Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт




Дата канвертавання01.05.2016
Памер167.79 Kb.


Установа адукацыі

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ”

Зацвярджаю

Рэктар БДТУ, прафесар

___________________І. М. Жарскі

«___» __________________ 2014 г.

Рэгістрацыйны № УД - /баз.

СЛУЖБОВЫ ЭТЫКЕТ І СПРАВАВОДСТВА


(факультатыў)

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасцей:



1-75 02 01 Садова-паркавае будаўніцтва;

1-89 02 02 Турызм і прыродакарыстанне;

1-47 01 01 Выдавецкая справа;

1-40 05 01 Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (выдавецка-паліграфічны комплекс);

1-36 06 01 Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі;

1-47 02 01 Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей;

1-25 01 07 Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве;

1-36 01 08 Канструяванне і вытворчасць вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў;

1-48 01 04 Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей;

1-36 07 01 Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў;

1-57 01 01 Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў;

1-48 01 05 Хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны;

1-48 02 02 Тэхналогія лекавых прэпаратаў;

1-57 01 03 Біяэкалогія;

1-48 02 01 Біятэхналогія;

1-36 05 01 Машыны і абсталяванне ляснога комплексу;

1-46 01 01 Лесаінжынерная справа;

1-46 01 02 Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей;

1-43 01 06 Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент;

1-48 01 01 Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў;

1-48 01 02 Хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў.

2014 г.


Складальнік:

Н.Я. Савіцкая – старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт».


Рэцэнзенты:

В.У. Панеўчык –дацэнт кафедры тэхналогіі важнейшых галін прамысловасці ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт», кандыдат хімічных навук;

Н.М. Бунько – дацэнт кафедры сучасных моў ДУА «Камандна-інжынерны інстытут” МНС Рэспублікі Беларусь, кандыдат філалагічных навук

Рэкамендавана да зацвярджэння:

Кафедрай беларускай філалогіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» (пратакол №5 ад 29.01.2014);

Вучэбна-метадычным саветам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» (пратакол №3 ад 28.02.2014).

Адказная за рэдакцыю Н.Я. Савіцкая

Адказная за выпуск Н.Я. Савіцкая


Праграма складзена на падставе адукацыйных стандартаў і вучэбных планаў спецыяльнасцей, па якіх вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў.




  1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


1.1. Роля і месца дысцыпліны ў падрыхтоўцы спецыялістаў

У пачатку ХХІ стагоддзя істотна змяніліся сацыяльныя патрабаванні да паводзін, функцыянальна-дзелавой і эмацыянальна-маральнай культуры грамадзян. Набылі значнасць у нашым грамадстве прафесіяналізм і кампетэнтнасць, здаровы сэнс, адказнасць і карэктнасць, тактоўнасць, нават элегантнасць. Паўстала пытанне аб уменні мець зносіны з людзьмі і прыродай, ідэямі і рэчамі, культурнай спадчынай свайго народа і народаў іншых краін. Асновы этыкетнай культуры ўваходзяць у абавязковы мінімум адукацыі акадэмічнага тыпу, які ўводзіцца ў ліцэях, гімназіях, каледжах, акадэміях і універсітэтах. Этыкетная навука неабходна ў адукацыйнай культуры навучэнцаў з пункту гледжання агульнай тэорыі і ў плане практычнага вызначэння шляхоў авалодання мастацтвам паводзіць сябе разважліва ў любых сітуацыях. У першую чаргу, варта звяртаць увагу на ўменне весці дыялог, на валоданне моўным этыкетам і маўленчай далікатнасцю (ветлівасцю).

Валоданне культурай этыкетнага дыялогу – гэта валоданне мастацтвам жыць разам, без залішняй паспешлівасці і надрыву, без мітусні і адыходу ад адказнасці, узгадняючы пазіцыі ў знешніх дзеяннях, не парушаючы ўнутранага ладу другога ўдзельніка агульнай справы.

Актуальнасць складання праграмы абумоўлена неабходнасцю падрыхтоўкі прафесійна кампетэнтных спецыялістаў з высокім маральным узроўнем, здольных надаць службовым адносінам цывілізаваны характар.

Праграма прадугледжвае знаёмства з актуальнымі пытаннямі культуры паводзін, асноўнымі формамі зносін з калегамі, падначаленымі, кіраўніцтвам, з культурай тэлефонных размоў, правіламі стварэння і афармлення розных відаў дакументаў.


    1. Мэты і задачы дысцыпліны

Мэты навучання “Службоваму этыкету і справаводству” вызначаюцца павышэннем сацыяльных патрабаванняў да этыкетнай культуры ў сучасным развіцці грамадства. Мэтай вывучэння дысцыпліны з’яўляецца садзейнічанне пашырэнню агульнага і прафесійнага кругагляду спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, навучанне этыкетнай культуры і справаводству.

Галоўная мэта навучання “Службоваму этыкету і справаводству” – азнаямленне з этыкетнай культурай і справаводствам, фарміраване здольнасці выкарыстоўваць набытыя веды ў найбольш значных сітуацыях прафесійнай і агульнакультурнай дзейнасці спецыяліста. Дасягненне галоўнай мэты грунтуецца на комплекснай рэалізацыі наступных лакальных мэтаў:



  • развіццёвай, якая забяспечвае камунікатыўныя здольнасці, фарміруе патрэбнасці да самастойнай пазнавальнай дзейнасці і да крытычнага мыслення;

  • выхаваўчай, звязанай з фарміраваннем агульначалавечых, агульнанацыянальных і асобасных каштоўнасцей, такіх як: гуманістычны светапогляд, патрыятызм, павага да іншых культур, эстэтызм і маральнасць, культура зносін;

  • практычнай, звязанай з авалоданнем службовым этыкетам і справаводствам ва ўсіх функцыях (этыкетнай, пазнавальнай, каштоўнасна-арыентацыйнай) і формах (вуснай і пісьмовай), што ажыццяўляецца ў рамках вызначанага праграмай зместу.

Задача факультатыва – давесці правілы справавога жыцця да будучых спецыялістаў: азнаёміць іх са спецыфікай справавых зносін і справавым стылем, асноўнымі элементамі справавога этыкету, з аспектамі нацыянальнага этыкету, асаблівасцямі культур у справавой сферы; даць апісанне і ўзоры дакументаў і службовай перапіскі, даць карысныя звесткі па псіхалогіі справавога кантакту, спосабах стварэння іміджу, выкарыстання разнастайных сродкаў камунікацыі, дапамагчы студэнтам сістэматызаваць атрыманыя веды для выкарыстання ў іх далейшым справавым жыцці.
1.3. Сувязь дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі

Факультатыў «Службовы этыкет і справаводства» ўзаемадзейнічае з такой мовазнаўчай дысцыплінай, як “Беларуская мова”(прафесійная лексіка).




    1. Фарміраванне і ўдасканальванне навыкаў этыкетнай культуры і справаводства

Пры фарміраванні і ўдасканальванні навыкаў этыкетнай культуры і справаводства неабходна:

  • засвоіць асноўныя нормы і правілы службовага этыкету; агульныя прынцыпы і нормы этыкетнай культуры; правілы этыкету ў канкрэтных сітуацыях;

  • мець уяўленне аб стварэнні іміджу справавых людзей, манерах і правілах паводзін на афіцыйных і неафіцыйных прыёмах;

  • азнаёміць з класіфікацыяй і правіламі стварэння і афармлення справавых дакументаў, пабудовай іх тэкстаў у адпаведнасці з лінгвістычнымі законамі афіцыйна-справавога стылю і з правіламі службовай этыкі;

  • азнаёміць з відамі справавой карэспандэнцыі, рэквізітамі пісьма, уніфікаванымі часткамі — трафарэтамі (пісьмовымі штампамі), патрабаваннямі да тэкстаў.


1.5. Патрабаванні да засваення “Службовага этыкету і справаводства” ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі

Студэнт павінен:



ведаць:

агульныя прынцыпы і нормы этыкетнай культуры, асаблівасці культуры ў справавой сферы; маральныя асновы этыкету, беларускі этыкет у кантэксце этыкету іншых народаў свету; культуру маўлення і маўленчы этыкет; этыкет кіраўніка і падначаленага; этыкет афіцыйных і неафіцыйных мерапрыемстваў; гісторыю справаводства; патрабаванні да афармлення службовых дакументаў;



умець:

выкарыстоўваць моўны этыкет зваротаў ветлівасці ў службовых сітуацыях; выслухоўваць суразмоўцаў і рабіць крытычныя заўвагі, весці гутарку па тэлефоне; этычна паводзіць сябе падчас дыскусіі, складаць асноўныя віды службовых дакументаў.



У працэсе навучання неабходна фарміраваць наступныя кампетэнцыі:

  • акадэмічныя:

  • умець працаваць самастойна;

  • валодаць навыкамі вуснай і пісьмовай камунікацыі;

  • умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця;

  • сацыяльна-асобасныя:

  • быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння;

  • валодаць здольнасцю да міжасобасных камунікацый;

  • быць здольным да крытыкі і самакрытыкі;

  • умець працаваць у камандзе;

  • прафесійныя:

  • складаць арганізацыйна-распарадчую дакументацыю (справавыя лісты і да т.п.) па ўстаноўленых формах.

На вывучэнне факультатыўнай дысцыпліны “Службовы этыкет і справаводства” адводзіцца:

16 гадзін (лекцыйных) на наступных спецыяльнасцях:

выдавецкая справа, інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (выдавецка-паліграфічны комплекс), паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі, тэхналогія паліграфічных вытворчасцей, эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве, канструяванне і вытворчасць вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў, тэхналогія электрахімічных вытворчасцей, машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў, ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, садова-паркавае будаўніцтва, турызм і прыродакарыстанне, хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны, тэхналогія лекавых прэпаратаў, біяэкалогія, біятэхналогія;



18 гадзін (лекцыйных) на наступных спецыяльнасцях: машыны і абсталяванне ляснога комплексу, лесаінжынерная справа, тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей, энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент, хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў, хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў.



  1. ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН





Тэма

Колькасць гадзін

Лекцыі

І.

Модуль службовага этыкету

8

9

1.1

Службовы этыкет — састаўная частка справавога і агульнаграмадзянскага этыкету

2

2

1.2

Правілы службовага этыкету ў канкрэтных сітуацыях. Этыкетныя формулы – паказчыкі ўнікальнасці нацыянальных культур

2

2

1.3

Аптымізацыя службовых зносін

2

2

1.4

Этыкет афіцыйных службовых зносін

2

2

1.5

Этыкет афіцыйных і неафіцыйных мерапрыемстваў. Адзенне і этыкет. Манеры. Імідж дзелавога чалавека. Прыём на працу




2

ІІ.

Модуль справаводства

8

10

2.1

Развіццё справаводства і яго аргтэхнічнае забеспячэнне. Арганізацыйныя дакументы.

2

2

2.2

Патрабаванні да афармлення службовых дакументаў. Распарадчыя дакументы.

2

2

2.3

Складанне і афармленне службовых дакументаў

2

2

2.4

Справавыя пісьмы і патрабаванні да іх напісання

2

2




Усяго

16

18



  1. ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ


3.1. Змест праграмы

І. Модуль службовага этыкету

1.1. Службовы этыкет – састаўная частка справавога і агульнаграмадзянскага этыкету

Агульныя прынцыпы і нормы этыкетнай культуры. Асаблівасці культуры ў справавой сферы.

Паняцце і сутнасць этыкету. Віды этыкету. Гісторыя этыкету. Усходні і заходні (еўрапейскі) этыкет. Этыкет у старажытных Грэцыі, Рыме, Візантыі. Этыкет у эпоху сярэднявечча (Іспанія, Англія, Італія, Францыя, Расія, Польша, Вялікае Княства Літоўскае). Этыкет у Новы час (ХVІІ – XX стст.) Сучасны этыкет. Асноўныя агульныя рысы нацыянальнага этыкету – павага да традыцый, свят, рэлігій. Асаблівасці звычаяў народаў розных краін.

Агульныя прынцыпы і нормы – маральныя асновы этыкету (ветлівасць, карэктнасць, далікатнасць, адказнасць, тактоўнасць, высакароднасць, дакладнасць) і антыподы (грубасць, нядобразычлівасць, зласлівасць, падман, хлусня і інш.). Беларускі этыкет у кантэксце этыкету іншых славянскіх народаў, а таксама заходнееўрапейскага этыкету.

Асноўныя рысы беларускага нацыянальнага этыкету.

Тэст 1. “Ці добра вы выхаваны?”



1.2. Правілы службовага этыкету ў канкрэтных сітуацыях. Этыкетныя формулы – паказчыкі ўнікальнасці нацыянальных культур

Правілы этыкету ў канкрэтных сітуацыях. Моўны этыкет зваротаў ветлівасці ў службовых сітуацыях.

Ветлівыя звароты: прабачэнне і просьба, зварот да асобы, Вы і ты, прывітанні, знаёмства. Візітоўка (візітная картка). Справавая візітная картка.

Этыкетныя формулы – паказчыкі ўнікальнасці нацыянальных культур.

Невербальныя сродкі зносін (міміка, жэстыкуляцыя і г. д.).

Тэст 2. “Давайце пазнаёмімся”



1.3. Аптымалізацыя службовых зносін

Рацыянальнае выкарыстанне часу — праблема прадукцыйнасці працы. Вывучэнне сваіх працоўных навыкаў, удасканальванне добрага, пазбаўленне ад дрэннага. Рэгістрацыя ўліку выкарыстання часу, вядзенне журнала – магчымасць бачыць свой прафесійны, службовы твар. Асноўныя крытэрыі рацыянальнага выкарыстання часу.

Фарміраванне актыўнага мыслення — магчымасць ператвараць свае планы ў жыццё. Здольнасць слухаць, пытаць і вучыцца. Пазбаўленне ад асабістай прадузятасці да суразмоўцы. Уменне выслухоўвадь і рабіць крытычныя заўвагі. Уменне адрозніваць факт ад меркавання, заахвочваць людзей да дзеяння, выпрацоўка звычкі працэсу актыўнага мыслення.

Тэст 3. “Арганізацыя асабістага часу”

Тэст 4. “Праверце сябе, ці ўмееце вы слухаць”

Тэст 5. “Як трэба слухаць, каб чуць” (на выбар)



1.4. Этыкет афіцыйных службовых зносін

Прафесійна-справавыя зносіны: віды, формы, моўная спецыфіка. Камунікатыўна-маўленчы партрэт справавого чалавека (прафесійная камунікатыўная асоба, маўленчыя паводзіны).

Культура маўлення і маўленчы этыкет. Этыкет вядзення гутаркі. Справавыя гутаркі і метады іх правядзення. Мастацтва весці гугарку. Асновы тэлефоннага этыкету.

Асновы ведамаснага этыкету. Формы справавых зносін – нарады, сходы, канферэнцыі, семінары, сімпозіумы, мітынгі, з’езды і інш. Патрабаванні да падрыхтоўкі правядзення нарады. Класіфікадыя нарад. Арганізацыя і правядзенне нарад. Падрыхтоўка дакладаў і паведамленняў. Патрабаванні да выступлення. Парады аратару. Этычныя нормы паводзін падчас дыскусіі. Этыкетныя маўленчыя нормы (формулы, маўленчыя клішэ) для вядзення дыскусіі. Справавы стыль у адносінах з партнёрамі і апанентамі. Паняцце камунікатыўнага бар’еру і камунікатыўнай кампетэнтнасці. Цяжкасці камунікацыі. Канфлікты і стрэсы. Стрэсы і кіраванне імі.

Этыкет кіраўніка і падначаленага. Аналіз формаў узаемаадносін пры перадачы часткі паўнамоцтваў падначаленым, у час гутаркі, пры ацэнцы вынікаў працы падначаленых. Крытычныя заўвагі. Агульныя пытанні ўзаемаадносін паміж кіраўніком і падначаленым.

Тэст 6. “Як вы ставіцеся да крытыкі?”



1.5. Этыкет афіцыйных і неафіцыйных мерапрыемстваў. Адзенне і этыкет. Манеры. Імідж дзелавога чалавека. Прыём на працу

Падрыхтоўка і правядзенне прыёмаў. Віды прыёмаў. Сервіроўка стала. Гастранамічны этыкет. Неафіцыйныя сустрэчы. Дамашнія прыёмы. Майстэрства ўручаць і прымаць падарункі. Узоры выступленняў падчас правядзення разнастайных мерапрыемстваў.

Адзенне і этыкет. Шматфункцыянальнасць адзення. Афіцыйнае і поліфункцыянальнае адзенне. Імідж дзелавой жанчыны, дзелавога мужчыны. Аксэсуары і ўпрыгожанні, дзелавы макіяж. Рэкамендацыі для паступлення пры ўладкаванні на працу. Віды папер, неабходных для прыёму на працу. Напісанне рэзюмэ, інтэрв’юіраванне, субяседаванне і інш. Парады тым, хто пачынае служыць.

Тэст 7. “Ці прыемна мець з вамі зносіны?”

Тэст 8. “Ці знаёмы вы з правіламі добрага тону?”
ІІ. Модуль справаводства

2.1. Развіццё справаводства і яго аргтэхнічнае забеспячэнне. Арганізацыйныя дакументы

Уводзіны ў «Справаводства». Месца справаводства ў структуры кіравання працай.

Гісторыя развіцця справаводства. Афіцыйна-справавы стыль у Вялікім Княстве Літоўскім (Статуты, Літоўская метрыка, кнігі судовых запісаў і інш.). Фарміраванне афіцыйна-справавога стылю ў 20-ыя гады XX стст. Стан і асаблівасці сучаснага справаводства.

Стандарты на ўніфікаваныя сістэмы арганізацыйна-распарадчых дакументаў. СТБ 6.38 — 95. Патрабаванні да афармлення дакументаў.

Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне ў кіраванні (ПЭВМ, факсы, ксераксы, прынтэры).

Паняцце дакументаабароту і яго этапы.

Арганізацыйныя дакументы (палажэнні, статуты, інструкцыі).

2.2. Патрабаванні да афармлення службовых дакументаў. Распарадчыя дакументы.

Тыпалогія жанраў пісьмовай справавой камунікацыі.

Агульная характарыстыка ўніфікаванай арганізацыйна-распарадчай дакументацыі.

Рэквізіты дакументаў і іх афармленне: называнне аўтара, назва дакумента, загаловак да тэксту, адрасат, дата, подпіс, тэкст, узгадненне, засведчанне дакументаў, адзнакі на дакументах і інш.

Фармуляр.

Бланк дакумента.

Правілы машынапіснага афармлення дакументаў.

Патрабаванні да тэксту. Мова і стыль службовых дакументаў. Мадэлі і варыянты сінтаксічных канструкцый.

Правілы размяшчэння тэксту дакументаў.

Распарадчыя дакументы (пастановы, распараджэнні, загады).



2.3. Складанне і афармленне службовых дакументаў

Арганізацыйна-распарадчыя дакументы (пратаколы). Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі, зводкі, загады, акты, пісьмы, тэлеграмы і тэлефонаграмы).

Дакументы паводле асабовага складу (заява, характарыстыка, дагавор (кантракт), распіска, хадайніцтва, аўтабіяграфія, рэзюмэ і інш.).

Дакументаванне гаспадарча-прэтэнзійнай дзейнасці (пратаколы, камерцыйныя акты, прэтэнзійныя пісьмы).

Разлікова-фінансавыя дакументы (акты, даручэнні і інш.).

Тыповыя памылкі службовых дакументаў.

Новыя з’явы ў афіцыйна-справавым стылі.

2.4. Справавыя пісьмы і патрабаванні да іх напісання

Маўленчы этыкет у справавым ліставанні.

Асноўныя патрабаванні да складання справавой карэспандэнцыі.

Класіфікацыя пісьмаў. Рэквізіты, бланк, фармуляр-узор пісьма.

Інфармацыйнасць і дакладнасць пісьма. Стыль справавой карэспандэнцыі.

Службовы моўны этыкет у справавым пісьме. Пісьмовыя штампы ў пачатку пісьма, для сувязі элементаў пісьма, у канцы пісьма.

Службовая перапіска: гарантыйныя пісьмы; пісьмы-запыты; інфармацыйныя пісьмы; пісьмы-напамінанні; пісьмы-паведамленні; пісьмы-папярэджанні; пісьмы-просьбы; суправаджальныя пісьмы; цыркулярныя пісьмы; камерцыйныя пісьмы; пісьмы-рэкламацыі. Пісьмо замежнаму партнёру. Тыповыя і трафарэтныя пісьмы.

Стэрэатыпныя моўныя звароты (клішэ, этыкетныя формулы, трафарэты). Звароты-скрэпы пры напісанні асноўнага тэксту пісьма.

Падрыхтоўка рэзюмэ пры паступленні на працу. Пісьмы для суправаджэння рэзюмэ.

Тыповыя памылкі ў мове і стылі справавой карэспандэнцыі.

Правілы перасылкі.

Іншыя сродкі інфармацыйных кантактаў: тэлефонная справавая размова; тэлеграма; тэлефонаграма; тэлефакс; справавая гутарка.




  1. ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА


4.1. Рэкамендацыі па арганізацыі самастойнай працы студэнтаў

У якасці самастойнай працы рэкамендуецца азнаямленне з рэкамендаванай і дадатковай літаратурай.


4.2. Літаратура

Рэкамендаваная літаратура

  1. Альбом форм организационно-распорядительных документов / авт.-разраб. Э.Н. Давыдова, П.А. Левчик, А.Е. Рыбаков. 4-е изд., перераб. Минск:БелНИИДАД, 2009.

  2. Браим, И.Н. Этика делового общения / И.Н. Браим. – Минск, 1996. – 208 с.

  3. Вечер, Л. С. Секреты делового общения / Л.С. Вечер. – Минск, 1996. – 367 с.

  4. Дапаможнік па справаводству – Пособие по делопроизводству/ склад. А.М. Міхальчанка, Э.М. Давыдава. – Мінск: Полымя, 1993. – 333 с.

  5. Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску: Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка / А.А. Каўрус. – Мінск: Беларусь, 1994. – 160 с.

  6. Кузнецов, И.Н. Этикет / И.Н. Кузнецов. – Минск: ТетраСистемс, 2003. – 416 с.

  7. Основы русской деловой речи : учеб. пособие для студентов высш. учеб. заведений / Н.А. Буре, Л.Б. Волкова, Е.В.Косарева и др.; под ред. проф. В.В. Химика. – СПб. : Златоуст, 2012. – 448 с.

  8. Паневчик, В.В. Делопроизводство. Документационное и оргтехническое обеспечение управления: учеб. пособие / В.В. Паневчик, В.В. Акулич, С.В. Некраха / под ред. В.В. Паневчика. – Минск: БГЭУ, 2008. – 318 с.

  9. Психология и этика делового общения: учебник для вузов / ред. В.Н. Лавриненко. – 5-е изд., перераб. и доп. – М.: Юнити, 2007. – 415 с.

  10. Савіцкая, Н.Я. Службовы этыкет і справаводства [Электронны варыянт]. – Мінск: БДТУ, 2012. – 118 с.

  11. Савіцкая, Н.Я. Справаводства на беларускай мове / Н.Я. Савіцкая, Р.В. Міксюк. – Мінск, 1993. – 46 с.

  12. СТБ 6.38-2004. Унифицированные системы документации Республики Беларусь. Система организационно-распорядительной документации. Требования к оформлению документов.

  13. 30 главных правил делового этикета / авт.-сост. Т.И. Ревяко. – М.: АСТ; Минск: Харвест, 2005. – 96 с.

  14. Унифицированная система организационно-распорядительной документации: унифицированные формы, методические материалы по применению классификатора унифицированных форм / рук. авт. коллектива: Н.А. Камполе и др. – Минск: БелНИИДАД, 2007.

  15. Энциклопедия этикета. – М.: РИПОЛклассик, 2004. – 640 с.

  16. Этикет (деловой, дипломатический, повседневный) / авт.-сост. И.Н. Кузнецов. – Мінск: Амалфея, 2002. – 464 с.

Дадатковая літаратура
  1. Аленина, Ия. Имидж и этикет / Ия Алехина. – М.: Дело, 2001. – 112 с.

  2. Всё об этикете. – М.: Вече, 2000. – 432 с.

  3. Всё об этикете. Книга о нормах в любых жизненных ситуациях. –Ростов-на-Дону, 1996. – 304 с.

  4. Дебольский, М. Г. Психология делового общения / М.Г. Дебольский. – Минск, 1992. – 206 с.

  5. Деловая переписка / сост. И. Тихонович. – Минск: Минская фабрика офсетной печати, 1992. – 64 с.

  6. Делопроизводство и деловые отношения: учеб. пособие / Н.В. Бонцевич [и др.]; под ред. Б.И. Врублевского. – Гомель: ЧУП «ЦНТУ «Развитие», 2003. – 159 с.

  7. Золотая книга этикета / авт.-сост. В.Ф. Андреев. – М.: Вече, 2006. – 400 с.

  8. Карнеги Д. как приобретать друзей и оказывать влияние на людей / Д. Карнеги. – Киев, 1989. – 670 с.

  9. Кондаленко, Л.К. Культура этикета: пособие для педагогов / Л.К. Кондаленко, С. М. Симонова. – Минск: Бел. навука, 2002. – 293 с.

  10. Митчелл, М. Этикет / М. Митчелл, Д. Корр; пер. с англ. А.Г. Вронской. – М.: ООО «Издательство АСТ»: ООО «Издательство Астрель», 2004. – 300 с.

  11. Михневич, А. Е. Русско-белорусский разговорник / А.Е. Михневич. – Минск, 1981. – 335 с.

  12. Плотнікаў, Б. А. Кіраўніку аб мове / Б.А. Плотнікаў. – Мінск, 2001. – 126 с.

  13. Познай себя и других: популярные тесты. – 4-е изд., доп. – М.: ИВЦ «Маркетинг», 1998. – 400 с.

  14. Федотов, В.В. Рациональная организация умственного труда / В.В. Федотов. – М.: Экономика, 1987. – 109 с.

  15. Энциклопедия этикета / Шерил Эберли; пер. с англ. В.В. Волкова. – М.: РИПОЛклассик, 2007. – 256 с.: ил.

  16. Энциклопедия PR и рекламы: [Электронный ресурс]. Режим доступа: рr-enc.info/p12-104.html.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка