Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт зацвярджаю




Дата канвертавання27.03.2016
Памер334.5 Kb.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай працы

________________ А. В. Данільчанка

____________________

Рэгістрацыйны № ТД-______________/р.

Гісторыя паўднёвых і заходніх славян

(раздзел «Гісторыя заходніх славян у навейшы час»)
Вучэбная праграма для спецыяльнасці:
1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках)


Факультэт __гістарычны___

(назва факультэта)




Кафедра __гісторыі паўднёвых і заходніх славян

(назва кафедры)




Курс (курсы) __3___




Семестр (семестры) _5(1)_




Лекцыі __42_____

(колькасць гадзін)



Экзамен ___5 (1)__

(семестр)



Практычныя (семінарскія)

заняткі __20__

(колькасць гадзін)


Залік ___няма______

(семестр)






Курсавы праект (работа) 4, 6, 8_

(семестр)



КСР/КСР ____6/0________

(колькасць гадзін )






Аўдыторных гадзін па дысцыпліне

____68___

(колькасць гадзін)





Усяго гадзін па дысцыпліне __118_

(колькасць гадзін)



Форма атрымання вышэйшай адукацыі

__вочная_



Склала _Л. А. Козік, канд. гіст. навук, дацэнт

2013 г.


Вучэбная праграма састаўлена на падставе вучэбнай праграмы курса «Гісторыя паўднёвых і заходніх славян», зацвердж. 27.06.2013 г., рег. №  УД–9270/баз.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай гісторыі паўднёвых і заходніх славян

28.06. 2013 г., пратакол № 17

(дата, нумар пратакола)


Загадчык кафедрай

____________ А. П. Салькоў_

(подпіс) (І. Прозвішча)

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння вучэбна-метадычнай камісіяй гістарычнага факультэта


___1.07.2013, пратакол № 9_

(дата, нумар пратакола)


Старшыня

___________ В. В. Сяргеенкава

(подпіс) (І. Прозвішча)
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Вучэбная праграма дысцыпліны “Гісторыя заходніх славян у навейшы час” распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі:

— Макет адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі першай ступені (зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2006 г. № 374);

— Адукацыйны стандарт «Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Спецыяльнасць 1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках)» (зацверджаны 29.05. 2008);

У вучэбнай праграме ўлічаны наступныя патрабаванні адукацыйнага стандарта.

1.1. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

— гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпу адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую рэалізацыю выпускніка;

— фундаменталізацыі, што спрыяе арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыклу на выяўленне сутнасных асноў і сувязей між разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітар-нымі ведамі;

— кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на ўмацаванне яго практычнай арыентаванасці, павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў пры вырашэнні задач і сітуацый, якія мадэлююць сацыяльна-прафесійныя праблемы, фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых умовах;

— сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў;

— міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якіх забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і іх узаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.

У адпаведнасці з вышэйпаказанымі прынцыпамі выпускнік вышэйшай навучальнай установы пры падрыхтоўцы ў рэчышчы адукацыйнай праграмы першай ступені павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі:

– кампетэнцыя культурна-каштоўнаснай і асобаснай арыентацыі;

– кампетэнцыя грамадзянскасці і патрыятызму;

– кампетэнцыя сацыяльнага ўзаемадзеяння;

– кампетэнцыя камунікацыі;

– кампетэнцыя зберажэння здароўя;

– кампетэнцыя самаўдасканалення.

Замацаванне ў выпускніка сацыяльна-асобасных кампетэнцый спрыяе развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэцыі як інтэграванага выніку адукацыйнага працэсу ў ВНУ.

Выпускнік у выніку сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі павінен развіць наступныя метапрадметныя кампетэнцыі:

– валоданне метадамі сістэмнага і параўнаўчага аналізу;

– сфарміраванне крытычнага мыслення;

– валоданне ўменнямі праектаваць і прагназаваць;

– уменне вучыцца, павышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця;

уменне працаваць у камандзе;

– сфарміраванне асобасных якасцей: самастойнасці, адказнасці, арганізава-насці, мэтаскіраванасці і іншых матывацыйна-каштоўнасных і эмацыянальна-валявых якасцей.

1.2. Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Агульны курс “Гісторыя паўдневых і заходніх славян” (раздзел “Гісторыя заходніх славян ў навейшы час”) як навуковая дысцыпліна і вучэбны курс з’яўляеца важнай часткай выкладання славістыкі ў ВНУ. Праграма дадзаенага курса прызначаецца для студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях 1-21 03 01 Гісторыя (айчынная і сусветная), а таму адаптавана да дадзенай спецыяльнасці.

Асноўнай мэтай навучання з’яўляецца вызначэнне месца і ролі заходнеславянскіх краін, якія займаюць важнае геапалітычнае месца паміж Захадам і Усходам, у еўрапейскай гісторыі і ў міравым гістарычным працэсе.

Праграма адлюстроўвае нацыянальны і рэгіянальны падыходы. Дае інтэграванае выкладанне важнейшых праблем гісторыі славянскіх народаў. У сувязі з тым, што дадзены курс чытаецца паралельна з курсамі па айчыннай гісторыі, а таксама гісторыі Заходняй Еўропы, ён прадугледжвае комплекснае выкарыстанне сістэмнага і параўнальчага аналіза. Зыходзячы з гэтага, ў аснову праграмы пакладзены праблемна-храналагічны і кампаратывісцкі прынцыпы, што дазваляе ахапіць гісторыю славян з 1914 г. да пачатку XXI ст. і супаставіць яе з гісторыяй іншых народаў суседніх краін.

Праграма звязана адзінай канцэпцыяй, прынцыпамі адбора і выкладання матэрыяла. Структура праграмы улічвае прынцып гістарызма і адзначаецца адпаведнасцю гістарычнай рэчаіснасці. Праграма пабудавана ў адпаведнасці з традыцыйным у славяназнаўстве краіназнаўчым прынцыпам вывучэння матэрыяла у кантэксце этнаканфесійных, культурных і дзяржаўна-палітычных асаблівасцей славянскіх краін. Яна закранае асноўныя праблемы гісторыі ўсяго рэгіёна Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Структурна курс дзеліцца на раздзелы, якія адпавядаюць важнейшым этапам гісторыі славянскіх краін.

Праграма адлюстроўвае змест курса “Гісторыя заходніх славян са старажытных часоў да пачатку XXI ст.» і вызначае аб’ем ведаў, які патрабуецца для студэнтаў адзначанай спецыяльнасці на гістарычным факультэце. пры распрацоўцы праграмы ўлічваўся вопыт чытання лекцый і правядзення семінарскіх заняткаў на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У якасці галоўных праблем выступае аналіз сацыяльна-эканамічнага развіцця, палітычнага ладу, унутранай і знешняй палітыкі, характарычтыка сацыяльных і палітычных рухаў, развіццё грамадскай думкі, міжнацыянальныя і міжканфеійныя адносіны.

У адпаведнасці з пастаўленымі задачамі праграма ўзгоднена з праграмамі агульных курсаў “Гісторыя Расіі”, “Гісторыя Беларусі”, “Гісторыя Еўропы і Амерыкі”.

У інфармацыйнай частцы праграмы змяшчаецца спіс крыніц, вучэбных дапаможнікаў і даследчыцкай літаратуры, якія студэнты павінны засвоіць самастойна. Асаблівая увага надаецца навейшым даследаванням, якія не уключаны ў бібліяграфічныя раздзелы падручнікаў.

Падчас вывучэння курса асноўнымі метадамі з’яўляецца праца з крыніцамі і літаратурай, абмеркаванне праблем на семінарскіх занятках, дыскусіі па праблемах гісторыі славянскіх краін. Студэнтам даецца магчымасць падрыхтаваць самастойныя творчыя работы.

Асноўнымі мэтамі выкладання дысцыпліны “Гісторыя заходніх славян у навейшы час” з’яўляецца:

– фарміраванне і развіццё гістарычнага мыслення студэнтаў;

– фарміраванне прафесійных кампетэнцый студэнтаў;

–раскрыццё агульных тэндэнцый і спецыяфікі развіцця заходнеславянскіх народаў з 1914 г. да пачатку XXI ст.

У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта да кампетэнцый выпускніка па дысцыпліне “Гісторыя паўдневых і заходніх славян” (раздзел “Гісторыя заходніх славян у навейшы час”) студэнт павінен:

ведаць:

- асноўныя этапы і асаблівасці гістарычнага працэса ў Польшчы, Чэхіі і Славакіі;

- формы, змест і вынікі цывілізацыйнага ўзаемадзеяння заходнеславянскіх краін з іншымі рэгіёнамі свету;

- змест і спецыфіку вырашэння задач эканамічнага, сацыяльна-палітычнага і духоўнага жыцця заходнеславянскіх краін у розныя перыяды гісторыі;

- асноўную літаратуру і крыніцы па гісторыі заходнеславянскіх краін,

- змест этнакультурных працэсаў у польшчы, Чэхіі і Славакіі, змены ў рэлігійна-ідэалагічнай сферы.



умець:

– выкарыстоўваць атрыманыя веды для вырашэння канкрэтных педагагічных, метадычных, інфармацыйна-пошукавых, навуковых інавацыйных і іншых задач;

– даказваць прыярытэтнасць агульнаславянскай спадчыцы ў гісторыі славян;

– знаходзіць агульнае і адметнае ў развіцці заходнеславянскіх народаў;

– тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканаміыные, этна-канфесійнае. Дзяржаўна-палітычнае і культурнае развіццё славянскіх народаў;

– характарызаваць ролю і месца чэхаў, славакаў і палякаў у рэгіянальным, цывілізацыйным і геапалітычным развіцці;

– аналізаваць крыніцы па гісторыі славян і на іх аснове рабіць самастойныя навукова абаснаваныя высновы;

– даваць самастойную і доказную ацэнку навуковых прац і вучэбнай літаратуры па асноўных аспектах гісторыі славянскіх краін.



1. 3. Структура зместа вучэбнай дысцыпліны. У структуры зместа вучэбнай дысцыпліны вылучаюцца ўзбуйненыя дыдактычныя адзінкі (раздзелы). Структура зместу вучэбнай дысцыпліны ўключае: раздзелы, тэмы вучэбных заняткаў.

Па кожнаму вучэбнаму раздзелу ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі па фарміраванню і развіццю ў студэнтаў прафесійных кампетэнцый праектуюцца і праводзяцца пэўныя лекцыйныя і семінарскія заняткі. Змест тыпавой праграмы па гісторыі заходніх славян дазваляе вывучаць дысцыпліну як па праблемнаму, так і храналагічнаму прынцыпу.



1. 4. Метады навучання. Па кожнаму вучэбнаму раздзелу ў адпаведнасці з яго мэтамі і задачамі па фарміраванню і развіццю ў студэнтаў прафесійных кампетэнцый праектуюцца і выкарыстоўваюцца розныя педадагічныя тэхналогіі. Сярод найбольш перспектыўных і эфектыўных сучасных інавацыйных адукацыйных сістэм і тэхналогій пры вувучэнні курса “Гісторыя заходніх славян у навейшы час” будуць выкарыстоўвацца розныя мадэлі кіруемай самастойнай работы студэнтаў, інфармацыйныя тэхналогіі, інтэрактыўныя метады.

1.5. Кантралюемая самастойная работу студэнтаў. Важную ролю ў падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй адыгрывае выкарыстанне кампетэнтнаснага падыходу, які істотна ўзмацняе практычную арыентаванасць адукацыйнага працэсу і павялічвае ролю накіроўваемай самастойнай працы студэнтаў. Накіроўваемая самастойная праца студэнтаў арганізуецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб самастойнай працы студэнтаў БДУ, а таксама досведам гістарычнага факультэта БДУ. (Гл.: Сергеенкова В. В. Управляемая самостоятельная работа студентов. Модульно-рейтинговая и рейтинговая системы. Мн., 2004; Лобанов А. П., Дроздова Н. В. Управляемая самостоятельная работа студентов в контексте инновационных технологий. Мн., 2005; Педагогические основы самостоятельной работы студентов / Под ред. О. Л. Жук. Мн., 2005).

Кіруемая самастойная праца студэнтаў прадугледжвае напісанне рэцэнзіі на навуковы артыкул, анатацыі на навуковую манаграфію, напісанне канспекта па вывучэнні першакрыніц і навуковай літаратуры і інш.



1.6. Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта. Адукацыйным стандартам першай ступені цыклу вызначаецца наступная працэдура дыягностыкі:

— вызначэнне аб’екта дыагностыкі, якім з’яўляюцца кампетэнцыі выпускніка;

— выяўленне фактычных вучэбных дасягненняў студэнта з дапамогай крытэрыяльна-арыентаваных тэстаў і іншых сродкаў дыагностыкі;

— вымярэнне ступені адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням навучальнага стандарта;

— ацэнка вынікаў адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням адукацыйнага стандарта (з дапамогай шкалы ацэнак).

Ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў на працягу семестра і на экзамене адбываецца па дзесяцібальнай сістэме. Для дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый выкарыстоўваюцца наступныя сродкі: праверка канспектаў, індывідуальныя кансультацыі, праверка пісьмовых заданняў, напісанне рэцэнзій і анатацый і інш.



ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЛА



п/п

Назва раздзелаў, тэм, іх змест



Колькасць гадзін

Аўдыторныя

Самаст.

праца


Лекцыі

Практыч., семінар.

Лаб. заняткі

КСР/КСР

1.

Заходнія славяне ў гады Першай сусветнай вайны.


4










6

2.

Польшча ў міжваенны перыяд і гады Другой сусветанй вайны


6

4




2

6

3.

Польшча ў 1945-1989 гг.


10

6







8

4.

Польшча ў 1990 – пачатку XXI ст.


4










8

5.

Чэхаславакія ў міжваенны перыд і гады Другой сусветнай вайны.


6

4




2

8

6.

Чэхаславакія ў 1945-1989 гг.


8

6







8

7.

Чэхія і Славакія ў 1990- пачатку XXI ст.


4







2

6




Усяго

42

20




6

50

ПАТРАБАВАННІ ДА КУРСАВОЙ ПРАЦЫ

Курсавая праца па дысцыпліне “Гісторыя паўднёвых і заходніх славян” (раздзел па навейшай гісторыі заходніх славян) выконваецца студэнтамі 2-га курса (па размеркаванню дэканата) і студэнтамі 3-га і 4-га курса, якія спецыялізуюцца на кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян, па выбары студэнтам тэмы даследавання.

Выкананне курсавых прац з’яўлецца важным этапам навучання студэнтаў у вышэйшай адукацыйнай установе. Галоўнай мэтай напісання курсавой працы з’яўляецца фарміраванне ў стуэнтаў прафесійных навыкаў навуковага даследавання. Задачы, якія вырашае студэнт пры напісанні курсавой працы, накіраваны на дасягненне пастаўленай мэты і адпавядаюць патрабаванням да прафесійнай кампетэнцыі спецыяліста з вышэйшай адукацыяй у адпаведнай галіне навукі. У якасці асноўных задач, якія ставяцца перад студэнтам пры напісанні курсавой працы, можна вылучыць наступныя:


  • замацаванне і паглыбленне тэарэтычных і практычных ведаў і прымяненні іх для рашэння канкрэтных задач;

  • знаёмства з метадалогіяй і метадамі правядзення гістарычных даследаванняў;

  • выпрацоўка навыкаў працы з рознымі тыпамі пісьмовых крыніц, засваенне прынцыпаў навуковага аналіза і абагульнення, знешняй і ўнутранай крытыкі, асэнсавання, выкарыстання поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі, якая прыводзіцца ў іх;

  • фарміраванне умення самастойнага рашэння актуальных навуковых і практычных задач;

  • авалоданне прыёмамі дакладнага, празрыстага і аргументаванага выкладання ў пісьмовай форме сваіх думак;

  • высвятленне падрыхтаванасці студэнта да самастойнай працы (у тым ліку навуковай) ва ўмовах сучаснага прагрэса навукі, тэхнікі і культуры і яго адпаведнасці сучаснаму ўзроўню вядзення навуковага даследавання.

У выніку напісання курсавой (дыпломнай) працы студэнт павінен умець:

- самастойна працаваць з крыніцамі і літаратурай;

- фармуляваць мэту, задачы даследавання, высновы, абгрунтоўваць актуальнасць абранай тэмы, структуру працы;

- рабіць навукова абгрунтаваныя высновы на падставе вывучанага матэрыяла;

- валодаць метадамі вядзення даследавання;

- дакладна і паслядоўна выкладаць свае думкі ў пісьмавай форме, карыстацца навуковай тэрміналогіяй;

- афармляць працу ў адпаведнасці з патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да навукова-даследчых прац.

Курсавыя працы павінны выконвацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, якія змяшчаюцца ў навукова-метадычным дапаможніку, выдадзеным выкладчыкамі гістарычнага факультэта.

Курсовая и дипломная работы, магистерская диссертация. Правила подготовки, оформления и защиты : учеб.-метод. пособие / сост.: А.М. Назаренко, В.В. Сергеенкова, В.А. Теплова, С.Н. Ходин, М.А. Шабасова, О.А. Яновский. –– Минск: Изд. центр БГУ, 2009; 2010. –– 68 с.

Па навейшай гісторыі заходніх славян студэнтам прапаноўваюцца наступныя тэмы курсавых работ (іх неабходна ўзгадніць з навуковым кіраўнікам і пры неабходнасці скарэктаваць):



  • Польскія землі ў гады Першай сусветнай вайны.

  • Чэшскія і славацкія землі ў гады Першай сусветнай вайны.

  • Развіццё палітычнай сістэмы Польшчы ў міжваенны перыд.

  • Развіццё палітычнай сістэмы Чэхаславакіі ў міжваенны перыд.

  • Становішча нацыянальных меншасцей у Польшчы ў 1921-1939 гг.

  • Становішча нацыянальных меншасцей у Чэхаславакіі ў 1920-1939 гг.

  • Знешняя палітыка Польшчы ў 1918-1939 гг.

  • Знешняя палітыка Чэхаславакіі ў 1918-1939 гг.

  • Рух Супраціўлення на польскіх землях у гады Другой сусветнай вайны.

  • Акупацыйнай палітыка на тэрыторыі чэшскіх земляў у гады Другой сусветнай вайны.

  • Славацкая рэспубліка. 1939-1945 гг.

  • Акупацыйнай палітыка на тэрыторыі польскіх земляў у гады Другой сусветнай вайны.

  • Савецка-польскія адносіны ў гады Другой сусветнай вайны.

  • Савецка-чэхаславацкія адносіны ў гады Другой сусветнай вайны.

  • Палітычная барацьба ў Польшчы ў 1945-1948 гг.

  • Палітычная барацьба ў Чэхаславакіі ў 1945-1948 гг.

  • Сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы ў 1945-1956 гг.

  • Грамадска-палітычны крызіс 1956 г. у Польшчы і пазіцыя СССР.

  • Грамадска-палітычны крызіс 1968 г. у Чэхаславакіі. “Пражская вясна”.

  • Развіццё апазіцыйнага руху ў Польшчы ў другой палове 1970-х – 1989 гг.

  • “Аксамітная рэвалюцыя” 1989 г. у Чэхаславакіі.

  • Палітычнае развіццё Польскай рэспублікі ў 1990 – пачатку XXI ст.

  • Палітычнае развіццё Чэшскай рэспублікі ў 1990 – пачатку XXI ст.

  • Палітычнае развіццё Славацкай рэспублікі ў 1990 – пачатку XXI ст.

  • Знешняя палітыка Польшчы ў канцы ХХ – пачатку XXI ст.

  • Знешняя палітыка Чэхіі ў канцы ХХ – пачатку XXI ст.

  • Знешняя палітыка Славакіі ў канцы ХХ – пачатку XXI ст.

Курсавыя працы павінны выконвацца самастойна і ў адпаведнасці з графікам напісання і абароны курсавых прац, зацверджаным Вучэбна-метадычнай камісіяй гістарычнага факультэта (сайт гістарычнага факультэта, Вучэбна-метадычная камісія). У адпаведнасці з вучэбным планам на выкананне курсавых прац студэнтаў 1-4 курсаў адводзіцца 40 гадзін.
Вучэбна-метадычная карта вучэбнай дысцыпліны (дзённая форма навучання)

Нумар раздзела, тэмы, занятка

Назва раздзела, тэмы, занятка; пералік вывучаемых пытанняў



Колькасць аўдыторных гадзін

Матэрыяльнае забеспячэнне заняткаў (наглядныя, метадычгыя дапаможнікі і інш.)

Літаратура


Формы кантроля ведаў



лекцыі

практычныя

(семінарскія)



заняткі

Лабараторныя заняткі

Кантралюемая самастойная праца студэнтаў

1

2

3

4

5

6

7

8

9

1.

Польскі народ у гады Першай сусветнай вайны. Утварэнне незалежнай польскай дзяржавы

  1. Становішча польскага насельніцтва ў складзе Расіі, Германіі і Аўстра-Венгрыі.

  2. Грамадска-палітычны і нацыянальна-вызваленчы рух на польскіх землях.

  3. “Польскае пытанне” на міжнароднай арэне.

  4. Перадумовы стварэння незалежнай дзяржавы.

2










карта

1, 3, 4, 7, 9, 10

Экспрэс-апытанне

2.

Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы ў міжваенны перыяд.

  1. Палітычная сістэмы польскай дзяржавы (1918—1926 гг.).

  2. Фарміраванне межаў Польшчы.

  3. Дзяржаўны пераварот 1926 г. Усталяванне рэжыма санацыі.

4. Эканамічнае развіццё Польшчы ў міжваенны перыяд.

4










Карта

1, 3, 4, 7, 9, 10

Экспрэс-апытанне.

3.

Польшча ў гады Другой сусветнай вайны.

  1. Германа-польская ваенная кампанія.

  2. Асаблівасці акупацыйнага рэжыма на польскіх землях.

  3. Стварэнне і дзейнаць урада ў эміграцыі.

  4. Фарміраванне Руху Супраціву на польскіх

5. Вызваленне Польшчы. Усталяванне двухуладдзя.

2










карта

1, 3, 4, 7, 9, 10

Эспрэс-апытанне, індывідуальныя кансультацыі

4.

Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў Польшчы ў 1945-1948 гг.

  1. Фарміраванне і дзейнасць ЧУНА.

  2. Сацыяльна-эканамічныя рэформы.

  3. Дзейнасць палітычнай апазіцыі.

  4. Дзейнасць падпольных узброеных арганізацый.

2










Карта

1, 3, 4, 7, 8, 9, 10

Экспрэс-апытанне

5.

Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы ў канцы 1940-х – к.1960-х гг.

  1. Палітычная сістэма ПНР і механізмы яе функцыянавання.

  2. Эканамічнае развіцце Польшчы. Нарастанне крызісных з’яў.

  3. Грамадска-палітычны крызіс 1956 г. і наступствы.

  4. Грамадска-палітычнае развіцце Польшчы ў 1960-я гг.

4










карта

1, 3, 4, 7, 8, 9, 10

Экспрэс-апытанне

6.

Крызіснае развіццё Польшчы ў 1970-1980-я гады.

  1. Эканамічныя рэформы 1970-х гг.

  2. Разгортванне грамадска-палітычнага руху ў краіне. Складванне апазіцыі.

  3. Сацыяльна-эканамічны і палітычны крызіс 1980—1981 г. і яго наступствы.

4. Правядзенне “крглага стала”. Пераход да парламенцкай дэмакратыі.

4













1, 3, 4, 7, 8, 9, 10

Экспрэс-апытанне

7.

Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы ў 1990-я — пачатку XXI ст.

  1. Складванне і дзейнаць палітычнай сістэмы РП.

  2. Эканамічныя рэформы і вынікі іх рэалізацыі.

3. Знешняя палітыка РП.

4







2




1, 3, 4, 6, 7, 8,

Экспрэс-апытанне, праверка рэцэнзій

8.

Чэшскі і славацкі народы ў гады Першай сусветнай вайны. Утварэнне незалежнай Чэхаславацкай дзяржавы.

  1. Становішча чэшскіх і славацкіх земляў у складзе Аўстра-Венгрыі.

  2. Чэшскі і славацкі грамадска-палітычны і нацыянальна-вызвалены рух у гады Першай сусветнай вайны.

  3. “Чэхаславацкае пытанне” у палітыцы краін Антанты.

4. Перадумовы стварэння незалежнай чэхаславацкай дзяржавы.

2










карта

1, 3, 4, 7, 9, 10

Экспрэс-апытанне, гутарка

9.

Палітычнае і эканамічнае развіццё Чэхаславакіі ў міжваенны перыд.

  1. Палітычная сістэма Чэхаславацкай рэспублікі.

  2. Фарміраванне межаў ЧСР.

  3. Эканамічнае развіццё Чэхаславакіі.

4. Стварэнне “другой рэспублікі”. Ліквідацыя Чэха-Славакіі.

4










карта

1, 3, 4, 7, 9, 10

Экспрэс-апытанне. гутарка

10.

Чэшскі і славацкі народы ў гады Другой сусветнай вайны.

  1. Асаблівасці акупацыйнага рэжыма пратэктарата Багеміі і Маравіі.

  2. Стварэнне і дзейнаць чэхаславацкага ўрада ў эміграцыі.

  3. Славацкая Рэспубліка.

  4. Фарміраванне і дзейнаць Руху Супраціву на чэшскіх і славацкіх землях.

5. Вызваленне Чэхаславакіі.

2










карта

1, 3, 4, 7, 9

Экспрэс-апытанне, гутарка

11.

Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Чэхаславакіі ў 1945-1948 гг.

  1. Складванне і функцыянаванне палітычнай сістэмы Чэхаславакіі.

  2. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Чэхаславакіі ў 1945—1948 гг.

  3. Лютаўскі палітычны крызіс. Пераход да сталінскай мадэлі сацыялізму.

2










карта

1, 3, 4, 7, 8, 9

Экспрэс-апытанне, гутарка

12.

Палітычнае і эканамічнае развіцце Чэхаславакіі ў канцы 1940-х — канцы 1960-х гг.

  1. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё ЧССР у к. 1940-х — с. 1960-х гг.

  2. Нарастанне эканамічнага і палітычнага крызісаў у с. 1960-х гг.

  3. “Пражская вясна” і яе падаўленне.

4










карта

1, 3, 4, 7, 8, 9

Экспрэс-апытанне, гутарка

13.

Палітычнае і эканамічнае развіццё ЧСР у 1970-1992 гады.

  1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ЧСР у 1970—1989 гг.

  2. Узнікненне і дзейнасць апазіцыі ў краіне і за яе межамі.

  3. “Аксамітная рэвалюцыя” 1989 г. і яе вынікі.

4. Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя рэформы 1989-1992 гг.

2













1, 3, 4, 7, 8, 9

Экспрэс-апытанне. Індывідуальныя кансультацыі

14.

Палітычнае і эканамічнае развіцце Чэшскай рэспублікі (1993—пач. XXI ст.)

  1. Палітычнае развіцце Чэшскай рэспублікі.

  2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Чэхіі.

3. Знешняя палітыка Чэхіі.

2







2




1, 3, 4, 6, 7, 8

Экспрэс-апытанне, праверка пісьмовых заданняў

15.

Палітычнае і эканамічнае развіцце Славацкай рэспублікі (1993—пач. XXI ст.)

  1. Палітычнае развіцце Славакіі.

  2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Славакіі.

  3. Знешняя палітыка Славакіі.

2













1, 3, 4, 6, 7, 8

Экспрэс-апытанне.

16.

Асаблівасці функцыянаванне нацыянальных дзяржаў у міжваенны перыяд.

  1. Асноўныя напрамкі нацыянальна-вызваленчага і грамадска-палітычнага руху. Прычыны стварэння незалежнай польскай і чэхаславацкай дзяржаў.

  2. Фарміраванне і асаблівасці функцыянавання дзяржаўна-палітычнай сістэмы ў Польшчы і Чэхаславакіі ў міжваенны перыяд.

  3. Роля нацыянальнага фактару ў функцыянаванні польскай і чэхаславацкай дзяржаў у 1920-1930-я гады.

4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Польскай і Чэхаславацкай дзяржаў у міжваенны перыяд.




4







карта

1, 2, 3, 4, 5, 7, 9, 10

Апытанне. Дыскусія, праблемныя заданні.

17.

Рух супраціўлення на польскіх, чэшскіх і славацкіх землях ў гады Другой сусветнай вайны.

  1. Асаблівасці польскага руху супраціўлення: плыні, канцэпцыі, сродкі, вынікі барацьбы.

  2. Асаблівасці чэшскага руху супраціўлення: плыні, канцэпцыі, сродкі, вынікі барацьбы.

3. Славацкі рух Супраціву: палітычныя напрамкі, мэты, форма, сродкі, вынікі барацьбы.




4







карта

1, 2, 3, 4, 5, 7, 9, 10

Апытанне, дыскусія.

18.

Мадэлі грамадска-палітычнга развіцця Польшчы і Чэхаславакіі (1945-1948 гг.) і іх рэалізацыя.

  1. “Народная дэмакратыя”: асаблівасці існавання і функцыянавання палітычнай сістэмы.

  2. Канцэпцыі пасляваеннага развіцця Польшчы і Чэхаславакіі і барацьба за іх рэалізацыю

  3. Лютаўскі палітычны крызіс у Чэхаславакіі.




4







карта

1, 2, 3, 4, 5, 7, 8, 9, 10

Апытанне, дыскусія, праца з дакументамі

19.

Грамадска-палітычны крызіс 1956 г. у Польшчы: прычыны, ход, вынікі.

  1. Асаблівасці функцыянавання полькага грамадства ў першай палове 1950-х гг.

  2. Роля народных выступленняў у правядзенні рэформ.

  3. “Польскі шлях да сацыялізму”: асноўныя ідэі і спробы іх рэалізацыі. Мадэлі эканамічнай трансфармацыі, асноўныя напрамкі і вынікі рэформ.




2




2




1, 2, 3, 4, 5, 7, 8, 10

Дыскусія, праца з дакументамі, індывідуальныя кансультацыі. Праверка канспектаў

20.

Грамадска-палітычны крызіс 1968 г. у Чэхаславакіі.

  1. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Чэхаславакіі ў сярэдзіне 1960-х гг.

  2. “Праграма дзеянняў” і шляхі яе рэалізацыі.

  3. Ацэнка падзеяў “пражскай вясны” міравой супольнасцю.




2







Карта

1, 2, 3, 4, 5, 7, 8, 9

Дыскусіі, праца з дакументамі

21.

Знешняя палітыка заходнеславянскіх краін у ХХ – пачатку ХХI ст.

  1. Фарміраванне межаў незалежных польскай і чэхаславацкай дзяржаў.

  2. Асноўныя напрамкі знешнепалітычнай дзейнасці краін у міжваенны перыяд: прычыны, асноўныя падзеі, вынікі.

  3. Міжнародная дзейнасць урадаў у эміграцыі: напрамкі і вынікі.

  4. Асноўныя напрамкі знешнепалітычнай дзейнасці ў межах “сацыялістычнага блоку”.

5. Змена прыярытэтаў знешняй палітыкі ў 1990-я – пачатку ХХI ст.: прычына, напрамкі, вынікі.




4










1, 2, 3, 4, 5, 7, 7, 8

Апытанне, стварэнне вучэбнай праблемнай сітуацыі. дыскусія




Усяго

42

20




6












ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ЧАСТКА
Формы кантроля ведаў

  1. Індывідуальныя кансультацыі.

  2. Пісьмовыя заданні

  3. Індывідуальнае апытанне

  4. Дыскусія

  5. Праверка рэцэнзій і анатацый.

  6. Экспрэс-апытанне.


Літаратура


№№

п/п


Назва

Год

выдання





Основная




1.

Царюк Н. А., Козик Л. А. Новейшая история западных славян с 1914 г. до начала XXI в.

Мн., 2004.

2.

Хрестоматия по истории южных и западных славян. В 3-х т. Т. 3.

Мн., 1987–1991.

3.

Козик Л. А. Новейшая история западных славян.

Мн., 2008. Электронная база кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян

4.

Царюк Н. А. Новейшая история западных славян: учебное пособие.

Мн., 2013.


5.

Царюк Н. А. Практикум по новейшей истории западных славян. Ч. 1. 1914-1945 гг.

Мн., 2007.

6.

Часноўскі М. Э. Краіны Сярэдняй Еўропы ў 1990-я гг. У дзвюх частках. Частка 1.

Мн., 2002.

7.

История южных и западных славян. В 2 т. Т. 2.

М., 1998, 2002.



Дадатковая





8.

Лукьянов П. Г. Новейшая история стран Центральной и Восточной Европы (1944–2000 гг.). Учебное пособие.

Могилев, 2000.

9.

Краткая история Чехословакии. С древнейших времен до наших дней.

М., 1988.

10.

Краткая история Польши. С древнейших времен до наших дней.

М., 1993.


Заданні для кантралюемай самастойнай работы студэнтаў
Выкананне 2 пісьмовых прац (на выбар):

  • рэцэнзія на артыкул (спіс артыкулаў у старастаў груп) – да 14 лістапада 2013 г.,

  • анатацыя на кнігу/зборнік (спіс у старастаў груп) – да 28 лістапада,

  • напісанне пісьмовай працы (5-7 старонак, са спасылкамі на выкарыстаную літаратуру) па наступных тэмах:

Палітычная сістэма Польшчы ў XX ст”

Палітычная сістэма Чэхаславакіі (1918-1992)”

Праблема межаў Польскай дзяржавы ў ХХ ст.”

Праблема межаў Чэхаславацкай дзяржавы ў ХХ ст.”


Пытанні да экзамена


  1. “Польскае пытанне” у гады Першай сусветнай вайны.

  2. Польскі грамадска-палітычны і нацыянальна-вызваленчы рух у гады Першай сусветнай вайны.

  3. Утварэнне незалежнай польскай дзяржавы і фарміраванне яе межаў.

  4. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы (1918-1926 гг.).

  5. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы ў перыяд “санацыі”.

  6. Нацыянальная палітыка Польскай рэспублікі (1921-1939 гг.).

  7. Знешняя палітыка Польшчы ў 1921-1939 гг.

  8. Германа-польская і савецка-польская ваенныя кампаніі 1939г.

  9. Нямецкі акупацыйны рэжым на польскіх землях у гады Другой сусветнай вайны.

  10. Стварэнне і дзейнасць польскага ўрада ў эміграцыі.

  11. Польскі рух Супраціўлення ў гады Другой сусветнай вайны.

  12. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы ў 1944-1948 гг.

  13. Эканамічнае і палітычнае развіццё ПНР у канцы 1940 — сярэдзіне 1950-х гг.

  14. Палітычнае і эканамічнае развіццё Польшчы ў другой палове 1950-х — 1960-я гг.

  15. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы ў 1970-я гады.

  16. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Польшы ў 1980-1989 гг.

  17. Фарміраванне і дзейнасць апазіцыйнага руху ў Польшчы (другая палова 1970-х — канец 1980-х гг.).

  18. Міжнароднае становішча ПНР і яе знешнепалітычная дзейнасць у другой палове 1940-х — канцы 1980-х гг.

  19. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіцце Польскай рэспублікі ў 1990-2013 гг.

  20. Знешняя палітыка Рэспублікі Польшча ў 1990-я — пачатку XXI ст.

  21. Чэшскі і славацкі грамадска-палітычны і нацыянальна-вызваленчы рух у гады Першай сусветнай вайны.

  22. Утварэнне незалежнай чэхаславацкай дзяржавы і фарміраванне яе межаў.

  23. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё ЧСР у 1918-1929 гг.

  24. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё ЧСР у 1929-1939 гг.

  25. Становішча нацыянальных меньшасцей у ЧСР у міжваенны перыяд.

  26. Знешняя палітыка Чэхаславакіі ў 1920-1930-я гг.

  27. Асаблівасці акупацыйнага рэжыма ў пратэктараце Багеміі і Маравіі. Славацкая Рэспубліка.

  28. Фарміраванне і дзейнасць руху Супраціўлення на чэшскіх і славацкіх землях у гады Другой сусветнай вайны.

  29. Стварэнне і дзейнасць чэхаславацкага ўрада ў эміграцыі.

  30. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё ЧССР ў 1945-1948 гг.

  31. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё ЧССР ў канцы 1940-х — сярэдзіне 1960-х гг.

  32. Палітычныя і эканамічныя рэформы другой паловы 1960-х гг. у Чэхаславакіі. Падаўленне “Пражскай вясны”.

  33. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Чэхаславакіі ў 1970-1980-я гг.

  34. Фарміраванне і дзейнасць апазіцыйнага руху ў Чэхаславакіі ў 1970-я – 1980-я гады. “Аксамітная рэвалюцыя” 1989 г.: прычыны, ход, вынікі.

  35. Чэшская і Славацкая рэспубліка ў 1990-1992 гг.

  36. Знешняя палітыка Чэхаславакіі ў другой палове 1940-х — канцы 1980-х гг.

  37. Чэхія ў 1993 — 2013 гг.

  38. Знешняя палітыка Рэспублікі Чэхія ў 1990— пачатку XXIст.

  39. Славакія ў 1993- — 2013 гг.

  40. Знешняя палітыка Славацкай Рэспублікі ў 1990—пачатку XXI ст.


Пратакол

сагласавання вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці


Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца сагласаванне

Назва кафедры

Прапановы аб зменах у змесце вучэбнай праграмы установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала вучэбную праграму (з пазначэннем даты і нумара пратакола)

Гісторыя Беларусі

Кафедра гісторыі Беларусі новага і навейшага часу

няма

Рэкамендавана паралельнае вывучэнне курсаў (пратакол № 17

ад 28.06.2013 г.)



Гіторыя ўсходніх савян

Кафедра гісторыі Расіі

няма

Рэкамендавана паралельнае вывучэнне курсаў (пратакол № 17

ад 28.06.2013 г.)



Навейшая гісторыя краін Еўропы і Амерыкі

Кафедра новай і навейшай гісторыі

няма

Рэкамендавана паралельнае вывучэнне курсаў (пратакол № 17

Ад 28.06. 2013 г.)




Дапаўненні і змяненні да вучэбнай праграмы

на _____/_____ вучэбны год




№№

пп


Дапаўненні і змяненні

Падстава







Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян (пратакол № ____ ад _____________ 2013 г.)

Загадчык кафедрай

_____________________ _______________ _А. П. Салькоў__

(вучоная ступень, вучонае званне) (подпіс) (І. Прозвішча)
зацвярджаю

Дэкан гістарычнага факультэта



_____________________ _______________ _С. М. Ходзін___

(вучоная ступень, вучонае званне) (подпіс) (І. Прозвішча)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка