Белорусская государственная сельскохозяйственная академия




Дата канвертавання19.03.2016
Памер54.81 Kb.
БЕЛОРУССКАЯ ГОСУДАРСТВЕННАЯ СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННАЯ АКАДЕМИЯ
ФАКУЛЬТЕТ БИЗНЕСА И ПРАВА

индивидуальный зачет


ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ПРАВА І ДЗЯРЖАВЫ
РАЗВІЦЦЕ МЯСЦОВАГА САМАКІРАВАННЯ Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ

ПАНТАПЛЁВ АНДРЕЙ ВИКТОРОВИЧ , 4 КУРС ДНЕВНОЕ ОТДЕЛЕНИЕ

8 033 658 72 73

ГОРКИ 2008



Развіцце мясцовага самакіравання ў Вялікім княстве Літоўскім

У наш час, магчыма, цяжка ўявіць сабе краіну, у якой не існавалі б органы мясцовага самакіравання. Бо паразважайце, ці змогуць цэнтральныя органы кіраваць вялікімі тэррыторыямі, да и вялікімі людскімі рэсурсамі без падтрымкі на месцах? Магчама не! А што ж казаць пра Сярэднявечча, калі краіна час ад часу ўдзельнічала ў войнах, да і падавіць народнае паўстанне, я лічу, - справа не з легкіх.

Мясцовыя органы ўлады і кіравання на дзяржаўных зем­лях ў ВКЛ будаваліся ў адпаведнасці з іх адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. Да ўтварэння ваяводстваў і паветаў асобныя землі кіраваліся намеснікамі вялікага князя. На маю думку, намеснікі былі вельмі надзейнымі людзьмі, калі князь заплюшчыўшы вочы мог ім даверыць сваю маемасць. Пры намесніках былі такія службовыя асобы, як ключнік, гараднічы, цівун, канюшы, ляснічы, пасады якіх у асноўным засталіся і пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565-1566 гг., што падзяліла Вялікае княства Літоўскае на ваяводствы (акрамя існаваўшых раней уводзіліся і новыя), паветы і воласці. Што лічыцца гэтых службовых асоб, то іх існаванне тлумачыцца ў асноўным немагчымасцю аднаго толькі намесніка сачыць за ўсімі справамі падначаленных яму зямель [ 2, c. 168].

Саслоўна-прадстаўнічымі органамі мясцовай улады вы­ступалі павятовыя і ваяводскія соймікі. У іх удзельнічалі ўсе землеўласнікі павета ці ваяводства.

Мясцовыя органы ўлады мелі шырокія паўнамоцтвы і ма­ла залежалі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам, а таксама актамі мясцовай адміністрацыі.

На тэрыторыі ваяводства прадстаўніком вышэйшай улады быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і ў значнай ступені судовыя органы. Ваявода - буйны феадал з ураджэнцаў ВКЛ - пажыццёва прызначаўся вялікім князем і Радай. Бліжэйшым памочнікам ваяводы быў кашталян, які ўзначальваў войска галоўнага замка і апалчэнне.

Ключнік адказваў за спагнанне падаткаў і чыншу, гараднічы быў камендантам замка, лоўчы і ляснічы наглядалі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі. Гледзячы на гэты факт, можна з упэўненасцю сказаць, што ніжэйшыя службовыя асобы не здарма займалі свае пасады, так як выконваць абавязкі з такім прафесіяналізмам не мог больш ніхто [ 1, c. 133-135]

Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў стараста, які так­сама прызначаўся вялікім князем і Радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў падстараста. Паўнамоцтвы старасты былі блізкія да паўнамоцтваў ваяводы, у тым ліку і ў галіне правасуддзя. Памочнікам старасты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які камандаваў павятовым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынстваваў на пасяджэннях павятовага сойміка. На мой погляд, становішча ваяводы і старасты нагадвала своасаблівую форму таталітарнага рэжыму з поўным падначаленнем сабе простага простага насельніцтва [ 3, c. 335].

Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання (на ўзроўні воласці) былі дзяржаўцы - кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў. Да XV ст. дзяржаўцы называліся цівунамі. Яны мелі права вяршыць суд над усімі простымі людзьмі, якія жылі на падначаленай ім тэрыторыі. Гэтак жа, як ваяводы і старасты, дзяржаўцы неслі адказнасць за сваю дзейнасць перад урадам [ 4, c. 226 -228]

Органы мясцовага кіравання і самакіравання ў гарадах Бе­ларусі якія рэгулявалі жыццядзейнасць карпарацый мяшчан, значна адрозніваліся ад другіх мясцовых органаў улады на месцах. Па арганізацыі кіравання і характары залежнасці ад вышэйшых органаў улады беларускія гарады падзяляліся на тыя, якія мелі спецыяльныя граматы (прывілеі) на Магдебургскае права, і тыя, якія іх не мелі. Гарады, якія атрымалі прывілеі, выключаліся з адміністрацыі ваявод і старастаў, у іх утвараліся органы гарадскога кіравання (магістрат) у спалучэнні з некаторымі элементамі самакіравання.

У магістрат (Раду) уваходзілі войт, бурмістры, радцы і лаўнікі. Войт стаяў на чале гарадской адміністрацыі і суда, прызначаўся на гэтую пасаду ўрадам з ліку феадалаў або гараджан і ажыццяўляў правасуддзе сумесна з сябрамі гарад­ской Рады і лаўнікамі (засядацелямі). Сістэма гарадскога правасудзя нечым нагадвала сучасную, бо да гэтага правасудже ажыццяўлялі князі альбо іх намеснікі.

У большасці беларускіх гарадоў Рада складалася прыкладна з 6-20 чалавек. Як правіла, у яе ўваходзілі найбольш багатыя купцы, кіраўнікі рамесных цэхаў, багатыя майстры-рамеснікі. У адных гарадах Рада выбіралася мяшчанамі, у другіх яе фарміраваў войт. Рада вызначала асноўны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі і кіравала пытаннямі добраўпарадкавання і ўтрымання ў баявой гатоўнасці абарончых збудаванняў, займалася зборам сродкаў на гарадскія патрэбы, ажыццяўляла кантроль за іх расходаваннем і г.д. Набыцце гарадамі Магдэбурскага права стала пачаткам уваходжання прадстаўнікоў нефеадальнага паходжання ў сістэму меснага самакіравання.

Прыватнаўласніцкія гарады былі ўласнасцю асобньгх князёў і паноў. Таму кіраванне ў іх залежала ад волі уладальніка, які мог дазволіць утварэнне мясцовых органаў у адпаведнасці з магдэбургскім правам або прызначыць у горад свайгонамесніка-кірауніка [ 5, c. 336-339].

Падводзячы вынікі можна з упэўненасцю сказаць, што сістэма мясцовага кіравання насіла строга цэнтралізаваны характар, адпаведна якому князю падпарадкоўваецца ўвесь эшалон мясцовай ўлады: ад намеснікаў князя ( ваявода. стараста) да службовых асоб ніжэйшага парадку. Разам з тым гэта сістэма характарызуецца разгалінованасцю з утварэннем асобай сістэмы службовых асоб на месцах.



Перечень использованных источников:

  1. Государство и право Беларуси в XIV-XVI веках: Учебное пособие. // Довнар Т.И., Шелкопляс В.А. – Минск, 1993 г.

  2. История государства и права беларуси: Учебное пособие. // А.Ф.Вишневский. – Минск, 2003г.

  3. Краткий очерк истории Беларуси: Учебное пособие. // Игнатовский В. – Минск, 1925г.

  4. Краткий очерк истории государства и права Беларуси: Учебное пособие. // Юхо Я.А. – Минск, 1992г.

  5. Социально-политическое развитие городов Беларуси в XVI-первой половине XVII века: Учебное пособие. // Копысский З.Ю. – Минск, 1975г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка