Беларускі гістарычны агляд




старонка5/20
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4.93 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20

Падсумаванне

У XVI—XVII ст. пераважная бальшыня італьянцаў і французаў прыязджала ў Літву на вельмі кароткі час — да аднаго года. Па самой краіне яны не вандравалі, абмяжоўваючыся выездамі ў Вільню і Горадню. Такое становішча было прычынаю вельмі абмежаваных ведаў пра дарогі ў ВКЛ.

Іншаземцы амаль аднагалосна цвердзілі, што ўмовы падарожжаў па Рэчы Паспалітай вельмі кепскія. Трэба браць з сабою ложкі, харч і іншыя неабходныя рэчы, купіць якія па дарозе немагчыма. Акрамя таго, стан дарог горшы, чым у бальшыні заходнееўрапейскіх краін.

Адною з прычын таго, што іншаземцы рэдка прыязджалі ў Літву, была яе малая прываблівасць з заходнееўрапейскага пункту гледжання. Ужо ў самых першых апісаннях Польшчы і Літвы, выдадзеных у першай палове XVI ст., можна знайсці катэгарычныя заявы, што стан дарог на Літве яшчэ горшы, чым у Польшчы, што тут багата лясоў і балотаў, менш насельніцтва. Інфармацыя, якая паўтаралася цягам стагоддзяў, мусі­ла замацавацца ў памяці італьянскіх і французскіх чытачоў. Склаўся стэрэатып, паводле якога з усіх частак Рэчы Паспалітай якраз ВКЛ становіць найвялікшы выклік для падарожніка.

Цяжка дакладна сказаць, колькі часу ў сярэднім італьянцы і французы праводзілі ў падарожжах. Крыніцы паказваюць, што дарога з Варшавы ў Вільню магла заняць ад тыдня да месяца — у залежнасці ад пары года, умоваў надвор’я, кшталту транспарту і ад грамадскага статусу падарожнага.
Дарогі ВКЛ, якія найчасцей выбіралі італьянцы і французы,
і гарады, якія яны апісвалі (XVI—XVII ст.).

· Падарожжы па землях ВКЛ. Пераважная бальшыня італьянцаў і французаў, якія прыязджалі ў ВКЛ, запынялася на тэрыторыях, што пазначаны на карце. Адценне колеру паказвае інтэнсіўнасць руху. На карце таксама відаць найважнейшыя дарогі.

· Апісанні гарадоў ВКЛ. Памер шрыфту ў назвах гарадоў ВКЛ паказвае частату і падрабязнасць апісанняў, якія змяшчалі ў сваіх працах аўтары з Італіі і Францыі.
Паводле вынікаў даследаванняў Р. Камунтавічуса і картаў: „Rzecz­pospolita w dobie wzrostu wpływów magnaterii (1586—1648)“, Atlas historyczny Polski, Warszawa, 1989, 24—25; „Белоруссия в середине XVI века. Структура феодальной земельной собственности“, Белорусская Советская Социалистическая Республика, Минск, 1978, 88—89.

Rūstis Kamuntavičius




* Тут і далей назва Літва выкарыстоўваецца ў яе гістарычным значэнні (Рэд.).

1 Chynczewska–Hennel T. Rzeczpospolita XVII wieku w oczach cudzo­ziemców. Warszawa, 1994.

2 Захарыя Фэрэры [Zacharias Ferreri] (1479—1524) — італьянец, папскі нунцый у 1519—21 г. У сталіцы ВКЛ ён браў удзел у кананізацыі Казі­міра Ягелончыка, а ў лістападзе прысутнічаў на першым сінодзе віленскай дыяцэзіі. Напісаў адно з самых вычарпальных апісанняў Літвы, у якім разгледзеў справы гэтага рэгіёну, не інтэгруючы сваіх ведаў у кантэкст усяе Рэчы Паспалітай, як рабіла бальшыня італьянскіх аўтараў XVI ст. Апісанне Літвы ён падаў у творы, прысвечаным Казіміру Ягелончыку. Матэрыялы для сваёй працы збіраў пад час побыту ў Літве. Крыніцы: Acta nuntiaturae Polonae, moderatore H. D. Wojtyska CP (далей ANP). T. 2; Ferreri Z. Vita beati Casimiri con­fessoris ex serenissimis Poloniae regibus, et magnis Lituaniae ducibus clarissimi, 1521 (выдадзена, мабыць, у Кракаве). Гістарыяграфія: ANP. T.1; Dizionario Biografico degli Italiani. Roma (далей DBI).

3 Дж. Ф. Цыта [J. F. Cito] (?—?) — італьянец, папскі нунцый у 1525—27 г. Наведаў Літву пад час свайго падарожжа з Польшчы ў Маскву. Кры­ніцы і гістарыяграфія: ANP. T.2.

4 Альберта Баланьета [Alberto Bolognetto] (1538—85) — італьянец, папскі нунцый (1581—85). У Літву паехаў, калі туды накіраваўся каралеўскі двор. У 1583—84 г. нунцый наведаў Берасце, Вільню, Горадню. Крыніцы: Bolognetto A. Alberti Bolognetti nuntii Apostolici in Polo­nia. Epistolae et acta 1581—1585, pars II: 1583, edidit E. Kuntze. Craco­viae, 1938. Гістарыяграфія: ANP. T.1; DBI; (Bolognetto A.) Il cardinale Alberto Bolognetto e la sua nunziatura di Polonia per F. Calori Cesis. Bo­lognia, 1863; Tygielski W. Z Rzymu do Rzeczypospolitej: Studia z dziejów nun­cjatury apostolskiej w Polsce, XVI—XVII w. Warszawa, 1992. 105—124.

5 Бэрард Бонджыавані [Berardus Bongiovanni] (1512—74) — італьянец, папскі нунцый у 1560—63 г. У 1560 г. нунцый сустракаўся з каралём у Вільні. Мяркуецца, што, вярнуўшыся з Літвы, ён напісаў справаздачу пра Рэч Паспалітую. Пратэстанцкая Літва аўтару была недаспадобы, і ў справаздачы ён прысвяціў ёй мала месца. Крыніцы: Elementa ad fontium editiones. Roma, 1984. T.LIX; Польскі пераклад справаздачы: Relacje nuncjuszów apostolskich i innych osób o Polsce od roku 1548 do 1690, wyd. E. Rykaczewski. T.1—2. Berlin—Poznań, 1864 (далей — Rykaczewski E.). Гістарыяграфія: ANP. T.1; Wojtyska H. D. Król i nun­cjusz. Rzym, 1972; Wojtyska H. D. Papiestwo—Polska, 1548—1563. Lublin, 1977.

6 Джавані Андрэа Калігары [Giovanni Andrea Caligari] (1527—1613) — італьянец, папскі нунцый (1578—81). У 1579 г. наведваў Літву (Вільню). Крыніцы: ANP. T.1; Elementa ad Fontium editiones. Romae, 1970. T.XXIII; Litterae nuntiorum apostolicorum historiam Ucrainae illustrantes (1550—1850), collegit, paravit, adnotavit editioneque curavit P. A. G. Welykyj OSBM. Romae, vol.1: 1550—1593. Romae, 1959.

7 Анібале ды Капуа [Annibale di Capua] (1544—95) — італьянец, папскі нунцый у 1586—91 г. Ягоныя лісты, датаваныя 1589 годам, адсылалі­ся з Вільні і Горадні. У адным з іх ён апісаў новазакладзены віленскі універсітэт. Крыніцы: Woś J. W. Annibale di Capua (Nunzio apostolico e arcivescovo di Napoli (1544 c.—1595): Materiali per una biografia. Roma,1984; Woś J. W. Fonti per la storia della nunziatura polacca di Annibale di Capua (1586—1591). Trento, 1992. Гістарыяграфія: ANP. T.1; Tygielski W. Z Rzymu do Rzeczypospolitej: Studia z dziejów nuncjatury apostolskiej w Polsce, XVI—XVII w. Warszawa, 1992. 124—137.

8 Луіджы Ліпамана [Luigi Lippomano] (1496—1559) — італьянец, пап­скі нунцый у 1555—57 г. Да прыезду ў Рэч Паспалітую актыўна ўдзельнічаў у папскай дыпламатычнай працы — быў нунцыем пры імператары, паслом ад папы на Трыдэнцкі сабор. Вярнуўшыся з Рэчы Паспалітай, быў прызначаны першым сакратаром папы Паўла IV (1555—59). Знаходзіўся ў Вільні 28.X—28.XII.1555 г., калі там перабываў кароль. У справаздачы і ў карэспандэнцыі багата ўвагі аддаў літоўскім справам. Крыніцы: ANP. T.3; Гістарыяграфія: Ciampi S. Bibliografia critica delle antiche reciproche corrispondenze politiche, ecclesiastiche, scientifiche, letterarie, artistiche dell’Italia colla Russia, colla Polonia ed altre parti settentrionali. T.2. Firenze, 1839. P.33; Wojtyska H. D. Papiestwo—Polska, 1548—1563. Lublin, 1977; Ivinskis Z. „Lipomano, popie˛iaus legatas Lenkijoje 1555—1559“, Rinktiniai raštai. T.4: Krikščionybė Lietuvoje. Roma, 1987. 183—185.

9 Марыо Філянардзі [Mario Filonardi] (?—1644) — італьянец, папскі нунцый у Польшчы ў 1636—43 г. Ягоная місія не мела вялікага поспеху — ён пачаў канфліктаваць з Уладыславам Вазам, шляхтаю, па­сварыў караля з папам Урбанам VIII (1623—44). Урэшце быў вымушаны пакінуць Рэч Паспалітую. Ад 5 чэрвеня да 17 верасня 1636 г. сустракаўся з каралём у Вільні, апісаў сваё быццё на Літве і перанос мошчаў св. Казіміра ў віленскую катэдру. Гістарыяграфія: ANP. T.1; Brahmer M. Powinowactwa polsko–włoskie, Warszawa, 1980, 322—324; Chynczewska–Hennel T. Mario Filonardi — nuncjusz Stolicy Apostol­skiej w Rzeczypospolitej w latach 1636—43. Rys biograficzny, Od­rodzenie i Reformacja w Polsce, 1999, t. XLIII, 151—162; Chynczewska–Hennel T. Pobyt Maria Filonardiego w Wilnie (1636 r.), Barok. Histo­ria—Literatura—Sztuka, 1998, nr. V/2 (10), 51—63; Chyn­czewska–Hennel T. Rzeczpospolita...; Masetti Zannini G. L. Virgilio Puccitelli, (appendice), 79—89; Rykaczewski E.; Targosz–Kretowa K. Teatr dworski Władysława IV (1635—1648), Kraków, 1965.

10 Клаўдзіо Рангоні [Claudio Rangoni] (1559—1621) — італьянец, пап­скі нунцый (1598—1607). Разам з каралеўскім дваром, які ехаў на Інфлянты, праязджаў праз Літву. Наведаў Вільню і Нясвіж, дзе быў зачараваны радзівілаўскім палацам. Будучы на Літве, падтрымліваў кантакты з найвышэйшымі дзяржаўнымі чыноўнікамі, збіраў звесткі, якія потым выкарыстаў у сваёй справаздачы. Крыніцы: Bodniak St. Polska w relacji włoskiej z roku 1604, Pamiętnik biblioteki kórnickiej, z. 2, Kórnik, 1930, 26—49. Гістарыяграфія: ANP. T.1; Chynczewska–Hennel T. Rzeczpospolita...; Sajkowski A. Z galerii znajomych nuncjusza Ran­goni, Włoskie przygody Polaków. Wiek XVI—XVIII, Warszawa, 1973, 9—13.

11 Франчэска Сіманэта [Francesco Simonetta] (каля 1555—1612) — італьянец, папскі нунцый (1606—12). Жыў у Вільні ў 1609—10 г., стараўся быць як найбліжэй да караля, які тым часам займаўся справамі вайны з Масквою і знаходзіўся на тэрыторыі ВКЛ. Крыніцы: ANP. T.18. Гістарыяграфія: ANP. T.1; Tygielski W. Z Rzymu do Rzeczy­pos­politej: Studia z dziejów nuncjatury apostolskiej w Polsce, XVI—XVII w., Warszawa, 1992, 137—170.

12 Ганарата Вісконці [Honorato Visconti] (?—1645) — італьянец. Папскі нунцый у 1630—35 г. Г. Вісконці быў улюбёнцам караля Рэчы Паспалітай, вельмі добра арыентаваўся ў палітычных справах. У справаздачы, якая стала адной з найбольш вычарпальных, багата ўвагі аддаў апісанням палітычных дзеячаў, пачынаючы ад караля і сканчаючы дробнымі чыноўнікамі Рэчы Паспалітай. Г. Вісконці быў адным з некалькіх нунцыяў, што наведалі Літву. У 1633 г. прыехаў у Вільню разам з каралеўскім дваром, які пад час вайны з Масквою стараўся знаходзіцца як найбліжэй да лініі фронту. Крыніцы: справаздача на польскай мове: Rykaczewski E., s. 187—275. Гістарыяграфія: ANP. T.1., Chynczewska–Hennel T. Rzeczpospolita...

13 Луіджы Бэвіляква [Luigi Bevilacqua] (?—1616) — італьянец, па­слан­нік тасканскага ўладара Казіма II (1609—21). У 1609 г. прыехаў у Рэч Паспалітую з дыпламатычнаю місіяй — паведаміць пра новага ўладара ў Таскане. Калі даведаўся, што кароль на Літве, паехаў туды і знаходзіўся ў Вільні ад верасня да кастрычніка 1609 г., складаючы часам кампанію каралеве і каралевічу Ўладыславу. Спаткацца з каралём яму не ўдалося, бо той у Смаленску займаўся справамі вайны з Масквою і не прызначыў пасланніку аўдыенцыі. Пад час свайго быцця ў Вільні пасланнік падтрымліваў вельмі актыўныя кантакты з дзяржаўнымі чыноўнікамі Рэчы Паспалітае і свае сустрэчы апісаў у справаздачы. Крыніцы, гістарыяграфія: Tygielski W. Dyplomacja—Informacja—Propaganda. Podróż Luigiego Bevilacqua, posła toskańskiego na dwory europejskie w 1609 r., Semper, 2000.

14 Джавані ды Люка [Giovanni di Lucca] (?—?) — дамініканец італьян­скага паходжання, місіянер Propaganda fide, які падарожнічаў у Крым у 1624—43 г. Нейкі час знаходзіўся ў Польшчы, бываў на двары Жыгімонта Вазы. У Літву заехаў, вяртаючыся з Масквы (Смаленск — Вільня — Гданьск). У сваім апісанні падарожжа прысвяціў Літве ўсяго некалькі сказаў. Крыніцы: Giovanni di Luca, Relatione di un uiaggio fatto dal padre frа Giovanni di Luca missionario per la Sacra Congregatione di Propaganda fide, alli circassi e comucchi, figliuolo del conuendo di San Domenico di Napoli Prouincia del Regno, 20 maggio 1643, BK, sygn. 147.

15 Філіп Аўрыль [Philippe Avril] (1654—98) — французскі езуіт, місіянер. Ягонаю мэтай было адкрыць новую дарогу ў Кітай. У 1687—89 г. наведваў Рэч Паспалітую, якая была па дарозе ў Маскву. Знаходзячыся на Літве, кантактаваў з езуітамі з Віленскага універсітэта, якія па­ехалі з ім далей на ўсход. Пакінуў падрабязнае апісанне лясных жывёлаў — мядзведзяў і пчолаў. Крыніцы: (Avril Ph.), Voyage en divers Etats d’Europe et d’Asie, Etrepris pour dйcouvrir un nouveau chemin а la Chine. Contenant Plusieurs Remarques curieuses de Physique, de Geographie, d’Hydrographie & d’Histoire. Avec une description de la grande Tartarie, & des differens Peuples qui l’habitent, Paris, 1692; 1693. Польскія фрагменты перакладу: Podróż do różnych krajów Europy i Azji przez misjonarzów S. J. w roku 1690 odprawiona końcem odkrycia nowej drogi do Chin, X. R. Ładowski, Warszawa, 1791; Ziembicki W. Sobiesciana. Przyczynki do pracy „Jan Sobieski jako myśliwy“, Lwów, 1933, 34—37. Гістарыяграфія: Chynczewska–Hennel T. Rzeczpospolita...; Liske X. Filip Avril i jego pobyt w Polsce (1687—1689), Niwa, XI, 1877, 405—421; Tollet D. Les comptes rendus de voyages et commentaries des Franзais, sur la Pologne, au XVIIe siиcle, auteurs et editions, Revue du Nord, Nr. 225, Avril—Juin 1975, T. LVII, Universitй de Lille III, 133—145 (далей — Tollet D.).

16 Філіп Дзюпон [Philippe Dupont] (каля 1650 — пасля 1726 г.) — француз, належаў да двара Яна III Сабескага, служыў наёмнікам у польскім войску, якім камандаваў Ян III Сабескі (1674—96), займаў пост галоўнага інжынера артылерыі (ingnieur en chef de l’artillerie). Жыў у Рэчы Паспалітай у 1671—84 г. і ў гэты час браў удзел амаль ува ўсіх ваенных кампаніях. Мемуары ўсхваляюць ваенны геній караля Яна III Сабескага. Аўтар быў перакананы, што польскае войска не было ў заняпадзе. Невядома, ці бываў ён на Літве, аднак падрабязныя апісанні Вільні і Горадні дазваляюць меркаваць, што пазнаёміўся ён з гэтымі гарадамі асабіста. Крыніцы: Dupont Ph. Mйmoires pour servir а l’histoire de la vie et des actions de Jean Sobieski III du nom roi de Pologne par Philippe Dupont attachй а ce prince en qualitй d’ingnieur en chef de l’artillerie, J. Janicki, Varsovie, 1885. Польскі пераклад: Ziembicki W. Sobiesciana. Przyczynki do pracy „Jan Sobieski jako myśliwy“, Lwów, 1933, 50—56. Гістарыяграфія: Chynczewska–Hennel T. Rzeczpospolita...; Targosz K. Jan III Sobieski mecenasem nauk i uczonych, Wrocław — Warszawa — Kraków, 1991, 109—113; Tollet D.

17 Франсуа Паўлін Далярак [Franзois Paulin Dalairac (Dalerac, Dallerac, Daleyrac, d’Allayrac; псеўданім Chevalier de Beaujeu)] (?—?) — француз, адзін з афіцэраў французскага войска, які пасля мірнага трактата, падпісанага ў 1678 г. у Німвегене, прыехаў у Польшчу, шукаючы новай ваеннай службы. Каля 13 гадоў правёў пры двары каралевы Марыі Казіміры (1674—96). Мемуары Ф. П. Далярака складаюцца з дзвюх кніг (адну з іх ён падпісаў псеўданімам Chevalier de Beaujeu) і сваім аб’ёмам перасягаюць астатнія італьянскія і французскія трактаты перыяду XVI—XVII ст., прысвечаныя Рэчы Паспалітай. Храналагічна мемуары ахопліваюць перыяд ад 1679 да 1690 г., але мы сустракаем у іх багата гістарычных экскурсаў. У сваіх мемуарах француз згадвае толькі адно падарожжа ў Літву, у 1688 г., калі ён спадарожнічаў каралю Яну III Сабескаму ў паездцы ў гарады ВКЛ — Горадню і Віль­ню. Даючы культурныя і гістарычныя апісанні Літвы, Ф. П. Далярак у значнай меры паўтарае добра вядомыя на Захадзе стэрэатыпы. Гэта збудзіла сумненні ў польскіх гісторыкаў — К. Таргаша (Targosz K. Jan III Sobieski mecenasem nauk i uczonych, Wrocław — Kraków, 1991, 107) і В. Зембіцкага (Ziembicki W. Sobiesciana. Przyczynki do pracy „Jan So­bies­ki jako myśliwy“, Lwów, 1933, 28) — ці сапраўды француз наведваў Літву, ці толькі перапісаў вядомыя звесткі. Крыніцы: Dalairac F. P. (Pseud. Chevalier de Beaujeu), Memoires du chevalier de Beaujeu con­tenant ses divers voyages tant en Pologne, en Allemagne, en Hongrie depuis l’annee 1679, Paris, 1698; Amsterdam, 1700; Dalairac F. P. Les anecdotes de Pologne ou memoires secrets du regne de Jean III du nom, Amsterdam, 1699; Paris, 1700; англійскае выданне: London, 1700; галандскае выданне: Gravenhage, 1700. Польскі пераклад: „Pamiętnik kawalera de Beaujeu“, Alexander Kraushar, Pamiętniki do czasów Jana III, W. Mar­kowski, ser. I, t. I, Kraków, 1883. Польскі пераклад фрагмента: Cudzo­ziemcy o Polsce: Relacje i opinie, wybrał i opracował J. Gintel, t. 1—2, Kraków, 1971; Ziembicki W. Sobiesciana. Przyczynki do pracy „Jan So­bieski jako myśliwy“, Lwów, 1933, 27—34; нямецкі фрагмент пера­кладу: Die Gelehrte Welt des 17. Jahrhunderts über Polen, Zeitgenossische Texte, Herausgegeben von E. M. Szarota, Historische Einfьrung, Ein­leitungen und Anmerkungen von A. Kersten, Wien — Mьnchen — Zьrich, 1972, 184—196, 658—669, 811. Гістарыяграфія: Chynczewska–Hennel T. Rzeczpospolita...; Targosz K. Jan III Sobieski mecenasem nauk i uczo­nych, Wrocław — Warszawa — Kraków, 1991, 102—109; Targosz K. „Nieznane «portrety» Jana III i Marii Kazimiery piуra Franзois Paulin Dalairaca oraz ich autor“, Acta universitatis Wratislaviensis, no 1418, Historia CII, 1992, 111—120.

18 Русо дэ ля Валет [Rousseau de la Valette] (?—?). Гісторык А. Керстэн дапускае, што гэты француз быў аўтарам успамінаў пра падарожжа ў Польшчу, падпісаных псеўданімам D. L. V. R. Пра біяграфію Русо дэ ля Валета мы ведаем мала. Вядома, што ён служыў пры двары Яна Казіміра Вазы (1648—1668). У сваіх мемуарах аўтар багата месца пры­свяціў любоўным інтрыгам, якія адбываліся на каралеўскім двары. Галоўнай рысаю гэтых мемуараў было тое, што аўтар больш увагі звяртаў на стыль свайго твора, чым на факты. Ён згадвае толькі адно падарожжа ў Літву (Вільню), але не падае дакладнае даты. Мэтаю падарожжа было спатканне з маркізаю дэ ля Рош, якая знаходзілася пры двары Марыі Людвікі. Крыніцы: Rousseau de la Valette M. Casimir Roy de Pologne (Paris 1679 (два выданні), 1680, Lyon 1679; англійскае выданне 1680; нямецкае выданне 1680). Польскае выданне: Miłostki królewskie, tłum. J. Olkiewicza, red. i wprowadzenie A. Kersten (War­szawa 1971). Гістарыяграфія: Chynczewska–Hennel T. Rzecz­pospolita...; Rousseau de la Valette M. Miłostki królewskie..., 55—56.

19 Гаспар дэ Тэнд [Gaspard de Tende] (Sieur de Hauteville, Sieur de l’Estang) (1618—97) — дакладна невядома, калі гэты француз упершыню прыехаў у Польшчу. Польскія гісторыкі схільныя меркаваць, што гэта адбылося ў 50–я г. XVII ст. (аднак у лісце, які знаходзіцца ў Нацыянальнай Бібліятэцы Францыі і датаваны 14 студзеня 1667 г., Г. дэ Тэнд успамінае, што правёў у Польшчы шэсць гадоў: Portefeuille du Dr. Vaillant, mйdecin et secrйtaire de Mme de Sablй puis de Mlle de Guise, 420 f. Mйlanges. f. 276 (а l’encre) ou f. 272 (au crayon): deux lettres de Gaspard de Tende sur les misиres du pays et les guerres, Varsovie 14 janv, BNF, Ms. fr. 17056; вось жа, льга меркаваць, што прыехаў ён каля 1661 г.). Напачатку ён працаваў пры двары Марыі Людвікі (1645—67) скарбнікам і выехаў з Польшчы пасля адрачэння Яна Казіміра Вазы ад трона ў 1667 г. Вярнуўся ў Польшчу Г. дэ Тэнд у 1674 г. сакратаром амбасадара. З лістоў каралевы Марыі Казіміры (1674—96) можна зрабіць выснову, што француз бавіўся ў колах двара Яна III Сабескага, хоць і не займаў пры ім ніякай пасады. Няясна, калі Г. дэ Тэнд выехаў з Польшчы, але можна меркаваць, што гэта адбылося пад канец панавання Яна III Сабескага. Калі верыць словам аўтара ў кнізе пра Польшчу, ён у Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў „правёў больш як 25 гадоў і вадзіўся з найважнейшымі людзьмі дзяржавы“. Ён падкрэсліваў, што, жывучы ў Рэчы Паспалітай, багата часу правёў на Літве, але не падаў ніякай канкрэтнай інфармацыі. Не назваў нават гарадоў і рэгіёнаў, якія тут наведваў. Мемуары Г. дэ Тэнда, у якіх вы­кладалася гісторыя Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў і апісвалася палітычнае, культурнае і сацыяльнае становішча дзяржавы, выклікалі вялікую цікавасць у Заходняй Еўропе. Крыніцы: Tende G. de (Pseud. Sieur de Hauteville), Relation historique de la Pologne contenant le pouvoir de ses rois, leur йlection et leur couronnement, les privileges de la noblesse, la religion, la justice, les moeurs et les inclinations des Polonois avec plu­sieurs actions remarquables, Paris, 1686 (2 выданні); 1687; 1694; 1697; Amsterdam, 1687; Cologne, 1697; 1705; Frankfurt, 1711; Leipzig, 1711; ангельскае выданне: London, 1698; нямецкія выданні: Kцln, 1697 (два выданні). Фрагмент на польскай мове: Gintel J. 1: 310—334; фрагмент на нямецкай мове: Szarota E. M. 132—162, 823—824. Гістарыя­графія: Chynczewska–Hennel T. Rzeczpospolita...; Fabiani B. Warszawski dwуr Ludwiki Marii, Warszawa, 1976; Targosz K. Jan III Sobieski mecenasem nauk i uczonych, Wrocław—Warszawa—Kraków, 1991, 99—100; Targosz K. Uczony dwór Ludwiki Marii Gonzagi (1646—1667). Z dziejów polsko–francuskich stosunków kulturalnych, Wrocław—Warszawa—Kraków, 1975, 88—89, 153; Tollet D.

20 Джакома Кантэльмі [Giacomo Cantelmi] (1640—1702) — італьянец, папскі нунцый (1688—89). Правёў багата часу ў Горадні, дзе меў задачу схіліць польска–літоўскую шляхту да працягу антытурэцкае кампаніі. Крыніцы: „Korespondencja arcba Cantelmiego nuncjusza nad­zwyczajnego na sejm grodzieński w 1688 r.“, Sacrum Poloniae Millenium, t. 3, Rzym, 1956, 51—281. Фрагменты карэспандэнцыі па–польску: Rykaczewski E. Гістарыяграфія: ANP. T.1; Chynczewska–Hennel T. Rzeczpospolita...; DBI, t. 18.

21 Джэралама Альберці [Gerolamo Alberti] (?—?) — італьянец, сакратар амбасадара Венецыі. У венецыянскім архіве захаваліся ягоныя лісты з Польшчы і Літвы, якія інфармуюць пра палітычнае жыццё краіны з 1684 да 1699 г. Мы знаходзім лісты 1687—88 г., адасланыя з гарадоў ВКЛ — Горадні, Вільні, Трокаў, а ў перыяд 1692—93 г. — з Горадні. У абодвух выпадках галоўнай мэтай аўтара быў сойм, які адбываўся ў Горадні. Крыніцы: Archivio di Stato di Venezia. Dispacci degli amba­sciatori al Senato (Indice), Roma, 1959.

22 Tygielski W. Z Rzymu do Rzeczypospolitej: Studia z dziejów nuncjatury apostolskiej w Polsce, XVI—XVII w., Warszawa, 1992, 65—69.

23 Tollet D. „La Pologne vue par les Franзais (fin du XVIe siиcle, premiиre moitiй du XVIIe siиcle)“, L’Etat baroque, ouvrage publiй sous la direction d’H. Mechoulan, Paris, 1985, Vrin, 449—456.

24 Marescotti G. Vademecum pro Nuntiis apostolicis in Polonia a Galeazzo Marescotti Nuntio Apostolico circa a 1670, editionem curavit ac prooemio auxit Dr. A. Kakowski, Petropoli, 1912.

25 Chynczewska–Hennel T. Rzeczpospolita..., 1994, 280.

26 Chynczewska–Hennel T. Rzeczpospolita...,1994.

27 Mączak A. Travel in Early Modern Europe, Polity Press, 1995.

28 Faggiuoli J. „Djariusz podróży do Polski, wyjęty z pamiętników Jana Chrzciciela Faggiuoli przez Władysława Kulczyckiego“, Czas, dodatek miesięczny, 1858, t. 11, sierpień, 237—306.

29 Biblioteka Narodowa, Teki Rzymskie, t. 21, 6.1.1646—30.6.1646, mikrofilm nr. 67223. Арыгінал: PAN Kr. 8367.

30 „Il n’y a point d’hostelleries en Pologne, oщ l’on puisse loger com­modement, & oщ l’on donne des lits. On ne trouve le plus souvent dans ce pays que des lieux bastis de bois que l’on appelle Karczma, oщ l’on est obligй de loger avec les bestes, c’est а dire, avec les chevaux, les vaches, & les cochons qui sont dans une longue йcurie, faite de planches, mal jointes, & couverte de paille. Il est vray qu’au bout de cette йcurie, il y a une chambre avec un poisle. Mais on n’y peut loger en estй, а cause des mouches, des puces, des punaises, & de la mauvaise odeur du lieu. Car quelque chaud qu’il fasse, on n’ouvre jamais la fenestre. Ainsi les йtran­gers aiment bien mieux coucher dans l’йcurie en estй, que dans cette chambre, oщ le Gospodarz, c’est а dire celuy qui tient le cabaret, loge avec ses enfans & tout son mйnage, & oщ fort souvent il garde un tonneau de choux aigres, dont l’odeur est fort desagreable aux йtrangers. Car pour ceux du pays, comme ils y sont accoщtumйs, ils n’en ressentent aucune incommoditй“ [У Польшчы няма гасцініц, дзе можна жыць з выгодамі і дзе даюць ложкі. Найчасцей у гэтай краіне знойдзеш збудаваныя з дрэва памяшканні, якія завуцца Karczma, дзе мусіш жыць з жывёлаю, то бок з коньмі, каровамі і свіннямі, якія знаходзяцца ў доўгай стайні, зробленай з кепска прыгнаных дошак і пакрытай саломаю. Праўда, у канцы гэтае стайні ёсць пакой з печкаю. Але ў ім нельга жыць, з прычыны мух, блох, плюскваў і кепскага паху ў памяшканні. Бо, як бы горача ні было, акно ніколі не адчыняецца. Вось жа, іншаземцу больш даспадобы начаваць улетку ў стайні, чым у гэтым пакоі, дзе Gospodarz, гэта значыць той, хто трымае карчму, жыве са сваімі дзецьмі і ўсёй сям’ёю, і дзе ён вельмі часта захоўвае бочку кіслай капусты, пах якой для чужынца надзвычай непрыемны. Бо ў дзвюх гэтых краінах, прызвычаіўшыся, яны [тутэйшыя жыхары] не адчуваюць ніякае нязручнасці]. Tende G. De (Pseud. Sieur de Hauteville), Relation historique de la Pologne contenant le pouvoir de ses rois, leur йlection et leur couronnement, les privileges de la noblesse, la religion, la justice, les moeurs et les inclinations des Polonois avec plusieurs actions remarquables, Paris, 1687, 283.

31 Baranowski B. Polska Karczma, Restauracja, Kawiarnia, Ossolineum, 1979, 18—19.

32 Bellini P. La Descrittione della Pollonia de Fulvio Ruggieri (1572), pre­sentazione di J. W. Woś, Trento, 1994, 116.

33 Miselli G. Il Burattino veridico o vero istruzzione generale per chi viaggia Con la descrizzione dell’Europa, e distinzione de’Regni, Prouinzie, e Cittа, e con una esatta cognitione delle monete piщ utili, e corremti in detti luoghi; Con la notizia d’alcune parole in varie parti d’Europa piщ necessarie, espresse, nelle lingue, Italiana, Francese, Spagnuola, Tedesca, Polacca, e Turchesca. Con la Tauola delle Poste nelle vie, che al presente piщ regolate si trovano, & Indice de’Capitoli, e Titoli, Bologna, 1688, 196—198.

34 Cantelimi J., Cibo A., Pallavicini O. „Korespondencja arcba Cantelmiego nuncjusza nadzwyczajnego na sejm grodzieński w 1688 r.“, Sacrum Poloniae Millenium, t. 3, Rzym, 1956, 72.

35 Wilder J. A. Okiem cudzoziemca. Ze wspomnień cudzoziemców o dawnej Polsce, Warszawa, 1959, 46—47.

36 „...les plus grandes lieuлs sont de cinq quarts d’heure, les ordinaires dune (sic!) heure, exceptй en quelques endroits de Russie vers les frontieres de Podolie, en Ukraine, en Samogitie, & autres Regions, oщ а peine deux heures peuvent suffire“ [Найбольшыя мілі — за пяць чвэртак гадзіны, звычайныя — за адну гадзіну, акрамя некаторых мясцін Расіі каля межаў з Падоллем, на Ўкраіне, Жамойці і ў іншых мясцовасцях, дзе ледзьве можа хапіць дзвюх гадзін]. Dalairac F. P. (pseud. Chevalier de Beaujeu), Memoires du chevalier de Beaujeu. Contenant ses divers voyages tant en Pologne, en Allemagne, qu’en Hongrie avec des Relations par­ticulieres des Guerres & des Affaires de ces Paпs–lа, depuis l’annйe 1679, Paris, 1698, 4.

37 „Lithuania ... is a most large Province, fenny and woody, so as in Summer there is no passage into it, but in winter when the Fenns are frozen, Merchands trade with the inhabitants. ... It hath very few Townes, and the Villages are commonly distant 20 German miles from the other“. Moryson F. An Itinerary Containing His Ten Years Travell through the Twelve Domi­nions of Germany, Bohmerland, Sweitzerland, Netherland, Denmarke, Poland, Italy, Turkey, France, England, Scotland & Ireland, т. 4: Glasgow, 1908, 67—73.

38 „Quand au pays il est plain, fort marescageux, & couuert de boys, tout ainsi que la Moscouie, & n’y peut on pas fort aisйment aller l’Estй а cause des fanges & des eauлs., qui sont cause qu’il faut attendre l’Hyver, durant lequel on faict toutes les affaires & traffiques, qui consistent prin­ci­palement en bleds & legumes, bestail, cuirs, miel, cire, fourrures excel­lentes & force cendres pour faire les lessiues, qu’on transporte а Dantzik, & de lа en Hollande & autres pays bas auec de la poix & des aix & plan­chages pour faire les corps de nauires“ [Што да краю, ён роўны, вельмі балоцісты і пакрыты лясамі, зусім як Масковія, і па ім не надта лёгка ехаць улетку з прычыны гразі і вод, якія служаць прычынай таго, што трэба чакаць зімы, цягам якой робяцца ўсе справы і гешэфты, прадмет якіх галоўным чынам — збожжа і гародніна, жывёла, скуры, мёд, воск, раскошныя футры і ў вялікай колькасці попел для прання, што вывозяць у Гданьск, а стуль у Галандыю і ў іншыя нідэрландскія правінцыі, разам са смалою, бэлькамі і дошкамі, каб рабіць карпусы караблёў]. Vigenиre B. De. La Description du royaume de Poloigne et pays adjacens, avec les statuts, constitutions, moeurs et faзons de faire d’iceux, par Blaise Vigenere, Sercretaire de feu Monseigneur le Duc de Niuernois, Paris 1573; „La duchй de Lithuanie... est pour la plus grand part mare cageuse & pleine de bois & Forestz, & a cette occasion ou ny peut entrer qu’auec bien grande peine & difficultй, d’autant que presque tout le paпs est couuert d’eaux dormantes, on y peut plus aysement traficquer en hyuer, qu’en estй, pource que le paпs est plus eccessible, a cause des maretz & estangs qui sont gellez & glacez de telle sorte, qu’ils rendent vn chemin fort asseurй, & lors les marchans y peuuent aller & venir plus facilement“ [Літоўскае княства… пераважна балоцістае і поў­нае лясоў і пушчаў, і таму ў яго можна заехаць толькі з вельмі вялікімі намаганнямі і цяжкасцямі, да таго ж паколькі амаль уся краіна пакрыта стаячымі водамі, узімку лягчэй гандляваць, чым улетку, бо краіна тады найбольш даступная з прычыны лужын і копанак, якія замярзаюць і ледзянеюць, ператвараючыся ў вельмі бяспечную дарогу, і тады купцам найлягчэй ехаць і дабірацца сюды]. F. L. P., Briefve description dv pays et Royavme de Poloigne, contenant la situation du lieu, les mњurs & faзons de viure des Polonnois, Les Archeueschez & Eueschez qui y sont, & autres singularitez, proprietez, & excellence du paпs, Recolligee des anciens & modernes Cosmographes par F. L. P., Lyon, 1573, 14—22.

39 „...per Lituania и piщ difficile il far viaggio l’estate, per le nevi che si disfanno, che l’inverno che si cammina sopra i ghiacci“ [Па Літве цяжэй падарожнічаць улетку, калі снег растаўшы, чым узімку, калі ездзяць па лёдзе]. Albиri E. Le Relazioni degli ambasciatori Veneti al Senato durante il secolo decimosesto, serie I, volume I, Firenze 1862, 275; „Questa provincia и abbondantissima di boschi pieni d’infiniti legnami di varie sorte, e di moltissime paludi, sм che non si puт comodamente far viaggio in essa se non il verno con gran ghiacci, ovvero l’estate con gran caldo“ [Гэтая правінцыя вельмі багатая на лясы, поўныя незлічонай драўніны рознага гатунку, і на вельмі шматлікія балоты, так што ніколі не бывае зручней падарожнічаць па ёй, чым узімку ў вялікія маразы альбо ўлетку ў вялікую спёку]. Ibid, 327—328 p.

40 Сакратар папскага нунцыя П. А. Джаваніні [P. A. Giovannini] у сваёй справаздачы, апісваючы Літву, цвердзіў, што „...Nessuna cosa farebbe piщ pericoloso l’intrar а dentro in questo regno et anco difficile il scor­rerlo, che la frequentia dei boschi, molto atta all’insidiare et che impe­disce il tirar vettovaglie di lontano, per non esser il paese aperto, ancora chи sia in ogni parte piano. Di Lithuania s’aggiunge ch’il paese и tanto basso et aquoso , che non и possibile а scorrerlo, se non quando и ridurato dal gelo“ [Нішто не творыць большае небяспекі пры пранікненні ў гэтае каралеўства, а таксама цяжкасці пры праездзе па ім, як частыя лясы: у іх вельмі зручна рабіць засады, і яны перашкаджаюць завозіць правіянт здалёк, так што гэтая мясцовасць нідзе не бывае адкрытаю, хоць яна і паўсюль раўнінная. Пра Літву яшчэ можна сказаць, што краіна гэтая настолькі нізінная і вільготная , што праехаць па ёй магчыма, толькі калі яна застывае ў лёд]. „Relazione di Polonia, 1565“, Scriptores rerum Polonicarum, t. XV, continet: Analecta Romana quae Historiam Poloniae saec. XVI illustrant ex archivis et bibliothecis excerpta, edidit Dr. I. Korzeniowski, Kraków, 1894, 174—205.

41 „The roads in this country are quite neglected, being scarcely superior to by–paths winding through the thick forest without the least degree of artificial direction: they are frequently so narrow as scarcely to admit a carriage; and are continually so obstructed by stumps and roots of trees, and in many parts so exceedingly sandy, that eight small horses could scarcely drag us along. ... The bridges across the rivulets were so weakly con­struc­ted and so old, that they seemed ready to crack with the weight of the car­riage, and we thought ourselves fortunate in getting over them without an accident“. Coxe W. Travels into Poland. New York, 1971, 201—202.

42 Прыкладам можа служыць пасланнік папы ў Польшчы З. Фэрэры, які прыехаў у Вільню з Торуні пад канец 1520 г.

43 Vigenиre B. de...

44 Tygielski W. Dyplomacja—Informacja—Propaganda. Podróż Luigiego Bevilacqua, posła toskańskiego na dwory europejskie w 1609 r., Warszawa, 2000, 78.

45 Bellini P. La Descrittione della Pollonia de Fulvio Ruggieri (1572), pre­sentazione di J. W. Woś, Trento, 1994, 116.

46 Biographie Universelle ancienne et moderne, histoire, par ordre alpha­bйtique, de la vie publique et privйe de tous les hommes qui se sont fait remarquer par leurs йcrits, leurs actions, leurs talents, leurs vertus ou leurs crimes, nouvelle edition, poubliйe sous la direction de M. Michaud, revue, corrigйe, et considйrablement augmentйe d’articles inйdits et nouveaux, ouvrage rйdigй par une sociйtй de gens de lettres et de savants, Paris.

47 „Cosм a XXVIII di Dicembre mi sono posto in camino et gionto qui a VIII del presente. Et sa Dio con quanto incommodo mio et di questa mia povera famiglia, per gli asprissimi freddi, ghiacci, venti et crescenze d’acque, mal da mangiare et peggio da berre, et dormir continovamente in terra, con un pocco di paglia sotto, se pur anco se ne ritrovava». Aloisius Lippomano card. Carolo Carafa (Vilnae, 15.I.1556), Acta nuntiaturae Polonae, moderatore H. D. Wojtyska CP, Romae 1993, t. 3 /1, 120.

48 Cantelimi J., Cibo A., Pallavicini O. „Korespondencja arcba Cantelmiego nuncjusza nadzwyczajnego na sejm grodzieński w 1688 r.“, Sacrum Poloniae Millenium, t. 3, Rzym, 1956. 72.

49 „Dopo haver caminato 15 giorni continui per questi paesi immensi, con far sin a 40 miglia Italiane il giorno, son hora giunto in questa cittа, capo del gran Ducato di Littuania... Questo viaggio s’и fatto in gran parte per selve una d’esse di 40 miglia, et un’altra di 35 convenne passar in un giorno, non issendovi allogio. ... Nel viaggiare in queste parti convien portare ogni cosa per vivere e dormire, non trovandosi nell’hostarie ch’una camera terrena di tavole e contigua la stalla ove si fa la cucina ne per dormire v’altro che paglia. ... L’hostarie sono in gran parte tenute da Hebrei, che dall’aumentar’ un poco il prezzo di qualche mi davano si sono nel resto ben portati con servir’ anco e contrattar il sabbato senz’esserne ricercati. ... In doi lochi sono stat’ allogiato in nome di Mons. Vescovo di Plosca...“ [Праехаўшы цягам 15 дзён запар праз гэтую велізарную краіну, робячы па 40 італьянскіх міляў у дзень, прыбыў я ў гэты горад, сталіцу вялікага Княства Літоўскага… Дарога гэтая вяла большай часткаю праз пушчы, адну ў 40 міляў, а другую ў 35, якія давялося праязджаць за дзень, бо не было ніякага прытулку. …Пры падарожжы ў гэтых мясцінах належыць вазіць з сабою ўсе рэчы, каб жыць і спаць, бо ў гасцініцах знойдзеш толькі дашчаны пакой на ўзроўні зямлі, і побач хлеў, дзе ладзіцца кухня, а спаць можна толькі на саломе. …Гасцініцы пераважна трымаюць габрэі, якія крыху надбаўлялі цану сяго–таго, што мне прадавалі, але ў астатнім паводзілі сябе добра і прыслугоўвалі нават у суботу без вялікага ўпрошвання. …У двух месцах я спыняўся ў імя мансіньёра біскупа Плоцка…] Mario Filonardi do kard. Franciszka Barberini, Vilnae, 5.VI.1636. Ліст будзе апублікаваны ў Acta nuntiaturae Polonae. Мы хацелі б падзякаваць рэд. Т. Хынчэўскай–Генэль за магчымасць пазнаёміцца з гэтым і іншымі лістамі яшчэ да публікацыі цэлага збору.

50 Саганович Г. „Вильна в описании немецкого путешественника Самуеля Кихеля (1586 г.)“, Senosios raštijos ir tautosakos sąveika: kultūrinė Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės patirtis. Vilnius, 1998, 193—197.

51 „il Rй a trauerso mille incomodi e pattimenti di uiaggio, fatto piщ disastroso per la improuisa liquefacioue delle neui, e fiumi a mezzo sgellati, peruenne hieri sera decimo giorno di camino a Troki, Cittа sedici miglia distante da Wilna, con incomodata salute, ma gracie a Dio senza peggiori consequenze“ [Кароль, пераадолеўшы тысячу невыгодаў і цяжкасцяў падарожжа, якое зрабілася яшчэ цяжэйшым з прычыны раптоўнага таяння снягоў і напалову расталых рэкаў, дабраўся ўчора вечарам на дзесяты дзень дарогі ў Трокі, горад на адлегласці шаснаццаці міляў ад Вільні, з расстроеным здароўем, але, з Божае ласкі, без горшых наступстваў]. Archivio di Stato di Venezia, Senato, dispacci di Polonia, filza 10, karta 205.

52 Sacrum Poloniae Millenium, t. 3. Rzym, 1956, 113.

53 Przezdziecki R., Diplomatie et protocole a la Cour de Pologne, t. 1. Paris, 1934, 223—224.

54 (Avril Ph.), Voyage en divers Etats d’Europe et d’Asie, Etrepris pour dйcouvrir un nouveau chemin а la Chine. Contenant Plusieurs Remarques curieuses de Physique, de Geographie, d’Hydrographie & d’Histoire. Avec une description de la grande Tartarie, & des differens Peuples qui l’habitent. Paris, 1692.

55 „peruennemo б Smolesco... di lб in trй giorni a Vilna... di poi caminando sei altri giorni giunsemo б Varsciavia...“ [даехалі да Смаленска… адкуль за тры дні да Вільні… і правандраваўшы яшчэ шэсць дзён, прыбылі ў Варшаву] Giovanni di Luca, Relatione di un uiaggio fatto dal padre frа Giovanni di Luca missionario per la Sacra Congregatione di Propaganda fide, alli circassi e comucchi, figliuolo del conuendo di San Domenico di Napoli Prouincia del Regno, 20 maggio 1643, Biblioteka Kórnicka, sygn. 147.

56 Chynczewska–Hennel T. Rzeczpospolita..., 1994, 51—52.
Пераклаў з польскай Мікола Раманоўскі
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка