Біблейскія вобразы ў батлейцы. Цар Ірад




Дата канвертавання01.05.2016
Памер28.47 Kb.
Тэма:”Біблейскія вобразы ў батлейцы.Цар Ірад.”

Мэта:даць звесткі пра беларускі лялечны тэатр-батлейку,пазнаёміць з яе персанажамі,з асноўнымі кампанентамі батлейкі;звярнуць увагу вучняў на біблейскую аснову п’есы,саырычную абмалёўку цара Ірада;пашырыць веды вучняў пра жанравыя адметнасці п’еы,яе абавязковыя кампаненты.

Абсталяваннне:карціны на біблейскія тэмы,малюнкі з выглядам батлейкі,лялькі,партрэт Ф.Скарыны.

Эпіграф:Існаванне Бібліі як кнігі з’яўляецца самым каштоўным для чалавечай расы.Любая спроба зняважыць яе-гэта злачынства супраць чалавецтва.(І.Кант).

Ход урока:

I. Арганізацыйны момант.

II. Праверка дамашняга задання.

-Выступленне вучня з расказам пра Біблію.

Тэма Бібліі-Бог і яго любоў да чалавецтва.

Ідэя-калі апрача зямных асалодаў чалавек нічога больш за душою не мае і жыве бездухоўна,жыццё яго марнае.

-Ці бачылі вы Біблію?(выстава).

Настаўнік:Біблія тлумачыцьчым сэнс жыцця,што азначаюць сусветныя падзеі і што прынясе з сабой будучыня.Кожны з нас можа знайсці ў Бібліі тое,што будзе неабходным і зразумелым толькі яму.Не выпадкова,што да Бібліі звяртаюцца пісьменнікі,мастакі і музыканты.Яна натхняе на стварэнне новых твораў мастацтва.Так,з асветніцкай мэтай у пач.16ст.Ф.Скарына выдаў Біблію на роднай мове.

-Выступленне вучня пра Ф.Скарыну.

1)Дзе нарадзіўся Ф.Скарына?

2)Калі выйшла ў свет першая друкаваная кніга на беларускай мове?Дзе яна была выдадзена?

-Выразнае чытанне верша Ф.Скарыны “Біблія”.

III. Тлумачэнне новага матэрыялу.

-Актуалізацыя ведаў па тэме.Работа з ілюстрацыямі на дошцы.Малюнкі на біблейскія сюжэты.Ці знаёмы вучням адлюстраваныя сітуацыі?

-Знаёмства з новым матэрыялам.

1)Слова настаўніка.Біблейскія сюжэты карысталіся вялікай папулярнасцю ў народзе.Так узнік народны тэатр-батлейка.Слова “батлейка”пайшло ад польскай назвы горада Віфлеем (Веtleem), дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос.На Украіне-вяртэпПольшчы-шопка,а ў нас на Беларусі-батлейка.Тэатр батлейкавага тыпу пераносілі ці перавозілі на рэлегійнае свята ад храма да храма.У беларусь гэты тэатр трапіў у 16ст.Існавала некалькі тыпаў батлеек:1,2,3-х ярусныя.У верхняй частцы_сцэны нараджэння Хрыста.НА ніжнім-народныя інтэрмедыі.

2)З асаблівасцямі батлейкі мы пазнаёмімся з артыкула на стар.100-102.

3)Чытаннне артыкула і запіс у сшыткі.

IV. Гутарка па выяўленню ўражання ад прачытанага.

-Як называўся вандроўны лялечны тэатр?Адкуль паходзіць яго назва?

-Як была ўладкавана батлейка?

-Якія персанажы дзейнічалі ў батлейцы?

V. Фізкультхвілінка.

VI. Сёння мы пазнаёмімся з п’есай Цар Ірад, у аснову якой пакладзена біблейская гісторыя аб нараджэнні Спасіцеля.

Чытанне ўрыўка па ролях.

V. Замацаванне новага матэрыялу.

Пытанні пасля чытання.

-Якія сцэны паказваюцца на верхнім ярусе?

-Пра якую падзею абвясціў хор?

-Дзе далей адбываецца дзеянне?

-Якія дзейныя асобы ў спектаклі?

-Якім вы ўяўляеце Ірада?Зачытайце месцы,дзе цар Ірад сябе характарызуе.

Я цар Ірад,

Я.я слаўны,

Сяду на свій трон дзяржаўны.

Я вялікі разумнік…

-Чаму цар Ірад загадаў Воіну забіць усіх немаўлят?Зачытайце.

Чуў я,што ў маім царстве

Новы цар нарадзіўся…

-Якім паказаны Воін?(Выканваў усе загады цара не задумваючыся.)

-Як Чорт адносіцца да цара Ірада?

-Чаму Смерць прыйшла да Ірада?На чыім яна баку?

VI. Абагульненне.

-Хто з герояў спадабаўся і чаму?

-Хто зусім не спадабаўся і чаму?

-Прыгадайце фінал гэтай п’есы.Як пакарана зло?

VII. Падвядзенне вынікаў роботы, выстаўленне адзнак.

VIII. Рэфлексія.Вучням прапануецца адказаць на пытанні:

-Чаму навучыліся на ўроку?

-Што спадабалася?

-Што здзівіла?

IX. Дамашняе заданне. Выразнае чытанне ўрыўка, зрабіць малюнкі персанажаў, прачытаць Зм.Бядуля “Зямля.”



-

ГУО «СОШ №44 им. Н.А. Лебедева», Тихоненко Наталья Владимировна



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка