Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт




Дата канвертавання07.05.2016
Памер376.27 Kb.

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт




ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дэкан фiлалагiчнага факультэта

________________ I. С. Роўда

____________________

Рэгiстрацыйы № УД-______/р.

Методыка выкладання беларускай мовы




Спецыяльнасць 1-21 05 01 «Беларуская фiлалогiя»


Факультэт фiлалагiчны

Кафедра рыторыкi i методыкi выкладання мовы i лiтаратуры

Курс 4

Семестр VII



Лекцыi – 8 г.

Экзамен

Практычныя заняткi – 4 г.

Залiк VII семестр

КСР

Курсовая работа

Усяго аўдыторных гадзiн па дысцыплiне – 12 г.


Форма атрымання вышэйшай адукацыi завочная

Склала: кандыдат педагагiчных навук дацэнт Санiковiч I. М.

2011 г.
Вучэбная праграма складзена на аснове:

 Праграмы “Методыка выкладання беларускай мовы: вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцi 1-21 05 01 «Беларуская фiлалогiя» – Мн ., 2008; рэг нумар УД-1938/баз.; рэкамендавана Вучоным саветам фiлалагiчнага факультэта 28.10.2008 г., пратакол № 2.


Разгледжана i рэкамендавана к зацвярджэнню на пасяджэннi кафедры рыторыкi i методыкi выкладання мовы i лiтаратуры 04. 05. 2011 г., пратакол № 9.

Загадчык кафедры

______________ I. Ўл. Таяноўская


Адобрана i рэкамендавана к зацвярджэнню Вучэбна-метадычнай камiсiяй фiлалагiчнага факультэта 26. 05. 2011 г., пратакол № 06.
Старшыня Вучэбна-метадычнай камiсii

________________ М. М. Хмяльнiцкi



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА
Курс "Методыка выкладання беларускай мовы ў школе" – прафілюючая дысцыпліна на філалагічных факультэтах дзяржаўных універсітэтаў. Ён заснаваны на навуковай метадалогіі, гісторыі моўнай адукацыі на Беларусі, дасягненнях сучаснай лінгвістычнай, педагагічнай, псіхалагічнай, метадычнай навукі і паказвае спецыфіку навучання беларускай мове як роднай і другой, тэарэтычна і практычна рыхтуе студэнтаў да прафесійнай дзейнасці настаўніка беларускай мовы.

Мэты і задачы курса:

– забяспечыць студэнтаў (будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры) тэарэтычнымі ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі ў галіне методыкі беларускай мовы  – асновы эфектыўнай арганізацыі працы па максімальна поўным і трывалым засваенні школьнікамі праграмнага матэрыялу па беларускай мове;

– развіваць ў студэнтаў прафесійна-метадычныя ўменні фарміраваць у школьнікаў як лінгвістычную, моўную, этнакультурную, так і маўленчую, камунікатыўную кампетэнцыю;

– фарміраваць у студэнтаў навыкі самастойнай працы з вучэбна-метадычнай літаратурай, развіваць уменні весці пошуковую і навукова-даследчую працу.

Курс “Методыкі выкладання беларускай мовы” ўключае: лекцыі па методыцы беларускай мовы (36 гадзін), практычныя заняткі (34 гадзіны), кантроль самастойнай працы (16 гадзін ), пісьмовыя работы, бягучыя і індывідуальныя кансультацыі, залік, дзяржаўны экзамен.

Асноўная задача лекцыйных заняткаў



Змест курса методыкі беларускай мовы: методыка беларускай мовы як навука, агульныя пытанні выкладання беларускай мовы у школе (мэты, задачы, змест, прынцыпы, метады навучання беларускай мове; тыпалогія ўрокаў беларускай мовы); методыка вывучэння асобных раздзелаў (методыка навучання культуры маўлення, тэкстаўтварэнню, стварэнню тэкстаў розных жанрава-стылёвых разнавіднасцей; методыка навучання фанетыцы і гукавому аспекту маўлення, графіцы і арфаграфіі; методыка лексікі і ўзбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў; методыка словаўтварэння і праца над значымымі часткамі слова; методыка марфалогіі, сінтаксісу і ўзбагачэнне граматычнага ладу мовы школьнікаў, методыка пунктуацыі); арганізацыя пазакласнай працы.

У працэсе метадычнай падрыхтоўкі ў студэнтаў фарміруюцца асноўныя прафесійныя ўменні:

– разуменне канцэптуальных асноў моўнай адукацыі: мэты, зместу, прынцыпаў навучання; вызначаць мэты, задачы навучання школьнікаў розных класаў з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцей;

– рэалізоўваць пазнавальныя і практычныя, развіццёвыя, выхаваўчыя мэты навучання беларускай мове на кожным уроку;

– дасканала ведаць вучэбныя праграмы па беларускай мове, падручнікі, нарматыўную базу (адукацыйны стандарт, прадметныя нормы і сістэму ацэнкі вучэбных дасягненняў школьнікаў, моўны рэжым і інш.); валодаць сучаснымі тэхналогіямі навучання, якія забяспечваюць паўнацэннае развіццё асобы школьніка-суб'екта свядомай дзейнасці – як моўна-эстэтычнага ідэалу;

– умець выконваць метадычны аналіз матэрыялаў, якія неабходна засвоіць школьніку (дыферэнцыраваць яго па ступені цяжкасці, правільна суадносіць колькасць тэарэтычных ведаў і практычных уменняў і навыкаў, вусных і пісьмовых заданняў; аналізаваць азначэнні і правілы, бачыць пераемнасць і перспектыўнасць у навучанні, ажыццяўляць скрытае (латэнтнае) супастаўленне і супрацьпаўстаўленне сістэм беларускай, рускай, вывучаемых замежных моваў з мэтай паказу спецыфікі, адметнасці і непаўторнасці роднай мовы, яе месца сярод іншых моваў свету, выхавання павагі да моў іншых народаў;

– спалучаць працу па навучанні школьнікаў сістэме мовы з фарміраваннем камунікатыўных уменняў.

Акрамя таго, у студэнтаў фарміруюцца прыватныя прафесйныя ўменні:

– ажыццяўляць матывацыю вучэбнай дзейнасці школьнікаў;

– задаваць пытанні і фармуляваць заданні;

– праводзіць апытванне і аб'ектыўна ацэньваць веды, уменні і навыкі школьнікаў;

– праводзіць розныя віды дыктантаў;

– рыхтаваць школьнікаў да вуснага і пісьмовага узнаўлення прапанаваных тэкстаў (стварэння другасных на аснове арыгінальных тэкстаў), стварэння уласных тэкстаў розных жанраў і стыляў мовы ў вуснай і пісьмовай форме;

– выконваць лінгва-стылістычны аналіз тэкстаў;

– умець падбіраць патрэбны дыдактычны матэрыял да ўрокаў;

– карыстацца прынятымі ў школе ўмоўна-графічнымі абазначэннямі;

– выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі навучання і сродкі нагляднасці ў вучэбным працэсе.

Форма кантролю ведаў – залiк.


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

курса "Методыкі выкладання беларускай мовы"

1.Агульныя пытанні методыкі беларускай мовы ў школе

1.1. Методыка беларускай мовы як навука

Методыка беларускай мовы як навука аб навучанні і выхаванні школьніка як моўнай асобы; аб’ект, прадмет, змест, задачы, фундаментальныя паняцці і катэгорыі (мэты і змест моўнай адукацыі, працэс навучання мове, заканамернасці засваення мовы і заканамернасці навучання мове, прынцыпы і метады навучання мове, формы навучання, моўнае ядро асобы школьніка, моўная, маўленчая, сацыякультурная кампетэнцыі).

Сувязь методыкі з іншымі навукамі: філасофіяй, псіхалогіяй, педагогікай (у тым ліку дыдактыкай), лінгвістыкай, псіхалінгвістыкай, сацыялінгвістыкай, літаратуразнаўствам і інш.

Агульная характарыстыка псіхолага-педагагічнага даследавання. Тэарэтычныя асновы і праблематыка сучасных псіхолага-педагагічных даследаванняў. Крыніцы і ўмовы даследчага пошуку. Арганізацыя вопытна-пошуковай даследчай працы. Характарыстыка метадалагічных прынцыпаў псіхолага-педагічных даследаванняў.

Лагічная структура навукова-метадычнага даследавання: вызначэнне аб’екта і прадмета даследавання; мэты і задачы даследавання, ідэя, задума і гіпотэза як тэарэтычнае ядро даследавання; правядзенне канстатавальнага, навучальнага і кантрольнага эксперыментаў; крытэрыі паспяховасці даследавання і маніторынг працэсу і яго вынікаў.

Метады псіхолага-педагагічнага даследавання: вывучэнне метадычнай спадчыны, тэарэтычны аналіз, назіранне за вучэбным працэсам, навукова-педагагічны эксперымент (канстатавальны, навучальны, кантрольны), аналіз вучнёўскіх прац, анкетаванне, тэсціраванне, мадэліраванне і інш.

Вытлумачэнне, апрабацыя і афармленне вынікаў даследвання: інтэрпрэтацыя вынікаў даследвання, апрабацыя работы, афармленне вынікаў пошуку.

Методыка выкладання беларускай мовы як вучэбная дысцыпліна

Методыка выкладання беларускай мовы як вучэбная дысцыпліна, яе прадмет, задачы. Спецыфіка методыкі выкладання беларускай мовы як дзяржаўнай (беларуская мова ў школах з беларускай і рускай мовамі навучання). Сацыялінгвістычныя і псіхалінгвістычныя перадумовы адбору зместу навучання мовам у беларускай школе.

Характарыстыка асноўных дапаможнікаў па методыцы выкладання беларускай мовы.
1.2.Станаўленне і развіццё метадычнай думкі на Беларусі
Асветніцкая дзейнасць Ф. Скарыны. Аўтары першых славянскіх буквароў і граматык (І.Ужэвіч, Л. і С.Зізаніі, М. Сматрыцкі, С. Собаль, С. Полацкі). Роля Б. Тарашкевіча, П. Пачобкі, А. Смоліч, Я. Лёсіка, І. Самковіча, І. Пратасевіча, Н. Шэўчыка, В. Самцэвіча, А.В. Багдановіча і інш. у станаўленні і развіцці методыкі роднай мовы. Метадычная спадчына К. Міцкевіча і В. Тэпіна.

Актывізацыя метадычнай думкі у 60-70 і 80-90 гады XX стагоддзя: роля Л. П. Падгайскага, В. У. Протчанкі, У. К. Андрэенкі, М. С. Яўневіча, Я. М. Лаўрэля, М. Г. Яленскага, С. А. Язерскай і інш. у развіцці методыкі выкладання беларускай мовы як навукі. Беларускія педагагічныя часопісы, іх роля ў асэнсаванні і распаўсюджанні педагагічнай тэорыі і перадавога педагагічнага вопыту.

Лінгваметадычная кампаратывістыка: моўная адукацыя ў перадавых краінах свету і школах Беларусі.
1.3.Беларуская мова як вучэбны прадмет у сучаснай школе
Родная мова – прадмет вывучэння, сродак навучання, фарміравання і развіцця асобы школьніка. Канцэпцыя моўнай адукацыі ў Рэспублікі Беларусь. Адукацыйны стандарт па беларускай мове: прызначэнне, змест, структура.

Мэта навучання беларускай мове ў школе і іншых сярэдніх вучэбных установах розных тыпаў – фарміраванне моўнай асобы, сапраўднага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, удумлівага чытача, адукаванага суразмоўніка, спагадлівага, высакароднага чалавека.

Задачы, якія неабходна вырашыць для рэалізацыі дадзенай мэты:

– развіццё і выхаванне школьнікаў сродкамі беларускай мовы;

– авалоданне імі беларускай мовай як сродкам зносін і пазнання свету;

– засваенне ведаў пра будову і функцыянаванне беларускай мовы;

– фарміраванне здольнасці эфектыўна выкарыстоўвасць беларускую мову ў розных сферах сваёй дзейнасці;

– набыццё моўнай, маўленчай, лінгвістычнай і этнакультурнай кампетэнцыі.

Спецыяльныя і агульнапрадметныя мэты навучання мове ў сучаснай школе.

Спецыяльныя мэты навучання беларускай мове:

а) п а з н а в а л ь н ы я:

– фарміраванне ў школьнікаў лінгвістычнага светапогляду (лінгвістычная кампетэнцыя, у склад якой уваходзіць і этнакультурная кампетэнцыя);

– узбраенне школьнікаў асновамі ведаў аб мове і маўленні (моўная кампетэнцыя);

– эстэтычнае выхаванне дзяцей сродкамі беларускай мовы як вучэбнага прадмета (у пэўнай меры – этнакультурная кампетэнцыя);

б) п р а к т ы ч н ы я м э т ы:

– фарміраванне арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў;

– узбраенне школьнікаў нормамі літаратурнай мовы;

– удасканаленне маўленчай дзейнасці школьнікаў: навучанне гаварэнню, слуханню, чытанню, пісьму; навучанне зносінам, камунікацыі.
Агульнапрадметныя мэты навучання беларускай мове:

– выхаванне школьнікаў;

– развіццё лагічнага мыслення;

– навучанне школьнікаў самастойнаму папаўненню ведаў аб мове.

Асноўныя канцэпцыі навучання беларускай мове: лінгвацэнтрычная і антрапацэнтрычная (асобасна арыентаваная).
1.4.Асноўныя заканамернасці засваення мовы і прынцыпы навучання мове
Асноўныя заканамернасці засваення мовы як роднай і другой:

– авалоданне мовай пачынаецца з авалодання яе гукавой матэрыяй;

– мовай авалодваюць тады, калі засвойваюць моўныя значэнні;

– семантычная бесканфліктнасць рэцэпцыі;

– унутраная міжмоўная ідэнтыфікацыя;

– узаемаўплыў пісьмовай і вуснай мовы пры фарміраванні маўленчых навыкаў;

– вызначальная роля спецыяльна створанага развіццёвага маўленчага асяроддзя.
Асноўныя прынцыпы навучання мове
Асноўныя дыдактычныя прынцыпы навучання мове:

– развіццёвага і выхаваўчага характару;

– навуковасці зместу навучання і метадаў вучэбнага працэсу;

– сістэматычнасці і паслядоўнасці ў авалоданні ведамі пры фарміраванні уменняў і навыкаў;

– свядомасці, творчай актыўнасці і самастойнасці школьнікаў;

– прынцып нагляднасці, адзінства канкрэтнага і абстрактнага, рацыянальнага і эмацыянальнага, рэпрадуктыўнага і прадуктыўнага пры арганізацыі вучэбнага працэсу;

– даступнасці навучання;

– трываласці вынікаў навучання;

– рацыянальнага спалучэння калектыўных і індывідуальных формаў вучэбнай дзейнасці школьнікаў;

– пераемнасці і перспектыўнасці;

– сувязі вывучэння мовы і літаратуры.

Сучасныя дыдактычныя прынцыпы арганізацыі адукацыйнай дзейнасці вучняў:

антрапалізацыя адукацыі;

– успрыманне вучэбнага прадмета з пазіцый асобасных патрэб;

– педагагічнай кангеніяльнасці і свабоды ў развіцці асобы;


  • адукацыйнага працэсу.


Лінгвадыдактычныя прынцыпы навучання беларускай мове:

– увагі да матэрыі мовы;

– ацэнкі выразнасці мовы;

– развіцця “ моўнай чуйнасці”;

– каардынацыі вуснай і пісьмовай мовы;

– структурна-семантычны;

– апора на этнакультуру;

– функцыянальна-камунікатыўнай накіраванасці;

– накіраванасці працэсу навучання на паўнавартаснае фарміраванне і развіццё моўнай асобы школьніка;

– уліку фактару бікультурнага развіцця дзіцяці;

– скіраванасці навучання на асэнсаванне беларускай мовы як этнакультурнага гістарычнага асяроддзя;

– арыентацыі працэсу навучання на засваенне літаратурнай нормы з мэтай фарміравання асобы вучня як моўна-эстэтычнага ідэалу;

– прынцып забеспячэння інтэлектуальнага і індывідуальнага развіцця школьнікаў;

– прынцып апераджальнага развіцця рэцэптыўных здольнасцей дзіцяці.


1.5.Змест і структура школьнага курса беларускай мовы
Склад сучаснага школьнага курса беларускай мовы: веды аб мове і маўленні, моўныя і маўленчыя ўменні і навыкі, спосабы дзейнасці з вучэбным матэрыялам.

Адпаведнасць мэце моўнай адукацыі, забяспячэнне цэласнага развіцця асобы школьніка, практычная значнасць, адпаведнасць рэальным узроставым магчымасцям, адпаведнасць аб’ёму зместу навучання вучэбнаму плану, структурнае адзінства на розных этапах навучання і інш.



Прынцыпы мінімізацыі навуковага курса беларускай мовы для школы: светапоглядны, сістэмны, функцыянальны, эстэтычны, камунікатыўны, практычны, гістарычны і міжпрадметны; улік функцыянальна-семантычных асаблівасцей і значнасці моўнай з’явы для маўленчай дзейнасці; улік тэкстаўтваральнай ролі моўнага і маўленчага матэрыялу; улік ролі моўнай з’явы у стварэнні тэкстаў розных жанраў і тыпаў маўлення і інш.

Прынцыпы фарміравання складу ўменняў і навыкаў для школьнага курса мовы: логіка-пазнавальны, частотна-нарматыўны, адноснай арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці, логіка-функцыянальны і інш.

Структура сучаснага курса беларускай мовы.

Сучасныя праграмы па беларускай мове для устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання з 11-гадовым тэрмінам навучання.



Склад праграм: тлумачальная запіска, уласна праграма. Структура праграм ў цэлым: сукупнасць пакласных праграм. Узровень праграмы кожнага класа. Структура моўнай і маўленчай часткі школьнага курса. Асноўныя лінгвістычныя і маўленчазнаўчыя паняцці курса беларускай мовы.
1.6.Метады навучання беларускай мове: класіфікацыя і характарыстыка
Тыпалогія метадаў навучання: традыцыйна-класічныя (славесныя, практычныя і інш.) і асобасна арыентаваныя (эўрыстычныя, крэатыўныя, кагнітыўныя, прадуктыўныя і інш.) метады.

Асновы для тыпалогіі метадаў навучання: паступовае ўзрастанне актыўнасці і самастойнасці школьнікаў (дагматычныя, рэпрадуктыўныя, тлумачальна-ілюстратыўныя, прадуктыўныя, эўрыстычныя, часткова-пошукавыя, праблемныя, даследчыцкія), па этапах вучэбнага працэсу (метады, якія прымяняюцца на этапе матывацыі і стымулявання; метады, што прымяняюцца на этапе засваення новага матэрыялу; метады замацавання; метады кантролю і ацэнкі і інш). Метады практычныя і тэарэтычныя; метады, што прымяняюцца толькі ў адным з раздзелаў курса (метады развіцця маўлення, метады навучання арфаграфіі і інш).



Характарыстыка метадаў навучання:

лекцыя, паведамленне настаўніка, гутарка, назіранне і моўны аналіз( моўны аналіз тэксту; сінтаксічны аналіз у межах сказа; марфалагічны аналіз часціны мовы і яе формаў; марфемны і словаўтваральны аналіз; аналіз ці характарыстыка лексікі; фанетычны аналіз: фанемы, гукі, літары, націскі; элементы стылістычнага аналізу, ацэнкі культуры маўлення); самастойны аналіз вучнямі матэрыялу; самастойная работа з падручнікам і другімі крыніцамі і інш.;

пытанні, канспектаванне, складанне плана, тэзісаў, моўных табліц, разгорнуты адказ па граматыцы, алгарытмы, вуснае паведамленне, даклад на лінгвістычную тэму;

знаходжанне вывучаемай моўнай з’явы, класіфікацыя, дыферэнцыяцыя, сістэматызацыя, падбор прыкладаў і інш.;

розныя віды спісвання, пісьмо па памяці, розныя віды дыктантаў;

метады слоўнікавай працы, метады фарміравання граматычнага ладу маўлення і навучання нормам літаратурнай мовы; метады функцыянальна-стылістычнай працы, метады навучання звязным выказванням.



Кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроках беларускай мовы. Асноўныя патрабаванні да арганізацыі кантролю ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па беларускай мове. Дзесяцібальная сістэма і нормы ацэнкі вучэбных дасягненняў школьнікаў па беларускай мове. Віды, функцыі, метады кантролю і вызначэнне якасці моўнай адукацыі.


1.7. Сродкі навучання беларускай мове
Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай мове, яго асноўныя кампаненты.

Падручнік – асноўны сродак навучання роднай мове. Псіхолага-педагагічныя ( змястоўныя, інтэгратыўныя і метадычныя) і санітарна – гігіенічныя патрабаванні да школьнага падручніка: адпаведнасць адукацыйнаму стандарту і вучэбнай праграме, сучаснаму стану развіцця навукі, практычная накіраванасць, структурная цэласнасць, выразнасць і дакладнасць мовы, даступнасць фармулёвак, ілюстраванасць, адпаведнасць патрабаванням санітарных правілаў і нормаў, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя.

Функцыі падручніка: інфармацыйная, трансфармацыйная, сістэматызавальная, навучальная, развіццёвая, выхаваўчая.

Структурныя кампаненты падручніка па мове для школ: тэкставы (навукова-тэарэтычны, практычны матэрыял), пазатэкставы (апарат арганізацыі засваення матэрыялу, ілюстрацыі, малюнкі, схемы, табліцы, памяткі і інш.), даведачны (слоўнікі), апарат арыенціроўкі (умоўныя абазначэнні, змест). Характарыстыка для чытання і аналізу, пераказу і інш.; дапаможнікі па развіцці маўлення школьнікаў: тэмы і планы сачыненняў, зборнікі тэкстаў для пераказаў, узоры і інш.; слоўнікі, даведнікі энцыклапедычнага тыпу; кнігі для дадатковага чытання і мн. інш.)

Сродкі нагляднасці ў навучанні беларускай мове: сродкі зрокавай нагляднасці, сродкі слыхавай нагляднасці, зрокава-слыхавыя сродкі навучання. Іх прызначэнне ў навучальным працэсе.
1.8. Арганізацыя вучэбнага працэсу па беларускай мове ў школе
Планаванне працы па беларускай мове. Каляндарныя, тэматычныя і паўрочныя планы работы настаўніка беларускай мовы. Мэты і задачы планавання вучэбнага матэрыялу.

Формы арганізацыі вучэбнага працэсу па беларускай мове ў школе.

Урок – асноўная форма вучэбнай работы ў школе. Сучасныя патрабаванні да ўрока беларускай мовы. Структурныя кампаненты ўрока і іх функцыі. Тыпы ўрокаў роднай мовы ў залежнасці ад этапаў працы над вучэбным матэрыялам, мэтаў і задач навучання: урок засваення новых ведаў і фарміравання ўменняў і навыкаў; урок замацавання ведаў, развіцця ўменняў і навыкаў; урокі паўтарэння матэрыялу і развіцця ўменняў і навыкаў; урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў, удасканалення ўменняў і навыкаў; камбінаваны ўрок; урок праверкі ведаў, уменняў і навыкаў; ўрок развіцця звязнага маўлення; урок аналізу пісьмовых работ (кантрольных дыктантаў, пераказаў, сачыненняў і інш.).

Іншыя формы арганізацыі навучання: індывідуальныя заняткі (рэпетытарства, цьютарства, саманавучанне, хатняе навучанне), калектыўна-групавыя заняткі: нетрадыцыйныя ўрокі (урок-лекцыя, урок-семінар, ўрок-залік, урок-практыкум і інш.), канферэнцыі, алімпіяды, цэнтралізаванае тэсціраванне і інш.

Альтэрнатыўныя формы навучання: батаўская сістэма, Дальтан-план, план Трампа, лекцыйна-семінарскія заняткі, групавое навучанне і інш.

Камп’ютарнае навучанне ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі.



Пазакласная праца па беларускай мове.Значэнне і задачы пазакласнай працы па беларускай мове. Прынцыпы арганізацыі пазакласнай працы. Формы пазакласнай працы. Віды пазакласных мерапрыемстваў, методыка іх правядзення.

Метадычная праца настаўнікаў беларускай мовы. Кваліфікацыйныя і прафесійныя патрабаванні да настаўніка беларускай мовы. Настаўнік як моўная асоба. Значэнне метадычнай працы ў сучаснай школе. Формы ўдасканалення метадычнага майстэрства настаўнікаў. Змест работы метадычных аб’яднанняў (кафедраў). Педагагічныя інавацыі. Школьны кабінет беларускай мовы.
2.МЕТОДЫКА РАЗДЗЕЛАЎ ШКОЛЬНАГА КУРСА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

2.1. Методыка фанетыкі
Значэнне, мэты і задачы вывучэння фанетыкі ў школьным курсе беларускай мовы. Агульнаметадычныя і прыватнаметадычныя прынцыпы вывучэння гукавога боку мовы. Змест і будова курса фанетыкі. Супастаўленне фанетычных сістэм беларускай і рускай мовы з мэтай папярэджання інтэрферэнцыі. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы.

Асноўныя віды фанетычных практыкаванняў. Фанетыка-графічны разбор і методыка яго правядзення.

Усталяванне ўнутрыпрадметных сувязей паміж вывучэннем фанетыкі і арфаграфіі, словаўтварэння, марфалогіі, сінтаксісу, пунктуацыі, культурай маўлення.
2.2. Методыка лексікі
Значэнне, задачы, месца лексікі ў школьным курсе беларускай мовы. Прынцыпы вывучэння лексікі. Лінгвістычныя асновы школьнага курса лексікі, яго змест.

Лексічная норма. Тыпалогія маўленчых памылак, прычыны з’яўлення, улік.

Метады і прыёмы вывучэння лексікі і ўзбагачэння слоўнікавага запасу. Лексічныя і слоўнікавыя практыкаванні.

Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная функцыя лексічных з’яў.

Методыка работы з тлумачальнымі слоўнікамі на ўроках беларускай мовы.
2.3. Методыка словаўтварэння
Значэнне, задачы навучання словаўтварэнню. Лінгвістычныя асновы школьнага курса словаўтварэння, яго змест. Спецыфічныя прынцыпы вывучэння словаўтварэння.

Словаўтваральная норма. Методыка работы з марфемным і словаўтваральным слоўнікамі.

Тыпалогія словаўтваральных практыкаванняў. Марфемны і словаўтваральны разборы. Методыка правядзення.

Аналіз тэксту пры вывучэнні словаўтварэння. Роля аднакаранёвых і вытворных слоў у тэксце.

Лінгваметадычная сістэма ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў пры вывучэнні словаўтварэння.

Выпрацоўка арфаграфічных уменняў і навыкаў пры вывучэнні словаўтварэння.


2.4. Методыка арфаграфіі
Значэнне, этапы, мэты і задачы вывучэння арфаграфіі. Змест работы па арфаграфіі ў школе. Псіхалагічныя і метадычныя асновы арфаграфічнай працы ў школе.

Асаблівасці беларускай арфаграфіі. Залежнасць метадаў і прыёмаў навучання арфаграфіі ад прынцыпаў яе пабудовы. Прыватнаметадычныя прынцыпы вывучэння арфаграфіі.

Арфаграфічная норма. Знаёмства вучняў з арфаграфічным слоўнікам. Роля арфаграфічнага слоўніка для фарміравання арфаграфічных навыкаў. Методыка работы над арфаграфічным правілам.

Практычныя метады і прыёмы навучання арфаграфіі. Арфаграфічны разбор і методыка яго правядзення.

Папярэджанне арфаграфічных памылак. Улік і класіфікацыя арфаграфічных памылак. Грубыя і нягрубыя арфаграфічныя памылкі. Работа над арфаграфічнымі памылкамі.

2.5. Методыка граматыкі
Мэты, задачы, пазнавальнае і практычнае значэнне навучання граматыцы ў школе. Унутрыпрадметныя сувязі ў працэсе навучання граматыцы: марфалогіі на сінтаксічнай аснове, марфалогіі і сінтаксісу ў аспекце культуры маўлення і стылістыкі.
2.5.1. Методыка марфалогіі
Значэнне, задачы навучання марфалогіі ў школе. Спецыфічныя прынцыпы навучання марфалогіі. Лінгвістычныя асновы школьнага курса марфалогіі. Асноўныя паняцці марфалогіі (часціны мовы, граматычная катэгорыя, граматычнае значэнне, словазмяненне) і методыка іх увядзення.

Марфалагічная норма. Улік і класіфікацыя “марфалагічных” памылак. Работа над памылкамі марфалагічнага ўзроўню.

Тыпалогія марфалагічных практыкаванняў. Аналіз тэксту на ўроках марфалогіі. Выяўленне сэнсава-стылістычнай і функцыянальнай ролі знамянальных і службовых часцін мовы.

Марфалагічны разбор, методыка яго правядзення.

Фарміраванне арфаграфічных уменняў і навыкаў пры вывучэнні марфалогіі.

Лінгваметадычная сістэма ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі.



2.5.2.Методыка сінтаксісу
Значэнне, мэты, задачы вывучэння сінтаксісу ў школе. Змест і спецыфічныя прынцыпы навучання сінтаксісу. Прапедэтыўнае і сістэматычнае вывучэнне сінтаксісу.

Асаблівасці фарміравання сінтаксічных паняццяў і методыка іх увядзення.

Сінтаксічная норма. Фіксацыя, улік і дыферэнцыяцыя “сінтаксічных” памылак. Методыка работы над імі.

Тыпалогія сінтаксічных практыкаванняў. Сінтаксічны разбор і методыка яго правядзення.



2.5.3. Методыка пунктуацыі
Мэты і задачы вывучэння пунктуацыі ў школе. Змест і этапы вывучэння пунктуацыі. Спецыфічныя прынцыпы методыкі пунктуацыі: назіранне за логіка-прадметнай інфармацыяй сказа, за яго граматычнай будовай і рытмамелодыкай.

Пунктуацыйна-сэнсавы адрэзак як адзінка пунктуацыі. Пунктаграма. Пунктуацыйная норма. Пунктуацыйныя правілы, іх класіфікацыя і методыка работы над імі.

Практычныя метады і прыёмы навучання пунктуацыі. Семантычны аналіз сказа як аснова аналізу пунктуацыйнага. Методыка іх правядзення. Віды практыкаванняў па пунктуацыі.

Папярэджанне пунктуацыйных памылак, іх фіксацыя, улік. Грубыя і нягрубыя пунктуацыйныя памылкі. Работа над пунктуацыйнымі памылкамі.

алення метадычнага майстэрства настаўнікаў. Змест работы метадычных аб’яднанняў (кафедраў). Педагагічныя інавацыі. Школьны кабінет беларускай мовы.

3.Методыка развіцця звязнага маўлення вучняў

Развіццё маўлення – адна з асноўных задач навучання роднай мове. Навуковыя асновы методыкі развіцця маўлення (тэорыя маўленчай дзейнасці, тэорыя тэксту, стылістыка і інш.) Асноўныя прынцыпы методыкі развіцця маўлення: адзінства развіцця маўлення і мыслення, ўзаемасувязі развіцця вуснага і пісьмовага маўлення, развіцця маўлення ў сувязі з вывучэннем усіх раздзелаў школьнага курса роднай мовы і інш.

Значэнне, задачы, змест работы па развіцці звязнага маўлення школьнікаў. Паняцце сістэмы ў працы па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення школьнікаў: тэкст як камунікатыўная і дыдактычная адзінка развіцця звязнага маўлення; тыпы маўлення; стылі маўлення; жанры маўлення; асноўныя віды маўленчай дзейнасці: слуханне, гаварэнне, чытанне і пісьмо.

Тэкст як прадукт маўленчай дзейнасці. Фарміраванне ў вучняў паняцця пра тэкст, яго асноўныя прыметы: мадальнасць (наяўнасць адрасата і адрасанта), тэматычнае адзінства, звязнасць, ці структурнае адзінства (віды, сродкі структурнай сувязі), разгорнутасць, паслядоўнасць (кампазіцыя), сэнсавая цэласнасць (спосабы сэнсавай сувязі сказаў у тэксце), завершанасць.

Методыка азнаямлення з асноўнымі тыпамі маўлення (апавяданне, апісанне, разважанне), з жанрава-стылістычнымі разнавіднасцямі тэкстаў(апавяданне, нататка, інтэрв’ю, ліст, нарыс, рэпартаж, характарыстыка , заява, аўтабіяграфія, рэферат, канспект, анатацыя, водгук, рэцэнзія і інш.).

Сістэма практыкаванняў па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення школьнікаў.

Пераказы ў сістэме працы па развіцці звязнага маўлення вучняў. Класіфікацыя пераказаў: па мэце правядзення (навучальныя і кантрольныя), па спосабе перадачы зместу зыходнага тэксту (падрабязныя, блізкія да тэксту; сціслыя; выбарачныя; з дадатковым заданнем) і інш. Методыка правядзення навучальных і кантрольных пераказаў.

Сачыненне як від работы па развіцці звязнага маўлення, сродак самавыражэння асобы школьніка, яго жыццёвай пазіцыі, унутранага свету. Класіфікацыя сачыненняў: па мэце правядзення (навучальныя і кантрольныя), па месцы выканання (класныя і дамашнія), па крыніцы атрымання ведаў (на аснове жыццёвага вопыту, асабістых назіранняў і ўражанняў; па карціне; на літаратурныя і вольныя тэмы і інш.), па тыпе тэксту (апавяданні, апісанні, разважанні, апавяданні з элементамі апісання і інш.), па жанры (артыкул у газету, водгук, рэцэнзія, рэпартаж і г. д.) і інш. Спосабы падрыхтоўкі да сачынення. Методыка правядзення сачыненняў.

Пераклад як від навучальных практыкаванняў па развіцці маўлення.

Навучанне камунікатыўным якасцям маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, багацце, выразнасць), маўленчаму этыкету. Тыпы практыкаванняў па фарміраванні камунікатыўных здольнасцей, методыка іх правядзення.

Праверка і ацэнка творчых прац вучняў . Класіфікацыя, улік, прыёмы выпраўлення памылак.

Значэнне, задачы, асаблівасці вывучэння стылістыкі. Арганізацыя працы па стылістыцы пры вывучэнні асобных раздзелаў школьнага курса беларускай мовы. Стылістычныя ўменні. Практыкаванні па фарміраванні стылістычных уменняў і навыкаў.



Методыка азнаямлення вучняў з функцыянальнымі стылямі

Змест вучэбнага материалу


Назва

раздзелаў i тэм

Колькасць гадзiн

Лек-цыi

Практ.

заняткi

КСР

Кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроках беларускай мовы

1.1. Асноўныя патрабаванні да арганізацыі кантролю ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па беларускай мове.

1







1.2. Віды, функцыі, метады кантролю і вызначэнне якасці моўнай адукацыі.




1




Методыка развiцця звязнага маўлення вучняў

2.1. Тэкст як прадукт маўленчай дзейнасці.


1







2.2. Фарміраванне ў вучняў паняцця пра тэкст, яго асноўныя прыметы.







2.3. Методыка азнаямлення з асноўнымі тыпамі маўлення (апавяданне, апісанне, разважанне), з жанрава-стылістычнымі разнавіднасцямі тэкстаў.







2.4. Сістэма практыкаванняў па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення школьнікаў.







Методыка словаўтварэння

3.1. Значэнне, задачы навучання словаўтварэнню.





2




3.2. Лінгвістычныя асновы, змест,. спецыфічныя прынцыпы вывучэння.




3.3. Методыка работы з марфемным і словаўтваральным слоўнікамі.




3.4. Тыпалогія словаўтваральных практыкаванняў. Марфемны і словаўтваральны разборы. Методыка правядзення.




Методыка марфалогіі

4.1. Асноўныя паняцці марфалогіі і методыка іх увядзення.

2







4.2. Марфалагічная норма. Улік і класіфікацыя “марфалагічных” памылак. Работа над памылкамі марфалагічнага ўзроўню.

4.3. Тыпалогія марфалагічных практыкаванняў.

4.4. Марфалагічны разбор, методыка яго правядзення.

Методыка сінтаксісу

5.1. Значэнне, мэты, задачы, спецыфічныя прынцыпы навучання сінтаксісу.


2







5.2. Асаблівасці фарміравання сінтаксічных паняццяў і методыка іх увядзення.

5.3. Сінтаксічная норма. Фіксацыя, улік і дыферэнцыяцыя “сінтаксічных” памылак. Методыка работы над імі.

5.4. Тыпалогія сінтаксічных практыкаванняў. Сінтаксічны разбор і методыка яго правядзення.

Методыка пунктуацыі

6.1. Мэты і задачы вывучэння пунктуацыі ў школе. Змест і этапы вывучэння пунктуацыі.



2



1





6.2. Спецыфічныя прынцыпы методыкі пунктуацыі: назіранне за логіка-прадметнай інфармацыяй сказа, за яго граматычнай будовай і рытмамелодыкай.

6.3. Пунктуацыйна-сэнсавы адрэзак як адзінка пунктуацыі. Пунктаграма. Пунктуацыйная норма. Пунктуацыйныя правілы, іх класіфікацыя і методыка работы над імі.

6.4. Практычныя метады і прыёмы навучання пунктуацыі. Віды практыкаванняў па пунктуацыі.

6.5. Папярэджанне пунктуацыйных памылак, іх фіксацыя, улік.

Усяго

8

4





ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ДЫСЦЫПЛiНЫ


Нумар раздзела, тэмы, занятка

Назва раздзела, тэмы, занятка;
пералiк пытанняў, явiя вывучаюцца

Колькасць аўдыторных гадзiн

Матэрыяльнае забеспячэнне занятка
(наглядныя, метадычныя дапаможнiкi i iнш.)

Лiтаратура

Формы
кантроля ведаў

лекцыi

практычныя
заняткi

КСР

кiруемая
самастойная праца студэнта

1

2

3

4

5

6

7

8

9

1. 


Кантрольна-ацэначная дзейнасць

на ўроках беларускай мовы

1.1. Асноўныя патрабаванні да арганізацыі кантролю ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па беларускай мове.

1.2. Віды, функцыі, метады кантролю і вызначэнне якасці моўнай адукацыі.


1


1







Раздатачны матэрыят “Вiды тэставых заданняў”



А. 1, 2, 3;
Д. 1, 10

Складанне тэставых задан-няў



2.

Методыка развiцця звязнага маўлення вучняў

2.1. Тэкст як прадукт маўленчай дзейнасці. 2.2. Фарміраванне ў вучняў паняцця пра тэкст, яго асноўныя прыметы:

2.3. Методыка азнаямлення з асноўнымі тыпамі маўлення (апавяданне, апісанне, разважанне), з жанрава-стылістычнымі разнавіднасцямі тэкстаў

2.4. Сістэма практыкаванняў па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення школьнікаў.



1










Схемы i таблiца «Тыпы маўлення»



А. 1, 2, 3;

Д. 2, 5, 6, 14



Аналiз

тэкстаў


3.

Методыка словаўтварэння

3.1. Значэнне, задачы навучання словаўтварэнню. 3.2. Лінгвістычныя асновы школьнага курса словаўтварэння, яго змест. Спецыфічныя прынцыпы вывучэння словаўтварэння.

3.3. Словаўтваральная норма. Методыка работы з марфемным і словаўтваральным слоўнікамі.

3.4. Тыпалогія словаўтваральных практыкаванняў. Марфемны і словаўтваральны разборы. Методыка правядзення.

3.5. Выпрацоўка арфаграфічных уменняў і навыкаў пры вывучэнні словаўтварэння.





2








Праграма i падручiк па беларускай мове

А. 1, 2, 3;

Д. 3, 5, 6, 8, 10, 17



Складанне фрагмента ўрока

4.

Методыка марфалогіі

4.1. Значэнне, задачы навучання марфалогіі ў школе. Спецыфічныя прынцыпы, лінгвістычныя асновы школьнага курса марфалогіі.

4.2. Асноўныя паняцці марфалогіі і методыка іх увядзення.

4.3. Марфалагічная норма. Улік і класіфікацыя “марфалагічных” памылак. Работа над памылкамі марфалагічнага ўзроўню.

4.4. Тыпалогія марфалагічных практыкаванняў. 4.5. Марфалагічны разбор, методыка яго правядзення.


2










Праграма i падручiк па беларускай мове



А. 1, 2, 3;

Д. 3, 4-6, 8 -10, 16, 17


Склад. практыкаван-няў



5.

Методыка сінтаксісу

5.1. Значэнне, мэты, задачы вывучэння сінтаксісу ў школе. Змест і спецыфічныя прынцыпы навучання сінтаксісу.

5.2. Прапедэтыўнае і сістэматычнае вывучэнне сінтаксісу.

5.3. Асаблівасці фарміравання сінтаксічных паняццяў і методыка іх увядзення.

5.4. Сінтаксічная норма. Фіксацыя, улік і дыферэнцыяцыя “сінтаксічных” памылак. Методыка работы над імі.

5.5. Тыпалогія сінтаксічных практыкаванняў. Сінтаксічны разбор і методыка яго правядзення.



2










Праграма i падручiк па беларускай мове;



А. 1, 2, 3;

Д. 5-12, 17



Адказы на пытаннi

6. 

Методыка пунктуацыі

6.1. Мэты і задачы вывучэння пунктуацыі ў школе. Змест і этапы вывучэння пунктуацыі.

6.2. Спецыфічныя прынцыпы методыкі пунктуацыі: назіранне за логіка-прадметнай інфармацыяй сказа, за яго граматычнай будовай і рытмамелодыкай.

6.3. Пунктуацыйна-сэнсавы адрэзак як адзінка пунктуацыі. Пунктаграма. Пунктуацыйная норма. Пунктуацыйныя правілы, іх класіфікацыя і методыка работы над імі.

6.4. Практычныя метады і прыёмы навучання пунктуацыі. Віды практыкаванняў па пунктуацыі.

6.5. Папярэджанне пунктуацыйных памылак, іх фіксацыя, улік.



2

1







Праграма i падручiк па беларускай мове; раздатачны матэрыял “Схемы, таблiцы, алгарытмы на ўроках пунктуацыi”



А. 1, 2, 3;

Д. 3, 5-9; 16, 17


Адказы на пытаннi






УСЯГО

8

4

-










































IнфАрмацыйная частка

I. Лiтаратура


Асноўная

  1. Яленскі, М.Г. Методыка выкладання беларускай мовы. Сучасная лінгвадыдактыка: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш.. адукацыі / М.Г.Яленскі. – Мн. : Адукацыя і выхаванне, 2005. – 224с.

  2. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі / М.Г. Яленскі [і інш.]; пад рэд. М. Г. Яленскага. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2007.

  3. Яленскі, М.Г. Методыка выкладання беларускай мовы: практыкум : вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі / М.Г.Яленскі, У.П.Саўко, Л.С.Васюковіч; пад рэд. М. Г. Яленскага. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2006. – 336 с.



Дадатковая


  1. Аванесов, В. С. Форма тестовых заданий: учеб. пособие для учителей школ, лицеев, преподавателей вузов и колледжей / В. С. Аванесов. – М., 2005.

  2. Валочка, Г. М. Развіццё звязнага маўлення школьнікаў. – Мн., 2005.

  3. Варановіч, З.Б. Практыкум па методыцы выкладання беларускай мовы: для студэнтаў філалагічнага факультэта: у дзвюх частках. Частка I. Агульныя пытанні выкладання методыкі / З.Б. Варановіч, Л.М.Гамеза, І.М.Саматыя, С.М.Крылова. – Мінск, 1998. – 31 с.

  4. Лаўрэль, Я. М. Вывучэнне марфалогіі ў школе / Я. М. Лаўрэль, Т. Р. Новікава, С. А. Язерская. Мн., 1991.

  5. Литвинко, Ф. М. Методика изучения разделов школьного курса русского языка (функциональный подход): курс лекций для студентов филологического факультета. – Мн.: БГУ, 2001.

  6. Литневская, Е.И. Методика преподавания русского языка в школе: учеб. пособие для студентов высших учебных заведений / Е. И. Литневская, В. А. Багрянцева. – М.: Академический проект, 2006. – 590 с.

  7. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы: задачы і практыкаванні. – Мн., 1998.

  8. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб. дапаможнік / В.А.Ляшчынская, З.У.Шведава. – Мінск : РІВШ, 2007. – 252с.

  9. Мурина, Л. А. Методика русского языка в школах Белоруссии: учеб. пособие / Л. А. Мурина. – Минск: Университетское, 1990. – 320 с.

  10. Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове. – Мн., 2001.

  11. Протчанка, В. У. Вывучэнне сінтаксісу ў школе. Словазлучэнне. Просты сказ. – Мн., 1981.

  12. Протчанка, В. У. Вывучэнне сінтаксісу ў школе. Складаны сказ. – Мн.,1984.

  13. Адукацыйны стандарт. Агульная сярэдняя адукацыя. Беларуская мова // Общее среднее образование. Социально-гуманитарные дисциплины. – Минск, 1999.

  14. Інструкцыя аб парадку фарміравання вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах //Настаўніцкая газета, кастрычнік 2008 г.

  15. Канцэпцыя прадмета “Беларуская мова”.

  16. Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай мове // Беларуская мова і літаратура. – 2003. – №4.

  17. Праграмы і падручнікі па беларускай мове для агульнадукацыйнай сярэдняй школы.


II. Пытаннi да залiку


  1. Методыка выкладання беларускай мовы як навука i навучальная дысцыплiна.

  2. Сувязь курса методыкi выкладання мовы з iншымi гуманiтарнымi дысцыплiнамi.

  3. Гiсторыя развiцця метадычнай думкi на Беларусi ў XVI – пач. XX ст.

  4. Метадычная спадчына К. Мiцкевiча (Я. Коласа).

  5. Развiццё метадычнай думкi на Беларусi ў XX ст.

  6. Беларуская мова як вучэбны прадмет, яго месца i значэнне ў агульнай сiстэме навучання.

  7. Агульна-дыдактычныя прынцыпы навучання мове.

  8. Прыватна-метадычныя прынцыпы навучання мове.

  9. Пазнавальныя метады навучання.

  10. Практычныя метады навучання.

  11. Дыктант як практычны метад навучаня мове.

  12. Метады кантролю ведаў, уменняў i навыкаў. Тэставыя заданнi на ўроках беларускай мовы.

  13. Урок роднай мовы: агульная характарыстыка, структурныя элементы.

  14. Урок паведамлення новых ведаў, урок замацавання новых ведаў: характарыстыка, структурныя элементы.

  15. Урок камбi наванай будовы, урок сiстэматызацыi ведаў, урок паўтарэння: характарыстыка, структурныя элементы.

  16. Пераказ i яго вiды.

  17. Урок наiсання пераказу.

  18. Сачыненне i яго вiды.

  19. Урок навучання напiсанню сачыненняў.

  20. Методыка арфаграфii. Мэты, змест, метады, прыёмы, практыкаваннi.

  21. Методыка пунктуацыi. Мэты, змест, азнаямленне з пунктуацыйнымi паняццямi i методыка працы над пунктуацыйным правiлам.

  22. Вывучэнне лексiкi i фразеалогii. Мэты, змест, прынцыпы, метады, прыёмы, практыкаваннi.

  23. Методыка фанетыкi. Тыпы фанетычных практыкаванняў.

  24. Выпрацоўка вымаўленчых уменняў i навыкаў.

  25. Методыка словаўтварэння.

  26. Методыка марфалогii.

  27. Методыка сiнтаксiсу.

  28. Тэкст у сiстэме навучання беларускай мове, яго асноўныя характарыстыкi (тэмат. адзiнства, разгорнутасць, паслядоўнасць).

  29. Тэкст у сiстэме навучання беларускай мове, яго асноўныя характарыстыкi (сэнс цэльнасць, звязнасць, закончанасць).

  30. Маўленчая дзейнасць вучняў (асноўныя вiды).

  31. Пераклад на ўроках беларускай мовы, методыка правядзення.



III.  Кантрольная работа

Тэарэтычная частка
1. Развiццё метадычнай думкi на Беларусi (агляд спадчыны аднаго з метадыстаў 19-20 ст.). (Выконваецца факультатыўна).

2. Вiды пераказаў, методыка падрыхтоўкi i правядзення.

3. Вiды сачыненняў , методыка падрыхтоўкi i правядзення.

4. Урок-паўтарэння i абагульнення. Вiды паўтарэння, метады i прыёмы паўтарэння i абагульнення.




Практычная частка
1. План-канспект урока, на якiм праводзiцца падрыхтоўчая работа да пераказа.

2. План-канспект звычайнага ўрока (урок новых ведаў, камбiнаваны ўрок, урок замацавання i г. д.)

3. Аналiз падручнiка па мове (аўтары, год выдання, школы, пабудова падручнiка, характар падачы матэрыяла, якасць практычнага матэрыяла, кантрольных пытанняў i заданняў, ажыццяўленне мiжпрадметных сувязяў i г. д.).

ПРатакоЛ узгаднення вучэбнай ПРаГРАМЫ
з Iншымi ДыСЦыПЛiНАМi СПЕЦыяЛЬНасцi





Назва дысцыплiны, з якой неабходна ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы

Прынятае рашэнне (з указаннем даты и № пратакола)

Сучасная беларуская мова


Кафедра беларускай мовы










































ДапаЎненнi i змяненнi Ў вучэбнай праграме
на 201 /201 навучальны год


№№

пп


Дапаўненнi i змяненнi

Прычына









Вучэбная праграма перагледжана i адобрана на пасяджэннi кафедры (пратакол № ____ от мая 201 г.)


Загадчык кафедры

дацэнт ______________ I. Ўл. Таяноўская




Зацвярджаю

Дэкан факультета



д. фiлал. н., праф. _______________ I. С. Роўда



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка