Беларускі дзяржаўны універсітэт зацвярджаю




старонка19/21
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.33 Mb.
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   21

5.8. ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ


(1948—1988)

Асоба і лёс Я. Янішчыц. Вучоба ў БДУ. Творчы дэбют паэтэсы і ўваходзіны ў літаратуру. Нізка вершаў у калектыўным зборніку студэнтаў “Натхненне” (1967). Першая кніжка “Снежныя грамніцы” (1970) і яе ацэнка ў тагачаснай крытыцы (Н. Гілевіч, Д. Бугаёў, Р. Бярозкін і інш.). Я. Янішчыц і яе літаратурныя раўналеткі. Далейшая творчая эвалюцыя паэтэсы, выхад кніг “Дзень вечаровы” (1974), “Ясельда” (1978), “На беразе пляча” (1980), “Пара любові і жалю” (1983), “Каліна зімы” (1987). Уганараванне Я. Янішчыц Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1986). Кнігі творчай спадчыны паэтэсы “У шуме жытняга святла” (1988) і “Выбранае” (2000).

Я. Янішчыц як прадаўжальнік нацыянальных мастацкіх традыцый — лірызму, духоўнасці, псіхалагізму і інш. Рэалістычна-зямная аснова яе паэзіі. Архетыпы і топасы ў паэзіі Я. Янішчыц (балота, лес, поле, Ясельда і інш.). Паэтызацыя родных краявідаў і палескага краю (“Прыедзь у край мой ціхі…”, “Старана мая азёрная” і інш.). Вясковы свет як сфера ідэальнага, прыгожага, гарманічнага быцця. Увага да жыццёвай канкрэтыкі і дэталяў вяскова-сялянскага побыту. Імкненне Я. Янішчыц прымірыць у сваім сэрцы вёску і горад (“Я вас люблю”). Трывога за будучыню беларускай вёскі. Выяўленне ў творах філасофіі еднасці чалавека і прыроды. Уплыў прыроды на паэтычнае светаўспрыманне і светаадчуванне, пранікнёны, мяккі, задушэўны лірызм слова. Меладыйнасць і пластычнасць паэтычнай мовы.

Народ у разуменні Я. Янішчыц. Пачуццё еднасці з духоўнымі традыцыямі і маральнымі ідэаламі народнага жыцця. Вобразы землякоў, працавітых людзей беларускага Палесся (“Дзед Сымон”, “Зінька”, “Усціння”, “Насця”, “Дзед”, “Павел і Нікан”, “Марыя”, “Ахрымчыха”, “Дуня”, “Сава і Марыя” і інш.). Жыццёвая напоўненасць, псіхалагічная пераканальнасць, індывідуальная адметнасць гэтых вобразаў. Захапленне ўнутранай цэласнасцю, духоўным багаццем вясковых людзей, услаўленне іх працавітасці, таленавітасці, жыццёвай моцы, бескарыслівасці, мудрасці, дабрыні і іншых лепшых чалавечых якасцей. Драматычны лёс палескіх жанчын, спачуванне салдацкім удовам і аднавяскоўкам, якія рана аўдавелі, абдзелены чалавечым шчасцем (“У бабулі Паланеі”, “Сустрэча”, “Удовін дождж”, “Салдаткі” і інш.). Вобраз маці як апірышча духоўнага свету Я. Янішчыц (“Мама Марыя”, “Мама і птушкі”, “Мамчына сіла”, “Што за восень доўгая…”, “Мама падрэзала косы”, “Ля ложка хворай маці” і інш.). Аднавяскоўцы паэтэсы як ахвяры часу, пакутнікі, людзі трагічнай эпохі. Адбітак вайны на чалавечых лёсах. Знакі і сімвалы народнай бяды ў творах, іх антываенны пафас. Абвостранае гуманістычнае разуменне чарнобыльскай трагедыі (“Праз туман”, “Чаша”, “Хоць і адсюль, але йшла я не ўпрочкі…” і інш.). Паэтычная малітва аб выратаванні роднай зямлі і яе люду. Рэальныя праблемы часу ў адлюстраванні Я. Янішчыц, цесная спалучанасць з жыццём.

Музычна-песенная прасодыя верша Я. Янішчыц. Мілагучнасць мовы, маляўнічасць слова і яго асацыятыўная глыбіня. Зварот да народнай культуры, арганічнае выкарыстанне фальклору сваёй мясцовасці (песні, побытавыя гісторыі, прымаўкі, народныя прыкметы, параўнанні і інш.), палескай дыялектнай лексікі, імёнаў, тапонімаў.

Інтымная лірыка Я. Янішчыц. Каханне і любоў — эмацыянальна-сэнсавы цэнтр духоўнага свету паэтэсы (“Ты пакліч мяне. Пазаві…” і інш.). Рамантычна-ўзвышаная паэтызацыя саду кахання — сімвала чалавечага шчасця, красы і вясновай радасці жыцця (“Кахання сад і ластаўка вясны”, “Такой прысні, як яблыневы сад…”і інш.). Паэзія кахання Я. Янішчыц як лірычны дзённік інтымнага зместу, камернага гучання. Розныя душэўныя станы закаханага чалавека ў выяўленні паэтэсы. Любоўныя споведзі, элегіі, вершы-роздумы. Характар лірычнай гераіні, шматграннасць яе пачуццяў і перажыванняў. Адчай і трывога, радасць і смутак, іх з’яднанасць высокім напалам эмоцый. Элегічныя і драматычныя матывы, выкліканыя стратай кахання, сямейнай неўладкаванасцю (“Далёка — як! І праз нямую пространь…”, “Мы” і інш.). Творы Я. Янішчыц пра нешчаслівае каханне — песні-плачы, лірычныя вершы-драмы.

Псіхалагічна складаны ўнутраны свет жанчыны ў раскрыцці паэтэсы. Традыцыйныя вобразы дарогі, вясны, зімы, яблыні, бярозы, вішні, каліны, цішыні, травы, зорак і іх паэтычнае пераасэнсаванне, сімвалічная семантыка і інтымна-псіхалагічная напоўненасць у вершах Я. Янішчыц. Горка-аптымістычная, сумна-радасная інтанацыя асобных твораў (“Менее святла на схіле восені…” і інш.). Ускладненне жыцця паэтэсы, паглыбленне драматызму яе паэзіі. Зварот да алегарычнай формы выказвання, падтэксту (“Маналог вавёркі” і інш.). Лірыка-філасофскі роздум пра сэнс жыцця. Глыбінны гуманістычны пачатак паэзіі Я. Янішчыц, выяўленне пачуццяў дабрыні, шкадавання, чуласці, спагады, міласэрнасці. Перажытасць і прачуласць выказанага слова. Спавядальнасць аўтарскай інтанацыі.

Духоўна-творчая эвалюцыя Я. Янішчыц. Рамантычны характар светаўспрымання. Набліжанасць паэзіі Я. Янішчыц да экзістэнцыялізму. Творчасць паэтэсы ў кантэксце нацыянальнай (Цётка, К. Буйло, Е. Лось, І. Мележ, І. Пташнікаў і інш.) і сусветнай (Г. Ахматава, М. Цвятаева, П. Верлен, А. Блок, С. Ясенін, М. Рубцоў, Р. Казакова, Л. Кастэнка і інш.) літаратур.

Паэмныя творы Я. Янішчыц, іх жанравая спецыфіка, вобразны свет, сюжэтна-кампазіцыйная адметнасць. Спалучэнне сілаба-танічнага верша і рыфмаванай прозы ў паэме “Ягадны Хутар”. Лірыка-драматычны пачатак, эмацыянальная экспрэсія і псіхааналіз у паэмах “Акно ў дождж” і “Прызнанне вачамі”. Грамадзянскасць пафасу “Зорнай паэмы”.

Набыткі Я. Янішчыц у жанры апавядання. Непасрэднасць, даверлівасць аповеду, паэтычнасць і гумар як вызначальныя стылёвыя асаблівасці яе прозы.

Асоба і творчасць Я. Янішчыц у ацэнках вядомых пісьменнікаў і крытыкаў. Паэтэса як перакладчыца твораў С. Ясеніна і Л. Кастэнкі.

5.9. АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ


(нар. у 1950 г.)

Асоба і творчасць А. Дударава ў кантэксце сучаснай беларускай драматургіі. Дасканалае веданне ім законаў сцэны. Сцэнічнасць яго п’ес.

Жыццяпіс і творчасць. Шлях да поспеху. Акцёрская кар’ера. Творчыя пошукі свайго стылю ў драматургіі.

Зборнік апавяданняў “Святая птушка” (1979). Жанрава-стылёвыя асаблівасці прозы А. Дударава і праблема драматызацыі сюжэта. Вобразы герояў-“дзівакоў” як носьбітаў беларускіх уяўленняў пра мараль (павышаная чуласць, ранімасць, арыентацыя на высокае і прыгожае ў жыцці, вонкавая прасцякаватасць). Праблема духоўнасці ў бездухоўным свеце. Тыпалогія твораў А. Дударава і В. Шукшына, сувязь дудараўскіх персанажаў з традыцыйнымі героямі твораў беларускіх класікаў, блазнамі — дзівакамі, жартаўнікамі, прытворшчыкамі, з сусветнай традыцыяй “карнавальнай літаратуры”.

П’есы “Выбар” (1979) і “Апошні ўзлёт” (1982). Актуальнасць маральна-этычнай праблематыкі (каштоўнасці чалавечага жыцця, “неперспектыўных вёсак”). Яскравыя людскія тыпы ў п’есе “Вечар” (Гастрыт, Мульцік, Ганна). Канфлікт асобы і асяроддзя. Антыномія як прынцып пабудовы сістэмы вобразаў. Рамантыкі і рэалісты, ідэалісты і прагматыкі. Асэнсаванне аўтарам і яго персанажамі паняццяў “душа”, “ідэал”, “спагада”, “міласэрнасць”, “літасць” як асновы духоўнай парадыгмы нацыянальна-беларускага існавання ў свеце.

П’еса “Парог” (1981) як першая паспяховая спроба драматурга асэнсаваць адвечныя праблемы чалавечага быцця. Вобраз галоўнага героя Андрэя Буслая, “жывога нябожчыка”, і літаратурныя пераклічкі з п’есай Л. Талстога “Жывы труп”. Сімволіка-метафарычны пласт у змесце п’есы (вобраз “парога”). Маналогі Буслая і актуальнасць іх маральна-духоўнага сэнсу. Вобраз казачніка Пакутовіча, “лекара чалавечых душ”. Творчыя сувязі А. Дударава з п’есамі рускага драматурга А. Вампілава і кінасцэнарыямі В. Шукшына. Руская і беларуская крытыка пра п’есу.

П’еса “Радавыя” (1984), яе сцэнічны поспех. Уганараванне аўтара Дзяржаўнай прэміяй СССР (1985). Ідэйна-вобразныя і жанрава-стылёвыя асаблівасці твора ў кантэксце беларускай і рускай “ваеннай прозы”. Сістэма вобразаў. Рэха вайны ў людскіх душах, у чалавечай падсвядомасці. Асабістыя трагедыі Дзерваеда, Адуванчыка, Дугіна, Саляніка. Міфалагічныя вобразы (Жаночы прывід). Мастацкая функцыя прыёму перадгісторыі ў паказе герояў, іх маналогаў і споведзяў. Вобраз вайны ў п’есе. Сцвярджэнне адвечных гуманістычных каштоўнасцей ва ўмовах вайны і маральна-этычная аўтарская ацэнка гістарычных падзей. Вобразнае пераасэнсаванне паняццяў-сімвалаў “душа”, “дабро”, “міласэрнасць” і інш. Падыход драматурга да актуальнай праблемы гераізму і ахвярнасці, цаны Перамогі, духоўна-маральных наступстваў ваеннай трагедыі і яе рэха ў нацыянальнай гісторыі.

Творчы пошук у час змены літаратурнага цыкла. Ідэйна-мастацкія і жанрава-стылёвыя эксперыменты ў сферы сюжэта (тэатральныя эфекты, чыста драматургічныя прыёмы, схематызм вобразаў). Новыя героі (“лішнія людзі”, “людзі дна”, бамжы, бадзягі) у п’есе “Злом” (1987). Адносіны да класікі драматургіі (М. Горкі, А. Камю, Ж.-П. Сартр, С. Бэкет, Э. Ёнэска, С. Мрожак). Вобраз Злома — “Сметніка” сучаснай рацыяналістычна-прагматычнай цывілізацыі як тупіковага шляху яе развіцця. Змест маналогаў і споведзяў герояў, іх непрыняцце культу насілля і агрэсіі, увасобленага ў вобразах “брыгадзістаў”.

Рэальнае і фантастычнае ў драме “Адцуранне” (1994), раскрыццё ў ёй трагізму Чарнобыля. Засваенне драматургічнага вопыту майстроў сімвалістычнай трагедыі (сімволіка, умоўнасць, фантасмагорыя, “кніжнасць”).

Зварот да нацыянальнай гісторыі ў п’есах “Купала” (“Князь Вітаўт”, 1994), “Палачанка” (1998), “Чорная панна Нясвіжа” (1998), “Крыж” (2000), інш. Гістарычная праўда і творчая фантазія А. Дударава. “Новы” Дудараў. Мастацкае пераасэнсаванне (“тэатралізацыя”) беларускай гісторыі. Вобразы беларускіх жанчын (Рагнеда, Еўфрасіння Полацкая, Барбара Радзівіл). Вобразы антыгерояў (Бона Сфорца, Мнішак, Бжэнка). Творчы працяг маральна-этычных пошукаў драматурга на гістарычным матэрыяле і хрысціянская традыцыя. Спроба аўтара зрабіць пэўныя філасофскія высновы. Шэкспіраўская тэатральная традыцыя ў інтэрпрэтацыі А. Дударава (сюжэтная хранікальнасць, тэатральная відовішчнасць, вольны верш, масавыя сцэны, асаблівасці кампазіцыі, пабудова мізансцэн, імклівая змена месца дзеяння, пераключэнне стылёвых рэгістраў, вобразы міфалогіі, сімволіка дэталей і падрабязнасцей).

Пераклады і інсцэніроўкі А. Дударавым драматургічнай класікі на беларускай сцэне (“Песня пра зубра”, “Рычард ІІІ”, “Макбет”, “Гамлет”, інш.).

П’есы “Кім” (2000) і “Люці” (2002), іх жанравая адметнасць і вобразы-персанажы.

Погляды А. Дударава на перспектывы інтэграцыі беларускай драматургіі і нацыянальнага тэатра ў еўрапейскі літаратурна-культурны працэс.

А. Дудараў — сцэнарыст мастацкіх фільмаў (“Белыя росы”, “Суседзі”, “Кола” і інш.).

Бібліяграфія арыгінальных выданняў А. Дударава: “Дыялог” (1987), “Крыж” (2002), “Князь Вітаўт” (2005).

КРЫНІЦЫ МАСТАЦКІХ ТЭКСТАЎ



Адамович А. Собрание сочинений: В 4 т. — Мн., 1981—1983.

Адамовіч А. Vixi. — Мн., 2002.

Адамовіч А., Брыль Я., Калеснік У. Я з вогненнай вёскі... — Мн., 1983.

Адамовіч А., Гранін Д. Блакадная кніга. — Мн., 1985.

Адамчык В. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1983.

Адамчык В. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1995.

Адамчык М. Забойства на Каляды: Аповесць, апавяданні. — Мн., 1994.

Алексіевіч С. У вайны не жаночае аблічча. — Мн., 1991.

Анталогія беларускай паэзіі: У 3 т. — Мн., 1983. — Т. 2, 3.

Арлоў У. Сны імператара: Аповесці, эсэ. — Мн., 2001.

Арочка М. М. Памяць зярнятаў: Выбр. — Мн., 1991.

Асташонак А. Жоўты колер белага снегу: Камерная проза. — Мн., 2006.

Багданава Г. Чалавек без адраса: Апавяданні. — Мн., 1991.

Багдановіч М. Выбраныя творы. — Мн., 1996.

Багдановіч М. Поўны збор твораў: У 3 т. — 2-е выд. — Мн., 2001.

Баравікова Р. Каханне: Кн. лірыкі. — Мн., 1987.

Баравікова Р. Люстэрка для самотнай: Вершы, пер. і драм. паэма. — Мн., 1992.

Баравікова Р. Сад на капялюшыку для самотнай: Лірыка. — Мн., 1998.

Барадулін Р. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1984.

Барадулін Р. Збор твораў: У 4 т. — Мн., 1996—2002.

Беларуская дакастрычніцкая драматургія. — Мн., 1968.

Беларуская дакастрычніцкая паэзія. — Мн., 1967.

Беларуская дакастрычніцкая проза. — Мн., 1965.

Беларуская драматургія: Альманах. — Мн., 1994—2003. — Вып. 1—7.

Беларуская літаратура: Проза 20-х гадоў: Хрэстаматыя. — 2-е выд. — Мн., 1997.

Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. — Мн., 2004.

Беларускія пісьменнікі Польшчы: Другая палова ХХ ст. — Мн., 2000.

Бічэль Д. Снапок: Выбр. вершы. — Мн., 1999.

Бондар Т. Рагнеда. — Мн., 2005.

Бондар Т. Спакуса: Раман. — Мн., 1989.

Броўка П. Збор твораў: У 7 т. — Мн., 1975—1978.

Броўка П. Збор твораў: У 9 т. — Мн., 1987—1992.

Броўка П. Крыніца з-пад Вушачы: Вершы і паэмы. — Мн., 2003.

Брыль Я. Выбраныя творы: У 3 т. — Мн., 1992—1993.

Брыль Я. Запаветнае: Выбр. тв. — Мн., 1999.

Брыль Я. Збор твораў: У 5 т. — Мн., 1979—1981.

Буйло К. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1981.

Бураўкін Г. Выбранае. — Мн., 1998.

Бураўкін Г. Чытаю тайнапіс вачэй...: Вершы пра каханне. — Мн., 2001.

Быкаў В. Выбраныя творы. — Мн., 2004.

Быкаў В. Збор твораў: У 4 т. — Мн., 1980—1982.

Быкаў В. Збор твораў: У 6 т. — Мн., 1991—1994.

Бядуля З. Збор твораў: У 5 т. — Мн., 1985—1989.

Веснаход: Апавяданні “Маладняка”. — Мн., 1987.

Вялюгін А. З белага камення — сіняе пламенне: Кн. паэзіі. — Мн., 1993.

Вярцінскі А. Хлопчык глядзіць...: Выбр. вершы і паэмы. — Мн., 1992.

Галасы вёснаў: Сучас. бел. паэзія. — Мн., 1997.

Галасы маіх сяброў: З паэзіі народаў свету / Пер. У. Караткевіча. — Мн., 1993.

Галубовіч Л. Таемнасць споведзі: Вершы. — Мн., 1993.

Галубок У. Творы. — Мн., 1983.

Гартны Ц. Збор твораў: У 4 т. — Мн., 1987—1989.

Гарун А. Выбраныя творы. — Мн., 2003.

Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка. — Мн., 1991.

Гарэцкі М. Збор твораў: У 4 т. — Мн., 1984—1986.

Гарэцкі М. Прысады жыцця: Апавяданні, аповесці. — Мн., 2003.

Гарэцкі М. Скарбы жыцця // Полымя. — 1993. — № 2.

Гарэцкі М. Творы. —Мн., 1990.

Геніюш Л. Выбраныя творы. — Мн., 2000.

Гігевіч В. Карабель: Аповесці, раман. — Мн., 1989.

Гігевіч В. Марсіянскае падарожжа: Раман, аповесці. — Мн., 1990.

Гілевіч Н. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1991.

Гілевіч Н. Збор твораў: У 4 т. — Мн., 1996—2003.

Гілевіч Н. Любоў прасветлая. — Мн., 1996.

Глебка П. Збор твораў: У 4 т. — Мн., 1984—1986.

Глобус А. Адзінота на стадыёне: Апавяданні. — Мн., 1989.

Грахоўскі С. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1994.

Грачанікаў А. Выбранае. — Мн., 1988.

Дайнека Л. Меч князя Вячкі; След ваўкалака: Раманы. — Мн., 1993.

Далідовіч Г. Жывы покліч: Выбр. — Мн., 1995.

Далідовіч Г. Заходнікі: Раман. — Мн., 1994.

Дамашэвіч У. Выбраныя творы. — Мн., 1988.

Дранько-Майсюк Л. Гаспода: Выбр. — Мн., 1998.

Дранько-Майсюк Л. Стомленасць Парыжам: Вершы і эсэ. — Мн., 1995.

Дубоўка У. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1965.



Дубоўка У. О Беларусь, мая шыпшына...: Выбр. — Мн., 2002.

Дудараў А. Князь Вітаўт: П’есы. — Мн., 2005.

Душа мая тужлівая: Вершы, паэмы. — Мн., 2005.

Жнівеньскі праспект: Апавяданні. — Мн., 1988.

Жук А. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1993.

Жук А. Над чыстым полем: Аповесці, апавяданні. — Мн., 1999.

Жылка У. Выбраныя творы. — Мн., 1998.

Законнікаў С. Лістам дарога запала...: Выбр. — Мн., 2000.

Зарэцкі М. Збор твораў: У 4 т. — Мн., 1989—1992.

Зона бяды: Пісьменнік, вучоныя, публіцысты пра экалогію. — Мн., 1990.

Зорка Палын: Творы бел. паэтаў пра чарнобыльскую трагедыю. — Мн., 1993.

Зуёнак В. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1996, 1998.

Іпатава В. Альгердава дзіда: Раманы. — Мн., 2002.

Іпатава В. За морам Хвалынскім: Аповесці і апавяданні. — Мн., 1996.

Іскры вечнага агню: Зб. вершаў пісьменнікаў-франтавікоў. — Мн., 2005.

Казлоў А. Незламаная свечка: Аповесці. — Мн., 2000.

Казько В. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1990.

Казько В. Выратуй і памілуй нас, чорны бусел: Аповесці, апавяданні, эсэ. — Мн., 1993.

Калюга Л. Творы. — Мн., 1992.

Карамазаў В. Аброчны крыж: Аповесці, апавяданні. — Мн., 1994.

Карамазаў В. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1991.

Карамазаў В. Дзяльба кабанчыка: Выбр. — Мн., 1988.

Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. — Мн., 1987—1991.

Караткевіч У. Творы. — Мн., 1996.

Караткевіч У. У дарозе і дома: З запісных кніжак // Полымя. — 1989. — № 1—3.

Карпюк А. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1991.

Колас Я. Дудар // Наша ніва. — 1906. — № 4.

Колас Я. Збор твораў: У 14 т. — Мн., 1972—1978.

Колас Я. Нёманаў дар: Апавяданні, аповесці. — Мн., 2003.

Колас Я. Новая зямля; Сымон-музыка. — Мн., 1986.

Коўтун В. Крыж міласэрнасці: Раман. — Мн., 1996.

Крапіва К. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1986.

Крапіва К. Збор твораў: У 6 т. — Мн., 1997—2004.

Краса і сіла: Анталогія бел. паэзіі ХХ ст. — Мн., 2003.

Кудравец А. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1987.

Кудравец А. Смерць нацыяналіста: Аповесці, апавяданні. — Мн., 1992.

Куляшоў А. Дарогі: Вершы, паэмы. — Мн., 2003.

Куляшоў А. Збор твораў: У 5 т. — Мн., 1974—1977.

Куляшоў А. Маналог: Вершы, паэмы. — Мн., 1989.

Купала Я. Выбраныя творы. — Мн., 2000.

Купала Я. Паэмы. Драматычныя творы. — Мн., 1989.

Купала Я. Поўны збор твораў: У 9 т. — Мн., 1995—2003.

Ластоўскі В. Выбраныя творы. — Мн., 1997.

Лойка А. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1992.

Лось Е. І каласуе даўгалецце...: Вершы. — Мн., 1998.

Лужанін М. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1993.

Лынькоў М. Збор твораў: У 8 т. — Мн., 1981—1985.

Лялько Х. Світанак над бярозамі: Аповесць, апавяданні. — Мн., 1989.

Макаёнак А. Збор твораў: У 5 т. — Мн., 1987—1990.

Макаль П. Выбранае. — Мн., 1994.

Макаль П. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1982.

Марчук Г. Вясёлыя, бедныя, багатыя: Камедыі. — Мн., 1998.

Марчук Г. Кветкі правінцыі: Раман, навелы, афарызмы. — Мн., 2004.

Марчук Г. Урсула: Навелы кахання. — Мн., 2003.

Матукоўскі М. Апошняя інстанцыя: П’есы. — Мн., 1996.

Матукоўскі М. Мудрамер: Выбр. п’есы. — Мн., 1989.

Маўр Я. Збор твораў: У 4 т. — Мн., 1975—1976.

Мацяш Н. Паміж усмешкай і слязой: Вершы і паэмы (1962—1992). — Мн., 1993.

Мележ І. Выбраныя творы. — Мн., 2001.

Мележ І. Збор твораў: У 10 т. — Мн., 1979—1985.

Мікуліч Б. Аповесць для сябе. — Мн., 1993.

Мрый А. Творы. — Мн., 1993.

Мятліцкі М. Бабчын: Кн. жыцця. — Мн., 1996.

Мятліцкі М. Чаканне сонца: Вершы. — Мн., 2004.



На зорных шляхах: З паэзіі народаў свету / Пер. М. Танка. — Мн., 1991.

Наварыч А. Літоўскі воўк: Гіст. раман. — Мн., 2005.

Наварыч А. Рабкова ноч: Аповесці, апавяданні. — Мн., 1988.

Навуменка І. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1995, 1997.

Навуменка І. Збор твораў: У 6 т. — Мн., 1981—1984.

Насустрач духу: Анталогія бел. хрысціян. паэзіі. — Мн., 2001.

Насустрач духу: Анталогія бел. хрысціян. прозы. — Мн., 2002.

Пад сэрцам у Радзімы: Сучас. бел. паэзія. — Мн., 1997.

Палуян С. Лісты ў будучыню: Проза, публіцыстыка, крытыка. — Мн., 1986.

Панчанка П. Высокі бераг: Вершы, эсэ. — Мн., 1993.

Панчанка П. Горкі жолуд: Вершы. — Мн., 1988.

Панчанка П. Думаю, думаю…: Дзённікі // Полымя. — 1998. — № 5—9.

Панчанка П. Жытнёвы звон: Выбр. — Мн., 2002.

Панчанка П. Збор твораў: У 4 т. — Мн., 1981—1983.

Панчанка П. Зямля ў мяне адна: Паэзія розных гадоў. — Мн., 1996.

Панчанка П. І вера, і вернасць, і вечнасць: Вершы. — Мн., 1986.

Панчанка П. Прылучэнне: Вершы і паэма. — Мн., 1987.

Першацвет адраджэння: Зб. — Мн., 1995.

Песні змагання, 1941—1945: Вершы бел. паэтаў. — Мн., 1986.

Пісьмянкоў А. Думаць вершы...: Вершы, эсэ, успаміны. — Мн., 2005.

Прайсці праз зону: Паэзія, проза, публіцыстыка. — Мн., 1996.

Пташнікаў І. Збор твораў: У 4 т. — Мн., 1990—1992.

Пташнікаў І. Тартак: Аповесць і апавяданні. — Мн., 2000.

Пушча Я. Збор твораў: У 2 т. — Мн., 1994.

Пысін А. Збор твораў: У 2 т. — Мн., 1989.

Пятровіч Б. Сон між пачвар: Апавяданні. — Мн., 1994.

Разанаў А. Вастрыё стралы: Версэты, паэтыч. мініяцюры. — Мн., 1988.

Разанаў А. Танец з вужакамі: Выбр. — Мн., 1999.

Родная песня: Зб. сучас. бел. паэзіі. — Мн., 1997.

Ростані волі: З заходнебел. паэзіі. — Мн., 1990.

Рублеўская Л. Пярсцёнак апошняга імператара: Раман, аповесці, апавяданні. — Мн., 2005.

Сачанка Б. Апошнія і першыя: Аповесці, раман у навелах, эсэ. — Мн., 2005.

Сачанка Б. Родны кут: Аповесці, апавяданні, нарыс, эсэ. — Мн., 1989.

Сваяк К. Мая ліра: Вершы. — Мн., 1993 (факсіміл. выд.)

Свірка Ю. Выбранае. — Мн., 1993.

Сіпакоў Я. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1985.

Сіпакоў Я. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1995, 1997.

Скрыган Я. Выбраныя творы: У 2 т. — Мн., 1985.

Скрыжалі памяці: З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны: У 3 кн. — Мн., 2005.

Споведзь калосся: Бел. паэзія другой паловы ХХ ст. — Мн., 1997.

Стральцоў М. Выбранае. — Мн., 1987.

Сучасная беларуская драматургія: Традыцыі і наватарства: Зб. — Мн., 2003.

Сучасная беларуская проза: Традыцыі і наватарства: Зб. — Мн., 2003.

Сыс А. Сыс: Вершы. — Мн., 2002.

Танк М. Выбранае. — Мн., 1993.

Танк М. Дзённікі // Полымя. — 1996. — № 9—12; — 1997. — № 1—12.

Танк М. Еrrаtа: Вершы, пер. — Мн., 1996.

Танк М. За маім сталом: Вершы. — Мн., 1984.

Танк М. Збор калосся: Вершы (1983—1989). — Мн., 1989.

Танк М. Збор твораў: У 6 т. — Мн., 1978—1981.

Танк М. Збор твораў: У 13 т. — Мн., 2006.

Танк М. Мне пару крыл дало юнацтва...: Выбр. лірыка. — Мн., 2003.

Танк М. Мой каўчэг: Вершы. 1989—1992. — Мн., 1994.

Трус П. Выбраныя творы. — Мн., 2000.

Туга па Радзіме: Паэзія беларус. эміграцыі. — Мн., 1992.

Тутэйшыя”: Творчасць сяброў таварыства. — Мн., 1989.



Федарэнка А. Афганская шкатулка: Аповесць, апавяданні. — Мн., 2002.

Федарэнка А. Смута: Аповесці, апавяданні. — Мн., 1993.

Хомчанка В. Пры апазнанні — затрымаць: Аповесць. — Мн., 1983.

Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: У 3 т. — Мн., 1997—2000; — Т. 4: ХХ — пачатак ХХІ ст. (дадатковы). — Мн., 2005.

Цётка. Творы. Выбраныя творы. — Мн., 2001.

Чаропка В. Храм без Бога: Раман. — Мн., 1992.

Чорны К. Вераснёвыя ночы: Апавяданні, раман. — Мн., 2003.

Чорны К. Збор твораў: У 6 т. — Мн., 1988—1990.

Чорны К. Збор твораў: У 8 т. — Мн., 1972—1975.

Чыгрынаў І. Выбраныя творы: У 3 т. — Мн., 1994.

Чыгрынаў І. Звон — не малітва: Драмы. — Мн., 1993.

Шамякін І. Збор твораў. — Мн., 2003—2006. — Т. 1—7.

Шамякін І. Збор твораў: У 6 т. — Мн., 1977—1979.

Шамякін І. Палеская мадонна: Аповесці. — Мн., 1998.

Шамякін І. Пошукі прытулку: Аповесці. — Мн., 2001.

Шамякін І. Роздум на апошнім перагоне: Дзённікі 1980—1995 гг. — Мн., 1998.

Шамякін І. Сатанінскі тур: Аповесці. — Мн., 1995.

Ядвігін Ш. Выбраныя творы. — Мн., 1976.

Яна і я: Вершы і песні пра каханне. — Мн., 2005.

Янішчыц Я. Выбранае. — Мн., 2000.

Янішчыц Я. У шуме жытняга святла: Вершы, паэмы. — Мн., 1998.

1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   21


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка