Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт зацвярджаю




Дата канвертавання12.05.2016
Памер162.61 Kb.


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

______________ А.В. Данільчанка

____________________

(дата зацвярджэння)
Рэгістрацыйны № УД-______/ вуч.

РЭДАКТАРСКАЕ МАЙСТЭРСТВА ЯКУБА КОЛАСА

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці:

1-23 01 10 Літаратурная работа (па напрамках)

напрамку спецыяльнасці:

1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)


2016 г.


Вучэбная праграма складзена на падставе адукацыйнага стандарту АСВА 1-23 01 10-2013 і вучэбнага плана Е 23-270/уч., зацверджанага 29.05.2015.

складальнік:

А.М. Цікоцкі, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № 3 ад 08.10.2015 г.);

Вучэбна-метадычнай камісіяй Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнана ўніверсітэта

(пратакол № 3 ад 19.11.2015 г.)


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Вучэбная дысцыпліна «Рэдактарскае майстэрства Якуба Коласа» дазваляе пашырыць уяўленне пра магчымасці паэзіі, мастацкай прозы і пісьменніцкай публіцыстыкі, іх тэматыку і асаблівасці. Яе вывучэнне паглыбляе разуменне студэнтамі спецыфікі мастацкага тэксту, мовы мастацкай літаратуры, развівае навыкі ўсебаковага рэдактарскага аналізу твора мастацкай літаратуры. Вучэбная дысцыпліна «Рэдактарскае майстэрства Якуба Коласа» з’яўляецца факультатыўнай.

Сувязь вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Вывучэнне дысцыпліны «Рэдактарскае майстэрства Якуба Коласа» грунтуецца на ведах, атрыманых па дысцыпліне «Мова сродкаў масавай камунікацыі» і вызначаецца паглыбленымі міжпрадметнымі сувязямі з дысцыплінамі «Стылістыка» і «Методыка рэдагавання».

Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэтай вучэбнай дысцыпліны з’яўляецца прафесійна арыентаванае засваенне методыкі ўдасканалення тэкстаў мастацкай літаратуры і пісьменніцкай публіцыстыкі на падставе творчасці Якуба Коласа. Задачамі вучэбнай дысцыпліны з’яўляюцца: 1) паглыбляць і замацоўваць тэарэтычныя веды студэнтаў па розных раздзелах сучаснай беларускай мовы і стылістыкі беларускай мовы; 2) выпрацоўваць уменні і навыкі лінгвістычнага аналізу мастацкага і публіцыстычнага тэкстаў, выяўлення ў іх канцэптуальных і другасных элементаў, спосабаў арганізацыі дыялога “аўтар – чытач”; 3) развіваць уяўленне пра тэкст, створаны пісьменнікам, як мастацкую тканіну, у якой арганічна пераплятаюцца фактуальны і трапеічны, агульнаўжывальны і гутарковы моўныя складнікі; 4) развіваць рэдактарскую кампетэнцыю студэнтаў у вучэбнай і прафесійнай дзейнасці.

Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны.

У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен:



ведаць:

– асаблівасці эсэістычнага і публіцыстычнага метадаў, выкарыстаных аўтарам падчас тэкстастварэння розных жанраў мастацкай літаратуры і пісьменніцкай публіцыстыкі;

– асноўныя патрабаванні да ўключэння моўнай адзінкі ў структуру мастацкага і публіцыстычнага тэкстаў;

– спецыфіку спалучэння рознастылёвых элементаў у публіцыстычным тэк­сце;

– значэнне творчасці Я. Коласа ў беларускай літаратуры і журналістыцы;

умець:

– аналізаваць моўна-стылёвую структуру мастацкага і публіцыстычнага твораў;

вызначаць характар змен, унесеных у тэкст твора пры перавыданні, даваць ім ацэнку;

– тлумачыць сувязь гэтых змен з развіццём мовы, вобразаў, зменамі ў змесце;



валодаць:

– методыкай рэдактарскага аналізу мастацкага твора;

– навыкамі параўнальнага даследавання розных выданняў мастацкага тэксту;

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Пры вывучэнні дысцыпліны, акрамя традыцыйных, выкарыстоўваецца метад інтэрактыўны, арыентаваны на больш шырокае ўзаемадзеянне студэнтаў не толькі з выкладчыкам, але і адзін з адным, на дамінаванне актыўнасці навучэнцаў у адукацыйным працэсе. У практыцы выкладання выкарыстоўваюцца камп’ютарныя тэхналогіі, электронная бібліятэка, сайтавае суправаджэнне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.

У адпаведнасці з вучэбным планам на вывучэнне факультатыўнай дысцыпліны «Рэдактарскае майстэрства Якуба Коласа» адведзена 34 аўдыторныя гадзіны (10 гадзін – лекцыі, 24 гадзіны – практычныя заняткі). Дысцыпліна вывучаецца ў 6 семестры на III курсе (вочная форма навучання). Форма кантролю ведаў па дысцыпліне – залік.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

1. Якуб Колас – выдатны крытык і рэдактар

Вывучэнне пісьменнікам моўна-стылёвага багацця беларускіх народных гаворак. Коласаўскія сшыткі «Для запісу забытых слоў» і «Забытыя беларускія словы».


2. Ацэнка Якубам Коласам мовы і стылю

беларускай прэсы, радыё, сучасных беларускіх пісьменнікаў

Артыкул Якуба Коласа «Кіруемыя і навучаючыеся». Коласаўскія ацэнкі дакладнасці словаўжывання ў СМІ, заўвагі аб выкарыстанні на радыё і ў газеце слоў і граматычных канструкцый, неўласцівых беларускай мове. Нататкі Якуба Коласа аб вымаўлені некаторых слоў на радыё.


3. Праца Якуба Коласа над рэдагаваннем твораў Міхася Лынькова, Максіма Лужаніна і інш. Асноўныя патрабаванні пісьменніка да мовы і стылю мастацкага твора

3.1. Крытычныя заўвагі, зробленыя пісьменнікам у сувязі з выхадам з друку рамана Піліпа Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах».

3.2. Коласаўская ацэнка раманаў Міхася Лынькова. Крытыка празмернага ўжывання ў гэтых творах мясцовай лексікі, няўдалай стылізацыі пад народную мову, манернасці мастацкага маўлення.

3.3. Стылістычная ацэнка некаторых вобразных сродкаў у творах беларускіх паэтаў.


4. Праца пісьменніка над трылогіяй «На ростанях», падрыхтоўка да перавыдання аповесці «У палескай глушы»

4.1. Праца пісьменніка над моваю трылогіі «На ростанях».

4.2. Падрыхтоўка да перавыдання аповесці «У палескай глушы». Коласаўскія змены ў сюжэце і кампазіцыі твора. Праца над лексікай аповесці. Замена дыялек. і русізмаў сінаніміч. сродкамі. Праца над сінтаксічнай будовай твора.
5. Праца Коласа над перавыданнем аповесці «Адшчапенец»

5.1. Сюжэтна-кампазіцыйныя змены ў аповесці.

5.2. Праца над слоўнікам і сінтаксісам аповесці.

Вучэбна-метадычная карта вучэбнай дысцыпліны


Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Колькасць гадзін кіруемай самастойнай работы

Формы кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя (семіарскія) заняткі

Лабараторныя заняткі

Іншае

1

2

3

4

5

6

7

8

1

Якуб Колас – выдатны крытык і рэдактар

2
















2

Ацэнка Якубам Коласам мовы і стылю

беларускай прэсы, радыё, сучасных беларускіх пісьменнікаў



2

4













3

Праца Якуба Коласа над рэдагаваннем твораў Міхася Лынькова, Максіма Лужаніна і інш. Асноўныя патрабаванні пісьменніка да мовы і стылю мастацкага твора

2
















3.1

Крытычныя заўвагі, зробленыя пісьменнікам у сувязі з выхадам з друку рамана Піліпа Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах»




2













3.2

Коласаўская ацэнка раманаў Міхася Лынькова. Крытыка празмернага ўжывання ў гэтых творах мясцовай лексікі, няўдалай стылізацыі пад народную мову, манернасці мастацкага маўлення




2










Тэст 1

3.3

Стылістычная ацэнка некаторых вобразных сродкаў у творах беларускіх паэтаў




2













4

Праца пісьменніка над трылогіяй «На ростанях», падрыхтоўка да перавыдання аповесці «У палескай глушы»

2
















4.1

Праца пісьменніка над моваю трылогіі «На ростанях»




2













4.2

Падрыхтоўка да перавыдання аповесці «У палескай глушы»




4













5

Праца Коласа над перавыданнем аповесці «Адшчапенец»

2
















5.1

Сюжэтна-кампазіцыйныя змены ў аповесці




4













5.2

Праца над слоўнікам і сінтаксісам аповесці




4










Тэст 2




Усяго:

10

24













Інфармацыйна-метадычная частка
І. ЛІТАРАТУРА

Асноўная:

  1. Александровіч, С. Х. Гісторыя і сучаснасць / С.Х. Александровіч. – Мінск, 1968.

  2. Каўрус, А.А. Мова народа, мова пісьменніка / А. А. Каўрус. – Мінск, 1989.

  3. Лужанін, М. Колас расказвае пра сябе / М. Лужанін. – Мінск, 1964 (І пазнейшыя перавыданні)

  4. Навуменка, І. Якуб Колас: нарыс жыцця і творчасці / І. Навуменка. – Мінск, 1982.

  5. Янкоўскі, Ф. М. Аб працы Я. Коласа над мовай рамана «На ростанях» / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск, 1967.

Дадатковая:

  1. Ивченков, В. И. Лингвистическая организация текста : в творческой лаборатории Владимира Короткевича / В. И. Ивченков. — Минск, 2002.

  2. Казлова, В. З назіранняў над майстэрствам Я. Коласа-празаіка / В. Казлова. – Мінск, 1962.

  3. Міхневіч, А. Я. Афарыстыка Я. Коласа / А. Я Міхневіч. – Мінск, 1983.

  4. Мушынскі, М. Я. Колас. Летапіс жыцця і творчасці / М. Мушынскі. – Мінск, 1982.

  5. Мушынскі, М. І. Ад задумы да здзяйснення / М. І. Мушынскі. – Мінск, 1965.

6. Навуменка, І. З глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Я. Коласа / І. Навуменка. – Мінск, 1960.

7. Навуменка, І. Якуб Колас:духоўны воблік героя / І. Навуменка. – Мінск, 1960.

8. Народныя песняры. – Мінск, 1972.

9. Пшыркоў, Ю. Летапісец свайго народа / Ю. Пшыркоў. – Мінск, 1982.

10. Рагойша, В. П. Пераклаў Я. Колас / В. П. Рагойша. – Мінск, 1972.

11. Цікоцкі, М. Я. Урокі моўнага майстэрства / М.Я. Цікоцкі. – Мінск, 2009.


ІІ. РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА АРГАНІЗАЦЫІ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

У працэсе вывучэння дысцыпліны студэнтам рэкамендуецца рэгулярна працаваць з тэкстамі твораў Якуба Коласа і з гледжання рэдактара выяўляць іх асноўныя характарыстыкі. Адной з рэкамендацый з’яўляецца пошук новых навуковых і навукова-метадычных прац беларускіх даследчыкаў пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа.


ІІІ. РЭКАМЕНДУЕМЫЯ СРОДКІ ДЫЯГНОСТЫКІ

Для атэстацыі студэнтаў на адпаведнасць іх персанальных дасягненняў патрабаванням праграмы дысцыпліны «Рэдактарскае майстэрства Якуба Коласа» ствараецца фонд ацэначных сродкаў, які ўключае групавыя заданні, тэсты, тэмы індывідуальных заданняў для рэфератаў, пытанні да выніковага заліку і інш. Ацэначнымі сродкамі прадугледжваецца ацэнка здольнасці студэнтаў да рэдактарскай дзейнасці ў час аналізу розных тыпаў пісьмовых тэкстаў. У якасці формаў дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў выкарыстоўваюцца:

– вусныя формы: гутаркі, калёквіумы, даклады на занятках і інш.;

– пісьмовыя формы: тэсты, кантрольныя апытанні, пісьмовыя справаздачы па практычных работах, рэфераты і інш.;

– вусна-пісьмовыя формы: справаздачы па практычных работах з іх вуснай абаронай, залік па дысцыпліне і інш.
ІV. ПРЫКЛАДНЫЯ ПЫТАННІ ДА заліку


  1. Якуб Колас – выдатны крытык і рэдактар. Артыкулы пісьменніка па пытаннях культуры мовы і рэдактарскага майстэрства.

  2. Структура і змест сшытка Якуба Коласа «Для запісу забытых слоў».

  3. Структура і змест сшытка Якуба Коласа«Забытыя беларускія словы».

  4. Ацэнка Якубам Коласам мовы і стылю беларускай прэсы, радыё, сучасных беларускіх пісьменнікаў

  5. Артыкул Якуба Коласа «Кіруемыя і навучаючыеся».

  6. Коласаўскія ацэнкі дакладнасці словаўжывання ў СМІ, заўвагі аб выкарыстанні на радыё і ў газеце слоў і граматычных канструкцый, неўласцівых беларускай мове.

  7. Нататкі Якуба Коласа аб вымаўлені некаторых слоў на радыё.

  8. Крытычныя заўвагі, зробленыя Якубам Коласам у сувязі з выхадам з друку рамана Піліпа Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах».

  9. Коласаўская ацэнка раманаў Міхася Лынькова. Крытыка празмернага ўжывання ў гэтых творах мясцовай лексікі, няўдалай стылізацыі пад народную мову, манернасці мастацкага маўлення.

  10. Стылістычная ацэнка Якубам Коласам некаторых вобразных сродкаў у творах беларускіх паэтаў.

  11. Асаблівасці зменаў, унесеных Якубам Коласам пры перавыданнях паэмы «Новая зямля».

  12. Асаблівасці зменаў, унесеных Якубам Коласам пры перавыданнях паэмы «Сымон-музыка».

  13. Праца Якуба Коласа над моваю трылогіі «На ростанях».

  14. Коласаўскія змены ў сюжэце і кампазіцыі аповесці «У палескай глушы».

  15. Праца Якуба Коласа над лексікай аповесці «У палескай глушы».

  16. Праца Якуба Коласа над сінтаксічнай будовай аповесці «У палескай глушы».

  17. Сюжэтна-кампазіцыйныя змены ў аповесці Якуба Коласа «Адшчапенец».

  18. Праца Якуба Коласа над слоўнікам і сінтаксісам аповесці «Адшчапенец».

  19. Змест і асаблівасці кнігі Максіма Лужаніна «Колас расказвае пра сябе».

  20. Значэнне ўспамінаў родных і блізкіх Якуба Коласа ў выяўленні рэдактарскай працы пісьменніка.

  21. Працы Міхася Мушынскага ў галіне тэксталогіі твораў Якуба Коласа.

  22. Тэксталагічныя асаблівасці новага Збору твораў Якуба Коласа (у 20 т.).


ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ УВА


Назва вучэбнай дыцыліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала

вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)



Стылістыка

Стылістыкі і літа-ратурнага рэдага-вання

Прапаноў няма


Заўваг няма. Пратакол № 3 ад 08.10.2015 г.

Методыка рэдага-вання

Стылістыкі і літа-ратурнага рэдага-вання

Прапаноў няма


Заўваг няма. Пратакол № 3 ад 08.10.2015 г.

Мова сродкаў ма-савай камунікацыі

Стылістыкі і літа-ратурнага рэдага-вання

Прапаноў няма


Заўваг няма. Пратакол № 3 ад 08.10.2015 г.

























































































































































































































ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ УВА


п/п

Дапаўненні і змяненні

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры


Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання (пратакол № __ ад __. __. 20__ г.)



(назва кафедры)
Загадчык кафедры

Д-р філал. навук, прафесар ______________________ В.І.Іўчанкаў



(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)

ЗАЦВЯРДЖАЮ


Дэкан факультэта

Канд. філал. навук, дацэнт ______________________ С.В.Дубовік



(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка