Беларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі




Дата канвертавання01.05.2016
Памер369.25 Kb.
Блок 5.

Беларускія землі ў перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др.пал. XIX – пач. XX стст.)
Пытанне 28. Развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX ст.

Пытанне 29. Паўстанне1863 – 1864 гг. на тэрыторыі Беларусі: прычыны, ход, вынікі.

Пытанне 30. Асаблівасці развіцця беларускага этнасу. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палітычным руху другой паловы XIX – пачатку XX ст. ст.

Пытанне 31. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900 – 1914 гг. Сталыпінскія рэформы.

Пытанне 32. Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі у канцы XIX − пачатку XX стст. і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Агульнарасійскія палітычныя партыі.

Пытанне 33. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. на тэрыторыі Беларусі.

Пытанне 34. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. на тэрыторыі Беларусі.
Пытанне 28. Развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX ст.

Сельская гаспадарка.

Памешчыцкая гаспадарка. Пасля рэформы 1861 г. частка памешчыкаў працягвала весці сваю гаспадарку па-старому. У першыя парэформенныя дзесяцігоддзі найбольшае распаўсюджанне ў Магілёўскай і Віцебскай губернях атрымалі адпрацоўкі. Адпрацоўкі, гэта калі малазямельныя сяляне былі вымушаны працаваць на пана за арэнду памешчыцкіх палёў, пашы, сенажацей і за натуральныя або грашовыя пазыкі. Адпрацоўкі (у аснове сваёй дарэформенная паншчына) ажыццяўляліся прымітыўнымі метадамі земляробства і традыцыйнымі прыладамі працы – драўлянай сахой і бараной, сярпом і касой і ўжо толькі па гэтай прычыне былі стратнымі для памешчыцкай гаспадаркі. Важным фактарам стратнасці было і тое, што сяляне, якія знаходзіліся на адпрацоўках, не былі зацікаўлены ў дабраякаснай працы, а прымусіць іх рэпрэсіямі памешчык ўжо не меў права. Усё гэта асуджала памешчыцкую гаспадарку на заняпад. Неабходна адзначыць, што такія памешчыкі хутка разараліся і вымушаны былі прадаваць свае маёнткі сельскай буржуазіі, новай грамадскай праслойцы, што зарадзілася пасля рэформы 1861 г. На 1913 год 2/3 памешчыкаў заклалі свае маёнткі ў банках, а закладзены ў банку маёнтак часцей за ўсё не выкупаўся сваім гаспадаром.

Прыблізна 1/3 памешчыкаў здолела перайсці да капіталістычнай сістэмы гаспадарання. Гэтая сістэма пераважала ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях. Яна заключалася ў найме памешчыкамі ў свае гаспадаркі пастаянных або часовых работнікаў якія апрацоўвалі зямлю інвентаром уладальніка. Такія гаспадаркі паступова набывалі гандлёвы, прадпрымальніцкі характар. Тут уводзілі шматпольныя севазвароты, разводзілі пародзістую жывёлу, выкарыстоўвалі мінеральныя ўгнаенні і палепшаныя прылады працы (жалезныя плугі, бароны), а пазней – розныя сельскагаспадарчыя машыны. Падобнымі новаўвядзеннямі карысталіся на сваіх землях і заможныя прадпрымальныя сяляне. Па прымяненні машын у сельскай гаспадарцы Беларусь стаяла на першым месцы у Расійскай імперыі.



Сялянская гаспадарка. Пераважная большасць сялян вяла гаспадарку на надзелах, атрыманых пасля рэформы. Малазямелле і беззямелле было сапраўдным бедствам для большасці сялянства. Малазямельнымі лічыліся сяляне, ў каторых было да 5 дзесяцін зямлі на двор (десяціна гэта 1,09 га). Такі надзел зямлі не забяспечваў пражытачны мінімум сялянскай сямьі і малазямельныя сяляне арандавалі ворыўную зямлю у памешчыка, за што як і раней неслі адпрацовачныя павіннасці або сплачвалі грашыма. Такіх сялян у Беларусі было 60%.

Серадняком лічыўся той, хто меў ад 5 да 15 дзесяцін зямлі. Серадняк ўжо мог весці больш менш самастойную гаспадарку але такіх гаспадарак ў Беларусі было каля 30%

Сяляне, якія мелі надзелы звыш 15 дзесяцін зямлі, лічыліся заможнымі і маглі вырошчваць прадукцыю на продаж і пашыраць сваю гаспадарку. Праўда, такіх сялянскіх гаспадарак было 10 % ад агульнай колькасці.

У сярэднім на ўсе павіннасці падаткі паборы ійшло ў розныя гады ад 60 да 90% агульнай прадукцыі атрыманай з сялянскага надзела.



Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. У 1860 – 1870-я гг. сельская гаспадарка Беларусі спецыялізавалася на вытворчасці збожжа: жыта, аўса, ячменю. Аднак у 1880-я гг. яго вытворчасць як рыначнай культуры стала ў Беларусі нявыгаднай таму, што рынкі Заходняй Еўропы запоўніла больш таннае і якаснае збожжа з Амерыкі, што выклікала рэзкае (удвая і больш) падзенне цэн на яго. Гэта зрабіла прадукцыю беларускіх вытворцаў неканкурэнтаздольнай на еўрапейскім рынку.

Сельская гаспадарка Беларусі пераарыентавалася на малочна-мясную жывёлагадоўлю, якая ў тых умовах магла забяспечыць высокія прыбыткі. У 1883 – 1900 гг. пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася ўдвая. З’явіліся высокапрадукцыйныя пароды кароў (галандская, цірольская, сіментальская) і фермы па іх гадоўлі. Малако перараблялі на масла і сыр на масларобчых і сыраварных заводах. Беларусь разам з прыбалтыйскімі губернямі стала раёнам, які спецыялізаваўся на вытворчасці малочных прадуктаў.

Другім важным відам капіталістычнага прадпрымальніцтва стала вінакурэнне. Асноўнай сыравінай для вырабу спірту было спачатку збожжа, потым – бульба. Таму яе пасевы выраслі больш як утрая. У пачатку XX ст. на Беларусь прыходзілася амаль 17 % усёй плошчы, занятай бульбай у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі.

Рэформа 1861 г. вызначыла марудны «прускі» шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. На гэтым шляху сельская гаспадарка Беларусі запаволена перарастала ў капіталістычную пры захаванні доўгі час галоўнага феадальнага перажытку – памешчыцкага землеўладання.



Прамысловасць.

Станаўленне фабрычнай вытворчасці. Вызваленне з-пад памешчыцкага прыгону сялянства стварыла рынак свабоднай рабочай сілы. За кошт беззямельных і малазямельных сялян, якія пакідалі вёску, а таксама збяднелых рамеснікаў папаўняўся рабочы клас. Грошы за зямлю, атрыманыя памешчыкамі ў выніку выкупной аперацыі, сталі асновай капіталу, выкарыстанага для стварэння і пашырэння прадпрымальніцтва. Будаўніцтва чыгунак абумовіла хуткі рост рынку збыту прамысловай прадукцыі. Такім чынам, свабодныя рабочыя рукі, наяўнасць капіталу і рынку стваралі ўмовы для паступовага станаўлення капіталізму. Капіталізм уяўляў сабой грамадскі лад, заснаваны на прыватнай уласнасці, таварна-грашовых адносінах, выкарыстанні вольнанаёмнай рабочай сілы. У парэформенныя гады аб’ём прамысловай вытворчасці ўзрос у 37 разоў, а колькасць рабочых – у 9.

Пры усім гэтым ў Беларусі пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы з колькасцю рабочых да 50 чалавек. Буйных прадпрыемстваў, дзе працавала 500 рабочых і болей, было вельмі мала. У 1900 г. іх налічвалася ўсяго 9.

Іншай асаблівасцю прамысловасці Беларусі была яе прывязанасць да сельскай мясцовасці. У 1900 г. 2/3 фабрык і заводаў знаходзіліся ў мястэчках і памешчыцкіх маёнтках. Але найбольш буйныя фабрыкі і заводы размяшчаліся ў гарадах.

Прамысловасць Беларусі спецыялізавалася на апрацоўцы прадукцыі мясцовай сельскай гаспадаркі, лясной і мінеральнай сыравіны. Найбольш развітымі былі галіны, звязаныя з перапрацоўкай прадуктаў земляробства (мукамольная, ільняная, вінакурная), жывёлагадоўлі (гарбарная, шарсцяная, суконная), лясной гаспадаркі (запалкавая, папяровая), а таксама вытворчасці будаўнічых матэрыялаў (шкла, цэглы). Менавіта яны прыносілі прадпрымальнікам высокія прыбыткі, таму што былі забяспечаны таннай сыравінай і не патрабавалі вялікіх капіталаў

Вядучая роля сярод галін вытворчасці належала вінакурэнню. Беларусь была адным з галоўных раёнаў вінакурэння Расійскай імперыі. У 1890 г. у пяці заходніх губернях дзейнічалі 18 % вінакурных заводаў краіны.

Хуткімі тэмпамі развівалася дрэваапрацоўчая прамысловасць. У пачатку XX ст. беларускія прадпрыемствы давалі 24 % агульнарасійскай вытворчасці дубовых шпал, амаль 28 % — фанеры, прыкладна 49 % — запалак.

Папярова-кардонная прамысловасць Беларусі размяшчалася галоўным чынам у Магілёўскай і Віцебскай губернях. Найбуйнейшай у галіне была Добрушская папяровая фабрыка – адна з самых перадавых у Расіі па тэхнічнай аснашчанасці.

Найбуйнейшым са шклозаводаў быў завод «Неман» у Лідскім павеце, які пачаў выпуск прадукцыі ў 1875 г. У пачатку XX ст. прадпрыемствы Беларусі давалі 55 % аконнага шкла, што выраблялася ў Расіі.

Найбольш значным прадпрыемствам у галіне тэкстыльнай, ільняной прамысловасці была льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» ў Віцебску пабудаваная ў 1900 г.

Рост гарадоў. Змены ў складзе гарадскога насельніцтва. У сярэдзіне XIX ст. у Беларусі налічвалася 42 гарады, а доля гараджан складала 10 % ад усяго насельніцтва Беларусі. Агульная колькасць гараджан на працягу другой паловы XIX ст. вырасла ў 2,2 раза і склала ў 1897 г. 655 тыс. чалавек. Яна павялічвалася за кошт шляхты, абеззямеленага сялянства і выселеных з сельскіх паселішчаў яўрэяў. Па тэмпах росту гарадскога насельніцтва Беларусь адставала ад цэнтральных губерняў Еўрапейскай Расіі.

Гарады Беларусі былі пераважна невялікімі. У канцы XIX ст. толькі два з іх Мінск і Віцебск мелі ад 50 да 100 тыс., а сем гарадоў — ад 20 да 50 тыс. жыхароў. У 1913 г. колькасць насельніцтва Мінска стала 116 тыс., а Віцебска – 103 тыс. чалавек.

У другой палове XIX – пачатку XX ст. у абліччы беларускіх гарадоў адбыліся прыкметныя змены. У значныя прамысловыя цэнтры ператварыліся Мінск, Гомель, Пінск, Віцебск, Гродна, Брэст, Бабруйск, Барысаў. Яны ўдвая, а то і болей павялічылі свае тэрыторыі. Тут былі пабудаваны фабрыкі і заводы, на ўскраінах з’явіліся рабочыя пасёлкі.

Характэрнымі для беларускіх губерняў былі мястэчкі — населеныя пункты, якія займалі прамежкавае становішча паміж горадам і вёскай. У канцы XIX ст. іх налічвалася ў Беларусі каля 320, і ў іх пражывала 680 тыс. чалавек. Пераважалі дробныя мястэчкі – да 2 тыс. жыхароў, але каля 100 мястэчак мелі насельніцтва ад 2 да 5 тыс. чалавек.

Рост гарадоў суправаджаўся зменай іх сацыяльнай структуры. Да канца XIX ст. сярод гараджан вылучаліся буржуазія і наёмныя рабочыя. У склад гарадской буржуазіі ўваходзілі прамыслоўцы, заможныя рамеснікі, купцы, фінансісты.

Своеасаблівым быў нацыянальны склад гарадскога насельніцтва, у якім паводле перапісу 1897 г. пераважалі яўрэі. Беларусаў сярод гарадскіх жыхароў было толькі 14,5 %. Удзельная вага яўрэйскага насельніцтва мястэчак даходзіла да 60 – 80 %. Яўрэі пераважалі сярод рабочых дробна-капіталістычнай і рамеснай вытворчасці, гандлю і бытавога абслугоўвання. Гандлёва-прамысловая буржуазія ў краі ў асноўным была прадстаўлена таксама яўрэйскімі купцамі і прамыслоўцамі. У буйной прамысловасці і на чыгунцы былі заняты пераважна беларусы.



Будаўніцтва чыгунак. Развіццё гаспадаркі ў Беларусі непасрэдна залежала ад узроўню развіцця шляхоў зносін. Аднак рачныя і шашэйныя шляхі зносін не задавальнялі патрэб капіталістычнага рынку. Яму ў найбольшай ступені адпавядаў у той час чыгуначны транспарт. Першая чыгунка – участак Пецярбургска-Варшаўскай магістралі – прайшла праз Беларусь у 1862 годзе. У 1860-я гады была пабудавана Рыга-Арлоўская магістраль. У 1870-я гады – Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская магістралі. У 1880-я Палеская, а ў 1902 годзе – Пецярбургска-Адэскай чыгунка. Пасля пабудовы усіх гэтых магістраляў іх даўжыня на тэрыторыі Беларусі склала 3000 км. Чыгуначная сетка на тэрыторыі Беларусі была адной з самых густых у Расійскай імперыі.

Развіццё гандлю. Значныя зрухі ў апошняй трэці XIX — пачатку XX ст. адбыліся ў гандлі. Паступова страчвалі сваю ролю кірмашы, якія праводзіліся перыядычна. На змену ім прыходзіў пастаянны гандаль праз крамы. На яго долю ў канцы XIX ст. прыпадала 95 % усяго ўнутранага гандлёвага абароту гарадоў.
Пытанне 29. Паўстанне 1863 – 1864 гг. на тэрыторыі Беларусі: прычыны, ход, вынікі.

У Беларусі ў гэты час аграрна-сялянскае пытанне абвастрылася за кошт руха, які прывёў да паўстання 1863 – 1864 гг. У гэтым руху выявіліся дзве палітычныя групоўкі: "белыя" і "чырвоныя". Белыя выступалі за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. і тое, не ўласнымі сіламі, а з дапамогай краін Захаду. "Чырвоныя" выказваліся за самастойнае паўстанне, якое павінна было перамагчы само, без замежнай дапамогі. Чырвоныя падзяляліся на правых і левых. Правыя (умеранныя) чырвоныя выказваліся за аднаўленне Польшчы, за бясплатнае надзяленне сялян невялікімі зямельнымі надзеламі (каля 4 га), за пабудаву рэспубліканскага ладу, нацыянальнае пытанне ў межах РП замоўчвалі. Левыя чырвоныя (радыкалы) выказваліся за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і перадачу ўсёй зямлі сялянам, за пабудову справядлівага (магчыма сацыялістычнага) грамадства, за самавызначэнне народаў якія ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Да Левых чырвоных адносіўся і лідэр паўстання ў Беларусі Канстанцін Каліноўскі.

Канстанцін Каліноўскі віднейшы прадстаўнік Беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Ён першы ў гісторыі паставіў пытанне аб стварэнні беларускай нацыянальнай дзяржавы і адраджэння беларускай мовы, акрамя таго ён быў за поўную ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і за пабудову справядлівага грамадства "дзе няма паноў і ўсе роўныя". Сваю палітычную праграму ён выклаў у сямі нумарах газеты "Мужыцкай праўды".

У цэлым, мэты паўстання былі чужыя сялянству, тым не менш, многія сяляне прымалі ўдзел у паўстанні і, трэба думаць, удзельнічалі яны ў ім дзякуючы агітатарскай працы Каліноўскага.

Для падрыхтоўкі і кіравання паўстаннем у Варшаве ў 1862 г. быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), а ў Вільні Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), фармальна падначалены ЦНК. Старшынёй апошняга з кастрычніка 1862 г. быў К. Каліноўскі.

Паўстанне пачалося ў Польшчы 23 студзеня 1863 г. ЛПК падтрымаў яго, 1 лютага ён абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграму, якая, прадугледжвала перадачу сялянам бясплатна зямельных надзелаў, якімі яны да гэтага карысталіся. Але ў сакавіку ЦНК, дзе ўладу да рук прыбралі "белыя", адхіліў ад улады ЛПК і замяніў яго Аддзелам па кіраўніцтву правінцыямі Літвы на чале з памешчыкам Якубам Гейштарам. Каліноўскі быў накіраваны камісарам паўстання ў Гродзенскую губерню.

ЦНК пад кіраўніцтвам Белых загубіў справу паўстання, таму што разлічваў не на свае сілы, як урад чырвоных, а ў першую чаргу на дапамогу Захаду. Прадстаўнікі Белых адправіліся ў Францыю і Англію дзе пачалі весці перамовы аб тым, каб гэтыя краіны пачалі вайну з Расіяй і адваявалі ў яе для Польшчы свабоду. Асноўная задача, якую ставіў ЦНК перад паўстанцкімі атрадамі ў Беларусі і Польшчы, гэта як-небудзь пратрымацца да англафранцузскага ўтаржэння. Такая тактыка не прадугледжвала актыўных наступальных дзеянняў таму ўсе зручныя моманты для развіцця і, магчыма, перамогі паўстання былі ўпушчаны. Царызм атрымаў час, каб арганізаваць адпор паўстанцам. А Англічане і Французы нават і не падумалі пачынаць вайну з Расіяй.

У Беларусі, галоўным чынам у заходніх губернях, пачалі стварацца атрады з ліку дробнай шляхты, рамеснікаў, часткі сялян, а таксама студэнтаў, вучняў, афіцэраў, якія пакінулі армію. Агульнага плана дзеянняў не было. Большасць сялян з-за абмежаванасці праграмы ЦНК і антыпольскай прапаганды расійскіх улад устрымалася ад паўстання. Усяго ў Беларусі ў першай палове 1863 г. адбылася 46 баёў паўстанцаў з расійскай арміяй, дзве трэціх з іх зафіксаваны на Гродзеншчыне і Віленшчыне. У чэрвені 1863 г., пасля арышту многіх членаў Аддзела па кіраўніцтву правінцыямі Літвы, на чале паўстання зноў стаў К. Каліноўскі, які ўтварыў падпольны ўрад – Беларуска-Літоўскі Чырвоны Жонд, але было ўжо позна.

Неабходна адзначыць, што на падаўленне паўстання значны уплыў аказаў віленскі генерал губернатар Мікіта Мікалаевіч Мураўёў. Пад час паўстання царскі ўрад надзяліў яго дыктатарскімі паўнамоцтвамі. У гісторыю Беларусі ён ўвайшоў пад прозвішчам Мураўёў Вешальнік, хаця смертнаму пакаранню ён падверг параўнальна не многа ўдзельнікаў паўстання. Дзякуючы яго дзейнасці ўжо восенню 1863 г. узброеная барацьба ў Беларусі спынілася, а ў 1864 г. былі разгромлены і апошнія атрады ў Польшчы. 10 сакавіка 1864 г. К. Каліноўскага пакаралі смерцю ў Вільні. У Беларусі і ў Літве было абвешчана надзвычайнае становішча, 128 удзельнікаў паўстання пакараны смерцю, каля 13 тыс. асуджаны на катаргу і высылку ў Сібір.

Вынікі паўстання для Беларусі былі неадназначныя: зачынены Горы-Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, адзінае ВНУ ў Беларусі; амаль усе рэформы царскага ўрада, скіраваныя на дэмакратызацыю грамадства, прайшлі тут са значным спазненнем. Тым не менш паўстанне прынесла і пэўную карысць. Умовы вызваленя сялян на тэрыторыі Беларусі сталі значна лягчэйшымі чым у астатняй РІ, выкупныя плацяжы для сялян беларускіх губерняў былі зніжаны на 20 %, , было загадана мясцовым памешчыкам тэрмінова заключыць са сваімі сялянамі выкупныя здзелкі і вярнуць зямельныя адрэзкі, беззямельныя сяляне былі надзелены надзеламі зямлі ў 3 дзесяціны з дзяржаўных маёмасцяў. Такім чынам, сяляне, атрымаўшы, значныя паслабленні пры выкупе сваёй зямлі ўстрымаліся ад удзелу ў паўстанні.



Пытанне 30. Асаблівасці развіцця беларускага этнасу. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палітычным руху другой паловы XIX – пачатку XX ст. ст.

Тэрыторыя і насельніцтва Беларусі. Нацыя – гэта супольнасць людзей, што склалася гістарычна, для якіх характэрны сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспадарчага жыцця, адна літаратурная мова, і нацыянальная самасвядомасць.

Нацыі фарміруюцца ў буржуазную эпоху. У адрозненне ад расійскай і заходнееўрапейскіх, беларуская нацыя фарміравалася ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці.

Агульнасць тэрыторыі. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расійскай імперыі беларускія землі ўваходзілі ў склад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў.

Насельніцтва Беларусі, згодна з усерасійскім перапісам 1897 г., населеніе налічвала 6,7 млн чалавек. Па нацыянальным складзе яны падзяляліся наступным чынам: 65,6 % насельніцтва Беларусі з'яўляліся беларусамі, 14,6 % — яўрэямі, 6 % — рускімі, 5,2 % — палякамі, 4,6 % — украінцамі. Увядзенне мяжы яўрэйскай аселасці абумовіла штучную перанаселенасць яўрэямі гарадоў і мястэчак Беларусі, колькасную перавагу іх сярод гарадскога пралетарыяту, рамеснікаў і гандлёва-прамысловай буржуазіі. Урадавая палітыка перасялення ў Беларусь рускіх памешчыкаў і чыноўнікаў у другой палове XIX ст. прывяла да павелічэння тут колькасці рускіх. Найбольш палякаў пражывала ў Гродзенскай і Віленскай губернях.

Характэрнай асаблівасцю беларускага этнасу з’яўлялася тое, што больш за 90 % беларусаў жыло ў сельскай мясцовасці і займалася сельскай гаспадаркай.

Па канфесійным складзе сярод насельніцтва беларускіх губерняў у 1897 г. пераважалі праваслаўныя, якіх налічвалася каля 2/3.

У сацыяльную структуру беларускага грамадства ўваходзілі буржуазія, дваранства, інтэлігенцыя, рабочыя і сяляне. Буржуазія, што ва ўсім свеце, як правіла, выступала лідэрам нацыянальных рухаў, адрознівалася ў Беларусі сваёй слабасцю. Буржуазія ў беларускіх губернях па этнічнай прыналежнасці з'яўлялася яўрэйскай рускай, польскай і толькі часткова беларускай. Асноўныя капіталы краю знаходзіліся ў руках польскіх і рускіх памешчыкаў яўрэйскіх купцоў і прамыслоўцаў. Мясцовая нацыянальная буржуазія не ўсведамляла свайго адзінства і абыякава ці нават варожа ставілася да беларускага нацыянальнага руху.

У склад інтэлігенцыі ў Беларусі ўваходзілі дзеячы культуры, вучоныя, работнікі адукацыі, медыцыны і тэхнічнай сферы, а таксама чыноўнікі, служачыя, ваенныя, духавенства. У нацыянальным складзе інтэлігенцыі краю пераважалі рускія і беларусы, у меншай ступені былі прадстаўлены палякі.

Уласна беларуская нацыянальная інтэлігенцыя з вялікімі цяжкасцямі фарміравалася ў 1880 – 1890-я гг. з асяроддзя пераважна каталіцкай шляхты, сялян, мяшчан. Яна была нешматлікай і недастаткова арганізаванай.

Рабочы клас у Беларусі фарміраваўся з ліку беззямельнага збяднелага сялянства, яўрэйскай гарадской беднаты, рамеснікаў. У пачатку XX ст. колькасць пастаянных наёмных рабочых склала больш за 400 тыс. чалавек. Знайсці працу на прамысловых прадпрыемствах Беларусі было вельмі складана. Таму беларусы шукалі лепшай долі за межамі свайго краю: у Расіі, на Амерыканскім кантыненце. У 1897 г. у Мінску Магілёве, Гродне, Гомелі, Віцебску пражывала 41 тыс. беларусаў, у той час як у Пецярбургу іх колькасць даходзіла да 66,5 тыс. чалавек, Адэсе — 16,9 тыс., Маскве — 15,9 тыс. чалавек.

У беларускім грамадстве колькасная большасць належала сялянству, якое складалася пераважна з прадстаўнікоў карэннага этнасу. Мільёны сялян ледзь зводзілі канцы з канцамі, каля 9 % іх не мелі сваёй зямлі.

Агульнасць гаспадарчага жыцця. Агульнасць гаспадарчага жыцця з’яўляецца адной з прыкмет фарміравання нацыі. Павелічэнне колькасці фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у прамысловасці, пераарыентацыя памешчыцкіх гаспадарак на продаж сваёй прадукцыі, развіццё гандлю і чыгуначнае будаўніцтва спрыялі стварэнню на тэрыторыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіёна. Пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязяў паміж рознымі часткамі Беларусі садзейнічала аб’яднання прадстаўнікоў карэннага этнасу ў Нацыю Выезд Беларусаў за межы радзімы на работу або вучобу дазваляў ім знаёміцца з побытам і культурай іншых народаў, дапамагаў усведамляць свае этнічныя адметнасці.

Развіццё беларускай літаратурнай мовы. У пачатку XIX ст. адбывалася адраджэнне беларускай літаратурнай мовы. На момант першага ўсеагульнага перапісу Расійскай імперыі існаванне беларускай мовы прызнавалася расійскай афіцыйнай уладай. Значная частка насельніцтва Беларусі ў перапісе назвала беларускую мову сваёй роднай.

У адраджэнні Беларускай мовы ключавую ролю адыграў паэт Францішак Багушэвіч. Ён першым з беларускіх дзеячоў культуры адзначыў самастойнасць беларускай мовы і роўнасць яе з усімі іншымі мовамі. Ф. Багушэвіч заклікаў да адраджэння беларускай мовы як асновы нацыі: «...мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая. ...Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам... Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю...» Пры друкаванні беларускіх выданняў выкарыстоўвалася пераважна лацінка. Так выдавался творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, газета «Мужыцкая праўда». У канцы XIX ст. лацінку паступова пачала выцясняць кірыліца.

У пачатку XX ст. з'явіліся легальныя беларуска-моўныя выданні, сярод іх – газета «Наша ніва». Аўтары, якія друкаваліся ў гэтай газеце, – Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч (Цётка) – унеслі значны ўклад у фарміраванне беларускай літаратурнай мовы.

Нацыянальная самасвядомасць. Нацыянальная самасвядомасць — гэта сукупнасць ідэй, уяўленняў перакананняў вераванняў у якіх народ (этнас) асэнсоўвае сябе як нацыянальную супольнасць і ўсведамляе гістарычныя карані свайго паходжання.

Аб фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці сведчылі адносіны жыхароў Беларусі да мовы. Паводле перапісу 1897 г. беларускую мову прызналі роднай 60 % настаўнікаў 40 % чыноўнікаў 29 % паштова-тэлеграфных служачых, 20 % работнікаў медыцынскіх устаноў.

Знешняй формай праяўлення нацыянальнай самасвядомасці з’яўляецца назва народа. Назва Беларусь з’явілася на карце Расійскай імперыі яшчэ ў канцы 18 ст. праўда датычылася яна толькі усходняй паловы Беларусі. Цэнтральную і Заходнюю Беларусь нярэдка называлі Літвой, а яе насельніцтва Літвінамі. Аднак у канцы XIX – пачатку XX ст. тэрмін «Беларусь» і назва «беларусы» замацаваліся за ўсёй этнічнай тэрыторыяй беларусаў. Частка насельніцтва Беларусі называла сябе «тутэйшыя». У некаторых мясцовасцях існавалі рэгіянальныя назвы, якія адносіліся да значных тэрыторый: «палешукі» — для ўсяго Палесся, «пінчукі», «брашчане» — для яго асобных частак. Тым не менш, перапіс 1897 г. засведчыў, што большасць жыхароў Беларусі ўжо засвоіла назву «беларусы» і трымалася яе.

Такім чынам, другая палова XIX — пачатак XX ст. сталі вырашальным этапам працэсу фарміравання беларускай нацыі. Яе станаўленне адбывалася ў складзе Расійскай імперыі, урад якой быў зацікаўлены ў тэрытарыяльным адзінстве дзяржавы і аслабленні ў ёй нацыянальных рухаў.



Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі. Нацыя – гэта супольнасць людзей, аб'яднаных не толькі тэрыторыяй пражывання, літаратурнай мовай і культурай, але і агульнай ідэяй. Разам з паступовым фарміраваннем беларускай нацыі зараджалася беларуская нацыянальная ідэя – уяўленні, у якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выражалі разуменне беларусаў як самастойнай і самабытнай супольнасці людзей і іх жыццёва важныя інтарэсы. У межах нацыянальнай ідэі фармуляваліся мэты і задачы беларускага народа на розных этапах гістарычнага развіцця. Сутнасцю нацыянальнай ідэі з’яўлялася ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці.

Беларуская нацыянальная ідэя вырасла з літвінскай ідэі аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага, якая аформілася ў першай палове XIX ст. Каля яе вытокаў стаялі прафесары Віленскага універсітэта Міхаіл Баброўскі і Ігнат Даніловіч. Рэвалюцыянер-дэмакрат К. Каліноўскі выказаў думку пра стварэнне дэмакратычнай дзяржавы. Ён лічыў, што беларускія і літоўскія землі ў часы існавання ВКЛ мелі сваю самастойную дзяржаўнасць, і марыў аб яе адраджэнні.

Тэарэтычнае абгрунтаванне існавання самастойнага беларускага этнасу ўпершыню распрацавалі беларускія народнікі ў Пецярбургу. У часопісе «Гомон» яны пераконвалі, што ў беларускага народа ёсць свае інтарэсы, што Беларусь як краіна мае свае прыкметы: мову, тып мыслення, культуру. Беларускія студэнты-гоманаўцы выступалі супраць поглядаў на беларускі народ «як на нейкі матэрыял для ўсемагчымых эксперыментаў» і разглядалі яго «як жывую народнасць, здольную самастойна распараджацца сабой». У сувязі з гэтым заяўлялася аб законных правах беларускага народа на самастойнае і раўнапраўнае становішча ў «агульнай славянскай сям’і». Гоманаўцы марылі пра аўтаномію свайго краю ў складзе сацыялістычнай федэратыўнай Расіі.

У 1905 г. гоманаўскую ідэю аб аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай і федэратыўнай Расіі падтрымалі прыхільнікі БСГ. Кожны народ, які ўваходзіў у склад Расіі, паводле праграмы БСГ, мусіў мець свой парламент, выбіраць сабе чыноўнікаў, гаварыць і пісаць на сваёй мове.

Значную ролю ў фарміраванні беларускай ідэі і абуджэнні нацыянальнай свядомасці беларусаў адыграла газета «Наша ніва». Газета выступала супраць афіцыйнай царскай палітыкі, скіраванай на раскол беларускага народа паводле веравызнання на «рускіх» і «палякаў». А. I. Луцкевіч адзначаў што, «пакуль касцёл і царква не зробяцца ў Беларусі беларускімі, народ наш заўсягды будзе дзяліцца на дзве часткі». Рэдактарам «Нашай нівы» з 1914 г. быў Я. Купала.

Роля «Нашай нівы» ў развіцці культуры Беларусі і згуртаванні нацыянальнай інтэлігенцыі. У 1906 – 1915 гг. у Вільні выходзіла легальная беларуская штотыднёвая «Наша ніва». Яе выданнем кіравалі лідэры Беларускай сацыялістычнай грамады браты Іван і Антон Луцкевічы. Да 1912 г. газета друкавалася кірыліцай і лацінкай, пазней – толькі кірыліцай. «Наша ніва» арыентавалася пераважна на сялянства і сельскую інтэлігенцыю, дробных служачых і рабочых.

Гістарычны дакумент. У артыкуле, які адкрываў першы нумар газеты, адзначалася: «Не думайце, што мы хочам служыць толькі ці панам, ці адным мужыкам. Не, ніколі не! Мы будзем служыць усяму беларускаму скрыўджанаму народу». Газета абвяшчала, што будзе «старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, – зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі сваё права...»

Сваю першачарговую і галоўную задачу «Наша ніва» бачыла ў барацьбе за прызнанне факта існавання беларускага народа, за яго раўнапраўнасць з іншымі народамі. Шмат увагі газета надавала тэарэтычнаму абгрунтаванню права беларускага народа на захаванне і развіццё сваей мовы і нацыянальнай культуры.

Для многіх тысяч беларусаў «Наша ніва» стала першай газетай, прачытанай імі. Паступова расла папулярнасць выдання, мацнелі яго сувязі з народам. Газета мела сотні карэспандэнтаў ва ўсіх кутках Беларусі. Так, за 1910 г. яна апублікавала 666 карэспандэнцый з 321 населенага пункта Беларусі і з 14 — паза межамі краю. Газета даходзіла нават да беларусаў, якія пераехалі ў Амерыку. «Наша ніва» ператварылася ў збіральніцу літаратурных талентаў. У яе асяродку выраслі класікі беларускай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас, з ёй супрацоўнічалі Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Змітрок Бядуля.

Газета была цэлай эпохай у беларускім адраджэнні пачатку XX ст. і дала гэтаму перыяду гісторыі Беларусі сваю назву — «нашаніўскі». Публікацыі «Нашай нівы» пабуджалі мясцовую інтэлігенцыю шукаць адказ на пытанне: дык хто ж такія беларусы? У гэтых пошуках паволі выспявала беларуская нацыянальная ідэя.


Пытанне 31. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900 – 1914 гг. Сталыпінскія рэформы.

Прычыны і мэты аграрнай рэформы. Напачатку XX ст. у беларускай вёсцы ўсё яшчэ захоўваліся феадальныя перажыткі. Сярод іх – памешчыцкае землеўладанне, малазямелле сялян, цераспалосіца, кругавая парука. Царскі ўрад стаяў перад выбарам: ці стаць ахвярай народнага незадавальнення, якое перарасло ў рэвалюцыю 1905 – 1907 гг., ці пайсці на ліквідацыю феадальных перажыткаў шляхам эканамічнай рэформы.

Сталыпінская рэформа складалася ў забеспячэнні ўмоў для развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы пры захаванні памешчыцкага землеўладання. У 1902 – 1903 гг. П. А. Сталыпін займаў пасаду гарадзенскага губернатара, з 1906 г. – міністра ўнутраных спраў і адначасова старшыні Савета Міністраў Расійскай імперыі і стаў ініцыятарам гэтай рэформы. Пачатак аграрнай рэформе паклаў царскі ўказ ад 9 лістапада 1906 г. пра змену ў сялянскім землеўладанні. Новая ўрадавая аграрная палітыка была доўгатэрміновай і разлічанай, як казаў П. А. Сталыпін, "не на ўбогіх і п'яных, а на моцных і працавітых".

Паводле рэформы сяляне атрымлівалі права на выхад з абшчыны і замацаванне надзельнай зямлі ў асабістую ўласнасць. Сялянская абшчына гэта арганізацыя сялян, якая была вядомая яшчэ з часоў Кіеўскай Русі. Яна клапацілася пра своечасовую выплату ўсіх павіннасцяў і падаткаў пану і дзяржаве. Яна аказвала дапамогу хворым нямоглым і бедным супольнікам у сельскагаспадарчай працы. Абшчына валодала правам суда паміж яе чальцамі і сачыла за маральным станам, тых, хто ў яе ўваходзіў, напрыклад, абараняла ўдзельнікаў абшчыны ад п'янства і т. п.

У кожнай абшчыне была кругавая парука, гэта такі парадак, пры якім падаткі размяркоўваліся на ўсю сялянскую абшчыну, а не на кожнага асобнага гаспадара. Гэта прыводзіла да таго, што калі селянін жадаў выйсці з абшчыны то абшчына магла не дазволіць яму выйсці, таму, што пры выхадзе сялян з абшчыны сума падаткаў, якія яна павінна была плаціць не памяншалася. Такім чынам, пасля выхаду селяніна з абшчыны яго частка падаткаў павінны выплачваць усё, хто заставаўся ў абшчыне.

Іншы парадак абшчыны, які тлумачыўся як недахоп гэта цераспалосіца. Цераспалосіца гэта парадак, пры якім надзел кожнага супольніка падзяляўся на тры часткі. Кожнаму селяніну частка зямлі вылучалася на балоце, частка на высокіх пяшчаных глебах і частка на добрых і ўраўнаважаных глебах. Такім чынам, у дажджлівы год добры ўраджай быў на высокіх і пяшчаных глебах, у засушлівы год добры ўраджай быў на багністых глебах і ў звычайны год добры ўраджай быў на добрых збалансаваных глебах. Такім чынам, цераспалосіца страхавала сялян ад неўраджая. Але такая сістэма мела і істотны недахоп, пры ёй паміж сялянскімі надзеламі атрымлівалася занадта шмат меж, на якіх раслі толькі пустазеллі. Часта пад межавым пустазеллем апынялася да 1/3 усіх абшчынных земляў. Такім чынам, вольны выхад з абшчыны ўсіх жадаючых вызваляў ад межавага пустазелля значную частку ворыўнай зямлі.

У шматлікіх абшчынах Сяляне абавязаны былі кожны год, ці кожныя некалькі гадоў, мяняцца надзеламі. Часта гэта прыводзіла да таго, што сяляне не жадалі ўгнойваць глебу, і яна хутка станавілася бясплоднай.

Па ініцыятыве Сталыпіна з 1906 гады кожны селянін атрымаў права выйсця з абшчыны, не залежна ад рашэння абшчыннага сходу.

Для сялянскай сям’і вылучаўся водруб – адасоблены надзел зямлі, вылучаны з сельскага супольнага землекарыстання ў адным месцы. Водрубам ён зваўся, калі селянін не пераносіў сваю сядзібу на гэты надзел, а заставаўся жыць у вёсцы. Калі селянін пажадае перанесці сваю сядзібу на водруб і пасяліцца там, то гэты водруб станавіўся хутарам. Шматлікія сяляне пасля выходжання з абшчыны змушаны былі перасяліцца на хутар, таму, што аднавяскоўцы, якія заставаліся ў абшчыне ставіліся да тых, хто выходзіў вельмі негатыўна, падладжвалі ім усякія поскудзі ці проста аб’яўлялі байкот. Перанос сядзібы на хутар абыходзіўся дорага пры пераносе хаты ці гаспадарчай пабудовы шматлікія бярвенні павінны былі мяняць з-за іх трухлявасці, шматлікія пабудовы, магчыма, было толькі разабраць, сабраць жа ўжо было нельга з-за той жа трухлявасці.

Некаторыя сяляне вельмі ахвотна выходзілі з абшчыны. Беднякі маглі прадаць надзел і працаўладкавацца ў горадзе. А больш заможныя – павялічыць свой надзел і зрабіць гаспадарку больш эфектыўнай. У 1906 – 1911 гг. абшчыну пакінулі дзясяткі тысяч сялян Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Каля паловы сялян Усходняй Беларусі замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць – удвая больш, чым у цэлым па Расіі.

Тэмпы выйсця сялян на хутары ў Беларусі былі больш высокімі, чым у цэнтральных еўрапейскіх губернях Расійскай імперыі. За 10 гадоў сталыпінскай рэформы колькасць хутароў у беларускіх губернях складалі 12 % ад усіх сялянскіх двароў.

Для сялян Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губерняў, дзе абшчына не існавала з часоў правядзення "волочной памеры", гэта частка сталыпінскай рэформы не мела істотнага значэння. Але для ўсіх сялян была важна наступная яе частка. З 1906 гады былі адменены выкупныя плацяжы, якія шматлікія сялянскія сем’і плацілі яшчэ з часоў адмены прыгоннага права. Таксама, Царкоўныя і дзяржаўныя землі, якіх у Беларусі было 10 % ад агульнай колькасці ворыўных земляў, былі перададзены сялянам.

Усё вышэй пералічоныя пераўтварэнні, нягледзячы на іх карыснасць, усёткі не вырашалі праблему зямельнага голаду ў Беларусі і ў іншых густанаселеных рэгіёнах Расійскай імперыі.

Вельмі важным мерапрыемствам аграрнай рэформы была перасяленчая палітыка з перанаселеных губерняў еўрапейскай часткі Расійскай імперыі ў азіяцкую яе частку Сібір. Для заахвочвання перасяленцаў вылучалася дапамога, выгодныя банкаўскія пазыкі, спецыяльны чыгуначны транспарт, ствараліся пункты прыёму перасяленцаў. З усходніх беларускіх губерняў выехалі ў першую чаргу беззямельныя і малазямельныя сяляне. З Беларусі за 1906 – 1915 гг. у Сібір выехала 380 тысяч чалавек. Трэба адзначыць, што не ўсё змаглі прыжыцца на новых месцах. Каля 10 % перасяленцаў – зусім збяднелых, вярнуліся ў Беларусь. Аднак пераважная большасць 90 % тых, хто перасяліўся, засталіся на новых месцах. Так, напрыклад, спачатку XX ст. насельніцтва Усурыйскага краю на 5/6 было беларускае.

У выніку аграрнай рэформы з’явіўся новы пласт зямельных уласнікаў – сельская буржуазія. П. А. Сталыпін, бачыў апору царскага ўрада ў вёсцы сярод гэтага новага пласта, таму пазней ён запатрабаваў пашырэнні іх зямельных правоў. Ён прапанаваў увесці выбарныя земствы – органы мясцовага самакіравання. Яны былі ўведзены ў 1911 г. Віцебскай, Магілёўскай і Менскай губернях, каб забяспечыць перавагу прадстаўнікоў ад “рускага насельніцтва”. Земствы адыгралі станоўчую ролю ў ажыццяўленні аграрнай рэформы. Памешчыкам “польскага паходжання”, якія пераважалі ў Гарадзенскай, Віленскай і Ковенскай губернях, царскі ўрад пасля паўстання 1863 – 1864 гг. не давяраў. Таму земствы тут не ўводзіліся.



Вынікі рэформаў для Беларусі. У перыяд правядзення аграрнай рэформы назіралася пашырэнне пасяўных плошчаў, адбываўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці. Больш актыўна выкарыстоўваліся сельскагаспадарчыя машыны, штучныя ўгнаенні. Стабільнымі сталі ўраджаі. Заможныя сялянскія гаспадаркі паступова ўцягваліся ў таварна-грашовыя адносіны, прапанавалі сваю прадукцыю для продажу на рынак. Дзякуючы сталыпінскай аграрнай рэформе Расійская імперыя стала сусветным лідарам па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, рэформа паклала пачатак сталаму засваенню Сібіры.

Дазвол сялянам замацоўваць свае зямельныя надзелы ва ўласнасць гэта спроба рэалізацыі “амерыканскага” шляху развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Аднак перыяд ажыццяўлення сталыпінскай рэформы апынуўся кароткім, і яна не была завершана. Абмежаваны характар мела ўвядзенне земстваў, яно адбылася толькі ў трох беларускіх губернях. І ўсё ж гэта сведчыла пра развіцці буржуазных адносін шляхам рэформаў.



Асаблівасці індустрыяльнага развіцця. Характэрнай асаблівасцю прамысловага развіцця Беларусі мяжы XIX – ХХ в.в з’явілася стварэнне манапалістычных аб’яднанняў, акцыянерных таварыстваў з удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталу, якія паступова выцяснялі дробную вытворчасць. Напярэдадні Першай Сусветнай вайны ў Беларусі існавала 34 акцыянерных таварыствы. Ім прыналежалі такія буйныя прадпрыемствы Беларусі, як Віцебская ільнопрадзільная фабрыка "Дзвіна" (Руска-бельгійскае акцыянернае таварыства), трамвайная лінія і электрычная станцыя ў Віцебску (Бельгійскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрыка (Рускае акцыянернае таварыства карданажна-папяровай вытворчасці). Тым часам былі створаны і мясцовыя манапалістычныя аб’яднанні: акцыянерныя таварыствы тытунёвай фабрыкі "Нёман" у Гародні, запалкавых фабрык "Прагрэс-Вулкан" у Пінску і "Маланка" ў Мазыры. Аднак у Беларусі ў адрозненні ад іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі па-ранейшаму працягвалі адыгрываць вялікую ролю дробныя таварныя прадпрыемствы, якія ў 1913 г. давалі 50 % валавай прадукцыі прамысловасці.

Узрастанне ролі банкаў, зліццё банкаўскага капіталу з прамысловым – яшчэ адна з асаблівасцяў эканамічнага развіцця Беларусі на манапалістычнай стадыі капіталізму. Акрамя губернскіх аддзяленняў цэнтральных расійскіх банкаў (Дзяржаўнага, Сялянскага і Дваранскага) у краі дзейнічала шмат камерцыйных банкаў: Менскі, Магілёўскі, а таксама губернскія і павятовыя аддзяленні Руска-Азіяцкага, Азова-Данскога, Руска-Французскага, Віленскага і Беластоцкага банкаў. У дробным таваразвароце пераважаў прыватны гандаль, якая ў 1913 г. склала 78,9%.

У выніку развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю ў Беларусі паскорыўся рост гарадоў, якія ператвараліся ў фабрычна-завадскія і гандлёвыя цэнтры. За паўстагоддзя (1863 – 1913) колькасць гарадскіх жыхароў Беларусі павялічылася ў 2,8 разу з 350,8 да 983,3 тыс. чалавек. У 1913 г. самым вялікім горадам быў Менск, другім па значнасці – Віцебск, трэцім – Гародня. Буйнымі гарадамі з’яўляліся Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца.

Развіццё капіталізму ў Беларусі прывяло да змен у сацыяльным складзе насельніцтва. Адбываўся паступовы пераход ад дзялення грамадства на шматлікія саслоўі, што было характэрна для эпохі феадалізму, да класавай структуры буржуазнага грамадства, у якім вядучая роля прыналежала пралетарыяту і буржуазіі.


Пытанне 32. Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі у канцы XIX − пачатку XX стст. і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Агульнарасійскія палітычныя партыі.

Па канспекту.

У канцы 19 ст пачаў пашырацца сацыял-дэмакратычны рух, што садзейнічаў распаўсюджванню марксістскіх ідэй. У 70-я гады ў Беларусі адбылося 7 забастовак, у 80-я гады – 10, у 90-я гады – ужо 95. У забастоўках былі вінаватыя першыя сацыял-дэмакратычныя гурткі, у каторых рэвалюцыянеры марксісты навучалі рабочых ідэям марксізму.

Марксісты ў адрознені ад народнікаў гаварылі, што рэвалюцыю павінны здзейсніць рабочыя таму, што яны самыя перадавыя, з’яднаныя, свядомыя. Акрамя таго, іменна пралетарыят, гэта значыць рабочы клас, з’яўляецца асноўным стваральнікам усіх матэрыяльных благаў, па гэтай прычыне будзе справядліва, калі ў будучым, пасля рэвалюцыі ўсе астатнія класы і слаі грамадства будуць абслугоўваць усе патрэбы пралетарыяў. Што датычыцца класа памешчыкаў і буржуазіі то гэтыя сацыяльныя слаі падляжаць увогуле поўнаму знішчэнню.

Першую марксісцкую партыю у Беларусі утварылі Яўрэі. У 1891 г. у Вільні адбыўся з’езд яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Літвы, Беларусі і Польшчы, на якім быў утвораны Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз Літвы, Польшчы і Расіі (БУНД). Ён адкладваў сацыялістычную рэвалюцыю на далёкую будучыню і галоўнай мэтай лічыў барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча яўрэйскіх рабочых.

Самай вядомай марксісцкай партыяй у свеце стала Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (скарочана РСДРП). У 1898 г. у Мінску прайшоў першы з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый, на якім гэта партыя была ўтворана. РСДРП выступіла за звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне дыктатуры пралетарыята. Праўда, на другім з’ездзе РСДРП ў 1903 г. партыя раскалолася на бальшавікоў, якія адстойвалі ідэю рэвалюцыі, і меншавікоў, прыхільнікаў рэформ якія паступова прывядуць да сацыялізма. Бальшавікоў узначаліў Уладзімір Ільіч Ленін.

У 1902 г. узнікла партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсераў). Эсеры ў асноўным, ветэраны народніцкага руху якія ў пачатку XX ст. ужо адсядзелі свае срокі ў турмах, і павыходзілі на свабоду. На свабодзе яны прыняліся за старае, заняліся падрыхтоўкай да сацыялістычнай рэвалюцыі і індывідуальным тэрорам. У ідэалагічным плане партыя эсераў таксама заставалася на старых народніцкіх пазіцыях і прапагандавала сялянскі сацыялізм. Эсеры пазней сталі падзяляцца на левых і правых. Левыя, былі за сацыялістычную рэвалюцыю. Правыя за дасягнення сацыялізму шляхам рэформаў.

У гэтым жа 1902 годзе ўтварылася Партыя Польская Сацыялістычная (ППС), якая дзейнічалі ў Літве і Заходняй Беларусі. Яна таксама стаяла на пазіцыях народніцкага сацыялізму, але адначасова выступала за узнаўленне Польшы ў межа 1772 г. У праграме гэтай партыі і выпускаемай літаратуры не было нават і ўспамінаў пра Беларусь.

Пачаткам беларускага нацыянальна вызваленчага руху можна лічыць стварэнне ў 1903 г. братамі Луцкевічамі Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, якая пазней была пераіменована ў Беларускую Сацыялістычную Грамаду (БСГ). БСГ у сваіх поглядах на сацыялізм таксама прытрымлівалася народніцкай ідэалогіі. У праграме гэтай партыі прадугледжвалася звяржэнне царызму, перадача зямлі сялянам, перадача фабрык рабочым, развіццё беларускай культуры, прадстаўленне Беларусі краявой аўтаноміі з сеймам у Вільні і ўсенароднае выбранне чыноўнікаў.

Пад уплывам узгаданых палітычных партый у пачатку XX стагоддзя пачаўся ўздым рабочага руху. У 1901 – 1904 гг. адбылося 408 эканамічных і палітычных стачак, у якіх прынялі ўдзел 56 тыс. чалавек. За гэты жа час 59 разоў рабочыя выходзілі на дэманстрацыі. У беларускіх вёсках у 1901 – 1904 гг. адбылося 116 сялянскіх выступленняў.
Пытанне 33. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. на тэрыторыі Беларусі.

9 студзеня 1905 г. адбылася вядомая “крывавая нядзеля”. У Пецярбургу па загаду Мікалая II была расстралаяна мірная дэманстрацыя рабочых, якія неслі цару петыцыю з просьбай аб паляпшэнні іх становішча. Было забіта каля 500 і паранена 3000 чалавек. Гэта падзея стала пачаткам першай расійскай рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Па ўсёй расійскай імперыі адбыліся палітычныя дэманстрацыі з лозунгам "Далоў самадзяржаўе". Толькі ў студзені 1905 у беларускіх гарадах іх адбылася больш за 30, а ў маі іх адбылася 56 з удзелам 200 000 рабочых. Такі размах рабочага руху звязываюць са святкаваннем 1 мая. Пралетарыят быў падтрыманы і сялянствам. У Беларусі ў студзені адбылася каля 50 сялянскіх выступленняў, ўжо ў чэрвені 175, а да восені 1905 года сялянскі pyx ахапіў усю тэрыторыю Беларусі. Прычым калі рабочыя, проста хадзілі на дэманстрацыі і не з’яўляліся на работу, то сяляне палілі панскія маёнткі, секлі панскія лясы, заганялі скаціну на панскія палі, а часам і забівалі саміх паноў. Сітуацыя стала крытычнай калі узбунтаваўся экіпаж браняносца "Пацёнкіна" на Чорным моры (14 чэрвеня 1905), гэта абазначала, што апора царызма – армія пачала пераходзіць на бок рэвалюцыі. У Беларусі ў армію таксама пачалі пранікаць рэвалюцыйныя настроі. Летам 1905 года ў Мінску, Брэсце, Баранавічах адбыліся хваляванні сярод салдат чыгуначнікаў.

Каб неяк палепшыць сітуацыю 19 жніўня 1905 года цар абнародаваў маніфест аб стварэнні дарадчай дзяржаўнай думы без заканадаўчых паўнамоцтваў. У народзе дума была называна булыгінскай бо праект яе пісаў нехта Булыгін. Булыгінскую думу народ байкаціраваў, на выбары ў яе ніхто не з’явіўся, а рэвалюцыйны рух пачаў набіраць яшчэ большыя абароты і ў пачатку кастрычніка перарос ва Усерасійскую палітычную стачку. На практыцы гэта абазначала, што ва ўсёй Расійскай Імперыі не працавалі ні адно прамысловае прадпрыемства. Пад час гэтай стачкі на прадпрыемствах узнікаюць рэвалюцыйныя органы ўлады саветы рабочых дэпутатаў, якія кіравалі ходам стачак. У іх увайшлі прадстаўнікі партый РСДРП, БСГ, ППС эсеры, бундаўцы. Каб спыніць стачку 17 кастрычніка 1905 г. цар Мікалай II выдае новы маніфест згодна, з якім ствараецца новая дзяржаўная дума з заканадаўчымі паўнамоцтвамі.

18 кастрычніка 1905 г. ў Мінску на Прывакзальнай плошчы збіраецца 20 тысячны мітынг, на каторым прадстаўнікі рэвалюцыйных партый заклікаюць не верыць цару, не прымаць удзелу ў думскіх выбарах, а працягваць рэвалюцыйную барацьбу да поўнага звяржэння самадзяржаўя. Трэба адзначыць, што рэвалюцыянеры былі ў многім правы, таму, што выбарчы закон быў надзвычай несправядлівым: 1 памешчык = 1 голас, 1 гаспадар завода ці фабрыкі = 1 голас, 15 сялян = 1 голас, 18 рабочых = 1 голас. Губернатар Курлоў загадаў расстраляць гэты мітынг і ў выніку, 100 чалавек было забіта і 300 паранена. У гісторыю гэты растрэл увайшоў пад назвай “Курлоўскі”. Такія ж мітынгі былі расстраляны ў Магілёве і Віцебску.

Пасля маніфесту 17 кастрычніка ў РІ аформіліся ліберальныя (цэнтрысцкія) партыі, гэта Саюз 17 акцябра – акцябрысты і кантытуцыйна-дэмакратычная партыя кадэты. Яны заявілі, што рэвалюцыю трэба завяршыць бо асноўных мэтаў яна дабілася, у Расіі ўжо быў утвораны парламент. Акцябрысты і кадэты прызвалі да ўдзелу ў выбарах. Агульнае ў акцябрыстаў і кадэтаў было тое, што яны былі за абмежаваную парламентам (думай) манархію, аднак розніца паміж гэтымі партыямі была. Яны адрозніваліся сацыяльным паходжаннем: акцябрысты – найбагацейшыя прадпрымальнікі, гаспадары фабрык і заводаў, памешчыкі, кадэты – прафесары ВНУ і настаўнікі гімназій, чыноўнікі, прадстаўнікі сярэдней буржуазіі. Акцябрысты ігнаравалі нацыянальнае пытанне і былі за адзіную і недзялімую Расію, кадэты былі за прадстаўленне ўсім народам Расійскай імперыі культурна-нацыянальнай аўтаноміі. Трэба адзначыць, што, ўвогуле, кадэты былі значна больш дэмакратычныя, чым акцябрысты, бо іх праграма прадугледжвала інтарэсы ўсіх слаеў насельніцтва Расійскай імперыі, а не толькі багатых. Напрыклад, у праграме партыі кадэтаў былі патрабаванні ў інтарэсах рабочых, якія ўключалі патрабаванне 8 гадзіннага рабочага дня, абавязковага 1 выхаднога ў тыдзень, абавязковага аплачваемага водпуску, за выплаты пенсій па старасці і інваліднасці. Трэба памятаць, што ў пачатку 20 ст. усяго гэтага ў РІ не было ў працоўным заканадаўстве. Для сялян кадэты патрабавалі нацыяналізаваць палавіну памешчыцкай зямлі і перадаць яе сялянам.

Пасля 17 кастрычніка з’явіліся і радыкальная правыя партыі якія выступалі за абсалютную, ні чым не абмежаваную манархію і за падаўленне рэвалюцыі, акрамя таго правыя радыкалы таго часу, усе без выключэння прапагандавалі антысемітызм. Яны імкнуліся пераканаць грамадскасць у тым, што ў рэвалюцыі вінаваты яўрэі і іх трэба, як мінімум, выслаць за межы Расіі. Іх асноўны лозунг быў: “Бей жыдоў – ратуй Расію!” Радыкальныя правыя партыі не толькі прапагандавалі антысемітызм на словах, але і на практыцы арганізавалі шэраг яўрэйскіх пагромаў. Да такіх партый адносіліся Саюз рускага народа, Саюз архангела Міхаіла і інш. У народзе прадстаўнікі гэтых партыі атрымалі назву – чарнасоценцы.

Трэба адзначыць, што маніфест не змог поўнасцю спыніць рэвалюцыю. Ужо 13 лістапада 1905 г. на Чорным моры ўзбунтаваўся экіпаж крэйсера "Ачакаў" 15 лістапада да яго далучыліся экіпажы яшчэ пяці караблёў. У снежні пачалося ўзброенае паўстанне ў Маскве, якое падавілі з вялікімі цяжкасцямі. Толькі ў пачатку 1906 года ўдалася выбраць дзяржаўную думу. У беларускіх губернях перамаглі кадэты, якія правялі ў думу 29 з 36 дэпутатаў ад Беларусі

Першая дума праіснавала не доўга, яна адмовілася зацьвердзіць Сталыпінскую аграрную рэформу і была распушчана. У пачатку 1907 года адбыліся выбары ў другую дзяржаўную думу па новым выбарчым законе. У іх прынялі ўдзел нават рэвалюцыйныя арганізацыі, але яны не змаглі правесці ад Беларусі, ніводнага свайго прадстаўніка. У беларускіх губернях перамаглі Акцябрысты і Чарнасоценцы, якія аб’ядналіся ў блок РОС – Российский окраинный союз. Аднак другая дума атрымалася яшчэ больш рэвалюцыйнай, чым першая, яна не толькі не зацьвердзіла сталыпінскую аграрную рэформу, але прапанавала сваю ўласную. Пасля гэтага думу адразу ж распусцілі. Адбылася гэта 3 чэрвеня 1907 г. , таму савецкая гістарыяграфія называе роспуск дзяржаўнай думы трэц’ечэрвеньскім дзяржаўным пераваротам. Пасля гэтага царызм выдаў такі выбарчы закон, па катораму 50 % месцаў у думе замацоўвалася за памешчыкамі. Трэцяя дзяржаўная дума зацьвердзіла сталыпінскую аграрную рэформу.

Сталыпінская аграрная рэформа не закранала памешчыцкага землеўладання. А на думку Першай і Другой дзяржаўнай думы памешчыкі абавязаны былі падзяліцца сваёй зямлёй з сялянамі.

Пытанне 34. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. на тэрыторыі Беларусі.

Аўстра-Венгрыя імкнулася падпарадкаваць сабе паўднёваславянскія народы і найперш Сербію, якая яшчэ ў 19 ст. дабілася незалежнасці. Паўднёваславянскія народы, падпарадкаваныя Аўстра-Венгрыяй, імкнуліся перайсці пад уладу Сербіі, таму на тэрыторыі Аўстра-Венгрыі дзейнічала сетка тэрарыстычных арганізацый, якая арганізоўвала забойствы аўстра-венгерскіх дзяржаўных чыноўнікаў, генералаў, членаў дынастыі Габсбургаў, што правілі ў Аўстравенгрыі.

28 чэрвеня 1914 удзельнік адной з узгаданых тэрарыстычных арганізацый серб гімназіст Гаўрыла Прынцып застрэліў наследніка Аўстра-Венгерскага прэстола Франца Фердзінанда і яго жонку. Праз два тыдні Аўстра-Венгрыя аб’явіла Сербіі Вайну. Расія заступілася за праваслаўную Сербію і аб’явіла вайну Аўстра-Венгрыі. За Аўстра-Венгрыю заступілася Германія і Аб’явіла вайну Расіі. За Расію заступіліся Англія і Францыя і аб’явілі вайну Германіі. Колькасць уцягнутых у вайну дзяржаў расла як снежны ком. У рэшце рэшт у канфлікт былі ўцягнуты 37 краін з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. У той час гэта 2/3 насельніцтва зямнога шара.

На першых парах Расіі шанцавала ў гэтай вайне. Руская армія перайшла мяжу Германіі і без прашкод рухалася ўглыб краіны. Аднак потым немцы акружылі рускую армію і знішчылі. Загінула і трапіла ў палон 500 000 салдат і афіцэраў. Пасля гэтага немцы арганізавалі контрнаступленне. Летам 1915 года нямецкая армія перанесла баявыя дзеянні на тэрыторыю РІ, ёй была захоплена Варшава (Варшава у той час цэнтральны горад Прывіслінскага края Расійскай імперыі) і баявыя дзеянні перанесены на тэрыторыю Беларусі. У пачатку жніўня яны былі пад Баранавічамі, і там іх удалася спыніць. У кастрычніку 1915 года рускай арміі удалася стабілізаваць фронт па лініі Дзвінск Паставы Смаргонь Баранавічы Пінск.

Адступаючая руская армія прымушала беларускае насельніцтва эвакуіравацца ў тыл. З места зняліся 1,5 млн. чалавек. Частка іх была пераселена ў цэнтральныя губерні Расіі, частка пакінута ў прыфрантавой паласе. Тым, хто не хацеў адпраўляцца ў бежанства, рускія пакідалі харчовых запасаў на два месяцы астатняе забіралі (гэта адбывалася перад наступленнем зімовых халадоў). На ўтрыманне бежанцаў царскі урад выдзяляў вялікія грашовыя сродкі, але да бежанцаў даходзіла ў лепшым выпадку 5% гэтых грошай, астатняе асядала ў кішэнях чыноўнікаў, праз якіх гэтыя грошы праходзілі.

На тэрыторыі Беларусі была ўведзена ваеннае становішча, забараняліся усякая палітычная дзейнасць мітынгі забастоўкі стачкі, уводзілася цэнзура і каменданцкі час. Каб паспяхова правесці мабілізацыю тут з 1914 года быў уведзены сухі закон. Была поўнасцю забаронена прадажа віна-гарэлачных вырабаў. Гэта быў цяжкі удар па эканоміцы Беларусі, без працы засталася 600 прадпрыемстваў па вырабу гарэлкі і піва. Як вы памятаеце, у Беларусі было 18% заводаў па вырабу алкагольных напояў.

Іншая прычына эканамічнага заняпаду гэта мабілізацыя ў войска. З-за яе прадпрыемствы якія не працавалі на вайну – разараліся, бо сутыкаліся з вострым недахопам Рабочых рук.

У сельскай гаспадарцы Беларусі таксама назіраўся ўпадак таму, што з яго у армію забралі найбольш працаздольных мужчын і лепшых коней.

На захопленай тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся акупацыйны рэжым. Насельніцтва абкладалася вялікімі падаткамі, праводзіліся рэквезіцыі (рэквізіцыя – адабранне прадуктаў харчавання і фуражу на карысць арміі). За непадпарадкаванне людзей адпраўлялі ў концлагеры.

Вайна загнала эканоміку Расійскай імперыі ў крызіс які ўсугубляўся яшчэ і тым, што ўсе чыгункі Расійскай імперыі былі заняты ваеннымі перавозкамі, таму ў буйныя гарады не паспявалі падвозіць прадукты харчвання. У Пецярбургу Маскве іншых буйных прамысловых гарадах пачаўся голад. Голад, эпідэміі, пахаронкі з фронту стварылі дабратворную глебу для дзейнасці рэвалюцыйных партый. Зімой 1916 – 1917 гг. рэвалюцыйныя партыі пачалі патрабаваць звяржэння цара і ўсталявання дэмакратычнай рэспублікі.

23 лютага 1917 г. у Петраградзе выйшлі на дэманстрацыю жанчыны з патрабаваннем далоў вайну, хлеба і міра да іх далучыліся рабочыя і салдаты (у тым ліку і тыя салдаты, што былі адпраўлены разганяць дэманстрацыю). Цар у гэты час знаходзіўся ў Магілёве ў стаўке галоўнакамандуючага. Ён выехаў у Пецярбург, каб неяк заспакоіць народ, але не даехаў, 1 сакавіка Мікалай ІІ адрокся ад прэстола, а са склада дзяржаўнай думы быў сфарміраваны часовы ўрад.

Беларусь у перыяд Лютаўскай Рэвалюцыі. 23 лютага 1917 года у Петраградзе перамагла рэвалюцыя. Цар Мікалай II адрокся ад прэстола З прадстаўнікоў Дзяржаўнай Думы, быў сфарміраваны часовы ўрад. Часовы таму, што пастаянны меркавалася абраць пад час ўстаноўчага сходу. Устаноўчы сход меркавалі склікаць пасля таго як адбудзецца перамога ў Першай Сусветнай вайне. Часовы ўрад прадстаўляў Расію на міжнароднай арэне, кіраваў дзяржаўнымі ўстановамі банкамі арміяй міліцыяй (была створана замест паліцыі), але ўлада яго была больш фармальнай, чым фактычнай, таму што жадалі падпарадкоўвацца часоваму ўраду толькі буржуазія, інтэлігенцыя і прыблізна палова афіцэрскага складу расійскай арміі.

Большая ж частка рэвалюцыйных сіл – рабочыя сяляне і салдаты, па ўсёй тэрыторыі Расійскай рэспублікі не жадалі падпарадкоўвацца Часоваму ураду. Яны стваралі свае органы ўлады – Саветы рабочых сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, на чале каторых стаяў Петраградскі савет рабочых салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Саветы з цягам часу набывалі усё больш і больш фактычную уладу. Такім чынам, у краіне ўсталявалася двоеўладдзе – адна ўлада Часовы ўрад другая ўлада саветы. На першых парах саветы супрацоўнічалі з Часовым урадам, але двоеўладдзе з’ява часовая, яно не можа працягвацца доўга. З цягам часу інтарэсы Саветаў усё больш і больш разыходзіліся з інтарэсамі Часовага ўрада, у рэшце рэшт Саветы забралі сабе ўсю ўладу пад час кастрычніцкай рэвалюцыі.

Праз неклькі дзён ў Беларусі таксама ўзнікла дзве ўлады. 4 сакавіка быў сфарміраваны Мінскі савет салдацкіх і рабочых дэпутатаў, а 6 сакавіка часовым урадам быў прызначаны грамадскі камітэт з прадстаўнікоў розных партый на чале з камісарам, гэты камітэт узяў на сябе функцыі губернскай адміністрацыі. Асаблівасцю палітычнага становішча ў Беларусі было тое, што тут узнікае і хутка расце трэцяя сіла – нацыянальныя партыі і арганізацыі якія актыуна праводзяць ідэю нацыянальнага адраджэння і самавызначэння. Ужо у сакавіку было створана 23 нацыянальныя партыі і арганізацыі. Найбольш буйнейшыя сярод іх былі БСГ, "Беларуская партыя народных сацыялістаў" і "Беларуская хрысціянская дэмакратыя 25 – 27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыўся Першы з’езд беларускіх арганізацый. Ён абраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) перад БНК была пастаўлена задача, аб’яднаць вакол сябе ўсе нацыянальныя сілы для барацьбы за аўтаномію Беларусі ў складзе расійскай рэспублікі. Старшынёй яго быу абраны Раман Скірмунт. БНК даручалася правесці выбары ў беларускую краевую раду і падрыхтаваць Канстытуцыю. Аднак у складзе БНК не было адзінства, яго раздзіралі спрэчкі. Таму справіцца з пастаўленай задачай; было не проста.

Вясной 1917 г актывізуецца дзейнасць усіх палітычных партый і арганізацый. У саветах большасць належыць меншавікам, бундаўцам і эсэрам. У бальшавікоў былі моцнымі пазіцыі на Заходнім фронце. На заводах і фабрыках ствараюцца ФЗК (фабрычна-завадскія камітэты, якія кіруюць стачачнай барацьбой. У гэтых камітэтах усё большы уплыў набываюць бальшавікі. У маі – чэрвені пад іх кіраўніцтвам прайшло 60 стачак.

20 – 23 красавіка ў Мінску адбыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупаванай часткі Віленскай губерні. Прадстаўнікі часовага ўрада на гэтым з’ездзе заклікалі сялян пачакаць зямельнай рэформы, якая адбудзецца пад час устаноўчага сходу і не захопліваць самавольна памешчыцкія землі. Сялянскія дэпутаты згадзіліся пачакаць, але выказаліся за хутчэйшае завяршэнне вайны і хутчэйшае вырашэнне аграрнага пытання. Тым не менш сяляне ў вёсках не чакалі Устаноўчага сходу, пачалі самі захопліваць памешчыцкія землі. Многія салдаты з сялян кідалі армію і вярталіся ў свае вёскі, каб хутчэй паспець да дзеляжу памешчыцкіх зямель.

Пасля лютаўскай рэвалюцыі адбываецца дэмакратызацыя ў арміі. З Заходняга фронту былі выгнаны 150 афіцэраў і генералаў, якія адкрыта выступалі за захаванне манархіі. Пад уплывам бальшавікоў ствараюцца салдацкія камітэты, фармальная задача каторых весці культурную і палітычную асвету салдат сялянскага паходжання, іх фактычнай задачай было браць пад свой, кантроль дзеянні камандзіраў. Камандзір не мог напрамую аддаць загад салдатам, спачатку ён павінен быў параіцца з салдацкім камітэтам, калі камітэт падтрымае гэты загад – яго выканаюць, калі не – праігнаруюць. Так бальшавікі развальвалі армію.

Каб неяк узняць баявы дух арміі 18 чэрвеня Часовы ўрад арганізуе на заходнім фронце наступленне, яно не мела поспеху, дарэмна загінулі дзесяткі тысяч салдат і афіцэраў. Гэта выклікала незадаволенасць палітыкай Часовага ураду.

Акрамя паражэнне на фронце станавілася ясна, што часовы ўрад церпіць паражэнне і ў сваё палітыцы. Праблему голада ў гарадах ён не вырашыў. Да яе дабавілася яшчэ і праблема інфляцыі, зарплата на многія фабрыкі прыходзіла ў рулонах як туалетная папера, кожны рабочы сам адматываў сабе столькі грошай сколькі трэба, але і каштавалі яны не больш чым папера. Крамы былі зачынены, на рынках цаніліся залатыя, і сярэбраныя царскія рублі, але іх не хапала, таму часцей на рынках выкарыстоўвалі натуральны абмен. Сялянская рэформа была вельмі далекай перспектывай, карыстаючыся такой сітуацыяй 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе бальшавікі наладжваюць “мірную” але ўзброеную дэманстрацыя з патрабаваннем адстаўкі Часовага урада. Часовы ўрад справіўся расстраляць гэту дэманстрацыю-бунт. Потым ён уводзіць пакаранне смерцю, пачынае масавыя арышты рэвалюцыйных лідэраў, спрабуе навесці парадак у сталіцы. У такіх умовах бальшавікі зноў ідуць у падполле і абвяшчаюць аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць урада.



8 – 10 ліпеня у Мінску адбыўся II з’езд беларускіх арганізацый. На ім выявіліся супярэчнасці паміж БНК і левым крылом БСГ, што прывяло да раскола ў БНК. Замест БНК на з’езде была абрана ЦРБА Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый якую ўзначаліў Іосіф Лёсік.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка