Беларускі дзяржаўны універсітэт геаграфічны факультэт кафедра агульнага землязнаўства




старонка1/8
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.53 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ГЕАГРАФІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

Кафедра агульнага землязнаўства



ТЭМЫ

КАНТРОЛЬНЫХ

РАБОТ
Метадычныя ўказанні для студэнтаў

завочнага аддзялення па курсе

Метэаралогія і кліматалогія”






МІНСК

2006

УДК 551.5(075.3)

ББК 26.23я73

Т20


А ў т а р - с к л а д а л ь н і к

П. А. Каўрыга
Зацверджана на пасяджэнні кафедры агульнага землязнаўства

24 студзеня 2006 г., пратакол № 6

Р э ц э н з е н т

кандыдат геаграфічных навук,

выкладчык К. В. Мацюшэўская

Тэмы кантрольных работ : метад. указ. для студэнтаў завочнага

Т20 аддзялення па курсе “Метэаралогія і кліматалогія” / аўт.-склад. П. А.Каўрыга. – Мн. : БДУ, 2006. – 38 с.


У дапаможніку прыводзіцца тэматыка кантрольных работ і метадычныя ўказанні па іх выкананню. Паказаны прыклады і формулы, неабходныя для рашэння задач па метэаралогіі. Распрацавана структура паслядоўнай характарыстыкі клімату Зямнога шара і асобных яго элементаў. Дадаткі ўтрымліваюць даведачны матэрыял, што аблягчае студэнту-завочніку самастойную падрыхтоўку па дысцыпліне.

УДК 551.5(076.5)

ББК 26.23я73
© БДУ, 2006
АГУЛЬНЫЯ МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ
Сярод прадметаў, якія вывучаюцца на геаграфічным факультэце, курс метэаралогіі і кліматалогіі мае першараднае значэнне.

Геаграфія вывучае прыроду, якая акружае чалавека, інакш – геаграфічнае асяроддзе. Элементамі геаграфічнага асяроддзя з’яўляюцца не толькі зямная паверхня, яе формы, характар глебы, раслінны і жы-вёльны свет, не толькі акіяны і моры, але і акружаючая Зямлю паветра-ная абалонка – яе атмасфера, а значыць, стан і рэжым атмасферы – над-вор’е і клімат.

Курс метэаралогіі і кліматалогіі мае на мэце вывучэння асноўных фізічных законаў атмасферы. Метэаралогія ёсць навука аб фізічных працэсах і з’явах, якія развіваюцца ў атмасферы і ствараюць тыя ці іншыя ўмовы надвор’я.

Кліматалогія – навука аб шматгадовым метэаралагічным рэжыме, характэрным для пэўнай мясцовасці і абумоўленым узаемадзеяннем сонечнай радыяцыі, вільгацезвароту, агульнай цыркуляцыі атмасферы і падсцільнай паверхні.

Адпаведна праграмы курса “Метэаралогія і кліматалогія” студэнты завочнага аддзялення выконваюць дзве кантрольныя работы. Звычайна без цяжкасцей выконваецца работа па кліматалогіі, у якой даецца характарыстыка клімату, размеркаванне яго асобных элементаў па Зямному шару. Пэўную цяжкасць выклікае кантрольная работа па метэаралогіі, выкананне якой звязана з рашэннем задач, выкарыстаннем формул, а таксама даных з кліматычных даведнікаў. Пры гэтым патрабуецца мець глубокія веды аб законах метэаралогіі, фізічнай сутнасці працэсаў і з’яў, якія назіраюцца ў атмасферы і ствараюць пэўныя ўмовы надвор’я. Да выканання кантрольнай работы прыцягваюцца законы фізікі, хіміі, метады матэматычнага і геаграфічнага выражэння залежнасці паміж асобнымі з’явамі і метэаралагічнымі элементамі.

У метадычных указаннях прыводзяцца прыклады рашэння метэаралагічных задач і выканання кантрольнай работы, у дадатках даецца неабходны даведачны матэрыял.
ТЭМЫ КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ ПА МЕТЭАРАЛОГІІ
Студэнт піша кантрольную работу на тэму, прызначаную яму выкладчыкам.

Пры рашэнні задач па кожнай тэме нумар варыянта вызначаецца студэнтам самастойна. Пры гэтым нумар варыянта адпавядае суме дзвюх апошніх лічбаў нумара ўласнай заліковай кніжкі студэнта.


Т э м а 1

1. Прадмет, задачы і метады метэаралогіі і кліматалогіі

2. Паветраныя масы і франты ў трапасферы

3. Рашыць задачы з дадаткаў 1, 2, 3


Т э м а 2

1. Гісторыя развіцця метэаралогіі і кліматалогіі

2. Сутачны і гадавы ход тэмпературы паветра і яго змяненні з вышынёй

3. Рашыць задачы з дадаткаў 2, 3, 4
Т э м а 3

1. Хімічны склад паветра. Будова атмасферы

2. Сутачны і гадавы ход тэмпературы глебы і яго змяненні з глыбінёй

3. Рашыць задачы з дадаткаў 3, 4, 5
Т э м а 4

1. Адыябатычныя працэсы ў атмасферы

2. Сутачны і гадавы ход пругкасці (парцыяльнага ціску) вадзяной пары і адноснай вільготнасці

3. Рашыць задачы з дадаткаў 4, 5, 6
Т э м а 5

1. Сутачныя і гадавыя хістанні тэмпературы ў глебе і ў вялікіх вадаёмах

2. Прымаразкі, ўмовы ўзнікнення і меры барацьбы з імі

3. Рашыць задачы з дадаткаў 5, 6, 7
Т э м а 6

1. Каэфіцыент празрыстасці і фактар мутнасці ў атмасферы

2. Кантынентальнасць клімату. Індэксы кантынентальнасці

3. Рашыць задачы з дадаткаў 6, 7, 8
Т э м а 7

1. Тэмпературныя інверсіі (прыземныя, у свабоднай атмасферы і франтальныя)

2. Кандэнсацыя вадзяной пары ў атмасферы

3. Рашыць задачы з дадаткаў 7, 8, 9
Т э м а 8

1. Наземныя гідраметэоры, умовы іх утварэння

2. Радыяцыйны баланс зямной паверхні і атмасферы

3. Рашыць задачы з дадаткаў 1, 8, 9
Т э м а 9

1. Спектральны склад сонечнай радыяцыі

2. Воблакі, іх генезіс, будова і міжнародная класіфікацыя

3. Рашыць задачы з дадаткаў 1, 2, 9
Т э м а 10

1. Уплыў сушы і мора на размеркаванне тэмпературы паветра

2. Мусоны трапічных і пазатрапічных шырот

3. Рашыць задачы з дадаткаў 1, 2, 3
Т э м а 11

1. Умовы ўтварэння туманаў, іх тыпы

2. Сонечная пастаянная

3. Рашыць задачы з дадаткаў 2, 3, 4
Т э м а 12

1. Пругкасць насычэння вадзяной пары над рознымі паверхнямі (над лёдам, вадою, выпуклай, увагнутай і плоскай паверхнямі)

2. Гадавы і сутачны ход прамой і рассеянай сонечнай радыяцыі

3. Рашыць задачы з дадаткаў 3, 4, 5
Т э м а 13

1. Цеплавы рэжым глебы і вадаёмаў

2. Характарыстыкі вільготнасці паветра

3. Рашыць задачы з дадаткаў 4, 5, 6

Т э м а 14

1. Віды ападкаў, якія выпадаюць з воблакаў і іх утварэнне

2. Закон аслаблення сонечнай радыяцыі

3. Рашыць задачы з дадаткаў 5, 6, 7
Т э м а 15

1. Фізічныя ўласцівасці снегавога покрыва, яго кліматычнае значэнне

2. Барычнае поле. Карты барычнай тапаграфіі. Ізабары

3. Рашыць задачы з дадаткаў 6, 7, 8
Т э м а 16

1. Эфектыўнае выпраменьванне. Паглынутая радыяцыя і альбеда Зямлі

2. Ураўненне стану газаў

3. Рашыць задачы з дадаткаў 7, 8, 9
Т э м а 17

1. Асноўнае ўраўненне статытыкі атмасферы. Выкарыстанне бараметрычнай формулы

2. Змяненне сонечнай радыяцыі ў атмасферы і на зямной паверхні

3. Рашыць задачы з дадаткаў 1, 8, 9
Т э м а 18

1. Адыябатычныя змяненні стану ў атмасферы

2. Паглынанне сонечнай радыяцыі ў атмасферы

3. Рашыць задачы з дадаткаў 1, 2, 9
Т э м а 19

1. Рассеянне сонечная радыяцыя ў атмасферы. Закон Рэлея

2. Распаўсюджванне цяпла ў глыбіню глебы. Законы Фур’е

3. Рашыць задачы з дадаткаў 1, 2, 3
Т э м а 20

1. Псеўдаадыябатычны працэс. Утварэнне фёну

2. Сілы, якія ўплываюць на скорасць і напрамак ветру

3. Рашыць задачы з дадаткаў 2, 3, 4
Т э м а 21

1. Стратыфікацыя атмасфера і яе вертыкальная раўнавага

2. Барычны закон ветру

3. Рашыць задачы з дадаткаў 3, 4, 5

Т э м а 22

1. Барычныя сістэмы

2. Агульная цыркуляцыя атмасферы, яе ўласцівасці і значэнне для фарміравання клімату

3. Рашыць задачы з дадаткаў 4, 5, 6
Т э м а 23

1. Штучнае ўздзеянне на воблакі

2. Кліматаўтваральныя працэсы

3. Рашыць задачы з дадаткаў 5, 6, 7
Т э м а 24

1. Атмасферны ціск, адзінкі яго вымярэння

2. Геаграфічныя фактары клімату

3. Рашыць задачы з дадаткаў 6, 7, 8
Т э м а 25

1. Цыклоны і антыцыклоны, умовы ўтварэння і надвор’е ў іх

2. Цепавы баланс сістэмы Зямля–атмасфера

3. Рашыць задачы з дадаткаў 7, 8, 9
Т э м а 26

1. Цеплавы баланс зямной паверхні

2. Прычыны змянення тэмпературы паветра

3. Рашыць задачы з дадаткаў 1, 8, 9
Т э м а 27

1. Патэнцыяльная тэмпература

2. Неперыядычныя змяненні тэмпературы паветра. Тэмпература паветраных мас

3. Рашыць задачы з дадаткаў 1, 2, 9
Т э м а 28

1. Кандэнсацыя ў атмасферы. Ядры кандэнсацыі

2. Роля геаграфічнай шыраты ў фарміраванні клімату

3. Рашыць задачы з дадаткаў 2, 3, 4

Т э м а 29

1. Сусветная метэаралагічная арганізацыя. Сусветная служба надвор’я. Міжнародныя эксперыменты

2. Вадзяная пара ў паветры. Вільгацезварот на Зямлі

3. Рашыць задачы з дадаткаў 3, 4, 5
Т э м а 30

1. Метады даследванняў у метэаралогіі і кліматалогіі. Гідраметэа-ралагічная служба Беларусі

2. Барычная ступень. Барычны градыент

3. Рашыць задачы з дадаткаў 4, 5, 6
Дадатак 1

Вылічыць радыяцыйны баланс дзейнай паверхні В, калі вядома велічыня прамой сонечнай радыяцыі на перпендыкулярную паверхню S (МДж/м²), рассеянай радыяцыі D (МДж/м²) і эфектыўнага выпраменьвання Ее (МДж/м²), альбеда паверхні А (%), вышыня сонца h (гл. метадычныя указанні 1).

№ варыянта

S

D

Ее

Колер паверхні

А

Вышыня сонца ў град

0

42,3

22,3

4¸1

цёмны

10

90

1

40,5

20,4

4¸4

цёмны

15

85

2

39,4

19¸3

5,2

светлы

25

80

3

42,6

22¸5

3,3

светлы

27

77

4

38,7

18¸6

2,9

светлы

29

75

5

39,1

19¸0

3,4

светлы

32

70

6

37,8

17¸9

3,1

зялёны

25

65

7

35,9

15¸8

2,8

зялёны

26

60

8

33.2

13¸2

4,9

вільготная

20

55

9

34,4

14¸5

3,4

сухая

25

50

10

25,5

15¸6

3,8

чарназём

14

45

11

27,6

17¸7

2,1

чарназём

12

40

12

22,9

18¸8

1,1

тарфянік

9

35

13

23,1

25¸2

1,8

тарфянік

10

30

14

28,3

29¸4

2,3

мора

5

20

15

24,4

23¸6

3,8

мора

7

10

16

11,9

21¸9

4,1

тайга

18

15

17

19,0

23¸4

4,5

снег

90

25

18

20,5

24¸1

3,4

снег

80

35


Метадычныя ўказанні да дадатка 1
Радыяцыйны баланс В зямной паверхні, ці астаткавая радыяцыя, ёсць рознасць паміж паглынутай радыяцыяй (Ssinh+D)(1–A) і эфектыўным выпраменьваннем Ee:
В = (Ssinh+D)(1–A) – Ee,
дзе S – паток прамой радыяцыі на перпендыкулярную паверхню, што паступае ад сонечнага дыска; h – вышыня Сонца; Ssinh – паток прамой радыяцыі на гарызантальную паверхню; Dрассеяная радыяцыя , якая паступае ад усяго небасхілу; Аальбеда, або адбівальная здольнасць падсцільнай паверхні, уяўляе сабой адносіны адбітай ад зямной паверхні радыяцыі да сумарнай радыяцыі, якая паступае да гэтай паверхні. Альбеда выражаецца ў працэнтах, або ў долях адзінкі.

Рознасць паміж сумарнай радыяцыяй і адбітай радыяцыяй называецца паглынутай радыяцыяй (Ssinh+D)(1–A). Сонечная радыяцыя называецца кароткахвалевай радыяцыяй, таму што даўжыня яе хваляў складае 0,01 – 4 мкм.

Паверхня Зямлі і зямная атмасфера, як і ўсе целы, якія маюць тэмпературу вышэй за абсалютны нуль, таксама выпраменьваюць радыяцыю, якая называецца доўгахвалевай радыяцыяй. Даўжыня хваляў гэтай радыяцыі ад 4 да 100 мкм. Доўгахвалевае выпраменьванне накірованае ад зямной паверхні ў атмасферу, называецца ўласным выпраменьваннем зямной паверхні Еs.

Выпраменьванне атмасферы, накірованае ў бок Зямлі, называецца сустрэчным выпраменьваннем атмасферы Еа. Рознасць паміж выпраменьваннем зямной паверхні Еs і сустрэчным выпраменьваннем атмасферы Еа называецца эфектыўным выпраменьваннем зямной паверхні Ее.


Ее = ЕsЕа.
Колькасць сонечнай радыяцыі вымяраецца ў МДж/м². Да 1980 г. выкарыстоўвалі кал/см², ці ккал/см² (1 ккал/см² = 41,9 МДж/м²). Энергетычная асветленасць вымяраецца ў Вт/м² (1 ккал/см²мін = 0,0697 Вт/см²; 10 ккал/м²мін = 697 Вт/м²).


Дадатак 2

Вызначыць перавышэнне аднаго пункта над другім, калі на першым пункце атмасферны ціск р1 і тэмпература паветра t1, а вышэй на другім пункце ціск р2 і тэмпература t2 (гл. метадычныя ўказанні 2)

№ варыянта

р1, гПа

t1,ºС

р2, гПа

t2, ºС

№ варыянта

р1, гПа

t1,ºС

р2, гПа

t2, ºС

0

399

9¸2

992

7,1

10

856

5,0

846

0,0

1

994

9¸1

991

7,2

11

851

4,5

845

0,3

2

990

8¸8

988

5,8

12

849

4,6

841

0,8

3

890

7¸1

888

5,2

13

845

4,1

839

1,3

4

895

6¸0

890

3,0

14

841

3,6

835

1,1

5

880

8¸8

871

4,8

15

835

3,1

829

1,2

6

875

9¸9

872

4,3

16

831

2,1

824

0,5

7

870

9¸1

863

4,7

17

828

2,2

814

0,6

8

865

9¸3

861

4,9

18

823

1,7

818

0,4

9

860

9¸5

854

5,2

19

-

-

-

-



Метадычныя ўказанні да дадатка 2
Барыметрычнае нівеліраванне – гэта спосаб вызначэння перавышэння аднаго пункта над другім на мясцовасці па рознасці ціску і тэмпературы ў гэтых пунктах, атрыманых ў адзін і той жа момант. Пры гэтым карыстаюцца бараметрычнай формулай Бабінэ:

дзе Z – рознасць вышыняў паміж двума пунктамі ў метрах;

t – сярэдняя тэмпература паветра паміж ніжнім і верхнім пунктамі;

α – каэфіцыент цеплавога расшырэння газаў, α = 1/273 ≈ 0,004;



р1 – ціск на ніжнім пункце;

р2 – ціск на верхнім пункце.

Дадатак 3
  1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка