Беларускі дзяржаўны універсітэт выпускная праца па “асновах інфармацыйных тэхналогіяў”




Дата канвертавання08.04.2016
Памер233.39 Kb.


Беларускі дзяржаўны універсітэт

ВЫПУСКНАЯ ПРАЦА

ПА “АСНОВАХ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЯЎ”

Магістрант кафедры гісторыі Беларусі

Старажытнага часу і Сярэдніх Вякоў

Емяльянаў Сяргей Пятровіч

Кіраўнік па спецыяльнасці:

кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Лойка П.А.

Кіраўнік, што вядзе практыку

па выпускной працы:

асістэнт Пазнякоў А.М.

Мінск 2009

Змест


Змест 3

ДАПАМОГА ІТ У ВЫВУЧЭННІ ПАЛІТЫЧНАЙ ГІСТОРЫІ ПОЛАЦКАГА КНЯСТВА Х – ХІІІ СТСТ. 4

Уводзіны 4

Раздзел 1. IT у працы з гістарычнымі крыніцамі 6

Раздзел 2. Магчымасці internet 11

Заключэнне 16

Спіс Літаратуры да рэферату 17

Прадметны паказнік 18

Internet-рэсурсы ў прадметнай вобласці 19

Дзейсны персанальны сайт 20

Граф навуковых інтарэсаў 21

Тэставыя пытанні па асновах інфармацыйных тэхналогіяў 23

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі 24

спіс літаратуры да выпускной працы 25

Дадатак 26




ДАПАМОГА ІТ У ВЫВУЧЭННІ ПАЛІТЫЧНАЙ ГІСТОРЫІ ПОЛАЦКАГА КНЯСТВА Х – ХІІІ СТСТ.

Уводзіны


Прыблізна за апошнія паўстагоддзі абыліся значныя змены ў галіне інфармацыйных тэхналогіяў: развіццё кампутарнай тэхнікі прывяло да сітуацыі, калі ігнараванне ІТ у той ці іншай сферы ведаў падаецца проста немажлівым. Ня ёсць выключэннем і гістарычная навука, дзе ўжо стала прыжыліся метады і механізмы, звязаныя з ужываннем інфармацыйных тэхналогіяў, распрацавана фактычна новая галіна, што сумшчае дасягненні абедзвюх дысцыплінаў – гістарычная інфарматыка. Яе метады дапамагаюць апрацоўваць масівы крыніцаў, якія раней здаваліся неабсяжнымі, канструяваць больш складаныя гістарычныя мадэлі, чым магчыма было раней, і г.д.

Аднак, ужыванне інфармацыйных тэхналогіяў у поўнай меры магчымае пры вывучэнні далёка ня кожнай праблемы. Існуюць выпадкі, калі кампутар, прынамсі - сучасны, ня ў стане яшчэ замяніць чалавека, альбо радыкальным чынам спрасціць ягоную працу. У шэраг такіх тэмаў увахозіць і праблематыка, якой прысвечана дадзеная праца – палітычная гісторыя Полацкага княства Х – ХІІІ стст. Справа тут ня толькі ў адсутнасці зручных для кампутарнай апрацоўкі комплексаў крыніц, але і ў спецыфічнасці наяўнага матэрыялу, тых пытанняў, якія ставяцца падчас даследавання, асаблівасці самога грамадства, часу, які вывучаецца. Нярэдка ад гісторыка патрабуецца хутчэй “зразумець” ці нават “адчуць” нейкую рэч, калі немагчыма “падлічыць” ці “вымераць”. Але і ў дадзеным выпадку інфармацыныя тэхналогіі, хоць яны і выконваюць, збольшага, дапаможную ролю, могуць істотна палепшыць і аблегчыць працу даследчыка. Менавіта аналіз гэтай дапамогі можна лічыць асноўнай мэтай дадзенай працы. У якасці задачаў можна адзначыць наступныя: вызначэнне дасягненняў і хібаў сучаснага ПЗ, перш за ўсё датычна да працы з крыніцамі, аналіз стану рэпрэзентаванасці крыніцазнаўчага і бібліяграфічнага матэрыялу па азначанай тэматыцы на рэсурсах Internet, акрэсліванне перспектываў развіцця апісаных з’яваў і тэндэнцыяў. Гэткая пастаноўка задачаў вызначае і адпаведную структуру працы, што складаецца з двух раздзелаў, прысвечаных, адпаведна, вырашэнню першых дзвюх задачаў, праблематыка трэцяй патрабуе арганічнага яе ўключэння ў агульны тэкст працы, бо, з аднаго боку, нельга казаць пра чаканне нейкага прарыву ў гістарычнай інфарматыцы ў дачыненні да пытанняў гісторыі Русі Ранняга і Высокага Сярэднявечча, а з іншага, пэўныя заўвагі наконт перспектываў развіцця мэтазгодныя будць у адпаведных месцах працы.

Звяртаючыся да праблемы бібліяграфіі, варта адзначыць, што наяўная літаратура па гістарычнай інфарматыцы ў асноўным альбо носіць агульны характар, альбо прысвечана сферам, дзе ужыванне IT ад пачатку апраўданае і неабходнае. У якасці выключэння трэба падкрэсліць артыкулы айчыннага гісторыка В. Насевіча, прысвечаныя распрацоўцы дэмаграфічных мадэляў.

Раздзел 1. IT у працы з гістарычнымі крыніцамі


Адной з асноўных асаблівасцяў вывучэння палітычнай гісторыі Полацкага княства Х-ХІІІ стст., таксама як і амаль любога сюжэту еўрапейскай гісторыі Сярэднявечча, з’яўляецца абсалютнае дамінаванне наратыўных, рэчыўных і выяўленчых крыніцаў. Гісторыкам для пабудовы любой мадэлі даводзіцца, натуральна, па драбнінках збіраць абсалютна розную інфармацыю: розную па характары, мове, спосабе падачы і г.д., каб з яе дапамогай, быццам з розных фрагментаў мазаікі, скласці агульную карціну. Так, у варыянце з акрэсленай праблематыкай, мы маем у асноўным наратыўныя і археалагічныя (рэчыўныя) крыніцы.

Першая з азначаных групаў традыцыйна дамінуе. Ня гледзячы на тое, што на працягу ХХ ст. у гістарычную навуку ўсё болей пранікалі іншыя віды крыніцаў, пахіснуць наратыў адносна гісторыі Сярэднявечча пакуль не падаецца мажлівым, хаця б зыходзячы з характару самога сярэднявечнага грамадства, якое будавалася не на нейкіх абстрактных і агульных структурах (выяўленнем якіх ёсць строгая сістэма дзяржаўных законаў, падаткаў і іншых з’яваў, вынікам існавання якіх для гісторыка паўстаюць комплексы масавых, статыстычных і іншых крыніцаў, якія можна апрацоўваць машынным спосабам), а як спалучэнне велізарнай колькасці розных сістэмаў асабістых сувязяў, што вызначыла і характар створаных у той час крыніцаў і характар інфармацыі, якая маецца ў іх. Найгалоўнейшай крыніцай па палітычнай гісторыі Полацкай зямлі з’яўляюцца, зразумела, рускія летапісы (“Аповесць Мінулых Гадоў”, Наўгародскі І Летапіс, Іпацьеўскі летапіс і інш.), акрамя таго – некаторыя заходнія хронікі (“Хроніка Тытмара Мэрзэбурскага”, “Chronicon Livonicum” Генрыха Латвійскага), літаратурныя творы (“Слова пра паход Ігара”), скандынаўскія сагі (“Сага пра хрост”, Пасма аб Эймундзе”), на познім этапе – асобныя акты з комплексу так званых “Полацкіх граматаў”.

Зразумела, што распрацоўка гістарычнай праблемы немагчымая без доступу да крыніцаў, а ў практычнай дзейнасці гісторыка нярэдка важнай бывае магчымасць хуткага выкарыстання тэксту. Традыцыйныя формы выдання крыніцаў у кніжным выглядзе такой магчымасці не давалі, бо толькі невялікая колькасць тых жа рускіх летапісаў сённня даступная для набыцця ў хатні кнігазбор даследчыка – большасць жа з выданняў можна знайсці выключна на паліцах быбліятэкаў. Гэтая, здавалася б, несур’ёзная праблема, час ад часу спараджала (і спараджае) нават у паважаных і сур’ёзных даследчыкаў надзвычай прыкрыя памылкі: цытуючы фрагменты летапісу, ці проста спасылаючыся на яго, аўтар, маючы пад рукой толькі ўласны канспект крыніцы, проста пераблытваў асобныя моманты тэксту. Сучасны інфармацыйныя тэхналогіі значна спрашчаюць распаўсюд інфармацыі, у тым ліку доступ да тэкстаў крыніцаў, і такім чынам спрыяюць паляпшэнню працы гісторыка – сёньня нярэдка можна знайсці той ці іншы тэкст у інтэрнэце і пастаянна мець яго пад рукой. Пытанне і праблемы рэпрэзентванасці крыніцаў па старажытнарускай гісторыі ў глабальным сеціве будуць разгледзеныя ніжэй, а ў дадзеным выпадку варта спыніцца на пэўных акалічнасцях працы з крыніцамі ў асноўных тэкставых рэдактарах і іншым ПЗ.

Вядома, што існуе шэраг найбольш распаўсюджаных праграмаў для працы з тэкстам, найбольш папулярнай з якіх ёсьць Microsoft Office Word, якая, да таго ж, прапануе адзін з найбольшых дыяпазонаў функцыяў і мажлівасцяў. У той жа час, у дачыненні да працы з крыніцамі па рускай гісторыі, у прыватнасці – па гісторыі Полацкага княства, гэтая праграма мае шэраг асаблівасцяў.

Надзвычай важнай падчас працы з крыніцай нярэдка з’яўляецца дакладнасць і паўната перадачы арыгінальнага тэксту. Рускія летапісы ствараліся на так званай старажытнарускай мове, “канцылярскай” мове царквы, адміністрацыі, гандлю, “высокай” культуры, і таму перавод летапісных тэкстаў у машыную форму патрабуе перадачы асаблівасцяў як дадзенай мовы, так і нормаў і акалічнасцяў тагачаснага пісьма, напрыклад – тытлаў, зазвагаў на палях і г.д.

З аднаго боку, магчымасці Word дазваляюць з дапамогай, напрыклад, зносак, скобак і інш. апісаць і пазначыць адроныя ад асноўнага фрагмэнты тэксту, таксама (што вельмі важна) пазначыць выпадкі адрозненняў тэксту ў розных спісах крыніцы, калі такое мае месца. З іншага – прысутнічае як мінімум адзін, але вельмі сур’ёзны недахоп, асабліва заўважны пры напісанні працаў з выкарыстаннем цытатаў на старажытнарускай мове: стандартны набор сімвалаў Word не ўтрымлівае шэраг літараў мовы Х-ХІІІ стст., напрыклад літары “яць” (у тэксце чытаецца як “е”), якая сустракаецца вельмі часта. Адпаведна, акрамя таго, пры вывучэнні іншых гістарычных пытанняў, праблемы ўзнікаюць пры выкарыстанні канцылярскай рускай мовы ВКЛР, “маскоўскай” рускай мовы, дакладнай перадачы тэксту на расейскай мове па правілах да рэформы 1918 г., царкоўнаславянскай мове і г.д. Зразумела, што ў інтэрнэце можна знайсці шыфты з “яць”, а таксама “яць” для існых шрыфтоў Word, але гэта толькі частковае вырашэнне праблемы, яно дапаможа пры прадстаўлені вынікаў працы ў друкаваным выглядзе; калі ж такі тэкст у электорнным выглядзе адкрыць на іншым кампутары, дзе не ўсталяваныя адпаведныя дапаўненні, то азначаныя літары выяўляцца ня будуць. Гэта вымушае даследчыка пры ўжыванні цытатаў з старажытнарускіх тэкстаў выкарыстоўваць літары “е” (па гучанні), або “ъ” (нагадвае па выяўленні), што з пункту гледжання і гісторыі і мовазнаўстава не зусім карэктна.

Варта адзначыць таксама магчымасці Office па таблічным прадстаўленні дадзеных: у дачыненні да гісторыі Старажытнай Русі, дзе, як ўжо адзначалася, інфармацыя, якую лагічна выявуляць у выглядзе табліцы – рэдкасць, зручнай падаецца менавіта простасць стварэння табліцаў, графікаў і інш. у гэтым пакеце. Так, з дапамогай табліцаў паказвае дынаміку ўжывання назоваў народных сходаў у сярэднявечным Ноўгарадзе шведскі адмысловец Ю. Гранберг, ілюструючы сваю тэзу аб адсутнасці нейкага “законнага” ці “незаконнага” веча, што нярэдка сцвярджаецца ў літаратуры.

Увогуле ж, кажучы пра дакладнасць перадачы тэксту для апрацоўкі гісторыкм, нельга абмінуць магчымасці спрашчэння публікацыі простых выяваў арыгінальных старонак летапісаў і іншых дакументаў (калі яны маюцца). Такая публікацыя, цяжкая для выканання ў звычайным “папяровым” выглядзе, у выпадку змяшчэння дакладных сканаў старонак у інтэрнэце ці на CD-носбіце, можа быць ужытая для шэрагу крыніц, што будзе важна з пункту палеаграфічнага аналізу тэксту.

Іншая буйная група крыніцаў – археалагічныя або рэчыўныя, і, што датычна іх, варта казаць, з аднаго боку, пра вялікі патэнцыял ужывання інфармацыйных тэхналогіяў, з другога – пра амаль поўную адсутнасць іх выкарыстання, прынамсі, для Беларусі. Таксама варта адзначыць, што сама па сабе археалагічная навука мае свой уласны апарат, свае метады, у галіне інфармацыйных тэхналогіяў. Але кантэкст дадзенай працы вымагае звяртаць увагу не на ўжыванне ІТ у археалагісных даслеаваннях, а на тую дапамогу, якую могуць даць ІТ гісторыку ў выкарыстанні вынікаў археалагічных даследаванняў, бо, так бы мовіць, “чысты” гісторык з’яўляецца своеасаблівым “спажыўцом” археалогіі. Для даследчыка-гісторыка важна бачыць агульную карціну археалагічных дадзеных па пэўным рэгіёне за пэўны час – у дадзеным выпадку – пераважна па Верхнім Падзвінні Х-ХІІІ стст.

Такім чынам, у выглядзе асноўнай паўстае праблема выяўлення непасрэдных вынікаў археалагічных даследаванняў, у выпадку неабходнасці - зробленых на іх падставе рэканструкцыяў, і, галоўнае, магчымасць сістэматызацыі ўсяго гэтага матэрыялу. Традыцыйны “кніжны” варыянт рэпрэзентацыі вынікаў па той ці іншай зоне, як і ў выпадку з публікацыямі крыніцаў, мае шэраг хібаў, якія патэнцыйна могуць быць выпраўленыя з дапамогай інфармацыйных тэхналогіяў.

Перш за ўсё, варта весці размову аб замене звычайных замалёвак знойдзеных артэфактаў іх трохмернымі выявамі, што палепшыць працу і археолагаў і гісторыкаў, а таксама аб стварэнні трохмерных жа мадэляў-рэкнструкцыяў раскапаных помнікаў (асабліва гарадскіх і сельскіх паселішчаў). Аднак, для рэалізацыі гэтай мэты патрэбная альбо супраца археолагаў са спецыялістамі, напрыклад, ў галіне 3D (практыка сумяшчэння ў адной даследчай групе працы гісторыка і аператара ЭВМ, якая мела месца да з’яўлення ПК, паказала невысокую эфектыўнасць такога сімбіёзу), альбо аб наяўнасці ў распараджэнні айчынных археолагаў пэўнай апаратуры і ПЗ, якія дазволяць стварыць азначаныя мадэлі, пра што, ведаючы сённяшні стан справаў, казаць не выпадае.

Наступным крокам можа стаць стварэнне “электронных мапаў” раскопак, і ў выніку – буйной базы дадзеных, з класіфікацыяй па рэгіёнах, перыядах, тыпах помнікаў і знаходак і г.д. Такая база зможа забяспечыць той узровень абагульнення і аналізу накопленага матэрыялу, пра які сёння казаць не выпадае, прынамсі, для ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Акрамя таго, ІТ актыўна ўжываюцца ў гістарычнай картаграфіі, што надзвычай важна для палітычнай гісторыі, аднак, зыходзячы з сённяшняга стану ведаў аб межах перыяду Ранняга і Высокага Сярэднявечча, не выпадае казаць аб стварэнні добрага комплексу мапаў.

Такім чынам, можна адзначыць, што, асноўнае поле для ўжывання інфармацыйных тэхналогіяў для вывучэння праблемаў палітчнай гісторыі Полацкай зямлі – праца крыніцамі, перш за ўсё, у галіне іх захавання і перадачы на электронных носбітах і ў сеціве. Адсутнасць статыстычных і іншых масавых крыніцаў не дазваляе ўжываць увесь спектр метадаў гістарычнай інфарматыкі.


Раздзел 2. Магчымасці internet


Як ужо адзначалася, акрэсленая тэматыка даследаванняў мае даволі шурокае кола разнапланавых крыніцаў і значны комплекс літаратуры. На сённяшні дзень праводзіць працу ў галіне старажытнарускай гісторыі, не карыстаючыся пры гэтым мажлівасцямі Internet, проста немагчыма. Безумоўна, у кантэксце кароткага рэферату нельга даць падрабязны агляд усіх рэсурсаў па дадзенай сферы, больш за тое, малаверагодна, каб адзін даследчык у сваёй працы выкарыстоўваў іх усе. Аднак, варта вызначыць хаця б асноўныя з тых, з якімі знаёмы аўтар дадзнай працы.

Вышэй ужо закраналася праблема спрашчэння доступу даследчыка да крыніцаў, што магчыма зрабіць дзякуючы ў тым ліку інтэрнэту. На вялікі жаль, на сённяшні дзень так і не створана ніводнага беларускага рэсурсу належнага ўзроўню, які б змяшчаў добры фонд крыніцаў. З наяўнага, варта назваць сайт “Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.”( http://www.starbel.narod.ru), створаны на аматарскіх падставах гісторыкам А.У. Ліцкевічам, але гэтая старонка па многіх параметрах саступае замежным аналагам. Так ці інакш, але на ёй маецца шэраг цікавых крыніцаў, у тым ліку тыя, што адсутнічаюць на большасці рэсурсаў, напрыклад эпіграфічныя тэксты. Прысутнічае таксама значны каталог спасылак.

Адным з найбольш папулярных сярод даследчыкаў старажытнарускай гісторыі з’яўляецца ўкраінскі сайт “Ізборник” (http://litopys.org.ua), дзе шырока прадстаўлены спектр асноўных крыніцаў па гісторыі рэгіёну, у тым ліку старажытнарускія і так званыя беларуска-літоўскія летапісы ў асноўных спісах, тэкст “Слова пра паход Ігара” і многія іншыя крыніцы. Акрамя таго, прысутнічаюць шматлікія працы даследчыкаў па розных праблемах, мапы і інш. Асаблівасць сайту – зварот перш за ўсё да гісторыі Ўкраіны, таму на ім адсутнічаюць некаторыя спецыфічныя крыніцы, што паходзяць з іншых рэгіёнаў Старажытнай Русі. Наяўны матэрыял крыніцаў пададзены цалкам у адпаведнасці з археаграфічнымі патрабаваннямі, тэкст выяўлены арыгінальнымі літарамі, прысутнічаюць усе неабходныя зноскі, пазнакі і г.д., пазначаныя мейсцы, што разыходзяцца ў розных спісах летапісаў.

Ня менш значным рэсурсам таксама з’яўляецца афіцыйны сайт Інстытуту гісторыі Украіны НАН Украіны (http://history.org.ua), дзе утрымліваецца вялікая маса матэрыялаў, галоўным чынам – даследаванняў, артыкулаў і гд. па шматлікіх тэмах, у тым ліку – па палітычнай гісторыі Старажытнай Русі. Сваю інтэрнэт-бібліятэку крыніцаў, літаратуры і іншых матэрыялаў мае таксама гістарычны факультэт МДУ (http://www.hist.msu.ru/ER). На вялікі жаль, сайт гістфаку БДУ не ўтрымлівае такой функцыі.

Асобную групу крыніцаў скаладаюць заходнія лацінамоўныя хронікі, у іх шэрагу перш за ўсё варта назаваць “Лівонскую хроніку” Генрыха Латвійскага, інфармацыя якой надзвычай важная для ацэнкі ваенна-палітычнай сітуацыі ў Прыбалтыцы канца ХІІ – пачатку ХІІІ стст. Публікацыя акадэмічнага выдання “Хронікі” з расейскім перакладам і камэнтарамі была здзейснена ў 1938 г., з тых часоў яна не перавыдавалася. Менавіта таму настолькі важнай для даследчыка палітычнай гісторыі Полацкай зямлі падаецца наяўнасць у сеціве тэкстаў гэтай і іншых хронікаў, прытым у належным, патрэбным для цытавання, выглядзе і з неабходным апаратам каментароў. Тэксты Генрыхавай “Хронікі” можна адшукаць сёння на цэлым шэрагу сайтаў, напрыклад, адмысловай старонцы “Лівонскія хронікі” (http://livonia.narod.ru), але найбольш рэпрэзентатыўным падаецца буйны рэсурс “Усходняя літаратура. Сярэднявечныя гістарычныя крыніцы Ўсходу і Захаду” (http://www.vostlit.info), дзе сабраная адна з буйнейшых на дадзены час бібліятэк перакладаў на расейскую мову велізарнай колькасці крыніц розных часоў і з розных рэгіёнаў, у тым ліку арабскіх аўтараў (Ахмэд ібн-Фадлан, ібн-Курдадбех), а таксама, як ужо адзначалася, заходніх храністаў (Тытмар Мерзебурскі, Генрых Латвійскі, “Annales Bertiniani” і інш.). Адзіным мінусам сайту можна назваць адсутнасць арыгінальных тэкстаў, перадусім – лацінскіх, аднак, гэта тлумачыцца асаблівасцю канцэпцыі, прапанаванай аўтарамі старонкі – стварэнне менавіта “перакладнога” рэсурсу, якім змаглі б карстацца і людзі, што ня маюць спэцыяльных ведаў у старажытных мовах.

Сярод айчынных сайтаў не магчыма не адзначыць і “Беларускую інтэрнэт-бібліятэку “Камунікат”” (http://kamunikat.org), створаную сябрамі беластоцкага “Беларускага Гістарычнага Таварыства”, дзе можна знайсці цэлы шэраг рознаплаванай літаратуры, у тым ліку па акрэсленай тэматыцы. Частка з наяўных матэрыялаў пададзена для свабоднага спампоўвння, аб некаторых кнігах даецца толькі поўная бібліяграфічная даведка. Так ці інакш, але адсочванне навінак на “Камунікаце” – даўно ўжо неабходная рэч для беларускага гісторыка.

Відавочна, што інтэрнэт можа і павінен выкарыстоўвацца гісторыкамі ў тым ліку для прэзентацыі вынікаў сваіх уласных даследаванняў, аднак, адсутнасць адпаведнай традыцыі і слабое ўключэнне ІТ у сённяшнія гістарычныя даследаванні ў Беларусі маюць вынікам амаль поўную адсутнасць навуковых персанальных сайтаў адмыслоўцаў-гісторыкаў. У якасці выключэння неабходна назваць старонку В. Насевіча (http://vn.belinter.net), дзе аўтарам прадстаўленыя ягоныя працы, у тым ліку манаграфіі, навуковыя і навукова-папуялрныя артыкулы, арыткулы энцыклапедыяў, мапы. Трэба адзначыць, што гэты даследчык надае сталую ўвагу праблематыцы айчыннай гісторыі Ранняга і Высокага Сярэднявечча, ён з’яўляецца аўтарам некаторых цікавых гіпотэзаў і мадэляў, у тым ліку, яму належыць спроба ўжывання метадаў ІТ да даследавання праблемы пераходу вымарачных сялянскіх надзелаў у княскую ўласнасць у ХІІ ст. Ня гледзячы на тое, што дадзеная мадэль выклікае некаторыя заўвагі, сам факт такой працы варта ацаніць як безумоўна станоўчы.

Сёння гістарычная навука не абмяжоўваецца выключна працай з тэкстам пісьмовых крыніцаў, яна патрабуе ад даследчыка ня толькі адказаў наконт нейкіх падзеяў як такіх. Антрапалагічны паварот, які адбыўся ў сярэдзіне ХХ ст. ставіць пытанне аб паказе ў гісторыі чалавека. Нельга апісваць якісьці этап развіцця грамадства не ўжываючы метадаў і дасягненняў такіх навук, як сацыяльна-культурная антрапалогія, этналогія, культуралогія, гістарычная псіхалогія і інш. Прыкладам даследавання гісторыі з гэтага пункту гледжання могуць быць працы сяброў Цэнтру этнакасмалогіі “Крыўя”, якія змяшчаюцца ня толькі ў даволі рэдкіх выданнях, але й на афіцыйным сайце Цэнту (http://kryuja.org), дзе можна знайсці шэраг артыкулаў, прысвечаных розным галінам ведаў, у тым ліку, аб акрэсленым перыядзе, што дазволіць зрабіць неабходнае дапаўненне да дасягненяў “класічнай” гісторыі.

Вышэй разгледжаны адносна невялікі шэраг сайтаў, выкарыстанне якіх карыснае, а ў дачыненні да некаторых з іх – проста неабходнае, падчас даследавання праблемаў Сярэднявечнай гісторыі беларускіх земляў. Ужо першага погяду на іх дастаткова, каб заўважыць, што многія з гэтых рэсурсаў па-першае, зробленыя асобнымі энтузіястамі, ня маюць нейкай вонкавай падтрымкі, і па-другое, найбольш якасныя з іх створаныя ва Украіне і ў Расеі. Такім чынам, у беларускай гістарычнай навуцы застаецца праблема стварэння комплексанага рэсурсу, ці, хутчэй, - сітэмы такіх рэсурсаў, дзе былі б прадстаўленыя на акадэмічным узроўні якасці электронныя версіі крыніцаў па айчыннай гісторыі, арыткулы, даследаванні навукоўцаў.

Але магчымасьці Internet не абмежаваныя выключна рэпрэзенацыяй тых ці іншых матэрыялаў на сайтах. Сусветнае сеціва, як сродак камунікацыі, дазваляе стварыць шырокую інфармацыйную прастору па абмене звесткамі, меркаваннямі, наладзіць дыскусію па тым ці іншым пытанні.

Зразумела, што агульны доступ да інфармацыі і абмеркавання нярэдка пагражае, так бы мовіць, вульгарызацыяй праблемнай дыскусіі, калі немагчыма казаць пра нейкі навуковы ўзровень увогуле. Але, пэўнае кола рэсурсаў, дзе стала захоўваецца добры ровень мадэрацыі і аналізу кантэнту, дазваляюць вызначаць наяўнасць своеасаблівай навуковай і навукова-папулярнай (у станоўчым значэнні гэтага слова) інфармацыйнай прасторы, якая прадстаўленая шэрагам сайтаў, форумаў, асабліва, апошнім часам – блогаў і кам’юніці. Асноўныя характарыстыкі, якія акрэсліваюць гэтую прастору – неабмежаванасць і самарэгуляцыя. Першая з іх азначае як неабмежаванасць прасторавую (што, па сутнасці дае сам Internet), так і “кантэнтную” – магчымасць стварыць велізарны масіў інфармацыі, пры наяўнасці групы заангажаваных асобаў. Другая – указвае на асаблівасць дзейнасці такіх суполак, калі азначанае накапленне веды адбываецца, дзякуючы дзейнасці неінстытуалізаванай групы людзей. Зразумела, у такіх суполках прысутнічае належны ўзровень кантролю за якасцю інфармацыі і за карэктнасцю дыскусіі.

Класічным прыкладам такіх навуковых і навукова-папулярных суполак з’яўляюцца кам’юніці рэсурсу LiveJournal, такія, як беларускія суполкі kryuja, якая з’яўляецца своеасаблівым афіцыйным ЖЖ “прадстаўніцтвам” апісанага вышэй сайту, ці by_ethno, дзе змешчаныя шматлікія матэрыялы па айчыннай этнаграфіі, у тым ліку – па такіх праблемах, як этнагенэз, гісторыя ментальнасці і г.д., без якіх немагчыма сёння разглядаць карціну палітычнай гісторыі. Надзвычай цікавай падаецца расейская суполка rossica_antiqua, дзе намаганнямі яе ўдзельнікаў збіраецца велізарная база спасылак на крыніцы і літаратуру па гісторыі Старажытнай Русі, ладзіцца абмеркаванне тых ці іншых публікацыяў, праблемных момантаў. Менавіта магчымасць ня толькі пазнаёміцца з той ці іншай інфармацыяй, гіпотэзай, думкай, але й “на месцы” абмеркаваць яе, робіць такія суполкі надзвычай зручным інструментам для даследчыка.

Відавочна, што на сённяшні дзень Internet з’яўляецца неабходным інструментам для навукоўцы-гісторыка, больш за тое, ягоныя магчымасці і рэсурсы пастаянна пашыраюцца. Дзякуючы рэпрэзентацыі там тэкстаў асноўных крыніцаў і шматлікай літаратуры праца па вывучэнні палітычнай гісторыі рускіх земляў, у прыватнасці – Полацкай, значна спрашчаецца. У той жа час, неабходна падкрэсліць, што асноўная маса гэтых дасягненняў – вынік працы асобных энтузіястаў, асабліва гэта характэрна для нашай краіны.

Заключэнне


Ня гледзячы на тое, што спецыфіка прадмету даследавання не дазваляе праводзіць шырокага ўжывання інфармацыйных тэхналогіяў, яны займаюць у працэсе працы значнае месца. Галоўным чынам ІТ ужываюцца ў працы з гістарычнымі крыніцамі. Тут, акрамя дасягненняў, маюць месца і некаторыя праблемныя моманты. Так, у найбольш пашыраным ПЗ, у тым ліку ў тэкставым рэдактары Word, выкарыстанне якога для напісання навуковых даследаванняў, кшталту дысертацыі, рэгламентавана ВАК, адсутнічаюць неабходныя мажлівасці для дакладнай перадачы тэксту крыніцаў, створаных у пэўных моўных нормах, у прыватнасці, на так званай старажытнарускай мове.

Магчымасці ІТ па стварэнню складаных гістарычных мадэляў таксама не заўсёды могуць быць дапасаваныя да рускай гісторыі, ужыванне іх, як мінімум, стварае некаторыя пытанні вузкагістарычнага зместу, што ставяць пад сумнеў саму імавернасць атрыманых вынікаў.

Адносна працы з археалагічнымі крыніцамі, трэба адзначыць, што пра нейкі ўзровень рэпрэзентацыі вынікаў “ад археалогіі - да гісторыі” з дапамогай ІТ, можна толькі разважаць. Праца ў гэтым накірунку, зразумела, неабходная, але яна ёсць справай будучыні.

Значную дапамогу даследчыку можа, зразумела, аказаць Internet, перш за ўсё як база інфармацыі: як крыніцаў, так і літаратуры, з адносна лёгкім доступам да яе. Акрамя таго, як сродак камунікацыі, Internet дае магчымасць для публікацыі вынікаў сваіх даследаванняў і для хуткага абмеркавання той ці іншай праблемы ў пэўным коле заангажаваных асобаў. У той жа час сёння захоўваецца пытанне аб стварэнні буйнога айчыннага рэсурсу з добрым навуковым узроўнем, прысвечанага гістарычнай тэмаыцы.


Спіс Літаратуры да рэферату


  1. Валетов, Т.Я. О проблемах использования электронных публикаций и других применений компьютерных технологий в гуманитарной науке / Т.Я. Валетов // Информационный бюллетень Ассоциации «История и компьютер». – 2000. – № 26/27.– С. 144 – 149.

  2. Информационные технологии для гуманитариев : Учеб. пособие / Н.А. Русакова [и др.]; под ред. В.Л. Акимова [и др.]. – М. – Саранск, 1998. – 215 с.

  3. Информационные технологии для историков : Учебное пособие к практикуму по курсу «Информатика и математика» / Отв. ред. Л.И. Бородкин. – Москва: Изд–во МГУ, 2006. – 236 с.

  4. Историческая информатика: Учебное пособие / Под ред. В.Н. Сидорцова, Л. И. Бородкина. Минск: Веды, 1998. - 316 с.

  5. Круг идей : историческая информатика в информационном обществе. Труды VII конференции Ассоциации «История и компьютер» / Под ред. Л.И. Бородкина [и др.]. – М. : Мосгорархив, 2001. – 508 с.

  6. Носевич, В. Компьютерная модель “окняжения” земель в Древней Руси // Информационный бюллетень ассоциации “История и копьютер”. Москва, 1995. № 14. С. 15-17.

  7. Носевич, В. На пути к модели общества как самоорганизующейся системы // Математическое моделирование исторических процессов. Сборник статей. Москва, 1996. С. 202 – 223.

  8. Сидорцов, В.Н. Методология истории : количественные методы и информационные технологии : Учеб.–метод. пособие / В.Н. Сидорцов. – Минск : БГУ, 2003. – 143 с.

Прадметны паказнік


Internet 4, 11, 14, 15, 16, 19

княства 4, 7

крыніц 4, 8, 12, 21

летапіс 6

летаптсы 7

Полацк 6


Полацка княства 6

Полацкай зямлі 6, 10, 12

Рус 12

Старажытнай Русі 8, 11, 15



Сярэднявечча 5, 6, 9, 13, 19

хронікі 6, 12




Internet-рэсурсы ў прадметнай вобласці


http://www.starbel.narod.ru – сайт “Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы”, аматарскі, але ўтрымлівае значную колькасць важных і рэдкіх матэрыялаў.

http://litopys.org.ua – украінскі сайт “Ізборник”, змяшчае гістарычныя крыніцы і літаратуру (галоўным чынам – крыніцазнаўчую).

http://history.org.ua – сайт Інстытуту гісторыі Украіны НАН Украіны, змяшчае значную колькасць навуковых публікацыяў.

http://www.hist.msu.ru/ER - электронная бібліятэка крыніцаў і літаратуры гістфаку МДУ.

http://livonia.narod.ru – невялікая старонка, што ўтрымлівае расейскія пераклады лівонскіх хронікаў.

http://www.vostlit.info – “Восточная Литература” адзін з найбуйнейшых рэсурсаў, дзе змешчаныя расейскія пераклады асноўных крыніцаў, у тым ліку па гісторыі Стражытнай Русі. Незамянімая ў працы старонка.

http://vn.belinter.net – персанальны сайт беларускага гісторыка В. Насевіча, чые працы прысвечаны ў тым ліку гісторыі Ранняга і Высокага Сярэднявечча. Аўтар належыць да тых навукоўцаў, што актыўна выкарыстоўваюць сучасныя методыкі даследавання, у тым ліку гістарычную інфарматыку.

http://kryuja.org – афіцыйны сайт Цэнтру Этнакасмалогіі “Крыўя”, утрымлівае шэраг артыкулаў па этнаграфіі, культуралогіі, антрапалогіі, важных для вывучэння ўсіх аспектаў сярэднявечнай гісторыі.

http://kamunikat.org – буйная беларуская інтэрнэт бібліятэка, дзе можна знайсці многія працы, што закранаюць азначаную тэматыку.

http://www.barbaricum.ru – сайт “Barbaricum-Solum”, прысвечаны вывучэнню “барбарскага свету” Антычнасці. Старонка маладая (2009 г.), не насычаная да канца кантэнтам, але ўжо наяўныя матэрыялы фармуюць станоўчае ўражанне.

http://sites.google.com/site/jkhbvh/home - сайт суполкі Scriptorium, якая аб’ядноўвае маладых даследчыкаў з гістарычнага факультэту БДУ.

Дзейсны персанальны сайт


http://lutavit.narod.ru

Граф навуковых інтарэсаў


магістранта гістарычнага факультэту Емяльянава С.П., спецыяльнасць 07.00.02 “Айчынная гісторыя”

Сумежныя спецыяльнасці

Асноўная спецыяльнасць

Спадарожныя спецыяльнасці

05.25.02 - дакументалістыка, дакументазнаўства, архівазнаўства

1. Распрацоўка арганізацыйных, тэзнічных і прававых асноў дакументаабароту пры выкарыстанні традыцыйных, сучасных і перспектыўных носьбітаў інфармацыі.

2. Распрацоўка крытэрыяў адбору дакументаў для архіўнага захоўвання, вызначэнне статусу і рэжыму, класіфікацыя архіўных дакументаў, у тым ліку ў стасунку да аўтаматызаваных сістэм, іх захоўваня і пошуку.

3. Распрацоўка навуковай метадалогіі выкарыстання архіўных фондаў, навуковае абгрунтаванне і распрацоўка метадаў аналізу і эфектыўнага выкарыстання дакументаў навукі, гісторыі і культуры.

4. Сістэмны аналіз, мадэляванне і аптымізацыя дакументапатокаў на аснове сучасных інфармацыйных тэхналогій.

07.00.03 - усеагульная гісторыя

1. Агульныя заканамернасці эканамічнага, палітычнага і соцыякультурнага развіцця народаў свету ва ўхаемасувязі з іншымі сферамі чалавечай дзейнасці, уплыў навакольнага асяроддзя на грамадскае жыццё і ўплыў чалавецтва на навакольнае асяроддзе.

2. Гісторыя развіцця дзяржаў, палітычных і грамадскіх інстытутаў на лакальным, рэгіянальным і лакальных узроўнях; гісторыка-дэмаграфічныя працэсы.

Развіццё духоўнай культуры, навукі, тэхнікі і адукацыі ў розных краінах і частках свету; гісторыя паўсядзённасці, ментальнасць людзей розных эпохаў.



07.00.15 - гісторыя міжнародных зносін і знешняй палітыкі

1. Мiждзяржаўныя адносiны ў гістарычным аспекце (войны як спосаб вырашэння мiжнародных (мiждзяржаўных) супярэчнасцей; стварэнне i ўзаема-дзеянне эканамiчных i ваенна-палiтычных блокаў дзяржаў; узнікненне, эвалюцыя і распад сістэм міжнародных адносін; узнікненне і распад дзяржаў, змена дзяржаўных межаў).

2. Гiсторыя i сучасная дзейнасць сусветных мiждзяржаўных арганiзацый па падтрыманнi мiру i бяспекi; сiстэмы рэгiянальных мiждзяржаўных аб’яднанняў, ваенна-палiтычных i эканамiчных каалiцый i саюзаў, iнтэграцыйных аб’яднанняў, сусветных няўрадавых арганiзацый.

07.00.06 - археалогія

1.Гістарычныя працэсы сацыяльна-эканамічнага развіцця, відаў гаспадарчай дзейнасці, праблемы палітычнай гісторыі па пісьмовых і археалагічных матэрыялах, праблемы гістарычнай перыядызацыі і класіфікацыі помнікаў.

2. Гісторыя беларускай археалогіі.

3. Развіццё духоўнай культуры і ідэалагічных уяўленняў.



07.00.09 - гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследвання

1. Асновы пабудовы мадэлі гістарычнай навукі. Мадэлі канцэптуальных падыходаў. Структура гістарычнага даследвання.Основы моделирования исторической науки. Катэгорыі гістарычнай навукі.

2. Прынцыпы і метады гістарычнага даследвання. Спосабы пабудовы і абгрунтавання гістарычных ведаў. Агульналагічныя, агульнанавуковыя і спецыяльныя гістарычныя метады.

23.00.01 - тэорыя палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі

1. Узнікненне і этапы развіцця палітычнай навукі.

2. Асноўныя ідэалагічныя накірункі сучаснасці. Крытэрыі дыферынцыяцыі сучасных палітычных ідэалогій. Беларуская ідэалагічная дактрына ў выглядзе нацыянальнай ідэі.


07.00.02 - айчынная гісторыя

Айчынная гісторыя - вобласць гістарычных ведаў, якая займаецца даследваннем заканамернасцяў і асаблівасцяў гісторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён у кантэксце еўрапейскай і сусветнай гісторыі, станаўлення яе дзяржаўнасці, распрацоўкай тэорыі і методыкі вывучэння гістарычных працэсаў, гістарыяграфіі і крыніц па праблемах, якія даследуюцца.

1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё грамадства на тэрыторыі Беларусі: грамадскі лад, сельская гаспадарка, прамысловасць, шляхі зносін і транспарт, гандль, сродкі сувязі, урбанізацыя, фарміраванне і становішча саслоўяў, класаў.

2. Дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі, іх унутраная і знешняя палітыка, мясцовае кіраванне, класавая барацьба, палітычныя і іншыя партыі, арганізацыі.

3. Рэлігія і царква, становішча і роля асобных канфесій у дзяржаўным і грамадскім жыцці, культурным развіцці, канфесійныя ўзаемаадносіны.

4. Матэрыяльная і духоўная культура, асвета і навука.

5. Фарміраванне этнасаў і нацый на тэрыторыі Беларусі, іх ментальнасць, этнічныя ўзаемаадносіны, нацыянальная культура і нацыянальны рух.

6. Эканамічныя, грамадска-палітычныя і культурныя сувязі Беларусі з іншымі краінамі



12.00.01 - тэорыя і гісторыя права і дзяржавы; гісторыя прававых вучэнняў

1. Даследванні сутнасці, зместу і формы права, заканамернасцяў яго ўзнікнення, развіцця і функцыянавання.

2. Роля дзяржавы і права ў забеспячэнні правоў і свабод чалавека.

3. Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці дзяржавы і права.

Даследванне гісторыі канцэптуальных прававых і палітычных ідэй і тэорый, заканамернасцяў іх узнікнення і развіцця.

13.00.02 - тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя)

1. Распрацоўка канцэпцый зместу навучальных прадметаў на розных узроўнях навучання.

2. Канструяванне зместу, метадаў і арганізацыйных формаў навучання ва ўмовах трансфармацыі, інфарматызацыі і глабалізацыі грамадскіх, культурных і адукацыйных працэсаў.

23.00.04 - палітычныя праблемы міжнародных сістэм і глабальнага развіцця

1. Гістарычная эвалюцыя сістэмы міжнародных зносінаў.

2. Месца Рэспублікі Беларусь у сістэме міжнародных зносінаў. Знешняя палітыка і дыпламатыя Рэспублікі Беларусь.

24.00.01 - тэорыя і гісторыя культуры

Праблемы кроскультурнай камунікацыі, нацыянальнае і агульначалавечае ў культуры, спецыфіка культуры Беларусі.




Тэставыя пытанні па асновах інфармацыйных тэхналогіяў




(Емяльянаў Сяргей) Задаць колер фону старонкі "чырвоны" мажліва наступным чынам: А) В)

:




Правільна толькі "А".

Правільна толькі "В".

Правільна і "А" і "В".

Няправільна ані "А" ані "В".







(Емяльянаў Сяргей) Сусьветным лідэрам у галіне ўжываньня ІТ у гістарычнай навуцы зьяўляецца...:



школа "Аналаў".

"Новая гістарычная школа".

арганізацыя "Гісторыя і кампутар".

аддзел гістарычнай інфарматыкі на гістфаку БДУ.




Прэзентацыя магістарскай дысертацыі


Тэма дысертацыі: “Соцыюм Полацкага княства ў палітычнай сістэме дзяржавы Х – п.п. ХІІІ стст.”

Пералік слайдаў месціцца ў дадатку.


спіс літаратуры да выпускной працы


  1. Алешин, Л.И. Информационные технологии : учебное пособие / Л.И. Алешин. – Москва : Маркет ДС, 2008. – 382 c.

  2. Информационные технологии для гуманитариев : Учеб. пособие / Н.А. Русакова [и др.]; под ред. В.Л. Акимова [и др.]. – М. – Саранск, 1998. – 215 с.

  3. Информационные технологии для историков : Учебное пособие к практикуму по курсу «Информатика и математика» / Отв. ред. Л.И. Бородкин. – М. : Изд–во МГУ, 2006. – 236 с.

  4. Историческая информатика: Учебное пособие / Под ред. В.Н. Сидорцова, Л. И. Бородкина. Минск: Веды, 1998. - 316 с.

  5. Корнеев, И.К. Информационные технологии / И.К. Корнеев, Г.Н. Ксандопуло, В.А. Машурцев; Государственный университет управления: учебник. – Москва : Проспект, 2007. – 222 с.

  6. Липницкая, О.Л. Учебно-методический комплекс по исторической информатике. Базовый курс : Обработка и анализ статистических и структурированных исторических источников средствами электронных таблиц и систем управления базами данных / О.Л. Липницкая, Е.Э. Попова. – Минск : БГУ, 2002. – 140 с.

  7. Основы информационных технологий : учебно-методическое пособие для аспирантов / БИП – Институт правоведения; [составители: К.К. Бубен и др.]. – Минск : БИП–С плюс, 2005. – 189 с.

  8. Сидорцов, В.Н. Методология истории : количественные методы и информационные технологии : Учеб.–метод. пособие / В.Н. Сидорцов. – Минск : БГУ, 2003. – 143 с.

  9. Хольцшлаг, М.Е. Языки HTML и CSS : для создания Web-сайтов : [учебное пособие : перевод с английского] / М. Хольцшлаг. – Москва : Триумф, 2007. – 303 с.


Дадатак






























База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка