Мн., 1995.- С.434-436

  3. Засім,М. Вершы / М.Засім // Анталогія беларускай паэзіі: У 3 т. Т.2. /Укл. А. Лойка- Мн., 1993.- С.265-268

  4. Засім,М. Вершы / М.Засім // Полымя.-2007.- №5.- С.95-97

  5. Засім,М. Вершы / М.Засім // Роднае слова.- 2003.- №10.- С.26-28

Складальнік: бібліёграф 1 катэгорыі Базан В.І.

Адказны за вып.: інжынер-праграміст Васіленка Ул.Л.

Рэдактар: заг. ІБА ЦГБ Чубо В.М.

Бульвар Шевченко, 3

204416



Е-mail: cgbibl@brest/by


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка