Беларускі дзяржаўны універсітэт курсавая работа па гісторыі заходніх І паўднёвых славян




старонка3/3
Дата канвертавання14.03.2016
Памер396.31 Kb.
1   2   3

Заключэнне

Прыняцце хрысціянства ў Чэхіі і Польшчы стала часткай агульнаеўрапейскага працэсу хрысціянізацыі і мае вялікі сэнс не толькі ў гісторыі гэтых краін, але і ў гісторыі Еўропы.

Хрысціянізацыя Чэхіі і прыняцце хрысціянства ў Польшчы хоць і з’яўляюцца асобнымі працэсамі, але пры гэтым маюць вельмі вялікае ўзаемадатачэнне. Вялікая Маравія, дзе хрысціянства пачало распаўсюджвацца яшчэ ў першай палове ІХ ст, стала найзначнейшым цэнтрам асветы, адкуль новая вера пачала распаўсюджвацца ў Чэхіі, а потым і ў Польшчы. І тут трэба прыгадаць пра вялікі нямецкі ўплыў на гэтыя працэсы. Непасрэдная набліжанасць нямецкіх земляў, дзе ўжо меліся даўнія хрысціянскія традыцыі, да Маравіі і Чэхіі абумовілі пранікненне хрысціянскіх ідэй у апошнія. Новыя цэрквы, створаныя ў Маравіі і Чэхіі, амаль адразу аказаліся ў залежнасці ад германскай царкоўнай структуры. Царква як інструмент палітыкі стала для Усходнефранкскага каралеўства, а потым Свяшчэннай Рымскай імперыі, адным са сродкаў распаўсюджвання свайго ўплыву на славянскія землі. Прыняцце хрысціянства для заходнеславянскіх князёй, з аднаго боку, ужо было метадам барацьбы з германскім уплывам, бо пакідала яго без афіцыйнай падставы экспансіі ў паганскія землі; з другога боку, залежнасць ад нямецкай царквы была таксама не патрэбнай славянскім дзяржавам, што вымусіла Вялікую Маравію, а потым і Чэхію, з самага пачатку змагацца за незалежнасць ад нямецкай царквы. Вялікага поспеху на гэтым шляху дасягнула Вялікая Маравія, якая здолела стварыць сваю самастойную царкву, прычым, са славянскім набажэнствам. У Чэхіі было створана сваё Пражскае епіскапства. Польшча таксама адчула нямецкі ўплыў, які ўсё ж быў некалькі меньшым, бо польскай дыпламатыі ўдалося амаль адразу пасля афіцыйнага прыняцця хрысціянства дамагчыся вельмі значнага поспеху – стварыць сваё, залежнае толькі ад Рыма, епіскапства, а ў 1000г – нават архіепіскапства.

Працэсы ўкаранення хрысціянства сярод насельніцтва Чэхіі і Польшчы мелі шмат агульнага. Значная частка насельніцтва працягвала цягнуцца да паганскай рэлігіі. Насаджэнне хрысціянства жорткімі метадамі вызывала моцнае супраціўленне. У Чэхіі ў пачатку ХІ ст адбыўся моцны сацыяльна-палітычны крызіс, у аснове якога была і незадаволенасць адмовай ад паганства і прыняцце новай веры.

У Польшчы ў першай палове ХІ ст таксама пачаўся крызіс дзяржаўнай улады, падставай якога былі як палітычныя, так і сацыяльныя фактары. Асабліва цяжкім становішча хрысціянскай царквы назіралася тут у час народнага паўстання 1037-1038 гг, якое праходзіла пад сцягам паганства.

Аднак паганскія ідэі наўрад ці маглі разлічваць ужо на нейкую магчымасць рэальнага аднаўлення. Хрысціянства ў Чэхіі і Польшчы не з’яўлялася штучнай з’явай, тэндэнцыі хрысціянізацыі сталі ўсеагульнымі і няспыннымі. Хрысціянства ў абедзвюх краінах паспяхова здолела вытрымаць апошні ўдар з боку паганства і падыйсці да новага ўздыму другой паловы ХІ ст.

Хрысціянізацыя ў Чэхіі і Польшчы мае вялякі культурны сэнс. Вялікая Маравія, першая заходнеславянская хрысціянская дзяржава, стала радзімай славянскай літаратурнай мовы і яе шрыфту – глаголіцы, значэнне якіх выйшла за межы мараўскіх зямель і аказала вялікі ўплыў на культуру іншых народаў, у тым ліку, і на беларускую культуру. Літаратурная мова, што выкарыстоўвалася ў беларускіх землях у Раннім Сярэднявеччы, таксама мае мараўскія карані. Яна аказала непасрэднае дзеянне на фарміраванне беларускай мовы.

Вялікая Маравія, Чэхія і Польшча сталі цэнтрам распаўсюджвання хрысціянства і асветы сярод суседніх народаў. Так, з Чэхіі яно пранікла ў Славакію, з Польшчы – у Памор’е, Прусію і інш.

Чэшскае і польскае хрысціянства зрабіла свой унёсак у развіццё сусветнага хрысціянства. Дзякуючы дзейнасці ў гэтых краінах, шырока вядомыя такія хрысціянскія святыя, як Св.Кірыл, Св.Мяфодзій, Св. Вацлаў, Св.Адальберт (Войтэх) і інш.

Чэхія і Польшча сталі класічнымі дзяржавамі еўрапейскага сярэднявечча і наогул неад’емнай часткай Еўропы, у чым ёсць значная, а можа, і вырашальная роля хрысціянства. Хрысціянства пачало новую веху ў гісторыі Чэхіі і Польшчы і змяніла іх аблічча, як і аблічча ўсёй Еўропы і свету.



Спасылкі

__________________________________________________________________


1 Любавский М.К. История западных славян (прибалтийских, чехов и поляков). М., 1918, стар.61.

2 Лаптева Л.П. История Чехии периода феодализма (V – серединаVII века). М., 1993, стар.13.

3 Повесть временных лет / Под ред. В.П. Адриановой-Перетц. СПб., 1996, стар.35.

4 К.Пражский. Чешская хроника. М., 1962, стар.37.

5 Флоря Б.Н. Принятие христианства в Великой Моравии, Чехии и Польше. // Принятие христианства народами Центральной и Юго-Восточной Европы и крещение Руси / Под ред. Литаврина Г.Г. М., 1998, стар.137.

6 Козьма Пражский. Чешская хроника. М., 1962, стар.39.

7 Там жа, стар.40.

8 Там жа, стар.41.

9 Там жа, стар.52.

10 Там жа, стар.57.

11 Там жа, стар.60.

12 Галл Аноним. Хроника деяний князей или правителей Польских. М., 1961, стар.41.

13 Там жа, стар.45.

14 Великая хроника о Польше, Руси и их соседях ХІ – ХІІ вв / Под ред. В.Л.Янина. М., 1987, стар.66.

15 Галл Аноним. Хроника деяний князей или правителей Польских. М., 1961, стар.50.

16 Там жа, стар.51.

17 Там жа, стар.53.

18 Там жа, стар.55.

19 Любавский М.К. История западных славян (прибалтийских, чехов и поляков). М., 1918, стар.66.

20 Флоря Б.Н. Принятие христианства в Великой Моравии, Чехии и Польше. // Принятие христианства народами Центральной и Юго-Восточной Европы и крещение Руси / Под ред. Литаврина Г.Г. М.,1998, стар.126.



21 Великая хроника о Польше, Руси и их соседях ХІ – ХІІ вв / Под ред. В.Л.Янина. М., 1987, стар.69.

Крыніцы

  1. Великая хроника о Польше, Руси и их соседях ХІ – ХІІ вв / Под ред. В.Л.Янина. М., 1987.

  2. Галл Аноним. Хроника деяний князей или правителей Польских. М., 1961.

  3. Козьма Пражский. Чешская хроника. М., 1962.

  4. Повесть временных лет / Под ред. В.П. Адриановой-Перетц. СПб., 1996.


Даследаванні

  1. Лаптева Л.П. История Чехии периода феодализма (V – серединаVII века). М., 1993.

  2. Любавский М.К. История западных славян (прибалтийских, чехов и поляков). М., 1918.

  3. Флоря Б.Н. Принятие христианства в Великой Моравии, Чехии и Польше. // Принятие христианства народами Центральной и Юго-Восточной Европы и крещение Руси / Под ред. Литаврина Г.Г. М.,1998.



1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка