Белорусская государственная сельскохозяйственная академия




Дата канвертавання16.03.2016
Памер110.18 Kb.
БЕЛОРУССКАЯ ГОСУДАРСТВЕННАЯ СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННАЯ АКАДЕМИЯ

ФАКУЛЬТЕТ БИЗНЕСА И ПРАВА

командный зачет

Команда PERSONAE GRATAE

ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЖЯРЖАВЫ І ПРАВА



СТАСЕВИЧ СЕРГЕЙ МИХАЙЛОВИЧ, 4 курс дневное отделение, капитан

8 029 765 08 47



ЮДИЦКАЙТЕ ВАЛЕРИЯ ЮРЬЕВНА, 5 курс дневное отделение, 8 029 749 11 19

АРГУНОВА еКАТЕРИНА Николаевна, 5 курс дневное отделение, 8 029 244 24 29

ВАЙНИЛОВИЧ ЮЛИЯ АЛЕКСАНДРОВНА, 5 курс дневное отделение, 8 029 548 75 30

ШИДЛОВСКИЙ АНДРЕЙ ГЕННАДЬЕВИЧ, 5 курс дневное отделение, 8 029 745 19 08

ЗАПАСНЫЕ


ИЩЕНКО НАТАЛЬЯ ПАВЛОВНА, 5 курс дневное отделение, 8 029 748 57 76

ТЕТЕРВЁНОК ОЛЕГ ВЛАДИМИРОВИЧ, 5 курс дневное отделение, 8 029 218 06 36

ГОРКИ, 2008



ІНФАРМАЦЫЙНА – ПРАВАВЫЯ РЭСУРСЫ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ: СУЧАСНЫ СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ
Другая палова XX стагоддзя і насталае XXI стагоддзе былі адзначаныя сапраўдным прарывам у вобласці высокіх тэхналогій. У апошняе дзесяцігоддзе XX стагоддзя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі (далей – IКТ) сталі адным з найважнейшых фактараў, якія ўплываюць на развіццё грамадства. Іх рэвалюцыйнае ўздзеянне мае стаўленне да дзяржаўных структур і інстытутаў грамадства, эканамічнай і сацыяльнай сфер, навукі і адукацыі, культуры і спосабу жыцця людзей. Шматлікія развітыя краіны ў поўнай меры ўсвядомілі тыя каласальныя перавагі, якія нясе з сабой развіццё і распаўсюджванне IКТ. Ні ў кога не выклікае сумнення той факт, што рух да інфармацыйнага грамадства - гэта шлях у будучыню чалавечай цывілізацыі.

Дзяржаўная палітыка інфарматызацыі пачала складвацца ў Рэспубліке Беларусь з пачатку 90 – х гадоў. Змест гэтай палітыкі зводзiўся ў асноўным да забеспячэння навукова-тэхнічных, вытворча-тэхналагічных і арганізацыйна-эканамічных умоў стварэння i развiцця інфармацыйных тэхналогій, інфармацыйнай інфраструктуры, сістэмы фармiравання інфармацыйных рэсурсаў.

Савет Министраў Рэспублiкi Беларусь 27 лiстапада 1991 года прыняў Праграму інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 1991 – 1995 гады i на перыяд да 2010 года. Праграмай прадугледжвалася інфарматызацыя трох асноўных сфер: сацыяльнай, матэрыяльнай вытворчасці і кіравання.

Аднак з-за абмежаваных фінансавых рэсурсаў па рашэнню Урада выконваліся толькі асобныя праекты Праграмы інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 1991 – 1995 гады i на перыяд да 2010 года. Пачыная з 1993 года з сістэмы дзяржаўнага планіравання былі выключаныя інвестыцыйныя сродкі на рэалізацыю праектаў у вобласці інфарматызацыі, лiквiдавана адпаведная дзяржаўная справаздачнасць. Многаразовая перадача функцый каардынацыі дзейнасці ў вобласці інфарматызацыі паміж міністэрствамі і іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання прывяла да фактычнага прыпынення работ па стварэнню інфармацыйных сістэм і выкананню гэтай Праграмы. Амаль паўсюдна ўкараніўся тэхнакратычны падыход да рашэння праблем інфарматызацыі, пры якім пераважае закупка сродкаў вылічальнай тэхнікі і пабудова інфармацыйных сетак, якія ацэньваюцца ў катэгорыях бітаў, байтаў, хуткасцяў вычыслення і перадачы дадзеных. Пры гэтым забываецца канчатковая мэта стварэння інфармацыйных сістэм – павышэнне аператыўнасці і якасці прыняцця кіраўнічых рашэнняў, эканамічнай эфектыўнасці суб'ектаў гаспадарання і інш. Перашкодай для належнага выкарыстання ведамасных інфармацыйных сістэм з'яўляецца таксама адсутнасць у шматлікіх выпадках адпаведных аналітычных службаў, якія б забяспечвалі збор дадзеных і эфектыўную эксплуатацыю такіх сістэм, а таксама недастатковая камп'ютарная пісьменнасць карыстальнікаў, у тым ліку дзяржаўных службоўцаў.

У выніку, нягледзячы на паўсюднае распаўсюджванне сучасных праграмных і тэхнічных сродкаў інфарматызацыі, інфармацыйнае забеспячэнне дзяржаўных органаў, юрыдычных і фізічных асоб знаходзіцца яшчэ на нізкім узроўні.

У сувязі з гэтым аб'ектыўна наспела неабходнасць правядзення адзінай дзяржаўнай палітыкі інфарматызацыі. Гэтая палітыка ў першую чаргу павінна быць накіраваная на ўзгадненне інтарэсаў грамадства, дзяржавы і грамадзян і насіць комплексны, сістэмны характар. У аснове яе павінна стаяць рашэнне такіх задач, як станаўленне галіны інфармацыйных паслуг, забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі грамадства, дзяржавы і асобы, пашырэнне прававога поля рэгулявання адносін, звязаных з атрыманнем, распаўсюджваннем і выкарыстаннем інфармацыі.

Асновы гэтай новай палітыкі пачалі закладвацца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Для выпрацоўкі дзяржаўнай палітыкі ў вобласці інфарматызацыі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 1998 года № 591 “Аб стварэнні міжведамаснай камісіі па пытаннях інфарматызацыі” была створана міжведамасная камісія па пытаннях інфарматызацыі.

У сучасны момант у краіне рэалізуецца шырокі комплекс работ, накіраваных на развіццё і шырокае выкарыстанне ІКТ у розных сферах дзейнасці (дзяржаўным і мясцовым кіраванні, матэрыяльнай вытворчасці, ахове здароўя, культуры, навуцы, сацыяльнай сферы і інш.). Пачалась рэалізацыя праектаў па стварэнню сеткавай інфраструктуры дзяржаўных органаў у мэтах забеспячэння аўтаматызаванага інфармацыйнага ўзаемадзеяння паміж імі на базе фарміравання адзінага нацыянальнага інфармацыйнага рэсурсу, выхаду ў глабальныя міжнародныя інфармацыйныя сеткі. Вызначаны пералік інфармацыйных рэсурсаў, якія маюць дзяржаўнае значэнне. Ажыццяўляецца іх дзяржаўная рэгістрацыя.

У 2000 годзе была зробленая спроба распрацоўкі інтэгральнай праграмы развіцця інфарматызацыі ў Рэспубліке Беларусі. Праект праграмы быў разгледжаны на пасяджэнні міжведамаснай камісіі па пытаннях інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь, дапрацаваны з улікам яе заўваг, аднак Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ен не быў зацверджаны ў сілу яго недастатковай мэтанакіраванасці і комплекснасці.

На ліквідаванне адзначаных негатыўных момантаў і фактараў і накіравана Дзяржаўная праграма інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 2003 – 2005 гады і на перспектыву да 2010 года “Электронная Беларусь” (далей - Праграма), якая распрацавана ў выкананне даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь калектывам спецыялістаў розных арганізацый і ўстаноў рэспублікі пад кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Пры падрыхтоўцы Праграмы выкарыстан вопыт шматлікіх замежных дзяржаў па фармаванню аналагічных праграм (Расійская Федэрацыя, Польшча, Індыя і іншыя). У сучасны момант у краіне дзейнічае шэраг нарматыўных прававых актаў, якія накіраваны на эфектыўнае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій. Сярод іх Закон Рэспублікі Беларусь “Аб інфарматызацыі”, Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 1997 года № 338 “Аб стварэнні Нацыянальнага цэнтра прававой інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь”, Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2002 года № 609 “Аб нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь і аб занясенні змен і дадаткі ва Ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1998 года № 524”, Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 1998 года № 565 “Аб парадку распаўсюджвання прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь”. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій здольна карэнным чынам паўплываць на адносіны дзяржавы і чалавека, садзейнічаць пашырэнню праў і свабод. У палітычнай сферы магчыма выкарыстанне ІКТ для галасавання, абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў, разгляду адозваў грамадзян. Лічым, што акты павінны публікавацца не толькі ў тых газетах, якія з'яўляюцца афіцыйнымі выданнямі, але і ў электронным банку дадзеных прававых актаў альбо на вэб-сайце. Своечасовым было б рашэнне аб тым, што заканадаўчыя акты ўступаюць у сілу пры ўмове іх апублікавання ў электронным выглядзе.

У перспектыве асобныя адміністрацыйныя справы, напрыклад, у вобласці парушэння правіл дарожнага руху, маглі б разглядацца на аснове распрацаванай камп'ютэрнай праграмы. Такім чынам можна было б пазбегнуць злоўжыванняў. Але зразумела, што ў грамадзяніна, не згоднага з разлікам камп'ютэрнай праграмы, павінна быць права на зварот са скаргай у суд.

Ажыццяўленне асноўных палажэнняў і выкананне практычных мерапрыемтсваў дзяржаўнай палітыкі ў вобласці інфарматызацыі будзе азначаць мэтанакіраванае пасоўванне краіны да інфармацыйнага грамадства, што прадугледжвае:

1) паслядоўнае рэфарміраванне і ўдасканальванне дзейнасці дзяржаўных органаў на аснове:

- пануючай ролі дзяржавы ў інфарматызацыі грамадства і кіраванні інфармацыяй як найважным рэсурсам сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця;

- грамадскіх і асабістых інфармацыйных патрабаванняў, сферы інфармацыйных і тэлекамунікатыўных паслуг;

2) паступовае ператварэнне пераваг інфарматызацыі грамадства ў рэальныя матэрыяльныя і духоўныя даброты для насельніцтва краіны;

3) умацаванне нацыянальнай бяспекі ў выніку дасягнення высокага ўзроўню інфармацыйнай бяспекі і забеспячэнне міжнароднага статусу Рэспублікі Беларусь як паўнацэннага ўдзельніка сусветнай інфармацыйнай супольнасці.

Падводзячы вынік трэба заўважыць, што новыя тэхналогіі карэнным чынам мяняюць уяўленні людзей аб развіцці грамадства на сучасным этапе і тым самым вымушаюць юрыстаў-практыкаў і, як вынік, судовыя органы змяняць падыходы да рашэння новых прававых праблем з улікам рэалій сучаснасці і перадавых навуковых распрацовак.


Спіс выкарыстаных крыніц:
1. Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь ад 15 сакавiка 1994 г., за змяненнямi i дапаўненнямi, прынятымi на рэспублiканскiх рэферэндумах ад 24 лiстапада 1996г. i 17 кастрычнiка 2004г.–Мінск: Амалфея, 2005. -48с.

2. Закон Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 1993 года № 2105-Х11 “Аб асновах дзяржаўнай навукова – тэхнічнай палітыкі” // Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1993 г., № 7.

3. Закон Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 1995 года . № 3850-Х11 “Аб інфарматызацыі” // Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 33.

4. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2002 года №1819 “Ад дзяржаўнай праграме інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 2003 – 2005 гады і на перспектыву да 2010 года “Электронная Беларусь” // Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 3.



5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 красавіка 1999 года № 195 “Аб некаторых пытаннях інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь” // Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 28.

6. Р. А. Васілевіч. “Інфармацыйныя тэхналогіі ў Рэспубліке Беларусь: прававыя рэаліі перспектывы”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка