Быў такі выпадак




Дата канвертавання29.05.2016
Памер19.68 Kb.
Быў такі выпадак.
Двое самых родных, самых блізкіх людзей не бачыліся 22 гады. Двое -маці i сын - лічылі, што страцілі адзін аднаго назаўсёды. Вайна раскідала ix у розныя бaкi. Маці, Яўгенію Сцяпанаўну Бясецкую, вывезлі ў фашысцкую Герма нiю. Двухгадовы хлопчык застаўся на дарогах Беларусi. Ен не ведаў свайго iмя, свайго прозвiшча, сваёй мацi. Хтось­цi з добрых людзей падабраў дзiця сярод вайны, дзялiў з iм апошнi кавалах хлеба. Пасля вызвалення Расонскага раёна хлопчык выхоўваўся ў Клясцiцкiм, Дры­сенскiм, потым Полацкiм дзiцячых дамах. Далi яму iмя Васiль, а прозвiшча Невя­домскі. У графе месца нараджэння зна­чылася в. Якубова. Магчыма, там яго знайшлi.

Васiль вырас. Вучыўся ў Чэлябiнскiм рамесным вучылiшчы, адслужыў у Савецкай Apмii. Пасля дэмабiлiзацыi вярнуўся ў Расонскi раён. Нейкае далёкае асаблiвае пачуццё падказвала - тут яго радзiма.

Хлопец быў здольны да музыкi. Улад­каваўся на працу ў раённым аддзеле культуры. Аднойчы ён расказаў сваю гiсторыю гаспадару дома, дзе жыў на кватэры, Аляксандру Iванавiчу Пайлову. Аляксандр Iванавiч вельмi ўважлiва паглядзеў на хлопца. Яму падалося, што ён ужо недзе бачыў гэтыя рысы. Толькi дзе? Напружаная памяць некалькi дзён не давала яму спакою. I раптам ён успомнiў. Да суседзяў Бясецкiх прыязджала сястра гаспадара дома Яўгенiя Сцяпанаўна Самусёнак. Нешта агульнае ў яе было з гэтым хлопцам. I потым, здаецца, тая жанчына расказвала, што згубiла ў час вайны свайго сына. Яшча не верачы ў верагоднасць сваёй здагадкi, Пайловы напiсалi пiсьмо Яўгенii Сцяпанаўне. Яна неадкладна прыехала ў Расоны. Сын! Мацi сэрцам адчула, што гэта ён.

I вось яны сустрэлiся. Самыя блiзкiя, самыя родныя. Не выказаць звычайнымi словамi гэтай радасцi. Нельга яе ўкласцi ў словы.



...Яўгенiя Сцяпанаўна пасля вызвален­ня Беларусi вярнулася ў родныя мясцiны. Пасялiлася ў вёсцы Алешша Полацкага раёна. Шмат гадоў шукала сына, пiсала ў розныя iнстанцыi. Але ўсё дарэмна. I толькi шчаслiвы выпадак звёў родных людзей.

3. Новiк.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка