Белорусская государственная сельскохозяйственная академия




Дата канвертавання17.03.2016
Памер53.36 Kb.
БЕЛОРУССКАЯ ГОСУДАРСТВЕННАЯ СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННАЯ АКАДЕМИЯ

ФАКУЛЬТЕТ БИЗНЕСА И ПРАВА

индивидуальный зачет



ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ПРАВА І ДЗЯРЖАВЫ

РАЗВIЦЦЁ МЯСЦОВАГА САМАКIРАВАННЯ У ВЯЛIКIМ КНЯСТВЕ ЛIТОУСКIМ

ШУМАНСКАЯ ЮЛИЯ СЕРГЕЕВНА, 4 курс дневное отделение

8 029 239 61 94

ГОРКИ 2008



Развiццё мясцовага самакiравання у Вялiкiм Княстве Лiтоускiм

Мясцовыя органы улады i кiравання на землях Вялiкага Княства Лiтоускага (далей – ВКЛ) будавалiся у адпаведнасцi з iх адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. Дзяржауны лад ВКЛ характарызавауся дзяленнем яго на дзве часткi: цэнтральную i землi мяжуючыя [4, c.72]. У XV ст. буйныя васальныя княствы былi пераутвораны у ваяводствы або паветы, дзе кiраунiцтва знаходзiлася у руках намеснiкау вялiкага князя – ваяводы i старасты.

Трэба адзначыць, што землi мяжуючыя не злiвалiся у адно асноуным дзяржауным ядром, захоувалi сваю дзяржауна-прававую адасобленнасць i выступалi як аутаномныя суб`екты дзяржауна-прававых адносiн. Тут працягвау захоувацца адасоблены мясцовы аппарат дзяржаунага кiравання, з той толькi рознiцай, што узначальвауся ён спачатку асобнымi князямi, а затым вялiкакняскiмi намеснiкамi.

Да утварэння ваяводствау i паветау асобныя землi кiравалiся намеснiкамi вялiкага князя. Пры iх былi i такiя службовыя асобы, як ключнiк, гараднiчы, ляснiчы, цiвун, пасады якiх захавалiся i пасля адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565-1566 гг., што падзялiла ВКЛ на ваяводствы, паветы i воласцi (акрамя iснуючых) [2, c. 52].

Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне ВКЛ у XIII-XVI стст. характарызавалася захаваннем старых гранiц, якiя былi памiж асобнымi княствамi да утварыння ВКЛ. Пры вялiкiм князi Гедымiне (1316-1341) гэта дзяленне iстотна не змянiлася. Пры Альгердзе (1345-1377) цэнтральная частка была падзелена на дзве ваенна-адмiнiстрацыйныя акругi: Вiленскае i Трокскае ваяводствы [4, c.72].

Саслоуна-прадстаунiчымi органамi мясцовай улады выступалi павятовыя i ваяводскiя соймiкi. У iх удзельнiчалi усе землеуласнiкi павета цi ваяводства.

Мясцовыя органы улады мелi шырокiя паунамоцтвы i мала залежалi ад цэнтральных органау. У сваёй дзейнасцi яны кiравалiся агульнадзяржаунымi нарматыунымi актамi i мясцовым звычаёвым правам, а таксама актамi мясцовай адмiнiстрацыi.

На тэрыторыi ваяводства прадстаунiком вышэйшай улады быу ваявода. Ён узначальвау адмiнiстрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя i у значнай ступенi судовыя органы. Яго блiжэйшым памочнiкам быу кашталян. Ён узначальвау апалчэнне i войска галоунага замка.

Ключнiк адказвау за спагнанне падаткау i чыншу, гараднiчы быу камендантам замка, лоучы i ляснiчы наглядвалi за ляснымi i паляунiчымi угоддзямi.

Кiраунiком адмiнiстрацыi быу стараста, а яго намеснiкам – падстараста. Паунамоцтвы старасты былi падобны на паунамоцтвы ваяводы. Павятовым апалчэннем шляхты кiравау павятовы маршалак, якi таксама старшынствавау на пасяджэннях павятовых соймiкау.

Нiжэйшым звяном у сiстэме мясцовага кiравання былi кiраунiкi дзяржауных i вялiкакняжацкiх маёнткау – дзяржауцы, якiя неслi адказнасць перад урадам. Яны мелi права вершыць суд нал усiмi простымi людзьмi, якiя жылi на падначаленай iм тэрыторыi. Памочнiкамi дзяржауцау былi сельскiя войты, якiя сачылi за парадкам у сёлах i выкананнем павiннасцей сялянамi [2, c. 53]. Непасрэднае кiраванне у сёлах ажыцяулялi выбарныя сялянскiя органы – старцы, соцкiя, дзесяцкiя.

Трэба адзначыць, што жыхары гарадоу, якiя мелi магдэбургскае права, атрымлiвалi шэраг правоу i прывiлеяу. Перш за усё гэта тычыцца правоу на удзел у фармiраваннi органау гарадскога самакiравання. Адначасова трэба звярнуць увагу на тое, што кiраванне агульнымi справамi у гарадах, якiя карысталiся магдэбургскiм правам, знаходзiлася, як правiла, у руках заможных гаражан.

Гарады, якiя атрымлiвалi прывiлеi, выключалiся з адмiнiстрацыi ваявод i старастоу. У iх утваралiся органы гарадскога кiравання – магiстрат – у спалучэннi з некаторымi элементамi самакiравання. Сюды уваходзiлi войт, бурмiстры, радцы, лаунiкi. Войт быу главой гарадской адмiнiстрацыi i суда i ажыцяуляу правасуддзе сумесна з сябрамi гарадской Рады i лаунiкамi. Памочнiкам войта па кiраваннi справамi у горадзе быу бурмiстр [5, c. 163].

У большасцi беларускiх гарадоу Рада складалася прыкладна з 6-20 чалавек. Як правiла, сюды уваходзiлi найбольш багатыя купцы, кiраунiкi рамесных цэхау, багатыя майстры-рамеснiкi. У адных гарадах Рада выбiралася мяшчанамi, у другiх яе фармiравау войт. Рада вызначала асноуны напрамак развiцця гарадской гаспадаркi i кiравала пытаннямi добраупарадкавання i утрымання у баявой гатоунасцi абарончых збудаванняу, займалася зборам сродкау на гарадскiя патрэбы, ажыцяуляла кантроль за iх расходваннем i г.д.

Прыватнауласнiцкiя гарады былi у ласнасцю асобных князёу i паноу. Таму кiраванне у iх залежыла ад волi уладальнiка, якi мог дазволiць утварэння мясцовых органау у адпаведнасцi з магдэбургскiм правам або прызначыць у горад свайго намеснiка-кiраунiка. Трэба адзначыць i тое, што горад служыу феадалу не толькi у якасцi крынiцы грашовых даходау, але i як адмiнiстрацыйна-палiтычны цэнтр, абарончы апорны пункт.

Такiм чынам, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне ВКЛ у XII-XIV стст., якое характарызавалася захаваннем старых гранiц, што былi памiж асобнымi княствамi да утварыння ВКЛ, як i захаванне мясцовых органау кiравання, было выгадна як мясцовым феадалам, якiя захавалi у сваiх руках кiраванне на месцах, так i цэнтральнаму ураду, што абапiрауся на мясцовых феадалау. Усе гэта сведчыць аб тым, што дзяржауны лад ВКЛ напачатку характарызавауся наяунасцю шырокай аутаномii асобных земляу-княствау, якiя увайшлi у яго склад.



Перечень использованных источников:

  1. Государство и право Беларуси в XIV-XVI веках: Учебное пособие. // Довнар Т.И., Шелкопляс В.А. – Минск, 1993 г.

  2. История государства и права беларуси: Учебное пособие. // А.Ф.Вишневский. – Минск, 2003г.

  3. Краткий очерк истории Беларуси: Учебное пособие. // Игнатовский В. – Минск, 1925г.

  4. Краткий очерк истории государства и права Беларуси: Учебное пособие. // Юхо Я.А. – Минск, 1992г.

  5. Социально-политическое развитие городов Беларуси в XVI-первой половине XVII века: Учебное пособие. // Копысский З.Ю. – Минск, 1975г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка