Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага вучэбная праграма факультатыўных заняткаў




Дата канвертавання17.03.2016
Памер91.65 Kb.


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі



БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ

Ў СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА


Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў

па гісторыі Беларусі для вучняў VIІ класа

агульнаадукацыйных устаноў

Аўтар-складальнік: В. А. Варонін


Мінск 2009



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Актуальнасць правядзення факультатыва абумоўлена важнасцю вывучэння айчыннай гісторыі для грамадзянскага, патрыятычнага і гуманістычнага выхавання маладога пакалення, вялікім значэннем перыяду Вялікага княства Літоўскага ў гісторыі Беларусі, якое заключаецца, у прыватнасці, у фарміраванні беларускай народнасці. Глыбокія і трывалыя веды ў галіне айчыннай гісторыі павінны дапамагчы школьнікам зразумець асноўныя заканамернасці развіцця роднай краіны ў мінулым, стаць трывалым падмуркам для разумення яе сучаснага становішча і перспектыў далейшага развіцця.

Мэта факультатыва: авалоданне вучнямі VII класа паглыбленымі сістэматычнымі ведамі аб гісторыі Беларусі эпохі знаходжання беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага, далучэнне школьнікаў да нацыянальных, еўрапейскіх і сусветных культурна-гістарычных традыцый.

Да ліку найважнейшых задач факультатыва належаць:

фарміраванне ў вучняў VII класа паглыбленых факталагічных і гісторыка-тэарэтычных ведаў у галіне айчыннай гісторыі сярэдзіны XIII — сярэдзіны XVI стст.;

сістэматызацыя ведаў па айчыннай гісторыі сярэдзіны XIII — сярэдзіны XVI стст.;

развіццё пазнавальных схільнасцей, творчых пачаткаў і інтэлектуальных здольнасцей вучняў;

развіццё ў школьнікаў крытычнага мыслення на падставе аналізу гістарычных дакументаў і іншых крыніц інфармацыі;

фарміраванне ў вучняў навыкаў і ўменняў па самастойным пошуку гістарычнай інфармацыі;

фарміраванне і развіццё ў вучняў навыкаў і ўменняў апрацоўваць і прэзентаваць атрыманыя гістарычныя веды са спасылкай на гістарычныя крыніцы і даследаванні, іншыя крыніцы інфармацыі, уласны вопыт.

Азначаныя мэты і задачы рэалізуюцца ў наступных метадах і прыёмах, накіраваных на развіццё творчай актыўнасці і пазнавальнага інтарэсу вучняў: праца з крыніцамі гістарычнай інфармацыі, пісьмовыя працы і вусныя даклады вучняў, творчыя гульні, абарона праектаў, прэзентацыя праектаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, падрыхтоўка творчых работ (рэфераты, даклады, эсэ і інш.)

Праграма факультатыўных заняткаў разлічана на 35 гадзін.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Уводзіны (1 гадз.)
Вялікае княства Літоўскае – шматэтнічная еўрапейская дзяржава эпохі позняга Сярэдневякоўя і ранняга Новага часу. Роля і значэнне ВКЛ у гісторыі беларускага народа. Гістарычныя крыніцы па айчыннай гісторыі эпохі ВКЛ. Перыядызацыя гісторыі ВКЛ.
Раздзел І. Беларускія землі ў сярэдзіне XIІІ–XІV стст. (16 гадз.)
Вытокі Вялікага княства Літоўскага. Прычыны і асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы ў Верхнім і Сярэднім Панямонні. Літоўскае насельніцтва ў Верхнім Панямонні. Славянская каланізацыя Верхняга Панямоння. Узнікненне ўсходнеславянскіх гарадоў і ўдзельных княстваў у Верхнім Панямонні.

Пачатак Вялікага княства Літоўскага. Першыя звесткі пра Літву. Летапісная Літва. Узмацненне Навагрудскага княства. Асоба вялікага князя Міндоўга. Барацьба са знешняй пагрозай. Хрышчэнне і каранацыя Міндоўга.

Умацаванне вялікакняжацкай улады. Ліквідацыя племянных княжанняў у Літве. Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага. Княжанне Віценя і Гедыміна. Вільня – сталіца ВКЛ.

Княжанне Альгерда. Пачатак праўлення Ягайлы. Прыход да ўлады Альгерда. Падзел улады паміж Альгердам i Кейстутам. Усходні напрамак знешняй палітыкі ВКЛ. Барацьба Ягайлы за вялікае княжанне.

Барацьба з крыжацкай агрэсіяй. Тэўтонскі ордэн. З’яўленне крыжакоў у Прыбалтыцы. Асноўныя напрамкі крыжацкай агрэсіі. Стараста Давыд Гарадзенскі. Князь Андрэй Полацкі.

Збліжэнне Вялікага княства Літоўскага з Польшчай. Прычыны збліжэння ВКЛ і Польшчы. Характар, умовы і вынікі Крэўскага пагаднення.

Дзяржаўны лад ВКЛ у сярэдзіне ХШ−ХІV ст. Дзяржаўны лад і сістэма кіравання. Цэнтральны апарат ўлады. Мясцовыя органы ўлады. Дзяржаўная і рэгіянальная сімволіка ВКЛ.

Гаспадарчае жыццё. Сельскагаспадарчыя заняткі і промыслы. Прылады працы. Сельскія паселішчы. Гарады. Мястэчкі. Спецыяльнасці рамеснікаў. Рамесная прадукцыя. Унутраны і знешні гандаль.

Этнічная і канфесійная сітуацыя. ВКЛ – шматэтнічная дзяржава. “Літвіны” і “русіны”. Роля і арганізацыя праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Пачатак распаўсюджвання каталіцтва.

Матэрыяльная і духоўная культура. Архітэктура. Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Пісьменства. Народная культура. Побыт насельніцтва.
Раздзел ІІ. Беларускія землі ў канцы XIV – сярэдзіне XVІ ст. (18 гадз.)
Княжанне Вітаўта. Барацьба Вітаўта за аднаўленне самастойнасці ВКЛ. Востраўскае пагадненне. Унутраная палітыка Вітаўта. Узмацненне цэнтральнай улады. Вялікае княства Літоўскае на вяршыні магутнасці. Палітыка Вітаўта на Русі. Cпроба каранацыі Вітаўта.

Вялікая вайна” і Грунвальдская бітва. Узмацненне крыжацкай небяспекі. Падрыхтоўка да рашучага адпору крыжакам. Грунвальдская бітва. Вынікі і гістарычнае значэнне бітвы. Тарунскі мір.



Грамадзянская вайна 1432—1439 гг. Абвастрэнне барацьбы за ўладу паміж групоўкамі феадалаў у ВКЛ. Дзяржаўны пераварот 1432 г. Змаганне паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам. Бітва пад Вількамірам (1435). Завяршэнне і вынікі вайны.

Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у ХV – сярэдзіне XVI ст. Казімір Ягелончык і яго палітыка. Рада і сойм. Вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. Адміністрацыйны падзел. Суды і заканадаўства ВКЛ.

Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ у першай палове ХVІ ст. Выступленне М. Глінскага: прычыны, мэты і вынікі. Кансалідацыя вярхоў грамадства ВКЛ. Унутраная палітыка Жыгімонта І Старога.

Войска і вайсковая справа ў ВКЛ. Арганізацыя войска. Вайсковая служба. Узбраенне.

Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сярэдзіне ХV – першай палове ХVІ ст. Страта ВКЛ першынства ў збіранні “рускіх” зямель. Адносіны з Вялікім княствам Маскоўскім. Абарона ад набегаў крымскіх татар.

Сельская гаспадарка, рамёствы, гандаль. Агульны стан гаспадаркі. Новыя з’явы ў сельскай гаспадарцы. Фальварак. Узрастанне значэння рамесніцкіх заняткаў. Узнікненне цэхаў. Ажыўленне ўнутранага гандлю. Змены ў структуры знешняга гандлю. Сістэма мер і вагаў. Грашовае абарачэнне.

Развіццё гарадоў. Колькасць і насельніцтва гарадоў. Замак і пасад. Магдэбургскае права. Гістарычная роля гарадоў. Узнікненне мястэчак. Функцыі мястэчак.

Сацыяльная структура грамадства. Фарміраванне саслоўяў у Вялікім княстве Літоўскім. Катэгорыі сялянства. Павіннасці, землеўладанне і землекарыстанне сялян. Этапы запрыгоньвання беларускага сялянства. Мяшчанства. Шляхецкае саслоўе, магнатэрыя. Духавенства.

Утварэнне беларускай народнасці. Асаблівасці фарміравання беларускага этнасу. З’яўленне старабеларускай мовы. Формы этнічнай самасвядомасці жыхароў Беларусі. Паходжанне назвы “Белая Русь”.

Этнічныя меншасці ў ВКЛ. Шматэтнічны характар дзяржавы. Татары. Яўрэйскія абшчыны ў гарадах. Цыганы.

Царква і рэлігія. Палітыка дзяржавы ў адносінах да цэркваў. Становішча праваслаўнай царквы. Умацаванне пазіцый каталіцтва. Рэлігійная талерантнасць у ВКЛ.

Культура ВКЛ у канцы ХІV—ХV ст. Асноўныя мастацкія стылі. Узмацненне ўплываў заходнееўрапейскага мастацтва. Культавае і абарончае дойлідства. Жывапіс і скульптура.

Рэнесансавая культура ў ВКЛ. Рэнесанс і яго праявы ў культуры і штодзённым жыцці. Літаратура. Беларуска-літоўскае летапісанне. Развіццё кнігадрукавання.

Францыск Скарына – беларускі і усходнеславянскі гуманіст і асветнік. Жыццëвы шлях Ф. Скарыны. Погляды і друкарская дзейнасць Ф. Скарыны. Велічнасць і значэнне постаці Ф. Скарыны.

Наш край.

Выніковае падагульненне


ЧАКАЕМЫЯ ВЫНІКІ

У выніку вывучэння факультатыўных заняткаў вучні павінны авалодаць наступнымі ведамі і спосабамі дзейнасці:

– засвоіць паглыбленыя веды аб галоўных падзеях, з’явах, працэсах грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, рэлігійна-культурнага і этнічнага развіцця развіцця беларускіх зямель у сярэдзіне XIII – сярэдзіне XVI стст.;

– называць храналагічныя рамкі гістарычных падзей, з’яў, працэсаў, вызначаць іх перыядызацыю;

– умець працаваць з гістарычнымі картамі;

– праводзіць гістарычныя параўнанні і абагульненні;

– раскрываць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі, з’явамі;

– прасочваць сувязь паміж гістарычнымі падзеямі, з’явамі, працэсамі на Беларусі і ў свеце;

– ведаць і раскрываць значэнне спецыяльных гістарычных тэрмінаў і паняццяў.

Дасягненне азначаных вынікаў будзе садзейнічаць паспяховай здачы выпускнога экзамену па гісторыі Беларусі на ўзроўні агульнай базавай адукацыі.



ЛІТАРАТУРА

1. Анiшчанка, Я. К. Беларусь у часы Кацярыны II (1772—1796). — Мінск, 1998.

2. Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя. — Мінск, 1993.

3. Атлас гісторыі Беларусі, ад старажытнасці да нашых дзён. — Мінск, 2006.

4. Барока ў беларускай культуры і мастацтве. — Мінск, 2001.

5. Беларуская міфалогія. — Мінск, 2001.

6. Беларускія летапісы і хронікі. — Мінск, 1997.

7. Беларусы: у 8 т. – Мінск, 1995—2004.

8. Блинова, Т. Б. Иезуиты в Белоруссии. — Минск, 1990.

9. Бохан, Ю. М. Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV — канцы XVI ст.Мінск, 2008.

10. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапам. – Мінск, 2003.

11. Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя: у 2 т. — Мінск, 2005—2006.

12. Гісторыя Беларусі: у 2 ч.; пад рэд. Я. К. Новіка, Т. С. Марцуля. — Мінск, 2003.

13. Голенченко, Г. Я. Идейные и культурные связи восточнославянских народов в ХVI — середине ХVII в. —Мн., 1989.

14. Грицкевич, А. П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI — XVIII вв.: Социально-экономические исследования истории городов. — Минск, 1979.

15. Емельянчык, У. П., Юхо, Я. А. «Нарадзіўся я ліцьвінам». Тадэвуш Касцюшка. — Мінск, 1994.

16. Емельянчык У. Паланез для касiнераў: (З падзей паўстання 1794 г. пад кiраўнiцтвам Т. Касцюшкi на Беларусi). — Мінск, 1994.

17. Лойка, П. А. Шляхта беларускiх зямель у грамадска-палiтычным жыццi Рэчы Паспалiтай другой паловы ХVI — першай трэцi ХVII ст. — Мінск, 2002.

18. Лыч Л. Гісторыя культуры Беларусі. — Мінск, 2008.

19. Мальдзіс А. І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палова XVII — ХVIIІ ст.). — Мінск, 1980.

20. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. давед. — Мінск, 1995.

21. Мялешка В., Лойка П. І ўзняўся люд просты. — Мінск, 1992.

22. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. — Мінск, 1994.

23. Новік Я. К., Качалаў І. Л., Новік Н. Я. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў па 2008 г. — Мінск, 2008.

24. Падокшын, С. А. Унiя. Дзяржаўнасць. Культура (фiласофска-гiстарычны аналiз). — Мінск, 1998.

25. Парашкоў, С. А. Гісторыя культуры Беларусі. — Мінск, 2003.

26. Прокошина, Е. С., Шалькевич, В. Ф. Казимир Лыщинский. — Минск, 1986.

27. Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. давед. — Мінск, 2001.

28. Саверчанка, I. В. Астафей Валовіч. — Мінск, 1992.

29. Саверчанка, I. В. Сымон Будны — гуманiст i рэфарматар. Мінск, 1993.

30. Саверчанка, І. В. Канцлер Вялікага княства: Леў Сапега. — Мінск, 1992.

31. Сагановiч, Г. Невядомая вайна 1654—1667 гг. — Мінск, 1995.

32. Тарасаў, К. Памяць пра легенды: постаці беларускай мінуўшчыны. — Мінск, 1994.

33. Ткачоў, М. А. Замкі і людзі. — Мінск, 1991.

34. Францыск Скарына і яго час: энцыкл. давед. — Мінск, 1988.

35. Цiтоў В. С. Этнаграфiчная спадчына. Беларусь: краiна i людзi. Мн., 2001.

36. Шалькевіч, В. Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. — Мінск, 2002.

37. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск, 1993–2003.



38. Юхо, Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: у 2 ч. — Мінск, 2000, 2003.
СТРУКТУРА І СКЛАД ДЫДАКТЫЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ ДА ФАКУЛЬТАТЫЎНЫХ ЗАНЯТКАЎ

  1. Уводзіны.

  2. Дакументы і матэрыялы, падабраныя да раздзелаў і тэм факультатыва ў адпаведнасці з праграмай.

  3. Метадычны апарат: пытанні і заданні да дакументаў і матэрыялаў.

  4. Вучэбная, навукова-папулярная і навуковая літаратура для вучняў.

  5. Тэрміналагічны слоўнік.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка