Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка




Дата канвертавання01.05.2016
Памер159.47 Kb.

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце БДПУ

___________ У.У. Шлыкаў

__________________________

Рэгістрацыйны № ________/п.


ПРАГРАМА

ПЕДАГАГІЧНАЯ ПРАКТЫКА
для спецыяльнасцей:

1-02 02 03 Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія;

1-02 02 04 Сусветная і айчынная культура. Фальклор

2013г.

СКЛАДАЛЬНІК:

А.Ю. Лозка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”.


РАЗГЛЕДЖАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай тэорыі і методыкі выкладання мастацтва ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”.

(пратакол № 11 ад 06.05.2013г.)

Загадчык кафедры

____________ Ю.Ю.Захарына

АДОБРАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Саветам факультэта эстэтычнай адукацыі

(пратакол № 9 ад 22.05.2013 г.)
В.а. старшыні Савета факультэта

____________ Т.В.Сярнова


Афармленне вучэбнай праграмы і суправаджаючых яе матэрыялаў дзеючым патрабаванням Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адпавядае

Кіраўнік вытворчай практыкі

ВМУ БДПУ


___________ Г.В. Савіцкая

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Педагагічная практыка з’яўляецца сувязным звяном у сістэме падрыхтоўкі будучага настаўніка-прадметніка па сусветнай і айчыннай культуры, кіраўніка фальклорнага калектыву ў ВНУ і іх самастойнай працай у адукацыйнай установе. Вытворчая практыка студэнтаў факультэта эстэтычнай адукацыі ажыццяўляецца комплексна і ўсебакова. У сувязі са спецыфікай навучання спецыяльнасцям і з тым, што гадзін па дысцыпліне “сусветная мастацкая культура” ў звычайнай агульнаадукацыйнай школе тыпавым вучэбным планам прадугледжваецца не многа, рэкамендуецца правядзенне практыкі на базе адукацыйных устаноў з эстэтычным ухілам, сярэдніх спецыяльных установах (гімназіях, вучылішчах, каледжах мастацкага кірунку), дзе студэнты будуць мець магчымасць наведваць і праводзіць заняткі таксама па дысцыплінах фальклорна-мастацкага цыклу. Асновы прафесійнай падрыхтоўкі па адпаведных спецыяльнасцях студэнты атрымліваюць пад час лекцыйных і семінарскіх (практычных) заняткаў па тэарэтычных дысцыплінах.

Адметнай асаблівасцю азначанай педагагічнай дзейнасці ад іншых спецыяльнасцей з’яўляецца выкарыстанне набытых ведаў як па дысцыплінах традыцыйнай народнай культуры, так і па музеязнаўству, краязнаўству, міфалогіі, этнаграфіі. Комплексная вытворчая практыка прадугледжвае набыццё навыкаў настаўніка-прадметніка і класнага кіраўніка, а таксама (па магчымасці ці выбару) кіраўніка фальклорных калектываў (харэаграфічнага, вакальнага, тэатральнага, інструментальнага), арганізатара вольнага адпачынку школьнікаў. Практыка студэнтаў адбываецца па чатырох накірунках: адукацыйным, выхаваўчым, развіваючым і дыягнастычным.



Мэтай практыкі з’яўляецца набыццё практычных уменняў і навыкаў педагагічнага майстэрства, а яе задачамі:

  • паглыбленне і замацаванне тэарэтычных ведаў, атрыманых пад час навучання ва універсітэце;

  • развіццё ўменняў практычнага ўжывання ведаў па спецыяльных прадметах народна-традыцыйнага характару, а таксама псіхолага-педагагічнага аналізу;

  • выпрацоўка навыкаў правядзення вучэбна-выхаваўчай работы з вучнямі сярэдняй школы, ці сярэдніх спецыяльных устаноў;

  • развіццё педагагічнага майстэрства будучага настаўніка сусветнай і айчыннай мастацкай культуры, кіраўніка фальклорнага калектыву, класнага кіраўніка.

Педагагічная практыка праводзіцца на працягу 7 тыдняў са студэнтамі IV курса дзённай формы атрымання адукацыі і 3 тыдні са студэнтамі-завочнікамі V курса (спецыяльнасць “Сусветная і айчынная культура. Фальклор”), 5 тыдняў са студэнтамі-завочнікамі ІІІ курса (спецыяльнасць “Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія”).

ЗМЕСТ ПРАКТЫКІ
Перад практыкай на факультэце праводзіцца курсавы сход па арганізацыйна-метадычных пытаннях. На ім студэнты атрымліваюць заданне па практыцы, знаёмяцца з кіраўнікамі практыкі. Атрымліваюць пералік неабходнай справаздачнай дакументацыі і рэкамендацыі па яе вядзенню. Студэнты замацоўваюцца за пэўнай адукацыйнай установай, на базе якой будзе здзяйсняцца іх праца. З групы студэнтаў кожнай школы (каледжа, вучылішча, гімназіі) выбіраецца стараста для вырашэння лакальных праблем, звязаных з арганізацыяй і ажыццяўленнем педагагічнай практыкі.

Першы тыдзень практыкі адводзіцца студэнтам для агульнага азнаямлення з установай, яе спецыфікай, арганізацыяй вучэбна-выхаваўчага працэса. Студэнты наведваюць заняткі настаўнікаў-прадметнікаў па “Фальклорным тэатры”, “Харэаграфіі”, “Рытміцы”, “Сусветнай мастацкай культуры” і сумежных дысцыплінах гуманітарнага цыклу – “Музыцы і спевах”, “Маляванню”, “Літаратуры”, “Гісторыі” і інш., знаёмяцца з гуртковай дзейнасцю ўстановы. Практыканты вывучаюць дакументацыю, знаёмяцца з замацаваным класам, групай і яго класным кіраўніком (куратарам), аналізуюць вучэбна-выхаваўчую работу школы (каледжа), наведваюць некаторыя заняткі. У канцы тыдня студэнты прадстаўляюць кіраўніку практыкі ад кафедры індывідуальны план вучэбна-выхаваўчай работы ва ўстанове (Дадатак 1. “Узор індывідуальнага плана”).

На працягу наступных тыдняў студэнты вядуць працу ў адпаведнасці з індывідуальнымі планамі. Пад кіраўніцтвам кіраўніка практыкі ад кафедры і настаўнікаў-прадметнікаў яны праводзяць і аналізуюць заняткі па двух спецыяльнасцях, якія ацэньваюцца. Практыканты дзённай формы атрымання адукацыі наведваюць і аналізуюць заняткі выкладчыкаў і іншых студэнтаў – не менш 30, праводзяць 6 заліковых заняткаў, у тым ліку не менш чатырох па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры (улічваюцца таксама заняткі на факультатывах, гуртках устаноў дадатковай адукацыі), або дысцыплінах тэарэтычнага зместу, якія з’яўляюцца іх часткай (“Гісторыя мастацтваў”, “Гісторыя музыкі”, “Народная культура”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Гісторыя харэаграфічнай культуры”, “Сальфеджыо” і г.д.); для завочнікаў адпаведна – наведванне 15 урокаў і правядзенне 4 заліковых заняткаў. (Дадатак 2 і 3).

Ажыццяўленне выхаваўчай работы прадугледжвае правядзенне 2 пазакласных мерапрыемстваў у замацаваным класе, адно з якіх з’яўляецца заліковым і ацэньваецца. Студэнты працуюць таксама ў якасці памочніка класнага кіраўніка (куратара) замацаванага класа (групы).

Практыка ўключае правядзенне псіхалагічных даследаванняў вучняў замацаванага класа (аднаго або класа) на базе прапанаваных методык.

Заключная частка практыкі праводзіцца на факультэце ў форме курсавога схода па арганізацыйна-метадычных пытаннях. На ім студэнты павінны прадставіць неабходную дакументацыю, выступіць са справаздачай, у якой указваюцца лепшыя бакі практыкі і недахопы, пажаданні.

Патрабаванні да арганізацыі і правядзення заняткаў

Выкладанне ўрокаў у адукацыйнай установе ажыццяўляецца ў тры этапы:



  1. падрыхтоўчы;

  2. непасрэднае правядзенне ўрока;

  3. самааналіз.

Падрыхтоўчы этап прадугледжвае кансультацыі з кіраўніком практыкі ад кафедры і настаўнікам-прадметнікам. У адпаведнасці з абранай тэмай урока студэнт-практыкант ставіць мэту, фармулюе задачы урока, вызначае неабходнае абсталяванне для правядзення занятка.

Мэта яго павінна лаканічна і поўна адлюстроўваць змест. Задачы адлюстроўваюць трыадзінства адукацыйнай, выхаваўчай і развіваючай работы з вучнямі класа. Адукацыйная задача накіравана на авалоданне новымі ведамі, уменнямі арыентавацца ў матэрыяле і навыкамі вылучэння галоўнага ў ім. Выхаваўчая задача павінна вырашаць у сукупнасці ці асобна выхаванне маральных, ідэалагічных, эстэтычных, рэлігійных, працоўных якасцяў у асобы. Развіваючая задача накіравана на ўзбагачэнне мовы і мыслення, развіццё сенсорнай і рухаючай сфер. На падставе вызначаных мэты і задач урока студэнт складае план-канспект, які перад пачаткам урока павінен быць узгоднены з настаўнікам-прадметнікам і (або) групавым кіраўніком-метадыстам.

План-канспект павінен утрымліваць дату і час правядзення ўрока (занятка), клас, прозвішча, імя і імя па бацьку настаўніка-практыканта, мэту, задачы урока, неабходнае абсталяванне. Асобна павінны быць сфармуляваны пытанні урока і прадстаўлены спіс выкарыстаных крыніц. Далей запісваецца плануемы ход урока, страктура якога фіксуе галоўныя этапы яго правядзення з вызначэннем неабходнага часу на кожны этап.

Правядзенне ўрока ажыццяўляецца ў прысутнасці настаўніка-прадметніка і (або) кіраўніка практыкі ад кафедры. Перад пачаткам урока студэнт-практыкант піша на дошцы тэму ўрока, эпіграф (пры неабходнасці па меркаванню практыканта), неабходныя тэрміны, прозвішчы мастакоў і назвы іх асноўных твораў, якія запісваюцца вучнямі ў сшытак, а таксама замалёўвае неабходныя схемы і табліцы. Урок пачынаецца і заканчваецца са званком (згодна раскладу). Непасрэдна ход урока (у класічным варыянце – камбінаваны тып урока) павінен утрымліваць наступныя кампаненты:

1. арганізацыйны момант [1 – 3 хвіліны];

2. паўтарэнне вывучанага матэрыялу з мэтай замацавання ведаў, якое ажыццяўляецца ў форме індывідуальнага і франтальнага апытання па загадзя падрыхтаваным плане. Іншымі формамі могуць быць: гульнёвыя (вектарына, брэйн-рынг і да т.п.), самастойная або кантрольная (пісьмовая) работа, тэсціраванне, вусныя паведамленні вучняў (даклады) і інш. [8 – 12 хвілін].

3. выкладанне новага матэрыялу з вылучэннем найбольш значных момантаў для запісу вучнямі ў сшытак [20 – 27 хвілін].

4. замацаванне атрыманых ведаў у форме апытання (вуснага або пісьмовага) [3 – 5 хвілін].

5. заданне на дом з тлумачэннем па яго выкананні [1 – 3 хвіліны].

Пры ацэнцы правядзення ўрока ўлічваецца сукупнасць педагагічных тэхналогій, у тым ліку прынцыпы дыдактыкі, метады навучання, педагагічнае майстэрства і педагагічны такт.

Самааналіз ажыццяўляецца студэнтам пасля правядзення ўрока і фіксуецца ў дзённіку. Самааналіз урока павінен утрымліваць адказы на наступныя пытанні:

1. Месца тэмы ўрока ў сістэме раздзела дысцыпліны. Як дадзены ўрок звязаны з папярэднімі і наступнымі?

2. Псіхолага-педагагічная характарыстыка класа. Ці былі ўлічаны індывідуальныя асаблівасці вучняў (высокай, сярэдняй і нізкай паспяховасці)?

3. Дасягненне мэты і вырашэнне пастаўленых задач.

4. Якія былі ўжыты тып, форма урока, прыёмы і метады навучання пад час выкладання? Якімі метадамі ажыццяўлялася выкладанне новага матэрыялу?

5. Ці правільна быў папярэдне размеркаваны час па этапах урока, якія ў ім былі змены, чаму? Якая была сувязь этапаў урока (лагічныя пераходы або не)?

6. Ці рацыянальна былі падабраны дыдактычныя, наглядныя матэрыялы і ТСН?

7. Як ажыццяўляўся кантроль ведаў, уменняў і навыкаў вучняў, на якіх этапах урока, у якіх формах і з дапамогай якіх метадаў?

8. Ці спрыяльная была псіхалагічная атмасфера на уроку (калі неспрыяльная – у чым прычыны)? Якая была дысцыпліна вучняў?

9. Найбольш удалыя і неудалыя моманты ўрока, іх прычыны.



Выхаваўчая праца

Пад час педагагічнай практыкі студэнты вядуць выхаваўчую і пазакласную працу па спецыяльнасцях “Сусветная і айчынная культура”, “Фальклор”, “Рытміка. Харэграфія” ў якасці памочніка класнага кіраўніка (куратара). Практыканты працуюць з калектывам, асобнымі вучнямі і іх бацькамі ў замацаваным класе.



  • Яны вывучаюць індывідуальныя карты і карты здароўя вучняў, праводзяць гутаркі з класным кіраўніком.

  • У вызначаны тэрмін студэнты наведваюць агульнашкольныя і ўнутрыкласныя мерапрыемствы, удзельнічаюць у іх падрыхтоўцы і правядзенні.

  • Рыхтуюць і праводзяць класныя гадзіны ці агульнашкольныя мерапрыемствы з выкарыстаннем ведаў, набытых на занятках як па дысцыпліне “Сусветная мастацкая культура”, так і народазнаўчага цыкла прадметаў.

  • Удзельнічаюць у правядзенні гуртковай і факультатыўнай працы.

Ажыццяўленне псіхалагічных даследаванняў і дыягностыкі дапамагае вывучыць асобу вучняў і класнага калектыву для далейшай работы. Правядзенне мерапрыемства ўключае тры этапы, аналагічныя этапам урока – падрыхтоўчы, непасрэдна мерапрыемства і самааналіз. План-канспект пазакласнага мерапрыемства афармляецца ў форме сцэнара. Ацэнка пазакласнай дзейнасці студэнтаў ажыццяўляецца выкладчыкам кафедры педагогікі (кіраўнік практыі ад кафедры педагогікі).
ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
Да заключнага курсавога сходу па арганізацыйна-метадычных пытаннях студэнты павінны прадставіць кіраўніку практыкі ад кафедры неабходную дакументацыю, пералік якой утрымлівае:

  1. Дзённік працы студэнта-практыканта, у якім спалучаны як патрабаванні кіраўніка практыкі ад кафедры, так кафедр псіхалогіі і педагогікі.

  2. Справаздача аб педагагічнай практыцы, падпісаная студэнтам, непасрэдным кіраўніком практыкі ад арганізацыі і зацверджана кіраўніком (намеснікам кіраўніка) арганізацыі.

  3. Пісьмовы водгук аб праходжанні практыкі студэнтам ад непасрэднага кіраўніка практыкі ад установы.


Патрабаванні да афармлення дзённіка студэнта-практыканта
На першай старонцы дзённіка ўказваюцца неабходныя дадзеныя аб месцы праходжання практыкі, кіраўніцтве, а таксама звесткі аб студэнце. Студэнт павінен указаць сваё прозвішча, імя і імя па бацьку; факультэт і курс, на якім ён вучыцца; тэрмін практыкі; школу і яе адрас; прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўнікоў практыкі ад кафедр; прозвішча, імя і імя па бацьку дырэктара школы і яго намеснікаў (па вучэбнай і выхаваўчай работах), класнага кіраўніка замацаванага класа і настаўніка асноўнай спецыяльнасці.

Дзённік павінен утрымліваць наступную інфармацыю:

1. Асаблівасці школы, на базе якой праводзіцца практыка, яе традыцыі.

2. Расклад званкоў у школе.

3. Спіс вучняў замацавага класа з указаннем іх паспяховасці па выніках папярэдняга года (сярэдні бал).

4. Расклад заняткаў па сусветнай мастацкай культуры і дысцыплінах фальклорнага цыклу ў школе.

5. Спіс гурткоў школы і расклад іх працы.

6. План выхаваўчых мерапрыемстваў школы на перыяд практыкі.

7. План выхаваўчых мерапрыемстваў замацаванага класа на перыяд практыкі.

8. Індывідуальны план работы студэнта-практыканта.

9. Аналіз урокаў настаўнікаў-прадметнікаў і студэнтаў-практыкантаў групы, а таксама пазакласных мерапрыемстваў.

10. Планы-канспекты ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў студэнта-практыканта з самааналізам.

11. Справаздача аб практыцы.

Прыкладная форма афармлення тытульнага ліста дзённіка
Дзённік па педагагічнай практыцы

Студэнта-практыканта ______________________________________________

факультэта _________________ курса ___________групы

Практыка праводзіцца на базе сш № _ г. Мінска з ______ па ______ 200_ года

Кіраўнік практыі ад кафедры ________________________________________

Кіраўнік практыі ад кафедры педагогікі _______________________________

Кіраўнік практыі ад кафедры псіхалогіі _______________________________

Дырэктар школы____________________________________________________

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце________________________________

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце______________________________

Класны кіраўнік (куратар) __________________________________________

Настаўнік сусветнай мастацкай культуры_______________________________

Адрас школы_______________________________________________________

Крытэрыі адзнакі

10 балаў

Практыкант:

стварае добразычлівую атмасферу на занятках, устанаўлівае давяральныя адносіны з навучэнцамі, праяўляе педагагічны такт, культуру мовы і паводзін, адэкватна ацэньвае эмацыянальны стан навучэнцаў;

чотка фармулюе мэту і задачы заняткаў, стварае матывацыі на сумеснае (самастойнае) вырашэнне пастаўленых праблем;

выбірае адэкватныя заяўленым вучэбным мэтам методы навучання, эфектыўна злучае на занятках традыцыйныя і інавацыйныяе спосабы адукацыі;

дабіваецца на занятках запланаваных вучэбных вынікаў, замацоўвае іх у працэсе разнапланавых рактыкаванняў, развівае ўменні самастойнай работы;



9 балаў

Практыкант:

выконвае вышэй азначаныя патрабаванні, аднак не заўсёды адэкватна рэагуе на з’яўленне незапланаваных сітуацый і несвоечасова ўносіць карэктывы ў вучэбна-выхаваўчы працэс.

8 балаў

Практыкант:

укладваецца ў патрабаванні 9 балаў, аднак адчувае цяжкасці ў рэалізацыі на занятках розных методык культуралагічнага навучання (праблемнае навучанне, гульнёвыя метады, мультымедыйныя прэзентацыі і г.д.)

7 балаў

Практыкант:

стварае добразычлівую атмасферу на занятках, устанаўлівае давяральныя адносіны з навучэнцамі, праяўляе педагагічны такт, культуру мовы і паводзін, адэкватна ацэньвае эмацыянальны стан навучэнцаў;

выразна фармулюе мэту і задачы заняткаў, але не заўсёды матывуе навучэнцаў на сумеснае (самастойнае) вырашэнне пастаўленых праблем;

робіць іншыя памылкі, указаныя вышэй.

6 балаў

Практыкант:

стварае добразычлівую атмасферу на занятках, праяўляе педагагічны такт і культуру паводзін, але не заўсёды адэкватна ацэньвае эмацыянальны стан і вучэбную матывацыю навучэнца, не заўважае страты неабходнай канцэнтрацыі ўвагі і цікавасці да сваёй работы;

выразна фармулюе мэту занятку, але не заўсёды даступна і лаканічна тлумачыць змест і паслядоўнасць выканання вучэбнага задання;

адчувае цяжкасці ў эфектыўным выкарыстанні метадаў і прыёмаў, пераважна прапануе рэпрадуктыўныя спосабы вывучэння матэрыяла;

дэманструе дастаткова добры ўзровень валодання прафесійнымі навыкамі, але не заўсёды здзяйсняе якасную прэзентацыю вучэбнага матэрыяла, дапускае асобныя памылкі ў тлумачэнні;

реалізуе не ў поўным аб’ёме змест і структуру занятка, немэтазгодна размяркоўвае вучэбны час, не паспявае закончыць занятак своечасова.

5 балаў

Практыкант:

стварае добрую атмасферу на занятках, праяўляе педагагічны такт і культуру паводзін, але не заўсёды адэкватна ацэньвае эмацыянальны стан і вучэбную матывацыю навучэнца, не заўважае страты неабходнай канцэнтрацыі ўвагі і цікавасці да сваёй работы;

можа фармуляваць мэту занятку, але не заўсёды даступна і лаканічна тлумачыць змест і паслядоўнасць выканання вучэбнага задання;

адчувае цяжкасці ў эфектыўным выкарыстанні метадаў і прыёмаў, пераважна прапануе рэпрадуктыўныя спосабы вывучэння матэрыяла;

не заўсёды здзяйсняе якасную прэзентацыю вучэбнага матэрыяла, дапускае асобныя памылкі ў тлумачэнні;

реалізуе не ў поўным аб’ёме змест і структуру занятка, немэтазгодна размяркоўвае вучэбны час, не паспявае закончыць занятак своечасова.

4 балы

Практыкант:

не заўсёды падтрымлівае патрэбны псіхалагічны мікраклімат на занятках, не заўсёды адэкватна ацэньвае эмацыянальны стан і вучэбную матывацыю навучэнца, не заўважае страты неабходнай канцэнтрацыі ўвагі і цікавасці да сваёй работы;

недастаткова выразна фармулюе мэту занятку, не заўсёды даступна і лаканічна тлумачыць змест і паслядоўнасць выканання вучэбнага задання;

адчувае цяжкасці ў эфектыўным выкарыстанні метадаў і прыёмаў, пераважна прапануе рэпрадуктыўныя спосабы вывучэння матэрыяла;

здавальняюча валодае прафесійнымі навыкамі, не заўсёды здзяйсняе якасную прэзентацыю вучэбнага матэрыяла, дапускае асобныя памылкі ў тлумачэнні;

часткова реалізуе змест і структуру занятка, немэтазгодна размяркоўвае вучэбны час, не паспявае закончыць занятак своечасова.

3-1 балы (не залічана)

Практыкант:

не імкнецца падтрымаць патрэбны псіхалагічны мікраклімат на занятках, своечасова не рэагуе на негатыўныя змены ў эмацыянальным стане навучэнцаў, не выяўляе прычын страты неабходнай канцэнтрацыі ўвагі і цікавасці да сваёй работы, дапускае павярхоўныя, неабгрунтаваныя ацэнкі паводзін і вучэбнай работы навучэнцаў;

не можа самастойна сфармуляваць мэту занятку, падрыхтаваныя заданні не адпавядаюць узроставым і іншым магчымасцям навучэнцаў;

не можа асэнсавана выбраць і выкарыстаць вызначаныя метадычныя сродкі;

не реалізуе змест і структуру занятка, немэтазгодна размяркоўвае вучэбны час, дапускае дыдактычна неабгрунтаваныя паўзы, забывае ў тэрмін даць дамашняе заданне.


Прыкладная схема аналізу ўрока
1. Дата, клас, тэма і задачы урока. Выкладчык.

2. Тып урока.

3. Форма урока.

4. Абсталяванне.

5. Змест урока з вызначэннем часу на кожны этап.

6. Дасягненне мэты і вырашэнне пастаўленых настаўнікам задач.

7. Аб’ём новага матэрыялу.

8. Кантроль ведаў, уменняў і навыкаў вучняў.

9. Псіхалагічная атмасфера на занятку.

10. Удалыя і неўдалыя моманты.


Прыкладная схема справаздачы аб практыцы
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку студэнта-практыканта.

2. Школа, на базе якой ажыццяўлялася практыка, яе асаблівасці.

3. Колькасць наведанных і праведзеных урокаў з указаннем класаў і тэм.

4. Найменне праведзеных пазакласных мерапрыемстваў з пазначэннем класаў.

5. Матэрыяльная база школы, абсталяванне кабінета сусветнай мастацкай культуры і кабінетаў дысцыплін фальклорнага цыклу.

6. Правядзенне псіхалагічных даследаванняў з указаннем методык.

7. Найбольш удалыя бакі практыкі і яе недахопы.

8. Прапановы па паляпшэнню арганізацыі і правядзенню практыкі.



ЛІТАРАТУРА


  1. Абдулина О.А. Общепедагогическая подготовка учителя в системе педагогического образования / Для пед. спец. высш. учеб. заведений. М., 1990.

  2. Бабанский Ю.К. Оптимизация учебно-воспитательного процесса. М., 1982.

  3. Волкович Н.А. Педагогическая практика по МХК. Гродно, 2002.

  4. Культурология: Методические рекомендации / Сост. Данилевич С.А. и др. Могилев, 2000.

  5. Курс “МХК” в системе гуманитарного образования / Сост. Гудылина Н.А. СПб., 1994.

  6. Методические рекомендации для преподавателей МХК / Сост. Предтеченская Л.М. М., 2000.

  7. МХК: проблема преподавания: Науч.-метод. сб. / Под ред. Я.С.Яскевича. Мн., 1999.

  8. Пашкевич Г.Н., Сысоева М.Е. Педагогическая практика. М., 1999.

  9. Педагогическая практика в школе / Сост. Балбеко С.Ю., Васин Ю.Г., Медведев В.Ф. и .др. Киев, 1990.

  10. Педагогическая практика студентов: Прогр. и метод. рек. Мн., 1995.

  11. Русецкі А.У. Мастацкая культура Беларусі: праграма і метадычныя рэкамендацыі. Віцебск, 1995.

  12. Себар Т.В. Уроки мировой художественной культуры: Поурочное планирование. М., 2002.

  13. Симонов В.П. Педагогическая практика в школе. М., 2000.

  14. Скок Г.Б. Как проанализировать собственную педагогическую деятельность. М., 1998.

  15. Шингерей Т.А., Каленникова Т.Г., Гринюк Ж.В. Педагогическая практика. Концептуальные подходы, программа и методическае рекомендации: Учеб. пособие. Мн., 1999.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка