Беларускі фонд публічнай палітыкі ў супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам




Дата канвертавання28.03.2016
Памер37.09 Kb.


Беларускі фонд публічнай палітыкі
ў супрацоўніцтве з
Беларускім інстытутам

стратэгічных даследаванняў
Запрашае да ўдзелу ў конкурсе
У рамках праграмы сістэматычнай падтрымкі даследаванняў у галіне сацыяльных навук, палітычных і эканамічных даследаванняў Беларускі фонд публічнай палітыкі (БФПП) у супрацоўніцтве з Беларускім Інстытутам Стратэгічных Даследаванняў аб’яўляе конкурс малых грантаў. Даследаванні ў галіне публічнай палітыкі ў Беларусі падтрымліваюцца з мэтай развіцця і ўзмацнення дыскусіі па асноўных пытаннях публічнай палітыкі, а таксама пашырэння ў беларускім грамадстве і міжнароднай супольнасці разумення самых важных палітычных, эканамічных і сацыяльных працэсаў, якія адбываюцца ў краіне. Фонд дазваляе паспяховым кандыдатам правесці даследаванні па прапанаваных тэмах. Кандыдаты мусяць быць гатовымі падзяліцца вынікамі сваіх даследаванняў з экспертамі і шырокай грамадскай супольнасцю.
Малыя гранты:
Беларускі фонд публічнай палітыкі ажыццяўляе асноўную падтрымку даследчым праектам у наступных галінах:


  • Эканоміка/ энэргетыка

  • Сацыялогія

  • Палітычныя навукі

  • Сацыяльная палітыка

  • Дзяржаўнае кіраванне

  • Рэгіянальнае развіццё

  • Медыі і камунікацыі

  • Міжнародныя зносіны

  • Пытанні бяспекі

Тэмы даследаванняў павінны адпавядаць галоўным актуальным пытанням Беларусі і беларускага грамадства. Пажадана, каб у праектах былі акрэсленыя магчымыя альтэрнатывы развіцця краіны. Як след, кандыдатам варта імкнуцца не толькі прадставіць аналіз абранай праблемы, але таксама акрэсліць магчымыя інавацыйныя рашэнні і рэкамендацыі для наступных дзеянняў.

Кандыдаты мусяць таксама быць гатовымі выканаць наступныя патрабаванні:


  • Прадставіць пректныя прапановы, кароткае апісанне, план праекту і бюджэт (іх можна загрузіць тут: http://www.belinstitute.eu/index.php?option=com_content&task=view&id=178&Itemid=1&lang=be).

  • Калі магчыма, апублікаваць policy paper з канкрэтнымі стратэгічнымі рэкамендацыямі і распаўсюдзіць яе сярод стэйкхолдэраў і грамадзкасці.

  • Апублікаваць як мінімум два артыкула, якія тычацца даследавання, у беларускіх медыях альбо іншыя публікацыі на абраную тэму.

  • Арганізаваць мінімум адну public policy дыскусію, прэзэнтацыю, канферэнцыю альбо семінар па тэме праекту.

  • Прыняць удзел у семінары, які адбудзецца напярэдадні ажыццяўлення праекту.

  • Прадставіць прамежную і выніковую справаздачы па праекце.

Максімальная сума гранта для індывідуальнага даследчыка - 4,000 $, калектыўныя прапановы ад арганізацый могуць быць узнагароджаныя ў памеры да 6,000 $. Грантадаўца пакідае за сабой права змяніць суму гранта для індывідуальных кандыдатаў на падставе колькасці і якасці выкананых заяў.


Хто мае права прымаць удзел?
Падаць заявы могуць беларускія даследчыкі, даследчыя і экспертныя групы, аналітычныя цэнтры „think-tank (зарэгістраваныя і незарэгістраваныя), а таксама няўрадавыя арганізацыі, якія не імкнуцца да атрымання прыбытку і дзейнічаюць на Беларусі.
Крытэры адбору:

  • Запатрабаванасць праекта у краіне ці ў кантэксце асобных рэгіенаў

  • Заахвочванне публічнага дыялогу і салідарнасці

  • Узмацненне полісі-дыскусій па сучасных эканамічных, сацыяльных і палітычных пытаннях унутры беларускага грамадства

  • Выпрацоўка сцэнароў ці праграм магчымага развіцця краіны

  • Развіцце плюралізму

  • Інавацыйныя падыходы да вырашэння праблемаў і забеспячэнне магчымасці іх практычнага выкарыстання

  • Уклад ва ўзмацненне інфармаванасці беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці аб найбольш важных пытаннях палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларусі

  • Кампетэнтнасць кандыдатаў і іх здольнасць паспяхова завершыць праект

  • Разумны бюджэт і мэнэджмент часу

Перавага будзе аддадзеная экспертам і аналітыкам з рэгіёнаў. Далейшая інфармацыя аб падрыхтоўцы праектаў і фармальных крытэрах указаная ў інструкцыях.

Праекты на англійскай ці рускай мовах дасылайце,калі ласка, на адрас bppf2007@gmail.com да 31 траўня 2008г. Праекты, што будуць дасланыя пасля гэтай даты, ці тыя, што не адпавядаюць вышэйазначаным крытэрам, не будуць разглядацца. Паспяховыма кандыдатам будзе паведамлена да 20 чэрвеня 2008г. Усе праекты, якія будуць падтрыманыя па гэтаму запрашэнню, павінны быць скончаныя да 15 снежня 2008г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка