Беларускі гістарычны агляд




старонка8/20
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4.93 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   20
ó з o, як вынік звычкі гарадзенскіх мяш­чан ды шляхты да беларускага вымаўлення18: row (1717)19, oka (1721)20, miod (1775)21,owny (1789)22, koscioł, Wrob­lew­ski (1789, 1790)23. Выступае таксама ў канчатках роднага склону множнага ліку: wierszow (1761)24, dymow, przepisow (1775)25, porządkow, brukow (1783)26, inwentarzow, franciszkanow, fun­datorow (1790)27, assygnaciow, zydlow (1790)28, gruntow, kra­mow, kupcow (1775)29, placow, dochodow (1789)30, krukow, kominow (1791)31.

Наступная тэндэнцыя — працэс зніжэння і падвышэння артыкуляцыі галосных32:

— зніжэнне артыкуляцыі галосных задняга раду пад уплы­вам санорных зычных:

а) u/o: ciwon (1772)33, Zygmont (1741, 1772)34, połkownik (1790)35, omaczenie (1789)36, gronta (1752)37;

b) u/ó: mórowany (1790)38, dwónastu (1786)39, fórtka (1791)40;

— падвышэнне артыкуляцыі галосных задняга раду ó>u+ł, ó>u+r: protokuł (1790)41, pułplacu (1664)42, pułkamienicy (1729, 1774)43, pułmisek (1775)44, pułmurowany (1775)45, szczegulna (1775)46, gura (1661, 1691, 1752, 1791)47, kturego (1717, 1791)48, wturego (1791)49, skura (1786)50, curek (1790)51, wiader skurzanych (1791)52;

Сярод насавых галосных назіраем наступныя тэндэнцыі, абумоўленыя адсутнасцю гэтых гукаў у мо­ве–суб­страце ды імкненнем да гіперкарэктнага вымаў­­лен­ня53:

— другасная назалізацыя: będnarz (1772, 1786, 1789)54, naczynia będnarskiego55; sędyk (1668)56, што з’яўляецца прыкладам двух фанетычных працэсаў — зніжэння артыкуляцыі галосных і гіперкарэктнасці: syndyk> ­sendyk> sędyk, z kącami (1752)57, kączyć (1775)58, gąt (1717, 1752)59, Olęndzki (1783)60, Eysymątt (1791)61;

— дэназалізацыя:

a) przyjowszy (1767)62, zaczowszy (1790)63;

b) у назоўніках і прыметніках творнага склону адзіночнага ліку: upicko, malżonko, nad rzeko, barszczowo, niebiesko, z czerwono kolumno (1790)64;

c) дэназалізаванае вымаўленне перад зычнымі ł, l: przyioł, spłoneło, brneły (1753)65, najoł (1783)66, rozpoczeła (1790)67;

— графічная замена насавых галосных дзвюма літарамі:

a) перад змычна–выбухнымі зычнымі: na urzendzie (1659)68, bendnarz; Kolendzina (1672)69, Kolenda (1728)70, skompały się (1753)71, obremb (1789)72, skomstwo, przystempuje (1790)73, postempuje (1791)74;

b) перад фрыкатыўнымі: Konski (форма прозвішча Kącki 1663, 1673, 1691, 1754)75, męsa (1790)76;

c) перад пярэднеязычнымі: ręnce (1692)77, obręmb (1775)78;

d) асобна пазначым насавую гіперкарэктнасць пазы­чаных з лаціны слоў: aręda (1560, 1770, 1786)79, arędować (1690)80, obwęcye (1775)81, apparęcyi, procęta (1790)82; tes­tamęt (1791)83.

У разгляданых крыніцах сустракаюцца таксама не­каторыя прыкметы рэдукцыі ненаціскных галосных84:

o>a: paręcze (1691)85, Sapocki (1789)86, Hardzieiewski (1790)87;

e> a: Harasimowa88, karmalit (1791)89, karmalitow (1790)90;

o>u: gunt (1679)91.

Знаёмства з гарадзенскімі крыніцамі дазваляе выявіць таксама працэс вагання галосных92:

— чаргаванне галосных e/o i a: od trzech leciech, przy scienie Rabieiowskiey (1789)93, w przedzie (1633)94, Pietrze, (1691, 1742)95, Sebestyan (1668, 1790)96, Katerzyna (1790)97 (трэба адзначыць, што ў агульнапольскай мове архаізмы такога тыпу знікаюць толькі ў канцы XVIII ст.);

— чаргаванне ę/ą: piątrami (1740) 98, piątro (1795)99;

a/o: kożdy, broma (1691) 100, molowany (1790)101;

a/e: sadziba (1775)102;

e/o: dopioro;

e/y: syr, syrow (1786)103.

Што да кансанантызму, назіраем ваганне зычных ды груп зычных, якое існавала ў розных рэгіёнах Поль­шчы, а ў некаторых выпадках складала таксама і норму беларускага вымаўлення104:

s/sz: szpichlerz (1691, 1740, 1767, 1795)105, paszerzb (1670)106;

śr/srz (функцыяванне старапольскага фрыкатыўнага вымаўлення ř): srzedzina (1742)107, srzuba (1791)108, srzodek (1752, 1753), posrzodku (1781)109;

— чаргаванне r/rz: pasierzb (1670, 1769)110, sierzpow (1753)111, а таксама ż/rz; instruktarz (1786)112;

ś/s: częsciami (1789)113, sledzy (1767)114, swiecki (1789, перад мяккім зычным)115, koscioł (1775)116, Losona (1790)117;

— ваганне ć/cz: czwerc (1664)118;

ć/c: Sopocko (1790)119,

ń/n: вымаўленне цвёрдага n перад наступным цвёрдым зычным, што з’яўлялася спецыфічнай дыялектавай рысай і вынікала з нарматыўнай для беларускай мовы дэпалаталізацыі тыпу n’>n перад цвёрдым зычным: Klimanski, Suszynski (1790)120;

χi/χy: мяккае вымаўленне беларускага χ, занатаванага ў розных скланеннях назоўнікаў: Sapiechi (1775) 121, Eustachi122, dachi (1753) 123, monarchi (1775)124;

sz/s: ulica Skolna (1665)125,

z перад ń: rzeznik (1772)126, Rzeznicka (1721, 1775)127, kuznia (1790)128.

Вынікам сутыкнення польскай і беларускай моўных сты­хій была адсутнасць мазурэння, альбо замены пярэдненёбных sz, ż, cz, dż на s, z, c, dz, якая ўжо адбылася на ўсходніх абшарах Сувальшчыны ды Падляшша. На думку Зоф’і Курцовай, „цяжка дапусціць, што на тэрыторыях, адлеглых ад этнічнай пальшчызны, дзе беларуская ды ўкраінская ўтвараюць субстрат для фармавання там польскай мовы і маюць з ёй сталы кантакт, дайшло да ўзнікнення такой польскай рысы, як мазурэнне, калі да яе не дайшло на моўным памежжы“129.

У гэтай групе сустракаем іншыя прыклады ваганняў зычных:

— з’яўленне пратэтычнага h: hantaby (1633, 1692)130, hanyż (1786)131, harmata (1781)132;

— чаргаванне k/g : Gasper133,

— страта j у розных пазіцыях:

a) chrześcian/ chrzescian (у інтэрвакальнай пазіцыі, 1789—1790 гг.)134;

b) аслабленне артыкуляцыі i пасля галоснага mieyski, Leyba (1790)135;

— з’яўленне кароткага u замест w пасля галосных: Hauryło, Fiedor Hauryłowicz (XVII w.)136,

— тэндэнцыю спрашчэння груп зычных137:

a) падвоеных зычных: truna (20–я г. XVIII ст.) 138; слова trumna ўжывалася ў польскай літаратурнай мове з паловы XVIII ст. У сувязі з тым пытанне: ці з’яўляецца дадзены пры­клад польскім спрашчэннем груп зычных ці пазычаннем беларускага труна — застаецца спрэчным;

b) падоўжаных зычных: zakonica (1738)139, staraność, Zuzana (1790)140;

c) стратай гукаў: przedażny (sprzedażny) (1660)141, przedał (sprzedał) (1665, 1789)142, dzień naleźienia s. Krzyża (znalezienie) (1775)143, spólnie (wspólnie) (1660)144;

d) спрашчэнне груп зычных тыпу śln>sn альбо rnk>rk: rzemiesnik (1736)145, garków (1786)146.

Цікава выяўляецца тэндэнцыя асіміляцыі па звон­касці147.

Адна з яе праяваў — лёс спалучэння χv, якое функцыянавала ў Сярэднявеччы ў розных польскіх рэгіёнах, напрыклад, у Вялікапольшчы, Малапольшчы ды ў Сілезіі. З часам група χv зазнала паслядоўнае абязгучванне і пераход у f, перадусім на Мазовіі. Трэба адзначыць, што ў выпадку Гарадзенскага павету дадзеная прагрэсіўная асіміляцыя характарызуецца пэўным выключэннем. Тут мазавецкія ўплывы датычылі не толь­кі польскай групы χv, але і беларускай хв. Пацверджаннем з’яўляецца трансфармацыя прозвішча XVI ст. Boguchwał у Boufał148.

У гарадзенскіх крыніцах сустракаем таксама з’явы:

a) рэгрэсіўнай асіміляцыі: rospiętego, powrosku (1790)149, brygitki (1795)150, juryzdyczanin (1784, 1786, 1791, 1792, 1795)151, juryzdator (1792)152, juryzdykcya (1775)153 ды гіперкарэктнасцi: jadka (1746), Chrebtowicz (1743)154 (ваpта звярнуць ўвагу на этымалогію прозвішча Храбтовіч, якую належыць выводзіць са слова ‘хрыбет’ і ў якой адсутнічае польская група –rze–);

b) узнікнення w перад націскнымі галоснымі o і u: Lewon (1664)155.

Аналіз гарадзенскіх навачасных дакументаў дазваляе дадаткова пацвердзіць наступныя моўныя тэндэнцыі: функцыяванне флектыўнай хісткасці156.

У разгляданых матэрыялах сустракаем наступныя прыклады назоўнікавых схем:

— памяншэнне з дапамогай суфіксаў –eczka, yk: eczka, szpichlerzyk (1752)157;

— утварэнні з суфіксам –nik ад назоўнікавай асновы: olejnik (1792)158;

— формы з агульнаславянскім суфіксам iszcze: ku gliniszczu (1786)159;

— фарманты з карэнным n , а таксама суфіксамі:

a) –anin: juryzdyczanin (1784, 1786, 1791, 1792, 1795)160;

b) ina–yna: osmina (1736)161, somina (1786)162, rayczyna (1673)163;

— утварэнні з суфіксам ość: osiadłość, obszerność, ziemskość, uległość (1787)164;

— фарманты з архаічным суфіксам ostwo, –stwo: pisarstwo, burmistrzostwo (1660)165, woytostwo (1747)166, probostwo (1775)167, aktorstwo (1789)168;

новая форма з прэфіксам pod, паводле слова­ўтва­ральнай схемы, характэрнай для тагачасных назваў ураднікаў: podproboszczy/podproboszcz (1661, 1664, 1830)169;

— прыметнікавыя суфіксы з фармантам –n: ratuszny ці owny: arendowny (1783, 1786)170;

ski/ska: kościół farski (1661, 1666)171; ulica Podolska (другая назва Падольнай вуліцы, 1664)172;

Даследаваныя тэксты сведчаць пра флектыўныя ваганні назоўнікаў173:

— ваганне граматычнага роду: karmalit (1791)174, krama, kromka, krom (1733, 1739, 1740, 1746, 1774)175;

— ужыванне канчатка –ów у родным склоне множнага ліку: wsiów (1775)176, elekcjów (1792)177, piekarzów (1783)178, zydlów (1790) 179; obywatelów, libertacjów, narzędziów (1787, 1791)180;

— сюды ж адносіцца слова wiszeń (вішань, 1786)181,

— з’яўленне канчатка мужчынскага роду ў назоўніку давальнага склону ніякага роду: Grodnowi (1775, 1793)182;

— беларускае чаргаванне γ/ź: Sapiezie (Сапезе)183;

— з’яўленне назоўнікаў мужчынскага роду з канчаткам –а у назоўным склоне: Karpuszka (1772, 1790)184, Słuszka185 (можна лі­чыць, што рэдукцыя o > a звязана з беларускай моўнай нормай).

Цікавы прыклад паралелізму ў спражэнні дзеясловаў цяперашняга часу зафіксаваны ў мяшчанскай літаратуры XVIII ст. Флексія першай асобы множнага ліку –m/em была выкарыстана ў ананімным вершы, прысвечаным восеньскаму пажару 1753 г. у Горадні: „dziękujem, a prosim niech nas zawsze chroni“. Факт знікнення гэтага канчатка ў польскай мове ўжо ў канцы XVI ст. дае падставы да высоўвання дапушчэння, што названая з’ява мае карані ў рэгіянальнай мазавецкай разнавіднасці польскай мовы, альбо вынікае з сутыкнення пальшчызны з мовай–субстратам186.

У названых крыніцах знаходзім прыклады выкарыста­ння:

— аддзеяслоўных прыметнікаў тыпу: przeieżdży kupiec (не выключана, што дадзеная мадэль, не сустраканая ў польскіх схемах прыметнікавага словаўтварэння, з’яўляецца пазычаннем субстратавага прыезджы)187;

— старапольскіх формаў адпрыметнікавых прыслоўяў з суфіксам o: pilno (1717)188;

— прыслоўя mimo: droga do miasta mimo dwór (1673), ulica mimo Collegium (1772)189.

У гарадзенскіх тэкстах захавалася значная група беларускіх лексічных запазычанняў:

— з галіны будаўніцтва, аб’ектаў публічнага карыстан­­ня, прыладаў хатняй гаспадаркі, спажывецкіх вырабаў, ра­мес­ніцкай наменклатуры ці грамадскіх стасункаў190: pieńka (1786)191, kołodzież (1560—1561)192, czerha (1612)193, płoszcza (1713, 1752, 1772)194, odryna (1752, 1790)195, kruhlak (1791)196, para­sonik (1785)197 (1783), stol (1717)198, powieć (1744)199, swiren (1741), swieronek (1790)200, proboj (1752)201, biełuha (1786)202, kołomaszka, subota (1790)203, zahułek (за­гулаk)204, obapoł/obopół (1786, 1789)205, nazad (1691, 1752)206;

— напісаныя лацінкай беларускія імёны ды прозвішчы: Alexiej (1790)207, Fiedor, Ewdocia (1668)208, Hrehory (1673, 1740)209, Ławryn (1795)210, Panas (1661, 1741)211, Hauryło (1741)212, Semion (1673)213, Symon (1663, 1790)214, Wasil (1754, 1790)215, Zmitruk (1790)216, Taciana (1664)217, Hardziej/Hardziejewski (1790)218, Hanczaruk (1740)219, Harasimowicz (1754)220, Hapa­nowicz (1712)221.

Згадваючы анамастычнае пытанне, неабходна звярнуць увагу на тагачасную антрапанімію Горадні:

— што да славянскага насельніцтва, аднайменная анамаcтычная сістэма функцыявала перадусім у асяроддзі найбяднейшых жыхароў горада ды прыгоннага насельніцтва, што аселі ў магнацкіх юрыдыках (у інвентары маёмасці Радзі­вілаў Гной­ніца 1752 г., напрыклад, быў зарэгістраваны нейкі Jurko)222;

— з’яўленне паралельных, нестабільных формаў прозвішча тыпу Szeszko — Szeszkiewicz223;

— мянушкавую ідэнтыфікацыю асобы тыпу: Hauryło Żyłka224;

— групу найменняў паводле роду заняткаў: Teodor garbarz, Prokop cieśla, Makar mielnik (1664)225, Kazimierz gancarz (1772)226;

— мянушкі, звязаныя з назвамі жывёл: Panas Borsuk227;

— геаграфічныя ды этнічныя вызначальнікі, якія сведчаць пра паходжанне асобы: Prokop Moskal, Chaim Jakubowicz Słucki, Józef Podolanin (пражываў на вуліцы Маставой, што вяла да гарадзенскага раёна Падолле)228.

Яшчэ адна рыса дыялекту — ужыванне архаічных формаў229. Напрыклад, у Rejestrze expensy, складзеным у 1736 г. пад час работ над упрыгожваннем унутранага інтэр’ера гара­дзенскага касцёла бернардынаў, сустракаем два словы: агульнаўжывальнае gorzałka ды wodka230.

Заўважым, што ў пальшчызне XVIII ст., якая функцыянавала на польскіх этнічных землях, слова gorzałka паступова адыходзіла на другі план і пераходзіла ў катэгорыю польскага архаічнага альбо дыялектнага запасу. У выпадку Гарадзенскага павету сітуацыя выглядала крыху інакш: гэтым выразам і пазней шырока карысталіся. Як можна меркаваць, гэты факт мог мець пэўную сувязь з уплывамі мовы–субстрата.

Сутыкненне дзвюх моўных стыхій чыніла відавочны клопат пісарам, у выніку паўставалі пераходныя інавацыйныя словаўтваральныя формы, незнаёмыя для абе­дзвюх сістэм, як, напрыклад, hanczarz (ганчар са змененым беларускім –r на польскае –rz)231.

Прапанаваныя заўвагі з’яўляюцца спробай акрэсліць асаблівасці соцыялінгвістычнага развіцця на прыкладзе Горадні і яе наваколляў у XVII—XVIII ст.232 Сабраныя матэрыялы ў чарговы раз пацвярджаюць думку пра падабенства развіццёвых тэндэнцый паўночна–ўсходняй гаворкі з кірункамі польскай літаратурнай мовы. Разам з тым мова, якая фармавалася на фоне дзвюхмоўнай інтэрферэнцыі, у адлегласці ад этнічных польскіх раёнаў, характарызавалася пэўным кансерватызмам, што, напрыклад, выяўляецца ва ўжыванні архаічных старапольскіх выразаў ці запаволенай моўнай уніфікацыі фанетычнага правапісу233.

Багатая рукапісная спадчына, створаная і назапашаная некалькімі пакаленнямі пісараў гарадзенскіх канцылярый, з’яўляецца выдатным сведчаннем развіцця мясцовых асаб­лівасцяў навачаснай пальшчызны. Гарадзенскія крыніцы выразна паказваюць адметныя шляхі развіцця польскай мовы, ужыванай у Вялікім Княстве Літоўскім, яе кантакт з гутарковай беларушчынай. Істотнай катэгорыяй дыялекту ёсць арфаэпічныя, фанетычныя ды арфаграфічныя з’явы, уласцівыя беларускай мове, напрыклад, аканне, альбо з’яўленне a замест o ў ненаціскных складах (paręcze), з’яўленне гука в перад націскнымі галоснымі o (Lewon) ці з’яўленне ÷ пасля галоснага (Hauryło). Апрача субстратавай фанетызацыі польскай мовы, яе носьбіты часта выкарыстоўвалі беларускую гутарковую лексіку тыпу odryna, płoszcza альбо powieć234.

Такім чынам, частотнасць ужывання пэўных лексічных формаў маглі вызначаць два фактары. Па–першае, этнічны склад насельніцтва канкрэтнага павету альбо рэгіёну235, па–другое — паходжанне складальнікаў паасобных дакументаў. Менавіта з гэтай прычыны істотнае значэнне пры высвятленні паходжання персаналу канцылярыі мае тэарэтычная рэканструкцыя этапаў складвання дакумента, якую можна прасачыць, даследуючы, напрыклад, гарадзенскія кляштарныя інвентары XVIII ст.

Можна меркаваць, што аналізаваныя акты перапісваліся не начыста пад час візітацыі кляштара, а з чарнавіка. Таму падаецца лагічным, што асоба, якая перапісвала ў скрыпторнай цішыні раней падрыхтаваны тэкст–чарнавік, павінна была дапусціць значна менш моўных памылак у параўнанні з тым, хто занатоўваў тэкст на слых, ужывую. У сувязі з гэтым узнікае пытанне, чаму ў ана­лізаваных інвентарах сустракаецца безліч прыкладаў фанетычных гіперкарэктнасцяў ці некаторыя беларускія лексічныя запазычанні. Хутчэй за ўсё гэтая з’ява вынікала не з псіхалагічных цяжкасцяў (напрыклад, пры­спешвання), а была праблемай этнапсіхалагічнага кшталту, г.зн. абумоўлена недастатковым веданнем ужыванай поль­скай мовы.

Пісары, для якіх пальшчызна была вывучанай мовай, не заўсёды маглі занатаваць формы, неўласцівыя для іх роднага моўнага асяроддзя. Прапанаваныя назіранні ўскосна пацвярджае факт паходжання манахаў гарадзенскага кляштара фран­цысканцаў. Як сведчаць матэрыялы рубрыкі „якога паходжання і якой нацыянальнасці“ генеральнай візітацыі 1830 г. гэтага кляштара, яны выводзіліся як з Беласточчыны, так і з гістарычнай „Літвы“: Гарадзенскай ды Менскай губерняў, а таксама з „Белай Русі“236. Адсюль можна меркаваць, што факт паходжання манахаў з аддаленых ад этнічнай Польшчы беларускіх рэгіёнаў мог дадаткова спрычыніцца да з’яўлення згаданых з’яваў.

Аналагічнымі рысамі характарызавалася польская мова прадстаўніка шляхецкага стану — гарадзенскага землеўласні­ка Тадэвуша Анджэйковіча237, супольніка Скарбавай Камісіі ВКЛ. У адным з падрыхтаваных ім у 1776 г. дакументаў назіраем тыповыя для польскага паўночна–ўсходняга дыялекту прыкметы: замена насавога галоснага двума графічнымі знакамі, альбо гіперкарэктнасць, паўсюднае выраўноўванне ó з o, нарэшце, ваганне груп зычных: przed nastompieniem, nastompił, rejęt, ubostwo, wybor podatkow, do prozb, teraz­niejszych238.

Вынікі прыведзеных даследаванняў наводзяць на пэўныя развагі пра моўныя з’явы, а таксама грамадскую структуру Горадні ды Гарадзенскага павету. Узятыя матэрыялы верыфікуюць і развіваюць думку пра залежнасць паміж сацыяльным статусам ды мовай карыстальніка. Што да гарадоў ВКЛ, вышэйшы сацыяльны стан мяшчанскіх эліт бясспрэчна спрыяў і нават абавязваў да большага кантакту з пальшчызнай, як і да пашырэння яе абсягаў. Гэтыя тэндэнцыі не адмаўлялі, аднак, ролі іншых моў у штодзённым жыцці гарад­ской супольнасці. Доказам з’яўляецца непаслядоўнасць напісання некаторых прозвішчаў (напрыклад, Opanowicz/Hapanowicz239), якая па­цвярджае факт суіснавання разгляданых моў, а таксама сведчыць пра іх паралельнае ўжыванне рознымі грамадскімі слаямі, у прыватнасці, мяшчанскімі элі­тамі.

Выяўленне малой часткі дагэтуль недаследаваных матэрыялаў пераконвае ў неабходнасці знаёмства з малавядомым змесцівам літоўскіх ды беларускіх архіваў, каб працягваць вывучэнне мясцовых адметнасцяў польскай мовы ў ВКЛ. Апрача вызначэння геаграфічных межаў асобных моўных з’яў, вынікі аналізу навачасных архіваў могуць праясніць сацыяльную структуру гарадоў, гэта значыць патлумачыць такія даследчыя праблемы, як дынаміка развіцця этнічнага складу населеннага пункта, кірункі міграцыйных хваляў240, узаемазалежнасць паміж моўнымі з’явамі ды грамадскім расслаеннем.



Пераклад з польскай Вольгі Мазуравай

1 Smolińska B. Polszczyzna północnokresowa z przełomu XVII i XVIII w. Na podstawie rękopisów Jana Władysława Poczobuta Odlanickiego i Antoniego Kazimierza Sapiehy // Prace Językoznawcze. Wrocław, 1983. T. 51.; Kurzowa Z. Język polski Wileńszczyzny i kresów północno–wschodnich XVI—XX w. Warszawa—Kraków, 1993.

2 Пра гісторыю гарадзенскай гарадской канцылярыі гл.: Hardzieje÷ J. Przyczynek do dziejów kancelarii miejskich grodzieńskich w XVI—XVIII w. // Białostocczyzna. 2001. № 1—2. S. 3—12; idem. Losy archiwaliów gro­dzień­skich z XVI — XVIII w. // Białostocczyzna. 1998. № 2. S. 72—86.

3 Ягелонская бібліятэка (далей ЯБ). Рукапіс 6357.

4 Аўтарамі артыкулаў на старонках варшаўскай прэсы былі гарадзенскі войт Юзаф Зяліньскі ды жыхар Горадні Ян Людвік Бэкю, найбліжэйшы паплечнік надворнага літоўскага падскарбія Антонія Тызенгаўза (Dziennik Handlowy.1786. Cz.1—3. S. 11—12; 1787. Cz.1—2. S. 44—45; Cz. 3. S. 93).

5 Kurzowa Z. Język... S. 13, 32—40; Bardach J. O dawnej i niedawnej Litwie. Poznań, 1988. S. 200—202. Пра паланізатарскую ролю гарадоў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага гл.: Alexandrowicz S. Rola miast i miasteczek w przemianach kulturalnych i językowych na ziemiach Białorusi w XVI—XVIII w. // Наш радавод. Гродна, 1996. Кн. 7. С. 243—248.

6 Нацыянальны Гістарычны Архіў Беларусі ў Мінску (далей НГАБ у Мінску). Ф. 1761, воп. 1, спр. 14, арк. 44, 524—550, 753, 653.

7 Bogucka M., Samsonowicz H. Dzieje miast i mieszczaństwa w Polsce przedrozbiorowej. Wrocław, 1986. S. 548, 578, 588.

8 Turska H. O powstaniu polskich obszarów językowych na Wileńszczyźnie // Studia nad polszczyzną kresową. T. 1. Wrocław, 1982. S. 41; Kurzowa Z. Język... S. 63.

9 Kurzowa Z. Język... S. 317—318.

10 Ibidem. S. 56, 58, 114—115; idem. O istocie dialektu północnokresowego // Wilno—Wileńszczyzna jako krajobraz i środowisko wielu kultur. Białystok, 1992. T. IV. S. 14.

11 Kurzowa Z. Język... S. 87, 114—115.

12 Ibidem. S. 67—75.

13 Instruktarz miasta J. K. Mci Grodna na mocy praw, przywilejow, dekretow kommissarskich i assessorskich W. X. Litew: do wybierania prowentow pomiernego, wagowego, brukowergo, targowego tak w mieście J. K. Mci Grodnie, jako też na przedmieściach kontrahentom arędownym przy wydawaniu kontraktu w roku 1786 miesiąca 9bra 23 dnia sporządzony [улётка] (далей Instruktarz miasta J. K. Mci Grodna).

14 Писцовая книга Гродненской экономии (далей ПКГЭ). Вильно, 1882. Т. 2. С. 303, 310.

15 Obiasnienia Interessu miasta Seymowego J. K. Mci Grodna, 1789, арк. H.

16 Архіў гарадзенскіх францішканаў (далей АГФ). Рукапіс. Inwentarze Konwentu Grodzieńskiego Xięży Franciszkanów. S. 41.

17 НГАБ у Мінску. Ф. 1711, воп. 1, спр. 71, арк. 115, 262.

18 Kurzowa Z. Język... S. 75.

19 Галоўны Архіў Старажытных Актаў (далей ГАСА), Архіў Радзівілаў (АР). Аддзел XVIII, № 324, арк. 1.

20 Навуковая бібліятэка ПАУ і ПАН у Кракаве (далей НБ ПАУ і ПАН у Кракаве). Рукапіс 369, арк. 60.

21 Аддзел Рукапісаў Бібліятэкі АН Літвы (далей АР БАН Літвы). Ф. l—18/2—151, арк. B.

22 Obiasnienia... арк. A [1].

23 Ibidem. арк. A [2]; Літоўскі Дзяржаўны Гістарычны Архіў (далей ЛДГА). Старажытныя акты (далей СА), 11649.

24 Kurier Litewski. 1761. № 29.

25 ЛДГА. Ф. 11 воп. 1 спр. 18584.

26 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 15, арк. 183.

27 АГФ. Inwentarze... S. 41.

28 НГАБ у Мінску. Ф. 1711, воп. 1, спр. 71, арк. 58v.

29 АР БАН Літвы. Ф. l—18/2—151, арк. A, B.

30 Obiasnienia... арк. A.

31 Kommissya Porządkowa y Cywilno–Woyskowa powiatu grodzienskiego z magistratem miasta Grodna ад 6 ліпеня 1791 г. [улётка] (далей Kommissya Porządkowa).

32 Kurzowa Z. Język... S. 75—77.

33 ЛДГА. СА. 3862, арк. 30v.

34 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 6, арк. 306; ЛДГА. СА. 3862, арк. 30v.

35 ЛДГА. СА. 11649.

36 Obiasnienia... арк. I.

37 ГАСА. АР. Аддзел. XVIII, № 323, арк. 226.

38 ЛДГА. СА. 11649.

39 Instruktarz miasta J. K. Mci Grodna.

40 НГАБ у Мінску. Ф. 1711, воп. 1, спр. 71, арк. 274v.

41 Ibidem. арк. 58v.

42 НГАБ у Мінску. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 170.

43 Ibidem. Ф. 1761, воп. 1, спр. 6, арк. 170; Гродзенскі дзяржаўны гістарычна–археалагічны музей (далей ГДГАМ). Фонды, № 15114.

44 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 6, арк. 1022.

45 Kurzowa Z. Język... S. 75; ЛДГА. Ф. 11, воп. 1, спр. 18584; НГАБ у Мінску. Ф. 1887, воп. 1, спр. 1, арк. 58v.

46 АР БАН Літвы. Ф. l—18/2—151, арк. A [1].

47 ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 323, арк. 29, 226; НГАБ у Мінску. Ф. 1711, воп. 1, спр. 1, арк. 115; ibidem. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 89.

48 НГАБ у Мінску. Ф. 1711, воп. 1, спр. 1, арк. 115; ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 324, арк. 2.

49 НГАБ у Мінску. Ф. 1711, воп. 1, спр. 71, арк. 115, 262.

50 Instruktarz miasta J. K. Mci Grodna.

51 АГФ. Inwentarze... S. 52.

52 Kommissya Porządkowa.

53 Ірэна Баярова звяртае ўвагу на страту ў XVIII ст. арфаграфічнага па­зна­чэння назалізацыі. Гл.: Bajerowa I. Kształtowanie się systemu polskiego języka literackiego w XVIII wieku // Prace Językoznawcze. Wrocław, 1964. T. 38. S. 48; Kurzowa Z. Język... S. 81, 85—86.

54 Obiasnienia... арк. F; ЛДГА. СА. 3862, арк. 70v; Instruktarz miasta J. K. Mci Grodna.

55 Instruktarz miasta J. K. Mci Grodna.

56 НГАБ у Мінску. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 347.

57 ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 323, арк. 223.

58 АР БАН Літвы. Ф. l—18/2—151, арк. C 2.

59 ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 324, арк. 1, № 323, арк. 222.

60 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 13, арк. 320.

61 Ibidem. № 1, арк. 200.

62 АГФ. [Akt przyjęcia do bractwa św. Antoniego Padewskiego przy klasztorze franciszkanów w Grodnie Rajny Kierusakówny z Kamionki] ад 12 сакавіка 1767 г. [улётка].

63 ЛДГА. СА. 11649.

64 ЛДГА. СА. 11649; АГФ. Inwentarze... S. 41, 43.

65 ЯБ. Рукапіс 6357.

66 НГАБ у Мінску. Ф. 1711, воп. 1, спр. 713, арк. 350.

67 АГФ. Inwentarze... S. 42.

68 НГАБ у Мінску. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 1.

69 Ibidem. Ф. 1761, воп. 1, спр. 2, арк. 285.

70 Ibidem. Спр. 5, арк. 74.

71 ЯБ. Рукапіс 6357.

72 Obiasnienia... арк. B1.

73 АГФ. Inwentarze... S. 41, 42.

74 НГАБ у Мінску. Ф. 1711, воп. 1, спр. 71, арк. 274v.

75 ПКГЭ. Т. 2, c. 303—204; НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 3, арк. 134v; ibidem. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 142, 501.

76 АГФ. Inwentarze... S. 43.

77 ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 323, арк. 21.

78 АР БАН Літвы. Ф. l—18/2—151, арк. A.

79 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 6, арк. 1084; Instruktarz miasta J. K. Mci Grodna.

80 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 3, арк. 43.

81 obventio — нясталы прыбытак, apparentia — знешні выгляд (АР БАН Літвы. Ф. l—18/2—151, арк. B 2; АГФ. Inwentarze... S. 42; Słownik łacińsko–polski. Warszawa, 1959. T. 1. S. 224).

82 АГФ. Inwentarze... S. 41.

83 НГАБ у Мінску. Ф. 1711, воп. 1, спр. 71, арк. 200.

84 Kurzowa Z. Język... S. 85—87.

85 ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 323, арк. 29.

86 Obiasnienia... арк. D 3.

87 ЛДГА. СА. 11649.

88 Ibidem.

89 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 15, арк. 298.

90 ЛДГА. СА. 11649.

91 ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 323, арк. 9.

92 Kurzowa Z. Język... S. 87—90.

93 Obiasnienia... арк. A, C.

94 ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 323, арк. 1.

95 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 3, арк. 134v; спр. 6, арк. 835.

96 Ibidem. Спр. 1, арк. 326; ЛДГА. СА. 11649.

97 АГФ. Inwentarzе... S. 43.

98 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 6, арк. 654.

99 Ibidem. Спр. 16, арк. 1157.

100 ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 323, арк. 33.

101 АГФ. Inwentarze... S. 42—43.

102 АР БАН Літвы. Ф. l—18/2—151, арк. A [1].

103 Instruktarz miasta J. K. Mci Grodna.

104 Kurzowa Z. Język... S. 94—99, 104—105.

105 АГФ. Inwentarze.... S. 9; ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 323, арк. 33; НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 6, арк. 654; спр. 16, арк. 545.

106 НГАБ у Мінску. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 402.

107 Ibidem. Ф. 1761, воп. 1, спр. 6, арк. 982.

108 Ibidem. Ф. 1711, воп. 1, спр. 71, арк. 115.

109 ЯБ. Рукапіс 6357; Gazeta Warszawska. 1781. № 39; ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 323, арк. 229.

110 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 5, арк. 886; ibidem. Ф. 1800, воп.1, спр. 1, арк. 402.

111 ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 323, арк. 224.

112 Instruktarz miasta J. K. Mci Grodna.

113 Obiasnienia.... арк. B 1.

114 АГФ. Inwentarze.... S. 9.

115 Obiasnienia.... арк. G 1.

116 ЛДГА. Ф. 11, воп. 1, спр. 18584.

117 АГФ. Inwentarze... S. 42.

118 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 2, арк. 126; АГФ. Inwentarze... S. 9.

119 ЛДГА. СА. 11649.

120 Ibidem.

121 ЯБ. Рукапіс 6357; ЛДГА. Ф. 11, воп. 1, спр. 18584.

122 ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 324, арк. 3.

123 ЯБ. Рукапіс 6357.

124 ЯБ. Рукапіс 6357; ЛДГА. Ф. 11, воп. 1, спр. 18584.

125 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 2, арк. 102.

126 ЛДГА. СА. 3862, арк. 29.

127 ЛДГА. Ф. 11, воп. 1, спр. 18584; НБ ПАУ і ПАН у Кракаве. Рукапіс 369, арк. 54v.

128 АГФ. Inwentarze... S. 51.

129 Kurzowa Z. Język... S. 102—104.

130 Тэрмін antabaнямецкай Handhabe) пераважаў на Мазовіі (за вы­ключэннем паўднёвай часткі). Гл.: Basara J. Terminologia budownictwa wiejskiego w dialektach polskich. Cz. 2 // Prace Językoznawcze. Wrocław, 1964. T. 43. S. 34; ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 323, арк. 1, 21).

131 Instruktarz miasta J. K. Mci Grodna.

132 Gazeta Warszawska. 1781. № 39.

133 ЛДГА. СА. 3862. Арк. 69v.

134 Obiasnienia... арк. G 1; ЛДГА. СА. 11649.

135 ЛДГА. СА. 11649.

136 ПКГЭ. Т. 2. С. 297.

137 Kurzowa Z. Język... S. 110—111.

138 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 4, арк. 799.

139 НБ ПАУ і ПАН у Кракаве. Рукапіс 369, арк. 91.

140 АГФ. Inwentarze... S. 41, 42.

141 НГАБ у Мінску. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 87.

142 Ibidem. Ф. 1761, воп. 1, спр. 2, арк. 102; Obiasnienia... арк. C2.

143 АР БАН Літвы. Ф. l—18/2—151, арк. B.

144 НГАБ у Мінску. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 87.

145 НБ ПАУ і ПАН у Кракаве. Рукапіс 66—66v. Цяжка адназначна сказаць, ці прыведзены прыклад быў узяты з размоўнай пальшчызны, альбо быў звязаны з яго субстратавым падмуркам. На карысць апошняга сведчыць факт, што ў беларускай мове спрашчэнне груп зычных утварае літаратурную норму. Такім чынам, страта сярэдзіннага гука ў слове rzemiesnik у паўночна–ўсходнім дыялекце магла быць новай формай, якая ўзнікла ў выніку сутыкнення польскага rzemieślnik ды беларускага рамеснік (Падлужны А. Фанетычныя працэсы // Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мінск, 1994. С. 588).

146 Instruktarz miasta J. K. Mci Grodna.

147 Kurzowa Z. Język... S. 111—112.

148 Заснавальнікам гэтага роду быў гаспадарскі пісар Васько Дарашкевіч (мяжа XV—XVI ст. ) Як вынікае з крыніц, у тыя часы гэта была праваслаўная сям’я, пра што сведчыць факт пахавання Пракопа Хвалімера, сына Васька, у склепах адной з гарадзенскіх праваслаўных цэркваў. У сваім тастаменце Пракоп запісаў, каб „[...] жона моя Ганна мает тело мое грешное поховати почстиве, яко то належыт, у церкви, у Городне на Подоле у Чесного Хреста“ (Акты Виленской Архео­графической Комиссии. Вильно, 1894. Т. XXI. С. 438).

149 АГФ. Inwentarze... S. 42, 51.

150 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 16, арк. 473.

151 Ibidem. Спр. 13, арк. 380—381, 792; спр. 15, арк. 116—118; спр. 15, арк. 486—490; спр. 16, арк. 513.

152 Ibidem. Спр. 15, арк. 948.

153 АР БАН Літвы. Ф. l—18/2—151, арк. A [1].

154 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 9, арк. 66, 755.

155 Ibidem. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 188.

156 Kurzowa Z. Język... S. 116—161.

157 ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 323, арк. 223.

158 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 15, арк. 1174.

159 Ibidem. Ф. 1761, воп. 1, спр. 13, арк. 827.

160 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 13 арк. 380—381, 792, спр. 15 арк. 116—118; спр. 15 арк. 486—490; cпр. 16 арк. 513.

161 НБ ПАУ і ПАН у Кракаве. Рукапіс 369, арк. 66.

162 Instruktarz miasta J. K. Mci Grodna.

163 НГАБ у Мінску. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 505. На прадукцыйнасць усходнеславянскага суфікса –ina, –yna звяртае ўвагу Зоф’я Курцова (Kurzowa Z. Język... S. 130).

164 Dziennik Handlowy. 1787. Cz. 1—2. S. 44.

165 НГАБ у Мінску. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 2, 45.

166 Ibidem. Ф. 1761, воп. 1, спр. 10, арк. 1.

167 Ibidem. арк. 1; Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 2; ЛДГА. Ф. 11, воп. 1, спр. 18584.

168 Obiasnienia... арк. A 1.

169 НГАБ у Мінску. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 91, 281; АГФ. Inwentarze... S. 188. Тэрмін podproboszczy азначаў вікарыя. Сустракаем яго ў паэме Organy (1784) Томаша Каятана Вянгерскага (Linde S. B. Słownik języka polskiego. Lwów, 1858. T. IV. S. 239; Słownik języka polskiego. Warszawa, 1964. T. 6. S. 701).

170 НГАБ у Мінску. Ф. 1800, воп. 1, спр. 13, арк. 251; Instruktarz miasta J. K. Mci Grodna.

171 НГАБ у Мінску. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 91, 253.

172 Ibidem. арк. 172.

173 Kurzowa Z. Język... S. 161—163, 172, 179, 180.

174 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 15, арк. 298.

175 Ibidem. Спр. 5, арк. 295; спр. 6, арк. 122, 487, 755, 1061.

176 АР БАН Літвы. Ф. l—18/2—151, арк. A.

177 ГДГАМ. Фонды. № 9217.

178 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 13, арк. 260.

179 Ibidem. Ф. 1887, воп. 1, спр. 1, арк. 58v.

180 Dziennik Handlowy. 1787. Cz. 1—2. S. 44—45, 49; Kommissya Porządkowa.

181 Instruktarz miasta J. K. Mci Grodna.

182 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 15, арк. 1289; АР БАН Літвы. Ф. l—18/2—151, арк. A [1].

183 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 5, арк. 43.

184 ЛДГА. СА. 3862, арк. 30v; СА. 11649.

185 НГАБ у Мінску. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 188.

186 Kurzowa Z. Język... S. 196; ЯБ. Рукапіс 6357.

187 Kurzowa Z. Język... S. 185, 201—202.

188 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 4, арк. 175.

189 Ibidem. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 581; ЛДГА. СА. 3862, арк. 30v.

190 Дадзенае пытанне разглядалася Галінай Турскай у працы: Leksykalne pożyczki białoruskie w języku polskim (doba staropolska) // Sprawozdania z Prac Naukowych Wydziału Nauk Społecznych. Wrocław, 1970. R. 13. Z. 2 (57). S. 77—92; idem. O powstaniu... S. 73—86.

191 Instruktarz miasta J. K. Mci Grodna.

192 ПКГЭ. Т. 2. С. 63.

193 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 1, арк. 23.

194 ПКГЭ. Т. 2. арк. 303; НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 10, арк. 569—570; ЛДГА. СА. 3862, арк. 2v.

195 ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 323, арк. 223; АГФ. Inwentarze... S. 52.

196 НГАБ у Мінску. Ф. 1711, воп. 1, спр. 71, арк. 322v.

197 Ibidem. Ф. 1761, воп. 1, спр. 13, арк. 639.

198 ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 324, арк. 1.

199 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 6, арк. 318.

200 АГФ. Inwentarze... S. 52.

201 Беларускае пазычанне прабой, што значыць skobel, узнікла ў разгляданым дыялекце, у мове насельніцтва паўночна–ўсходняй часткі Мазоўша, на Падляшшы ды Сувальшчыне (Basara J. Terminologia... S. 30; ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 323, арк. 221).

202 Instruktarz miasta J. K. Mci Grodna.

203 Inwentarz... S. 41, 51.

204 З’яўленне γ замест в перад націскным галосным сустракаецца на паўночным захадзе Беларусі (Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак. Мінск, 1968. C. 35, 274).

205 Беларускае пазычанне абапал (па абодва бакі): Obiasnienia... арк. C H.

206 ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 323, арк. 32, 224.

207 ЛДГА. СА. 11649.

208 НГАБ у Мінску. Ф. 1800 воп. 1, спр.1, арк. 309, 310.

209 Ibidem. арк. 520.

210 Ibidem. Ф. 1761, воп. 1, спр. 16, арк. 425.

211 Ibidem. Cпр. 8 арк. 843.

212 Ibidem. Спр. 1, арк. 94; спр. 8, арк. 521, 691, 843.

213 Ibidem. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 525.

214 Ibidem, арк. 142; ЛДГА. СА. 11649 (імя Шымон у тарыфе дымоў Горадні 1790 г. сустракаецца рэдка).

215 ПКГЭ. Т. 2. C. 302, 304; ЛДГА. СА. 11649.

216 ЛДГА. СА. 11649.

217 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 2, арк. 126.

218 ЛДГА. СА. 11649.

219 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 8, арк. 521.

220 ПКГЭ. Т. 2. арк. 304.

221 ABAK. Вильно, 1874. Т. VII. C. 472—473; НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 10, арк. 605.

222 ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 324, арк. 225, 228.

223 ЛДГА. СА. 3862, арк. 16v. Няўстойлівасць прозвішчаў вынікае, падобна, з нізкага грамадскага статуса гарадзенскіх гарбароў.

224 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 8, арк. 691.

225 Ibidem. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 171.

226 ЛДГА. СА. 3862, арк. 30v.

227 НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 8, арк. 843.

228 ГАСА. АР. Аддзел XVIII, № 324, арк. 225; НГАБ у Мінску. Ф. 1761, воп. 1, спр. 16, арк. 230; Obiasnienia... арк. 31.

229 Kurzowa Z. Język... S. 488—289; Bajerowa I. Kształtowanie... S. 27—31.

230 НБ ПАУ і ПАН у Кракаве. Рукапіс 369, арк. 66v—67.

231 НГАБ у Мінску. Ф. 1800, воп. 1, спр. 1, арк. 548.

232 Трэба адзначыць, што пра неабходнасць даследавання гісторыі разнавіднасцяў польскай мовы ў Літве і Беларусі, у тым ліку і гарадзен­скай, казала Зоф’я Курцова. Гл.: O potrzebie badań nad polszczyzna kresową // Studia nad polszczyzną kresową. T. 1. Wrocław, 1982. T. 98. S. 16.

233 Bajerowa I. Kształtowanie... S. 27—31, 69.

234 Turska H. Leksykalne... S. 82—91.

235 Наконт этнаканфесійнай структуры старажытнай Горадні гл.: Gordziejew J., Socjotopografia Grodna w XVIII w. Toruń, 2002. S. 258—271; Гардзееў Ю. Рэц. на: Черепица В. Н. Гродненский православный некрополь (с древнейших времён до начала XX века). Гродно, 2001 // Гістарычны альманах. Т. 8. Гародня, 2003. С. 195—203.

236 АГФ. Inwentarze.... S. 188.

237 Род Анджэйковічаў меў маёнткі ў ваўкавыскім ды гарадзенскім паветах. Тадэвуш Анджэйковіч — пінскі гродскі (1777), а таксама гарадзенскі гарадскі пісар (1786) (Boniecki A. Herbarz Polski. Warszawa, 1899. T. 1. S. 41).

238 НБ ПАУ і ПАН у Кракаве. Рукапіс 369, арк. 98.

239 Як вядома, прадстаўнікі гэтай заможнай гарадской сям’і ў XVIII ст. засядалі ў гарадзенскім магістраце (ABAK. T. VII. C. 472—473).

240 Мовазнаўчыя матэрыялы ілюструюць міграцыйныя кірункі ў ВКЛ. Пра гэта сведчыць, напрыклад, тэрмін antaba, які, можна меркаваць, трапіў сюды з Мазовіі (Basara J. Terminologia... S.34, 58; ГAСA. AР XVIII. Nr 323, арк.1, 21).
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка