«Белзнешэканамбанк» удакладняе №127-128




Дата канвертавання07.05.2016
Памер11.37 Kb.
«Белзнешэканамбанк» удакладняе...
18.08.2009 №127-128
У нумары за 11.08.2009 г. мы надрукавалі заметку "Яшчэ адзін банк атрымаў рэйтынг "негатыўны", у якім ішла размова пра тое, што адзін з вядучых банкаў краіны атрымаў ад аўтарытэтнага агенцтва Fitch рэйтынг "негатыўны". Спецыялісты банка зрабілі некалькі важных удакладненняў да гэтага матэрыялу.
Па-першае, яны заўважаюць, што рэйтынг, які прысвоены вядомым агенцтвам Fitch, носіць комплексны характар, у ім утрымліваецца шэсць паказчыкаў. Сапраўды, па адным з гэтых паказчыкаў прысвоены так званы "негатыўны прагноз", але гэта звязана не з паказчыкамі і дынамікай развіцця банка, а ацэньвае ўнутраную і знешнюю фінансавую рызыку краіны ва ўмовах уплыву сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу на эканоміку і банкаўскую сістэму дзяржавы.
Па-другое, рэйтынгавая адзнака Fitch — першая для "Белзнешэканамбанка", таму больш правільна было б казаць, што рэйтынг не "зніжаны", а "прысвоены". Больш за тое, комплексны рэйтынг, які прысвоены "Белзнешэканамбанку" агенцтвам Fitch, па сутнасці з'яўляецца адным з самых высокіх сярод беларускіх банкаў. Што ж датычыцца адзнакі "негатыўны прагноз", то, як заўважаюць спецыялісты, яе ў перыяд фінансавага крызісу маюць многія замежныя і большасць расійскіх банкаў.
Недакладнай палічылі ў банку і сцвярджэнне, што "эксперты Fitch лічаць, што беларускаму банку патрабуецца падтрымка ад расійскага ВЭБ". Так, у адпаведнай справаздачы агенцтва Fitch напісана наступнае: "Fitch прагназуе, што ў выпадку, калі "Белзнешэканамбанку" спатрэбіцца падтрымка, то яго галоўны акцыянер — расійскі "Внешэкономбанк" хутчэй за ўсё будзе мець жаданне і магчымасць яе прадаставіць".


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка